У 1954 г. Кобрынскі раённы Савет дэпутатаў (старшыня — С. А. Камендант) і Кобрынскі гарадскі выканаўчы камітэт (старшыня — Б. Р. Ільясюк) прынялі рашэнне аб адкрыцці ў гістарычным цэнтры Кобрына — на плошчы Камсамольцаў — дзіцячай музычнай школы. Адкрыццё школы стала для горада важнай падзеяй — адораныя дзеці атрымалі магчымасць вучыцца музычнай грамаце. Першым дырэктарам школы стаў Уладзімір Аляксеевіч Ястрэмскі, педагагічны састаў школы налічваў усяго восем чалавек. Першыя вучні асвойвалі домру, баян і фартэпіяна. За гэтыя гады ў жыцці школы адбылося мноства зменаў: назва, структура, кіраўнікі, педагагічны састаў, навучэнцы. І толькі адно засталося нязменным — імкненне да развіцця і ўдасканалення сістэмы музычнай адукацыі. У 1998 г. Кобрынская дзіцячая музычная школа змяніла свой статус і адрас. Яна размясцілася ў новым сучасным будынку, пабудаваным па спецыяльным праекце па вуліцы Гастэлы, 20. Будынак уражвае не толькі сваёй архітэктурай, але і інтэр’ерам.
З адкрыццём харэаграфічнага аддзялення музычная школа пераўтворана ў школу мастацтваў. 18 лістапада 2011 г. у адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў праведзена рэгістрацыя ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў г. Кобрына». Павялічылася колькасць вучэбных класаў (у новай школе іх больш за 40), а гэта ў сваю чаргу дазволіла павялічыць колькасць навучэнцаў.
Сёння адукацыйная ўстанова працуе па двух напрамках дзейнасці: музычным і харэаграфічным. Музычны напрамак прадстаўлены харавым і інструментальным аддзяленнямі. Навучанне вядзецца на 16 музычных інструментах. У Кобрынскай ДШМ штогод навучаюцца больш за 600 навучэнцаў, у іх ліку ўдзельнікі, лаўрэаты і дыпламанты абласных, рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў, конкурсаў і алімпіяд, стыпендыяты Прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі. Працуюць таксама групы, куды прымаюцца дзеці ва ўзросце 6–8 гадоў для падрыхтоўкі да паступлення на інструментальнае або харэаграфічнае аддзяленні (тэрмін навучання 1 год), і групы паскоранага навучання, у якія прымаюцца дзеці на ўсе спецыяльнасці ва ўзросце ад 10 гадоў (тэрмін навучання 1–3 гады).
Дзейнічаюць 6 педагагічных і 14 дзіцячых творчых калектываў, тры з якіх носяць званне ўзорных, адзін — народнага. Узорны хор «Купалінка» (утвораны ў 1992 г.) — лаўрэат і дыпламант розных фестываляў і конкурсаў, у тым ліку і міжнародных. У рэпертуары калектыву — творы беларускіх кампазітараў, харавая класіка, апрацоўка народных песень, духоўная музыка, творы рускіх і замежных кампазітараў, перакладанні для хору песень поп і рок музыкі. У 1993 г. утвораны ўзорны баянны аркестр, у рэпертуары якога апрацоўкі народных песень і танцаў розных народаў, эстрадная музыка. Узорны ансамбль народнай песні і музыкі «Таўкачыкі» працуе з 2003 г. і эксклюзіўнасць яго ў тым, што многія выкананыя песні, танцы і інструментальныя творы — узоры рэгіянальнага фальклору, сабранага кіраўніком «Таўкачыкаў» у фальклорных экспедыцыях. Усе ўзорныя калектывы вядуць актыўную канцэртную дзейнасць.
У аркестры народных інструментаў, які вядзе сваю гісторыю з 1977 г. і носіць званне «народны», звыш 40 прафесійна падрыхтаваных музыкантаў з ліку настаўнікаў школы, якія граюць на домрах, балалайках, цымбалах, гуслях, баянах, духавых і ўдарных інструментах.
На працягу існавання школы яе кіраўнікамі былі Эльвіра Сяргееўна Кузьміна, Яўгеній Іванавіч Пракапюк, Анатолій Ільіч Кастына (1987–2002). З 2002 г. дырэктарам школы з’яўляецца Сяргей Рыгоравіч Рэбкавец. С. Р. Рэбкавец неаднаразова выбіраўся дэпутатам, па выніках працы за 2021 г. быў занесены на Дошку гонару Кобрынскага раёна.
Калектыў Кобрынскай ДШМ сур'ёзна і адказна адносіцца да навучальнага працэсу, імкнецца трымаць высокую планку паказчыкаў. Сённяшні педагагічны калектыў школы — гэта высокапрафесійны калектыў, які пастаянна ўдасканальвае педагагічнае майстэрства. Галоўнымі прыярытэтамі ў працы з'яўляюцца: далучэнне дзяцей да музычнай культуры, навучанне гульні на музычных інструментах, выяўленне найбольш таленавітых і здольных вучняў і мэтанакіраваная педагагічная работа з мэтай іх падрыхтоўкі да паступлення ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы культуры і мастацтва; прыцягненне для працы ў школу высокакваліфікаваных выкладчыкаў.
Школа мастацтваў — адзін з вядучых культурна-асветніцкіх цэнтраў Кобрына, дзе выступаюць лепшыя творчыя калектывы, праходзяць гарадскія і раённыя мерапрыемствы. Установа вядзе шырокую канцэртную дзейнасць на сцэнічных пляцоўках г. Кобрына і за яго межамі, прымае актыўны ўдзел у фестывалях і конкурсах.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г.
Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай.
Курачук Святлана Дзмітрыеўна,
бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Кобринский образцовый ансамбль народной песни и музыки «Таўкачыкі» // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 474.
- Калектывы дзіцячай школы мастацтваў г. Кобрына // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 506.
- Кобрынская музычная школа // Мастацтва Савецкай Беларусі : зборнік дакументаў і матэрыялаў : у 2 т. Мінск, 1976. Т. 1 (1917–1941). С. 61.
- Дзяржаўнай установе адукацыі «Кобрынская дзіцячая школа мастацтваў» (1954) — 70 гадоў // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская РЦБС, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 151.
- Елизарова, Ж. Семь столетий Кобрина : [на Кобринщине осуществляет свою деятельность 57 объектов, в числе которых Кобринская детская школа искусств] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2024. 10 жніўня (№ 32). С. 4.
- Бакун, Е. С гармонией в душе : [о директоре ГУ «Детская школа искусств города Кобрина» Сергее Ребковце, занесенном по итогам работы за 2021 г. на Доску почета Кобринского района] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2022. 28 верасня. С. 1, 5.
- Голод, Е. Мастер своего дела : [о работе мастера-настройщика музыкальных инструментов по рассказу педагога Кобринской ДШИ В. Н. Сычева] / Елизавета Голод // Кобрынскі веснік. 2021. 21 ліпеня. С. 8.
- Савчук, М. Новые достижения юных музыкантов : [воспитанники детской школы искусств г. Кобрина учавствуют в различных конкурсах и фестивалях] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2020. 26 ноября (№ 48). С. 2.
- Вовк, Ю. Дух творчества и музыки всегда с Ираидой Карлицкой : [педагог по классу фортепиано Кобринской ДШИ И. В. Карлицкая отметила 90-летний юбилей] / Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2020. 17 сентября (№ 38). С. 4.
- Елизарова, Ж. Служить высокому искусству : [в ГУО «Детская школа искусств г. Кобрина» обучается более 600 учащихся] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2020. 22 ліпеня. С. 4.
- Горудко, Т. Г. В царстве музыки и танца : [беседа с заместителем директора по учебно-воспитательной работе Кобринской ДШИ Т. Горудко] / [Татьяна Горудко ; беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2019. 3 октября (№ 40). С. 2.
- Каста недатыкальных? Не, яны таксама ратуюць свет! : [анлайн-канферэнцыя газеты «Культура»] / [прымалі ўдзел: Н. Жук, С. Рэбкавец, К. Кісялёва. Р. Матвейчук, Т. Печкар ; гутарыў] Я. Рагін // Культура. 2018. 17 лістапада (№ 46). С. 10–11.
- Бялоў, Д. Танец для скрыпкі з аркестрам : [у Кобрынскай ДШМ існуе дзіцячы камерны аркестр] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. 2018. 13 кастрычніка. С. 3.
- Шлойда, И. Мы за мир без войны : [воспитанницы школы искусств А. Курилович и Т. Вакулич представляли Кобриншчину на областном открытом конкурсе патриотической песни] / Ирина Шлойда // Кобрин-информ. 2018. 3 мая. С. 2.
- Жук, Е. Школа искусств в новом проекте : [Кобринская ДШИ примет участие в культурном проекте о трехстороннем партнерском сотрудничестве] / Елена Жук // Вечерний Брест. 2017. 6 октября. С. 7.
- Не оскудеет талантами Кобринщина! : [учащийся Кобринской ДШИ, лауреат многих международных конкурсов, аккордеанист Д. Никанович получил поощрение Специального фонда Президента Республики Беларусь] // Кобрынскі веснік. 2017. 12 красавіка. С. 3.
- Дубіна, Л. Вікторыя Вяржбіцкая: «Жыццё такое хуткацечнае…» : [настаўніца дзіцячай школы мастацтваў, актыўная і ініцыятыўная кабрынчанка В. Вяржбіцкая адзначыла 50-гадовы юбілей] / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2017. 15 сакавіка. С. 8.
- Голод, Е. И музыка наполнила сердца : [в Кобринской ДШИ прошел отчетный концерт образцового баянного оркестра] / Елизавета Голод // Кобрин-информ. 2017. 9 марта. С. 2.
- Пашковіч, Л. Лепшы сябар — акардэон : [таленавіты навучэнец Кобрынскай ДШМ Д. Нікановіч мае дыпломы міжнароднага ўзроўню] / Людміла Пашковіч // Кобрынскі веснік. 2016. 21 снежня. С. 8.
- Федаровіч, І. Вечар класічных дуэтаў : [у Кобрынскай ДШМ прайшоў вечар класічнай музыкі] / Ігар Федаровіч // Кобрынскі веснік. 2016. 23 сакавіка. С. 5.
- Белов, Д. Волшебная невидимая нить : [о певице и преподавателе Кобринской ДШИ О. Каминской] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2015. 11 лістапада. С. 8.
- Дубіна, Л. Дзякуй вам, настаўнікі! : [у Кобрынскай ДШМ адбылося ўрачыстае мерапрыемства па святкаванні Дня настаўніка] / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2015. 7 кастрычніка. С. 5.
- Савчук, С. На гастроли — в Польшу : [детский академический хор «Купалинка» Кобринской ДШИ принял участие в проекте Евросоюза «Мост голосов» в Польше] / Светлана Савчук // Кобрынскі веснік. 2015. 7 кастрычніка. С. 8.
- Савчук, М. Музыкальные искры зажигали зал : [о праздновании 60-летнего юбилея Кобринской ДШИ] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2015. 8 января. С. 5.
- Белов, Д. Абсолютный успех! : [в Кобринской ДШИ состоялся юбилейный концерт] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2014. 27 снежня. С. 10.
- Белов, Д. Здесь учат видеть красоту : [Кобринская детская школа искусств отмечает 60-летний юбилей] / Дмитрий Белов // Кобрынскi веснiк. 2014. 17 снежня. С. 3.
- Белов, Д. С ключом серебряным от таинства души : [о преподавателе Кобринской ДШИ, руководителе оркестра народных инструментов А. Новике] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2014. 11 кастрычніка. С. 1–2.
- Браво, Дима! : [юный аккордеанист Дмитрий Никанович на международном конкурсе удостоен диплома I степени] // Кобрин-информ. 2014. 14 марта. С. 1.
- Бялоў, Д. З думкамі аб новых перамогах / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскi веснiк. 2012. 22 снежня. C. 2.
- Ребковец, У. Поздравляем победителей! : [среди победителей областного тура республиканского конкурса исполнителей на народных инструментах им. И. Жиновича — учащиеся Кобринской ДШИ] / Ульяна Ребковец // Кобрин-информ. 2012. 19 апреля. C. 31.
- Бялоў, Д. Калі Дзюймовачка размаўляе па-французску... : добрая традыцыя : [чацвёрты раз Кобрынская школа мастацтваў прымае замежных гасцей з г. Сан-Дызье (Францыя)] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскi веснiк. 2009. 31 кастрычніка. C. 1–2.
- Белов, Д. Классика не стареет! : [в Кобринской ДШИ проходит концерт «Музыка советских композиторов. XX век»] / Дмитрий Белов // Кобрынскi веснiк. 2009. 7 лютага. C. 8.
- Белов, Д. Как всегда — аншлаг! : [в Кобринской ДШИ прошел отчетный концерт] / Дмитрий Белов // Кобрынскi веснiк. 2008. 24 снежня. C. 5.
- Вержбицкая, В. Сен-Дизье — Кобрин — Сен-Дизье. Маршрут пятилетней дружбы : [французская делегация уже не раз была в гостях в Кобринской ДШИ] / Виктория Вержбицкая // Кобрин-информ. 2008. 24 апреля. C. 18.
- Тимошук, Л. Когда музыка — смысл жизни : [преподаватель скрипки Г. А. Нестерович уже 44 года преподает в Кобринской ДШИ] / Лариса Тимошук // Кобрынскi веснiк. 2007. 26 верасня. C. 6.
- Новые победы музыкантов школы искусств // Кобрин-информ. 2006. 2 марта. С. 7.
- Вержбицкая, В. Весна успехов и побед : [Кобринская школа искусств] / Виктория Вержбицкая // Кобрин-информ. 2005. 5 мая. С. 3.
- Вержбицкая, В. Оранжерея талантов : [Кобринской детской школе искусств — 50 лет] / Виктория Вержбицкая // Кобрин-информ. 2004. 13 мая.
- Дзіцячай школе мастацтваў — 50 год // Кобрынскі веснік. 2004. 5 мая. С. 1.
- Пятроўская, М. Кабрынчане — лепшыя : [I і II месцы ў абласным туры VII Рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя I. Жыновіча занялі выхаванцы Кобрынскай ДШМ] / М. Пятроўская // Кобрынскі веснік. 2003. 12 сакавіка. С. 3.
- Кобрынскі школьнік выклікаў фурор на фестывалі : [аб выступленні на X Міжнародным фестывалі духоўнай музыкі ў г. Бохня (Польшча) выхаванца Кобрынскай ДШМ А. Гелаха] / па матэрыялах БелТа // Настаўніцкая газета. 2002. 19 лістапада. С. 4.
- Славин, В. Белорусский золотой голос — так называют 13-летнего Александра Гелаха из Кобрина / Виктор Славин // Заря. 2002. 29 октября. С. 1 : фот.
- Хільчук, М. З Польшчы — з найвышэйшай узнагародай і дыпломам : [на юбілейным фестывалі духоўнай музыкі ў г. Бохня (Польшча) уладальнікам Гран-пры стаў А. Гелах] / М. Хільчук // Кобрынскі веснік. 2002. 12 кастрычніка. С. 6.
- 45 музычных гадоў // Кобрынскі веснік. 1999. 22 мая.
- Стук малатка і спеў скрыпкі : [аб адкрыцці школы мастацтваў у г. Кобрыне] // Кобрынскі веснік. 1998. 16 верасня (№ 73). С. 2 : фат.
- Музычнай школе — 40 гадоў // Кобрынскі веснік. 1994. 28 снежня. С. 1.
- Кузьміна, Э. Дзесяць музычных год : [аб Кобрынскай музычнай школе] / Э. Кузьміна // Камуністычная праца. 1965. 7 января.