Серада, 06 Лістапад 2024 14:29

2024 г. — 110 гадоў з часу прабывання рускага кампазітара, піяніста, дырыжора Сяргея Васільевіча Рахманінава (1873–1943) у г. Брэст-Літоўску (1914)

Сяргей Васільевіч Рахманінаў (1873–1943) — рускі кампазітар, піяніст, дырыжор. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю па класах фартэпіяна (1891) і кампазіцыі (1892). Як піяніст шмат канцэртаваў у Расіі (у 1895 г. выступаў у Мінску) і за мяжой. Дырыжор Маскоўскай прыватнай рускай оперы (1897–1898) і Вялікага тэатра ў Маскве (1904–1906). З 1917 г. жыў за мяжой, галоўным чынам у ЗША, вёў пераважна выканальніцкую дзейнасць. У Другую сусветную вайну даў шэраг канцэртаў у Фонд абароны СССР. Выканальніцкае мастацтва С. В. Рахманінава — важны этап у развіцці сусветнага піянізму.

Творчасць С. В. Рахманінава глыбока нацыянальная і дэмакратычная, — адно з найвышэйшых дасягненняў рускай музычнай класікі канца ХІХ — пачатку ХХ стст. Яго музыцы ўласцівы яркі меладызм, маляўнічасць, арыгінальнасць гарманічнай мовы, рытмічная разнастайнасць, рамантычны пафас і напружаны драматызм спалучаюцца з лірычнай сузіральнасцю.

Аўтар выдатных твораў розных жанраў — фартэпіянных, вакальных, сімфанічных і вакальна-сімфанічных. Сярод іх: оперы «Алека» (1982), «Скупы рыцар» (1904), «Франчэска да Рыміні» (1904), кантата «Вясна» (1902), вакальна-сімфанічная паэма «Званы» (1913), 3 сімфоніі (1895, 1907, 1936), сімфанічная паэма «Востраў Мёртвых» (1919), 4 канцэрты (1891, 1901, 1919, 1926), «Рапсодыя на тэму Паганіні» (1934) і інш.

На пачатку ліпеня 1914 г. па дарозе з Масквы ў Варшаву на адны суткі ў г. Брэст-Літоўску спыніўся сімфанічны аркестр пад упраўленнем Сяргея Рахманінава. Прысутнічаў поўны састаў аркестра. У Летнім тэатры Гарадскога саду аркестрам быў дадзены канцэрт. Былі выкананы творы С. В. Рахманінава: сімфанічная паэма «Востраў Мёртвых» (1909), «Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам № 2» (1900) і «Сімфонія № 2» (1907).

Для жыхароў невялікага горада выступленне сімфанічнага аркестра стала значнай культурнай падзеяй. Горад дыхаў вялікай музыкай. Ва ўспамінах былога жыхара Брэст-Літоўска Ізраіля Маісеевіча Штэйнгаўза, на той час гімназіста, апавядаецца, як рэагавала брэсцкая публіка на гэты канцэрт: «…Когда Рахманинов закончил, публика не просто аплодировала — выла, орала, бесновалась от восторга…».

Сярод гледачоў быў дырэктар Брэсцкай мужчынскай гімназіі Іван Канстанцінавіч Бяльгоўскі, настаўнік матэматыкі, знаўца літаратуры і таленавіты выканаўца класічнай музыкі. Пасля канцэрта ён выказаў сваю ацэнку: «Вот это и есть блаженство, радость и счастье». На наступны дзень С. В. Рахманінаў пабываў у гасцях у І. К. Бяльгоўскага, які займаў кватэру на другім паверху будынка гімназіі (сёння гэта адзін з карпусоў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна).

Памяць аб канцэрце С. В. Рахманінава захоўваецца ў Брэсце. Сімфанічны аркестр Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя ЛКСМБ 1 кастрычніка 2023 г. адкрыў канцэртны сезон музычным вечарам «Сергей Рахманинов. К 150-летию со дня рождения». 29 лістапада 2023 г. у зале Брэсцкага музычнага каледжа імя Р. Р. Шырмы адбыўся канцэрт-лекцыя «Сергей Рахманинов. Штрихи к портрету» з удзелам выкладчыкаў і навучэнцаў каледжа.

Перад Міжнародным днём музыкі, 28 верасня 2024 г. па ініцыятыве грамадскасці ў Гарадскім садзе г. Брэста быў адкрыты арт-аб’ект «Раяль Рахманінава» (стылізаваная лаўка) у памяць 110-годдзя з часу прабывання С. В. Рахманінава ў г. Брэсце.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г.

Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.

Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч,

загадчык сектара рэгіянальнай бібліяграфіі

 

  1. Савіцкая, В. П. Рахманінаў Сяргей Васільевіч / В. П. Савіцкая // Беларуская энцыклапедыя : у 18т. Мінск, 2001. Т. 13. С. 381.
  2. Савіцкая, В. П. Рахманінаў Сяргей Васільевіч / В. П. Савіцкая // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1973. Т. 9. С. 138–139.
  3. Федякин, С. Р. Рахманинов / Сергей Федякин. – Москва : Молодая гвардия, 2014. – 478 с., [16] л. ил., портр., факсим. – (Жизнь замечательных людей).
  4. Калинина, Н. А. С. В. Рахманинов : повесть / Наталья Калинина. – Москва : Детская литература, 1989. – 127 с., [32] ил.
  5. Воспоминания о Рахманинове / [составление, редакция, предисловие, комментарии и указатели З. А. Апетян] ; Государственный центральный музей музыкальной культуры имени М. И. Глинки. – Москва : Музыка, 1988. – Т. 1. – 528 с., [1] л. портр., [16] л. ил.
  6. Соколова, О. И. Сергей Васильевич Рахманинов / О. И. Соколова. – 2-е изд. – Москва : Музыка, 1984. – 159 с., [64] л. ил.
  7. Келдыш, Ю. В. Рахманинов и его время / Ю. Келдыш ; Институт истории искусств Министерства культуры СССР. – Москва : Музыка, 1978. – 469 с., [16] л. ил.
  8. Бажанов, Н. Д. Рахманинов / Н. Бажанов. – [изд. 2-е, испр. и доп.]. – Москва : Молодая гвардия, 1966. – 349 с., [11] л. портр. – (Жизнь замечательных людей).
  9. Алексеев, А. Д. С. В. Рахманинов : жизнь и творческая деятельность / А. Алексеев ; Академия наук СССР, Институт истории искусств. – Москва : Музгиз, 1954. – 240 с., [3] л. ил.
  10. «Рояль Рахманинова» появился в Бресте : [в Городском саду г. Бреста установлен арт-объект (скамья) в память 110-летия пребывания композитора Сергея Рахманинова в г. Брест-Литовске] // Вечерний Брест. 2024. 4 октября (№ 40). С. 2.
  11. Топилин, Д. И. Россия Рахманинова : к 150-летию со дня рождения / Даниил Топилин // Русское искусство. 2023. № 2. С. 98–107.
  12. Потолков, Ю. В. Гражданин Бреста Сергей Рахманинов : [о концерте С. В. Рахманинова в г. Брест-Литовске в 1914 г.] / Юрий Васильевич Потолков // Заря. 2020. 22 августа (№ 68). С. 15.
  13. Александров, Н. Ольга Книппер — Антону Чехову: Нашла твою открытку из Бреста – обрадовалась! : через небольшой пограничный город проходили пути-дороги многих замечательных людей / Николай Александров // Родина. 2018. № 7. С. 104–107.
  14. Голицын, А. В. Болезнь и смерть С. В. Рахманинова / А. В. Голицын // Музыка в школе. 2018. № 6. С. 34–35.
  15. Потолков, Ю. В. Патриотическое воспитание средствами классической музыки : [исследование темы «Сергей Рахманинов в Бресте»] / Юрий Васильевич Потолков // Адукацыя і выхаванне. 2018. № 4. С. 70–73.
  16. Вовченко, В. Брест Бельговского и Штейнгауза : [о концерте в Брест-Литовске в июле 1914 г. симфонического оркестра под управлением С. В. Рахманинова] / Василий Вовченко // Брестский вестник. 2018. 18 января (№ 3). С. 23.
  17. Павлова, Л. Десятый музыкальный салон был посвящен Сергею Рахманинову : [о вечере в областной филармонии, посвящённом 100-летию концерта С. В. Рахманинова в г. Брест-Литовске] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2014. 13 ноября (№ 46). С. 10.
  18. Павлова, Л. Под знаком Сергея Рахманинова : [о вечере на ХХV Международном фестивале классической музыки «Январские музыкальные вечера»] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2013. 17 января (№ 3). С. 9.
  19. Багдасарян, Н. В. Рахманинов – один из самых выдающихся композиторов ХХ века / Н. В. Багдасарян // Музыка в школе. 2008. № 3. С. 16–23.
  20. Бондаренко, А. «Мир радости и солнца» : [о концерте к 130-летию со дня рождения С. В. Рахманинова в Лунинецкой ДМШ] / Анна Бондаренко // Лунiнецкія навiны. 2003. 14 мая.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 50 разоў