Чацвер, 12 Снежань 2024 09:46

8 снежня 2024 г. — 30 гадоў з часу адкрыцця дзяржаўнай сацыяльна-педагагічнай установы адукацыі «Кобрынская дзіцячая вёска» (1994)

Савет Міністраў БССР у 1988 г. прыняў пастанову аб адкрыцці ў рэспубліцы дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. Праект Кобрынскай дзіцячай вёскі нарадзіўся ў сценах Брэсцкага аблвыканкама, і будаўніцтва першых катэджаў на ўскраіне заходняй часткі Кобрына пачалося ў 1989 г. Яшчэ да пачатку дзяржаўнага фінансавання грошы на будаўніцтва катэджаў у Кобрыне выдаткавалі грамадзяне Германіі.

Правобразам Кобрынскай дзіцячай вёскі стала мадэль, рэалізаваная педагогам Германам Гмайнерам у Аўстрыі. Праз пяць гадоў, 8 снежня 1994 г., адбылося афіцыйнае адкрыццё першай дзяржаўнай дзіцячай вёскі ў Кобрыне. Шэсць дамоў сямейнага тыпу прынялі ў сваіх сценах дзяцей рознага ўзросту. Гэта была першая ўстанова такога тыпу ў рэспубліцы для выхавання дзяцей-сірот. Пасля кароткага мітынгу і агляду катэджаў у клубе райсельгастэхнікі прайшла ўрачыстая частка. Прысутнічаў міністр адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь В. І. Стражаў. Граматамі адзначаны спонсары і будаўнікі, выступіў дзіцячы ансамбль «Крыніца» раённага цэнтра дзіцячай творчасці.

Дзіцячую вёску 9 красавіка 1997 г. наведаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка.

Паступова дзяржаўная сацыяльна-педагагічная ўстанова адукацыі «Кобрынская дзіцячая вёска» разрасталася і ў 2001 г. набыла сучасны выгляд. Цяпер тут 15 двухпавярховых дамоў катэджнага тыпу, у якіх пражываюць столькі ж сем'яў. Дзіцячая вёска — гэта мадэль звычайнай сям'і са сваімі правіламі і законамі, але максімальна набліжаная да сапраўднай сям'і. У катэджах жывуць па некалькі дзяцей-сірот рознага ўзросту, а з імі разам выхавальніца — мама. Умовы пражывання камфортныя: утульныя пакоі, вялікія гасціныя і кухня, сучасныя мэбля і тэхніка. Падтрымліваць якасць жыцця дазваляюць штогадовыя касметычныя рамонты і паступовыя больш сур'ёзныя работы па паляпшэнні ўмоў.

На гэты момант у дзіцячай вёсцы выхоўваюцца 106 дзяцей. Магутнасці кожнага дома дазваляюць жыць пад адным дахам дзесяці дзецям разам з бацькамі-выхавальнікамі. Тут дзеці атрымліваюць усё тое, чаго былі пазбаўлены ў сваіх біялагічных сем'ях: клопат, увагу, а галоўнае — бацькоўскую любоў. У выхаванцаў насычанае і цікавае жыццё. Яны ходзяць у звычайныя школы і дзіцячыя сады, а пасля ўрокаў наведваюць установы дадатковай адукацыі горада, з задавальненнем займаюцца ў гуртках і секцыях.

Калі яшчэ некалькі гадоў таму большасць дзяцей аздараўлялася ў Італіі, то зараз такой магчымасці няма. Аднак многія сем'і, у якіх яны раней адпачывалі, зараз самі прыязджаюць да дзяцей. Аздараўленне дзяцей праходзіць на тэрыторыі Беларусі ў аздараўленчых лагерах.

Ва ўстанове падтрымліваюць сямейныя сувязі: за гады існавання вёскі выхаванцы атрымалі магчымасць выхоўвацца разам са сваімі кроўнымі братамі і сёстрамі. Па магчымасці, калі гэта не супярэчыць інтарэсам дзяцей, наладжваюцца кантакты з іх біялагічнымі бацькамі і сваякамі. Паказальным з'яўляецца і тое, што пасля заканчэння школы практычна ўсе выпускнікі дзіцячай вёскі становяцца навучэнцамі ці студэнтамі навучальных устаноў, у тым ліку і вышэйшых. Пасля выпуску з дзіцячай вёскі яшчэ на працягу двух гадоў дзеці застаюцца пад кантролем установы. Таксама ў перыяд навучання ва ўстановах вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі яны могуць прыязджаць у дзіцячую вёску на канікулы, у выхадныя і святочныя дні, а таксама, калі захварэлі ці проста засумавалі.

Дзіцячая вёска знаходзіцца на дзяржаўным забеспячэнні, і сапраўды адчуваецца каласальная падтрымка дзяржавы. Ёсць і фундатары. Гэта Брэсцкі дабрачынны мясцовы фонд «Новое поколение», Брэсцкае абласное аддзяленне «Белорусский детский фонд», канцэрн «Беллегпром» г. Мінск, ТАА «Евроторг» г. Мінск, ААТ «Брестский чулочный комбинат», Кобрынскае УМГ ААТ «Газпромтрансгаз Беларусь», ААТ «Кобринский маслодельно-сыродельный завод», філіял ААТ «Берестейский пекарь» «Кобринский хлебозавод» і інш.

Установа разлічана на 120 чалавек. І калі яна толькі адкрылася, была поўнасцю запоўнена. Дзякуючы правільна наладжанай палітыцы ў нашай краіне зараз дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, менш, чым было 30 гадоў таму.

За гады існавання Кобрынская дзіцячая вёска выхавала і падрыхтавала да дарослага жыцця каля 400 дзяцей, якія знайшлі тут сям’ю, любоў, пяшчоту. Яна стала для іх школай сапраўднага сямейнага выхавання. Выпускнікі нават праз гады наведваюць вёску свайго дзяцінства, не губляючы каштоўную нітачку-сувязь з месцам, дзе набылі сям’ю. Установа мае свой герб і гімн: «В Кобринской детской деревне / Каждое встретит крыльцо / Запахом роз и сирени, / Шумом весёлых жильцов».

У структуры ўстановы — памочнікі бацькоў-выхавальнікаў, педагогі, бухгалтэрыя, інспектар па кадрах, тэхнічная служба. 26 чэрвеня 2024 г. дзіцячую вёску ўзначаліў Сяргей Яўгеньевіч Сцепанюк, які на працягу 22 гадоў займаўся выхаваннем і суправаджэннем дзяцей сірот.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г.

Кобрынскай раённай энтралізаванай бібліятэчнай сістэмай.

Курачук Святлана Дзмітрыеўна,

бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Бунеева, Л. Мама на пороге дома : [о Кобринской детской деревне] / Л. Бунеева // Брэстчына вачамі журналістаў. Брэст, 2005. С. 128–134.
  2. Дзяржаўнай сацыяльна-педагагічнай установе адукацыі «Кобрынская дзіцячая вёска» (1994) – 30 гадоў // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская РЦБС, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 148.
  3. Белов, Д. Заботы и внимания много не бывает : [детский дом семейного типа № 1 Кобринской детской деревни посетил протоиерей С. Утрата и председатель Кобринской РО РОО «Белая Русь» А. Шеметюк] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2024. 27 студзеня (№ 4). С. 12.
  4. Бакун, Е. Дом, где согреваются сердца : [о работе родителя-воспитателя Кобринской детской деревни Татьяны Травиной] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2023. 14 кастрычніка. С. 13.
  5. Гриц, А. День рождения деревни : [Кобринская детская деревня отметила 28-й день рождения] / Алина Гриц // Заря. 2022. 21 декабря. С. 8.
  6. Бакун, Е. Все определяет любовь : [о Кобринской детской деревне по рассказу руководителя Светланы Гущиной] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2022. 7 снежня. С. 1, 4.
  7. Бакун, Е. Деревня любви и заботы : [Егор Хрусталев и Тео поздравили ребят из Кобринской детской деревни с началом летних каникул] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2022. 1 чэрвеня. С. 6.
  8. Гущина, С. В. Кобринскую детскую деревню возглавил новый руководитель : [беседа с директором УО «Кобринская детская деревня» Светланой Гущиной] / [Светлана Гущина ; беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2022. 24 февраля. С. 2.
  9. Гребенников, О. Подарки от десантников : [38-я Брестская отдельная гвардейская десантно-штурмовая бригада поздравила с Новым годом воспитанников Кобринской детской деревни] / Олег Гребенников // Заря. 2021. 31 декабря. С. 9.
  10. Сергеев, И. Детская деревня встречает гостей : [в Кобринской детской деревне встречали участников благотворительной акции «Наши дети»] / Иван Сергеев // Заря. 2021. 24 декабря. С. 4.
  11. Белов, Д. В Кобринской детской деревне прошел урок мужества / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2021. 3 красавіка. С. 4.
  12. Волк, Ю. Счастье – в детях : [о воспитателе и воспитанниках дома № 10 ГСПУО «Кобринская детская деревня»] / Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2020. 9 января (№ 2). С. 2.
  13. Лосич, П. Четверть века без одиночества : [в Кобринской детской деревне живут 100 детей в возрасте от года до 18 лет] / Павел Лосич // СБ. Беларусь сегодня. 2019. 27 декабря. С. 13.
  14. Вовк, Ю. Любовью и верой едины : [ГСПУО «Кобринская детская деревня» отпраздновала свой 25-летний юбилей] / Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2019. 19 декабря (№ 51). С. 2.
  15. Елізарава, Ж. Краіна добрых сэрцаў : [установа адукацыі «Кобрынская дзіцячая вёска» адзначыла 25-гадовы юбілей] / Жанна Елізарава // Кобрынскі веснік. 2019. 18 снежня. С. 1, 3.
  16. Сергеев, И. Забота длиной в четверть века : [в Кобрине отметили 25-летие детской деревни] / Иван Сергеев // Заря. 2019. 18 декабря. С. 3.
  17. Елізарава, Ж. Мы – сям'я : [Кобрынскай дзіцячай вёсцы – 25 гадоў] / Жанна Елізарава // Кобрынскі веснік. 2019. 14 снежня. С. 4.
  18. Вовк, Ю. С душой и любовью : [о работе директора ГСПУО «Кобринская детская деревня» С. Л. Юрьевой] / Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2019. 21 ноября (№ 47). С. 4.
  19. Вовк, Ю. Детская деревня: на пороге 25-летия / Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2019. 6 ноября (№ 45). С. 4.
  20. Сідарук, І. Шчасце быць маці : [Ганна Семянюк – мама семярых дзетак Кобрынскай дзіцячай вёскі] / Ігар Сідарук // Кобрынскі веснік. 2019. 7 сакавіка. С. 5.
  21. Грышкевіч, С. Галінкі сямейнага дрэва : [16 гадоў працуюць бацькамі-выхавальнікамі ў Кобрынскай дзіцячай вёсцы Інга і Андрэй Нарваткіны] / Сяргей Грышкевіч // Настаўніцкая газета. 2019. 24 студзеня. С. 1.
  22. Васюк, Н. Трое детей из Кобрина побывают на «Евровидении» : [самые талантливые воспитанники Кобринской детской деревни побывают на финальном концерте «Евровидения»] / Наталья Васюк // Вечерний Брест. 2018. 9 ноября. С. 5.
  23. Прилуцкая, А. Одно призвание на троих : [воспитатель Кобринской детской деревни Е. С. Маньковская одной из первых пришла в новое учреждение и посвятила жизнь воспитанию детей] / Анна Прилуцкая // Кобрынскі веснік. 2018. 5 верасня. С. 5.
  24. Пальто, К. Шаг на пути к семье : [директор УО «Кобринская детская деревня» подписала Договор о сотрудничестве с польскими коллегами по опеке и социальной помощи] / Ксения Пальто // Кобрынскі веснік. 2018. 23 мая. С. 2.
  25. Савчук, М. Добрая традиция – обмен опытом : [Кобринскую детскую деревню посетила делегация из Польши по вопросам в области опеки и социальной защиты] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2018. 17 мая. С. 2.
  26. В Кобринской детской деревне – новый руководитель : [3 января 2018 г. директором Кобринской детской деревни назначена С. Л. Юрьева] // Кобрынскі веснік. 2018. 21 лютага. С. 6.
  27. Юрьева, С. Л. В детской деревне новый руководитель / [Светлана Юрьева ; беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2018. 25 января. С. 2.
  28. Бойко, А. В детской деревне – взрослые заботы : / Кобринскую детскую деревню возглавила талантливый педагог и организатор Светлана Юрьева / Анна Бойко // Вечерний Брест. 2018. 12 января. С. 4.
  29. Кокина, С. Сердца, наполненные любовью к детям : [беседа с директором Кобринской детской деревни С. Кокиной] / [Светлана Кокина ; беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2017. 26 января. С. 2.
  30. Детская деревня встречала гостей : [в Кобринской детской деревне прошла благотворительная акция «Наши дети»] // Кобрин-информ. 2017. 12 января. С. 3.
  31. Пашкович, Л. День рождения – теплый праздник! : [Кобринской детской деревне исполнилось 22 года] / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2016. 17 снежня. С. 4. 
  32. Савчук, М. С днем рождения, детская деревня / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2016. 15 декабря. С. 2.
  33. Дубіна, Л. З любоўю да дзяцей! : [на навагодні ранішнік Кобрынскай дзіцячай вёскі завіталі шэфы ўстановы] / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2015. 30 снежня. С. 1–2.
  34. Казакова, А. День рождения – праздник детства : [Кобринская детская деревня отметила свой 21-й день рождения] / Анна Казакова // Кобрин-информ. 2015. 17 декабря. С. 5.
  35. Бурдыка, В. Выхоўвае сям'я. У вёсцы : [дзіцячая вёска – адзіная ў краіне дзяржаўная сацыяльна-педагагічная ўстанова адукацыі для дзяцей-сірот, якая фінансуецца з абласнога бюджэту] / Вячаслаў Бурдыка // Кобрынскi веснiк. 2014. 19 снежня. С. 2.
  36. Васюк, Н. Тепло большого дома : [о праздновании 20-летия детской деревни] / Наталья Васюк // Вечерний Брест. 2014. 17 декабря. С. 2.
  37. Лесик, И. Корабль детства и доброты. Наши дети : [Кобринской детской деревне – 20 лет] / Ирина Лесик, Людмила Дубина // Кобрынскi веснiк. 2014. 17 снежня. С. 2.
  38. Борисовец, Н. Подарки как из рога изобилия : [Кобринской детской деревне – 20 лет] / Наталья Борисовец // Сельская газета. 2014. 16 декабря. С. 2.
  39. Грышкевіч, С. Кожнае дзіця - набытак і каштоўнасць краіны : [міністр адукацыі С. Маскевіч наведаў Кобрынскую дзіцячую вёску з нагоды яе 20-годдзя] / Сяргей Грышкевіч // Настаўніцкая газета. 2014. 16 снежня. С. 1.
  40. Гармель, Е. Мир счастливого детства : [Кобринской детской деревне – 20 лет] / Елена Гармель // Заря. 2014. 16 декабря. С. 3.
  41. Талівінская, Н. Калі вёска становіцца домам : [Кобрынская дзіцячая вёска адзначыла свой 20-гадовы юбілей] / Наталля Талівінская // Звязда. 2014. 16 снежня. С. 6.
  42. Дом, где живет любовь : [Кобринской детской деревне – 20 лет] // Вечерний Брест. 2014. 12 декабря. С. 4.
  43. Кузина, С. По живому следу : [открытие в Кобрине 20 лет назад детской деревни явилось значимым событием для всей Беларуси] / Светлана Кузина // Кобрин-информ. 2014. 11 декабря. С. 4.
  44. Талівінская, Н. Цёплы дом / Наталля Талівінская // Алеся. 2014. № 12. С. 8–9.
  45. Хомутова, Т. У всех появилось ощущение семьи / Татьяна Хомутова ; [беседовал] Павел Чуйко // Сельская газета. 2014. 31 мая. С. 19.
  46. Пашкович, Л. Детской деревне – 19! / Людмила Пашкович // Кобрин-информ. 2013. 21 снежня. С. 4.
  47.  Савчук, М. Детская деревня, с праздником! : [в декабре 2012 г. Кобринской детской деревне исполнилось 18 лет] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2013. 3 января. С. 31.
  48. Бялоў, Д. Усё было не дарэмна... : [Кобрынскай дзіцячай вёсцы – 18 гадоў] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскi веснiк. 2012. 19 снежня. C. 2.
  49. Палескі, Я. Дзіцячая вёска сустракае гасцей : [дзіцячая вёска сустрэла польскіх гасцей] / Ян Палескі // Кобрынскi веснiк. 2012. 15 лютага. C. 1 ; Вечерний Брест. 2012. 15 февраля. С. 20.
  50. Арабей, I. «Усё пачынаецца з сям'і» : [Кобрынская дзіцячая вёска] / І. Арабей // Народная трыбуна. 2010. 25 верасня. C. 4.
  51. Гринько, Л. Чтобы семья была стабильной : [представители женской общественности посетили Кобринскую детскую деревню] / Лариса Гринько // Алеся. 2010. № 11. C. 10–11.
  52. С приветом из Италии : [Кобринская детская деревня принимает гостей из Италии] // Кобрин-информ. 2010. 15 апреля. C. 2.
  53. Сапежинская, А. Мир не без добрых людей : [Кобринская детская деревня] / Алла Сапежинская // Заря. 2010. 9 января. C. 24.
  54. Васюк, Н. Торт для детской деревни : [коллектив Кобринской детской деревни благодарен своим шефам и спонсорам] / Наталья Васюк // Кобрин-информ. 2009. 24 декабря. C. 3.
  55. Бялоў, Д. «Дзякуй за жыццё!» : «Мы – з дзіцячай вёскі» : [Кобрынская дзіцячая вёска] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскi веснiк. 2009. 16 снежня. C. 2.
  56. Жук, Е. Деревня их детства : [Кобринская детская деревня] / Елена Жук // Вечерний Брест. 2009. 23 января. C. 8.
  57. Светава, Я. Юбілярка – дзіцячая вёска : [Кобрынская дзіцячая вёска] / Я. Светава // Звязда. 2004. 16 снежня.
  58.  Наша детская деревня – именинница : [Кобринская детская деревня] // Вечерний Брест. 2004. 10 декабря. С. 1.
  59. Лапанин, Ф. Деревня, о которой знает вся страна : [Кобринская детская деревня] / Ф. Лапанин // Заря. 1999. 15 июня. С. 3.
  60. Бондараў, Ю. Вёска на ўскраіне горада : [Кобринская детская деревня] / Ю. Бондараў // Настаўніцкая газета. 1999. 15 красавіка. С. 1, 3.
  61. Федарэнка, Н. Незвычайная вёска пад Кобрынам, або Маленькі аповед пра жыццё-быццё дзяцей-сірот / Н. Федарэнка // Чырвоная змена. 1996. 14 снежня. С. 2.
  62. Бензерук, П. Детская деревня? Это у нас : [Кобринская детская деревня] / П. Бензерук // Беларуская думка. 1995. № 6. С. 47–48.
  63. Деревня маленькая, а политика большая : [Кобринская детская деревня] // Рэспубліка. 1994. 30 снежня. С. 6.
  64. Андреева, С. Первая детская деревня на карте республики : [Кобринская детская деревня] / С. Андреева // Брестский курьер. 1994. 15–21 декабря (№ 50). С. 13.
  65. Наваселле адбылося // Кобрынскi веснiк. 1994. 14 снежня. С. 1.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 38 разоў