Алег Чарнышоў закончыў СШ № 3 (1957). Служыў у Ваенна-марскім флоце СССР. Пасля дэмабілізацыі паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на кафедру інтэр’ера і абсталявання. Навучаўся ў В. І. Гусева, І. Я. Герасіменкі. Пасля заканчэння ў 1968 г. працаваў выкладчыкам у родным інстытуце. У 1984–1990 гг. — загадчык кафедры дызайна. Потым выкладаў у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, Беларускім дзяржаўным універсітэце, рыхтаваў спецыялістаў у сферы дызайну.
Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Концепция взаимодействия и методологические проблемы дизайна» (1983). Кандыдат філасофскіх навук (1983), дацэнт (1990). Навуковыя інтарэсы: навукова-метадычныя, метадалагічныя, мастацка-кампазіцыйныя праблемы праектнай дзейнасці і пытанні развіцця праектна-творчага мыслення спецыялістаў у вобласці канцэптуальнага дызайну.
Аўтар больш за 80 навуковых публікацый і тэарэтычных распрацовак, кніг па тэорыі і метадалогіі дызайн-дзейнасці. Мае 10 аўтарскіх пасведчанняў на прамысловыя ўзоры і вынаходніцтвы. Член Беларускага саюза дызайнераў (1987). Член міжнароднай асацыяцыі «Саюз дызайнераў» і савета Беларускага саюза дызайнераў.
Алег Чарнышоў адчувае на сябе адказнасць за будучыню дызайн-адукацыі ў Беларусі і гатовы шмат і старанна працаваць, каб павысіць яго якасць, а значыць, і якасць беларускага дызайна і культуры ў цэлым.
А. В. Чарнышоў вёў актыўную грамадскую дзейнасць. Ад Саюза дызайнераў СССР у 1989 г. быў абраны народным дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР. З’яўляўся намеснікам старшыні комісіі Савета нацыянальнасцей па пытаннях развіцця культуры, мовы, нацыянальных і інтэрнацыянальных традыцый, аховы гістарычнай спадчыны.
Алег Віктаравіч захапляецца літаратурнай творчасцю. Аўтар зборнікаў вершаў: «Автобиография чувств» (2010), «Отражения» (2011), «Отражения-2» (2015).
Брэст для Алега Віктаравіча – родны горад. Памятае яго ў пасляваенных руінах, памятае паступовае аднаўленне вуліц. Часта сюды прыязджаў, калі былі жывыя бацькі, калі жыла тут сястра, Зоя Віктараўна Чарнышова, настаўніца фізікі СШ № 16. Цяпер прыязджае да пляменікаў.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г.
Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч,
загадчык сектара рэгіянальнай бібліяграфіі
Працы А. В. Чарнышова.
- Портрет белорусского дизайна в трех измерениях: свет, полутон, тень / О. В. Чернышев // Актуальный проблемы дизайна и дизайн-образования : сборник научных статей. Минск, 2017. С. 3–12.
- Отражения – 2 : сборник стихов / Олег Чернышев. – Минск : А. Н. Вараксин, 2015. – 263 с.
- Композиция : творческий практикум : учебное пособие для студентов учреждений высшего образования по специальности «Дизайн» / О. В. Чернышёв. – Минск : Беларусь, 2013. – 446 с.
- Отражения : сборник стихов / Олег Чернышев. – Минск : Пропилеи, 2011. – 172 с.
- Автобиография чувств : сборник стихов / О. В. Чернышев. – Минск : Пропилеи, 2010. – 186 с.
- Вступительный экзамен для поступающих на специальность «Дизайн» / О. В. Чернышёв. – Минск : БГУ, 2004.
- Дизайн-образование: новая модель профессиональной подготовки дизайнеров / О. В. Чернышёв. – Минск : Пропилеи, 2006. – 279 с.
- Концептуальный дизайн : опыт разработки базовой модели и учебно-методического обеспечения профессиональной подготовки дизайнеров в Республике Беларусь / О. В. Чернышёв. – Минск : ЕГУ, 2004. – 151 с.
- Принципы построения вступительного экзамена по дизайну / О. В. Чернышёв. – Минск : ЕГУ, 2001. – 111 с.
- Формальная композиция : творческий практикум по основам дизайна / О. В. Чернышёв. – Минск, 1999. – 309 с.
- Концепция Л. С. Выгодского о единстве аффектных и интеллектуальных процессов как теоретико-методологическая основа формирования профессионального мышления дизайнера / О. В. Чернышёв // Психология : Вып. Х : Психологические проблемы воспитания и обучения : сборник. Минск : Народная асвета, 1990. С. 144–149.
- Проблемы общехудожественной подготовки студентов кафедры «Промышленного искусства» / О. В. Чернышёв // Вопросы преподавания специальных художественных дисциплин : учебно-методическое пособие. Минск : БГТХИ, 1989.С. 56–63.
- Прамысловае мастацтва / А. В. Чарнышоў // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 4. С. 371–372.
- БГТХИ: становление профессиональной школы дизайна / О. В. Чернышёв // Техническая эстетика. Москва : ВНИИТЭ, 1987. № 6. С. 11–13.
- Концепция взаимодействия и методологические проблемы дизайна : автореферат диссертации … кандидата философских наук / О. В. Чернышёв ; АН БССР, Институт философии и права. – Минск, 1983. – 21 с.
- Да метадалогіі прадметна-пераўтваральнай дзейнасці / А. В. Чарнышоў // Весті АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1983. № 1. С. 18–25.
- Взаимодействие и проблема системной целостности методологическгого обеспечения дизайн-деятельности / О. В. Чернышёв // Тезисы докладов Х Межсезонного симпозиума «Методология и теория деятельности». Горький, 1982. С. 184.
- Стиль и диалектика стилеобразования / О. В. Чернышёв // Материалы конференции «Проблемы формализации средств художественной выразительности. Стиль, фирменный стиль, стайлинг, мода». Москва : ВНИИТЭ, 1980. С. 39–40.
- Некоторые особенности дизайн-деятельности и подготовка кадров / О. В. Чернышёв // Труды ВНИИТЭ. Серия «Техническая эстетика». Москва : ВНИИТЭ, 1976. Вып. 13. С. 7–49.
- Стратегия повышения качества подготовки специалистов дизайна / О. В. Чернышёв // Тезисы докладов 1-й республиканской конференции по проблемам дизайна и художественно-конструкторского образования. Минск : БГТХИ, 1974. С. 38–53.
- Пути повышения качества подготовки специалистов дизайна / О. В. Чернышёв // Проблемы педагогики высшей школы : тезисы докладов и сообщений республиканской научной конференции. Минск : БПИ, 1974. С. 134–135.
- Методологические принципы построения общей теории дизайн-деятельности (философский аспект) / О. В. Чернышёв // Тезисы докладов 1-й республиканской конференции по проблемам дизайна и художественно-конструкторского образования. Минск : БГТХИ, 1974. С. 21–37.
- Художественно-конструкторский анализ в системе образования / О. В. Чернышёв // Художественно-конструкторское образование. Москва : ВНИИТЭ, 1973. Вып. 3. С. 129–138.
Аб жыцці і творчасці А. В. Чарнышова
- Тутэйшы дызайн. Асобы. Рэчы : даведнік / [складальнік і аўтар уступнага артыкула Д. Сурскі]. – Мінск : Беларускі саюз дызайнераў, 2016. – 548 с. : іл. – Са зместу: Чарнышоў Алег. С. 471.
- Белорусский союз дизайнеров / автор-составитель Н. В. Федосеенко. – Минск : Белорусский союз дизайнеров, 1998. – 316 с. : ил.