У 1997–1999 гг. Ігар Раманчук працаваў настаўнікам у школе, у 2000–2005 гг. — выкладчыкам на кафедры мастацка-графічных дысцыплін, затым на кафедры тэорыі і методыкі эстэтычнай адукацыі ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна.
Працуе ў галіне станковага жывапісу, у тэхніках алейнага жывапісу і акварэлі, у жанры партрэта і гарадскога пейзажа. Гарадскія пейзажы Брэста і не толькі, старажытная архітэктура палацаў і цэркваў, партрэты, нацюрморты пастаянна прысутнічаюць на мальберце і эцюдніку мастака, які так любіць пісаць дажджлівае надвор’е з лужынамі, з мокрым асфальтам. Яго рэнамэ — чэсная дакументальнасць, у якой цудоўным вобразам сфатаграфаваны настрой горада. Яго пейзажы –— постімпрэсіянізм, у якім знайшлося месца і натуралізму, і сентыменталізму, і рэалізму.
У мастацкіх выставах Ігар Раманчук удзельнічае з 1998 г. Правёў персанальныя выставы ў мастацкім салоне «БелАрт» г. Брэста (2001, 2004, 2007, 2010, 2015), у галерэі «Славутыя майстры» г. Мінска (2006), у Брэсцкім мастацкім музеі (2017), у Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. С. Пушкіна (2023), у Варшаве (2015) і інш. Член Беларускага саюза мастакоў з 2005 г.
Асноўныя творы: «Мелодыя дажджу», «Стары Брэст», «Восень на вуліцы Пушкінскай Брэста», «Кветкі восені», «Вясеннія лужыны», «Летні дождж», «Вясновы кропель», «Сакавік», «Восеньская элегія», «Зімовы вечар», «Вечар. Адліга». Творы знаходзяцца ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, у прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Польшчы і інш.
У 2016 г. выйшла кніга «Любимый город. Кистью и словом», якая ўключае 25 рэпрадукцый карцін Ігара Раманчука і столькі ж вершаў Таццяны Шульгі. Творчыя асобы пастараліся выказаць свае душэўныя пачуцці, сваю закаханасць і адданасць старажытнаму Брэсту, кожны па-свойму адчуў і апеў яго незвычайную атмасферу, яго непаўторную, прыцягальную прыгажосць. Ігар Раманчук з дапамогай фарбаў перадаў нам прывабную няўлоўную красу гарадскіх вуліц, прычым у розныя поры года і час сутак, у рознае надвор’е. Горад нават у непагадзь бачыцца яму па-асабліваму казачным, святочным, урачыстым, крыштальным. Прэзентацыя кнігі, якая з’явілася ў рамках падрыхтоўкі да 1000-годдзя Брэста, адбылася 22 лютага 2017 г. у Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. С. Пушкіна.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г.
Брэсцкай абласной бібліятэкайiмя М. Горкага.
Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч,
загадчык сектара рэгіянальнай бібліяграфіі
- Раманчук Ігар Аляксеевіч : [рэпрадукцыя «Сакавік»] // Мастакі Брэстчыны : каталог. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2019. С. 66–67.
- Ігар Раманчук : [рэпрадукцыя «Вясенняе сонейка»] // Мастакі Брэстчыны : альбом-каталог. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2010. С. 92–93.
- Валасюк, Л. Мастак, які малюе дождж : [рэпрадукцыі «Начная вуліца», «Сонечны дзень», «Помнік Афанасію Брэсцкаму»] / Лявон Валасюк // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст, 2014. С. 116–117.
- Любимый город. Кистью и словом : [к 1000-летию г. Бреста] / стиховорения Татьяны Шульга ; репродукции картин художника Игоря Романчука. – Брест : Брестская типография, 2016. – [26] с. : ил.
- Светава, Я. Натхненне – ад роднай зямлі : [пра дзеячаў мастацтва Беларусі, ураджэнцаў Івацэвіцкага раёна] / Яна Светава // Літаратура і мастацтва. 2024. 30 жніўня (№ 33). С. 12.
- Шляжко, Н. Написано с любовью : [выставка картин И. Романчука открылась в Брестской городской библиотеке] / Наталья Шляжко // Брестский вестник. 2023. 13 июля (№ 28). С. 20.
- Каўтунюк, М. Папаўненне калекцыі імя Крашэўскага : [брэсцкія мастакі С. Казак і І. Раманчук падарылі ў фонд музея «Пружанскі палацык» два партрэты польскага пісьменніка Ю. І. Крашэўскага] / Марына Каўтунюк // Краязнаўчая газета. 2022. Ліпень (№ 28). С. 7.
- Ковальская, О. Похожий на Париж : [о выставке живописи Т. Потворовой и И. Романчука «Город моей любви», посвящённой 1000-летию Бреста, в Брестском областном краеведческом музее] / Ольга Ковальская // Брестский вестник. 2019. 21 февраля (№ 8). С. 20.
- Романчук, И. «Не всё можно скачать на флешку» : [беседа с брестским художником о его творчестве] / Игорь Романчук ; [беседовала] Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2018. 27 апреля (№ 17). С. 7.
- Павлова, Л. Зоркость художественного зрения выявила новая выставка живописи Игоря Романчука : [в Брестском художественном музее] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2017. 18 мая (№ 21). С. 8.
- Босак, Н. Говорящие картины : [о презентации альбома «Любимый город» с картинами И. Романчука и стихами Т. Шульга в Брестской ЦГБ им. А. С. Пушкина] / Надежда Босак // Брестский вестник. 2017. 2 марта. (№ 9). С. 9.
- Парчук, Н. Закаханыя ў Брэст : [пра кнігу «Любимый город». Аўтары – мастак І. Раманчук і паэтэса Т. Шульга] / Надзея Парчук // Літаратура і мастацтва. 2017. 27 студзеня (№ 4). С. 11.
- Парчук, Н. Закаханыя ў Брэст : [пра кнігу «Любимый город». Аўтары – мастак І. Раманчук і паэтэса Т. Шульга] / Надзея Парчук // Заря. 2017. 21 января. С. 11.
- Петроченко, А. Семья. Холст. Масло : [о многодетной семье художника И. Романчука] / Анна Петроченко // Рэспубліка. 2016. 4 сакавіка.
- Хокимова, А. Брестское настроение создал в варшавской галерее Игорь Романчук : [о персональной выставке брестского художника И. Романчука в галерее-мастерской в центре Варшавы] / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2015. 11 сентября. С. 7.
- Павлова, Л. Весенние мотивы в акварелях Игоря Романчука : [о выставке галерее «БелАрт»] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2015. 12 марта (№ 11). С. 21.
- Мощик, С. Художник, что рисует Брест : открылась «весенняя» выставка акварелей Игоря Романчука : [в галерее «БелАрт»] / Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2015. 6 марта. С. 7.
- Гапеева, Т. «Весеннее настроение» для любителей живописи : [о выставке акварелей И. Романчука «Весеннее настроение» в галерее «БелАрт»] / Татьяна Гапеева // Брестская газета. 2015. 6 марта (№ 10). С. 2.
- Романчук, И. Игорь Романчук: «Важно найти гармонию архитектуры и природы» : [беседа с брестским художником о его творчестве] / Игорь Романчук ; [беседовала] Татьяна Гапеева // Брестская газета. 2013. 22 февраля (№ 8). С. 9.
- Шыла, А. Перадаць любоў праз пэндзаль i палатно : [пра мастака I. Раманчука, ураджэнца в. Стайкі] / Аляксандр Шыла // Iвацэвiцкi веснiк. 2011. 4 лютага. С. 9.
- Павлова, Л. Заложник вечности сохраняет лики города : [о выставке живописи И. Романчука в галерее «БелАрт» / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2010. 30 декабря (№ 53). С. 10.
- Гармель, Е. «Художник и время» : [о выставке И. Романчука в галерее «БелАрт»] / Елена Гармель // Заря. 2010. 28 декабря. С. 16.
- Павлова, Л. Рождественские перезвоны в пространстве и времени : [о выставке живописи И. Романчука «Рождественские перезвоны» в галерее «БелАрт»] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2007. 27 декабря (№ 52). С. 10.
- Яцкевич, А. Очарованный Брестом : [о выставке живописи И. Романчука в салоне «БелАрт»] / Анна Яцкевич // Брестский вестник. 2004. 29 ноября. С. 3.
- Павлова, Л. Любимый город Игоря Романчука : [о выставке живописи И. Романчука в салоне «БелАрт»] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2004. № 47. С. 5.
- Бунеева, Л. Влюблённость в межсезонье : [о выставке живописи И. Романчука в салоне «БелАрт»] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2004. 17 ноября. С. 7.
- Бунеева, Л. Художник, что рисует Брест : [о брестском живописце И. Романчуке] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2003. 11 апреля. С. 3.
- Диченская, Е. Мелодии старого города : [о выставке живописи И. Романчука в салоне «БелАрт»] / Елена Диченская // Брестский курьер. 2001. № 32. С. 11.
- Глущенко, Т. Кисть как волшебная палочка : [о выставке живописи И. Романчука «Мелодии старого Бреста» в салоне «БелАрт»] / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2001. 27 июля. С. 8.