Набіралася газета ўручную, з рукапіснага тэксту, палосы яе былі «сляпыя» — без здымкаў. Першым рэдактарам стаў Канстанцін Фаміч Казакоў. Рэдакцыя спачатку месцілася на вул. Піянерскай, 8, а з мая 1945 г. — на вул. Кірава, 25. Знакавым стала 3 ліпеня 1945 г., калі газета стала ўдвая большай па памеры і ў ёй упершыню з’явіўся фотаздымак: партрэт І. В. Сталіна. У першыя дзесяцігоддзі існавання «Ленинского пути» галоўнымі тэмамі заставаліся вайна і пасляваеннае адраджэнне краю.
У 1950–1955 гг. рэдакцыя размяшчалася на вул. Леніна, 3. З лістапада 1954 г. па жнівень 1955 г. упершыню рэдактарскае крэсла займала Наталля Сярова. 3 красавіка 1955 г. супрацоўнікі газеты перайшлі ў дом № 5 па гэтай жа вуліцы.
4 лістапада 1956 г. раённая газета змяніла назву на «Коммунистический путь». У гэты перыяд тыраж павялічыўся ўдвая, аб’ём узрос да чатырох палос, але летам 1959 г. Жабінкаўскі раён скасавалі, газета спыніла сваё існаванне. Апошні нумар «Коммунистического пути» выйшаў 30 ліпеня 1959 г.
Другое сваё нараджэнне наша газета пад назвай «Сельская праўда» атрымала пасля адраджэння Жабінкаўскага раёна. Першы нумар выйшаў у нядзелю 1 студзеня 1967 г. Упершыню ён быў двухкаляровым, з гэтага часу раёнка пачала выдавацца на беларускай мове, тройчы на тыдзень. Рэдакцыя знаходзілася на вул. Кірава, 42.
У нумары за 4 лютага 1967 г. з’явілася літстаронка, а ў чэрвені пры газеце створана літаратурнае аб’яднанне «Плынь», першым старшынёй якога абраны кіраўнік раённага радыёвяшчання Сцяпан Крываль. У 1968 г. тыраж газеты склаў 3000 экз. З верасня 1969-га па сакавік 1983 г. рэдакцыя размяшчалася ў будынку райкама партыі на вул. Кірава, 47. У 1978 г. тыраж газеты дасягнуў 4000 экз. 1 красавіка 1983 г. раёнка перабралася на вул. Кароткіна, 2, а 1 лістапада 1985 г. — на вул. Будзённага, 8, дзе праіснавала 38 гадоў.
На Дзень друку 5 мая 1990 г. упершыню «Сельская праўда» выйшла з пазнакай «Выдаецца з 29 кастрычніка 1944 года». З 1991 г. раённая газета замест трох разоў пачала выходзіць двойчы на тыдзень. У 1996 г. набыты камп’ютарны настольна-выдавецкі комплекс, што дазволіла самастойна ажыццяўляць набор і значна палепшыць вёрстку. У калектыве рэдакцыі ў розны час працавалі члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Каско, Васіль Сахарчук, Расціслаў Бензярук, працуе Анатоль Бензярук.
Для ўдзелу ў выставе «СМІ ў Беларусі» 27 красавіка 2005 г. частка тыражу жабінкаўскай раёнкі ўпершыню ў яе гісторыі была выдадзена шматколернай. З 25 лютага 2006 г. кожны нумар «Сельскай праўды» выходзіць у двух колерах. З 2010 г. рэдактар газеты стаў афіцыйна называцца галоўным рэдактарам. Са студзеня 2013 г. раённая газета пачала выходзіць кожную сераду і суботу на 8 палосах.
Сапраўды гістарычным стаў 2023 г., калі ў першым рэгіёне пачаў працаваць медыяхолдынг. Раёнка перажыла сваё чарговае нараджэнне, калі стала часткай калектыву КУІП «Рэдакцыя Брэсцкай абласной газеты «Заря». «Сельская праўда» стала выходзіць 1 раз у тыдзень у камплекце з «Зарёй», а ў красавіку гэтага ж года зноў адсвяткавала наваселле, перабраўшыся на вул. Савецкую, 7.
Рэдактары (з 2010 г. — галоўныя рэдактары) жабінкаўскай раённай газеты: Канстанцін Фаміч Казакоў (1944–1948), Андрэй Сяргеевіч Падшывалаў (1948–1949), Фёдар Бяляеў (1949–1953), Пётр Шаўчэнка (1953–1954), Наталля Сярова (лістапад 1954 г. — жнівень 1955 г.), Мікалай С. Кавальчук (1955–1957), Васіль Аляксандравіч Каленчыц (1957–1959), Барыс Абрамавіч Брэўдо (студзень 1967 г. — чэрвень 1974 г.), Віталь Іосіфавіч Канавалюк (1974–1985), Антаніна Іванаўна Хакімава (1986–1996), Іван Сямёнавіч Міцковіч (1996–2006), Святлана Мікалаеўна Вішнеўская (снежань 2006–2015), Яніна Сяргееўна Кяпцюха (2015–2019), Алена Генадзьеўна Сіняўская (10.09.2019–2021), Святлана Іванаўна Кіслая (1.11.2021–2022), Васіліна Сяргееўна Вайтовіч (2022–2023), Наталля Аляксандраўна Каўпанька (з 2023 г.).
З 27 лістапада 2024 г. раёнка змяніла найменне ў чацвёрты раз і выходзіць пад назвай «Жабінка актуальна». Газета як і заўсёды расказвае аб цікавых і таленавітых людзях роднага краю, пра эканамічныя, культурныя і спартыўныя падзеі Жабінкаўшчыны. На яе старонках на працягу 80 гадоў гучаць галасы розных пакаленняў і кожны нумар — гэта чарговы этап у гісторыі нашага раёна.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г.
Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.
Карпішчук Марына Віктараўна,
бібліёграф
- Сахарчук, В. Я. З гісторыі раённага друку / В. Я. Сахарчук // Памяць. Жабінкаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск : Ураджай, 1999. С. 406–407.
- Бензярук, Р. Лірычны поўдзень : з вытокаў «Плыні» – аб’яднання творчых людзей пры газеце «Сельская праўда» / Расціслаў Бензярук. – Брэст : Альтернатива, 2017. – 139, [1] с.
- Ковпанько, Н. Теперь по-новому! : [с 27 ноября газета Жабинковского района выходит под новым названием «Жабінка актуальна»] / Наталия Ковпанько // Жабінка актуальна. 2024. 27 лістапада. С. 1.
- Бензярук, А. Летапісец роднага краю / Анатоль Ростаў // Сельская праўда. Жабінка, 2024. 30 кастрычніка. С. 4.
- Ростаў, А. Раён развіваецца, раёнка абнаўляецца / Анатоль Ростаў // Сельская праўда. Жабінка, 2023. 4 мая. С. 4.
- Бензярук, А. Сувязь з роднай раёнкай / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2023. 12 красавіка. С. 3.
- Бензярук, А. «СП» чытаюць паўсюль! / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2022. 14 снежня. С. 4.
- Ростаў, А. У журналістаў новы кіраўнік : [на справаздачна-выбарным сходзе абласной арганізацыі Беларускага саюза журналістаў абмеркавалі рэарганізацыю асобных раённых выданняў, у т. л. газеты «Сельская праўда»] / Анатоль Ростаў // Сельская праўда. Жабінка, 2022. 3 снежня. С. 4.
- Бензярук, А. Раёнка ўступае ў новае жыццё / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2022. 16 лістапада. С. 3.
- Бензярук, А. Раёнка будзе рухацца далей / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2022. 29 кастрычніка. С. 3.
- Святлана Іванаўна Кіслая : [новы галоўны рэдактар установы «Рэдакцыя газеты «Сельская праўда»] // Сельская праўда. Жабінка, 2021. 6 лістапада. С. 1.
- Ростаў, А. Рэдактары раёнкі / Анатоль Ростаў // Сельская праўда. Жабінка, 2021. 6 лістапада. С. 3.
- Ростаў, А. Шлях даўжынёй у 77 гадоў : [кароткі летапіс гісторыі раённай газеты «Сельская праўда»] / Анатоль Ростаў // Сельская праўда. Жабінка, 2021. 27 кастрычніка. С. 4.
- Ростаў, А. У гонар уз’яднання : [пра святочны нумар газеты «Ленинский путь» за 18 верасня 1949 г. да 10-годдзя ўз’яднання Беларусі] / Анатоль Ростаў // Сельская праўда. Жабінка, 2021. 18 жніўня. С. 5.
- Валошка, Н. І зімой, і летам сагравае родная газета! : [кароткі летапіс гісторыі газеты «Сельская праўда»] / Наталля Валошка // Сельская праўда. Жабінка, 2022. 20 ліпеня. С. 3.
- Бензярук, Р. 55 гадоў віруе лірычная «Плынь» / Расціслаў Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2022. 25 мая. С. 5.
- Бензярук, А. Ад «Правды» да «Сельскай праўды» / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2022. 7 мая. С. 6.
- Ростаў, А. Другое нараджэнне, або Яны стаялі ля вытокаў : [пра калектыў раённай газеты «Сельская праўда» пасля аднаўлення Жабінкаўскага раёна ў 1966 г.] / Анатоль Ростаў // Сельская праўда. Жабінка, 2021. 5 мая. С. 4.
- Бензярук, А. Калі прыходзілі ў госці ялінка, Танк і каларадскі жук : [са старонак раённай газеты «Ленинский путь» за 1950 г.] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2020. 28 кастрычніка. С. 8.
- Ростаў, А. Гартаючы падшыўкі / Анатоль Ростаў // Сельская праўда. Жабінка, 2020. 6 мая. С. 4.
- Бензярук, Р. Аднагодкі : [да 75-годдзя жабінкаўскай раённай газеты «Сельская праўда»] / Расціслаў Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2019. 30 кастрычніка. С. 3.
- Сіняўская, А. Адзін дзень з жыцця «СП» : [да 75-годдзя раённай газеты «Сельская праўда»] / Алена Сіняўская // Сельская праўда. Жабінка, 2019. 30 кастрычніка. С. 4.
- Бензярук, А. Год 1989-ы: на дварэ – перабудова, дзяржразлик, свабода слова : 75 год раёнцы / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2019. 2 кастрычніка. С. 4.
- Бензярук, А. 100! / Анатоль Бензярук : [пра гісторыка-краязнаўчую старонку «Радавод» у газеце «Сельская праўда»] // Сельская праўда. Жабінка, 2019. 25 верасня. С. 6.
- Алена Генадзьеўна Сіняўская : [новы галоўны рэдактар газеты «Сельская праўда»] // Сельская праўда. Жабінка, 2019. 18 верасня. С. 1.
- Бензярук, А. Год 1979-ы: працаваць – не ленавацца, каб у лідарах застацца : 75 год раёнцы / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2019. 21 жніўня. С. 4.
- Бензярук, А. «Сямідзясятнікі» : 75 год раёнцы / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2019. 7 жніўня. С. 4.
- Бензярук, А. Год 1969-ы: «СП» размаўляе па-беларуску : 75 год раёнцы / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2019. 10 ліпеня. С. 4.
- Бензярук, А. Год 1959-ы: газета, перарваная на паўслове : 75 год раёнцы / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2019. 26 червеня. С. 4.
- Бензярук, А. Год 1949-ы: на галоўным месцы – калектыўная праца : 75 год раёнцы / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2019. 12 червеня. С. 4.
- Бензярук, Р. З кагорты першых : [Святаслаў Кажадуб стаяў ля вытокаў газеты «Сельская праўда» і літаб’яднання «Плынь»] / Расціслаў Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2018. 5 мая. С. 3.
- Бензярук, А. Прывітанні з сорак шостага... : [са старонак жабінкаўскай раённай газеты за 1946 г.] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2016. 29 кастрычніка. С. 2.
- Узначальваў раёнку звыш 10 гадоў : [да 80-годдзя былога рэдактара газеты «Сельская праўда» В. І. Канавалюка] // Сельская праўда. Жабінка, 2016. 13 жніўня. С. 2.
- Яніна Сяргееўна Кяпцюха : [новы галоўны рэдактар газеты «Сельская праўда»] // Сельская праўда. Жабінка, 2015. 31 кастрычніка. С. 1.
- «Адкуль ёсць пайшла праўда сельская…» : летапіс // Сельская праўда. Жабінка, 2014. 29 кастрычніка. С. 2.
- Косціна, Л. Ад ручнога набору да камп’ютарнага : [да 70-годдзя «Сельскай праўда»] / Людміла Косціна // Сельская праўда. Жабінка, 2014. 29 кастрычніка. С. 3.
- Ростаў, А. Раёнка на пераломе тысячагоддзяў: памежжа ХХ і ХХІ стст. / Анатоль Ростаў // Сельская праўда. Жабінка, 2014. 25 кастрычніка. С. 2.
- Ростаў, А. І будавалі, і перабудоўваліся: 1980-ыя гады / Анатоль Ростаў // Сельская праўда. Жабінка, 2014. 22 кастрычніка. С. 4.
- Ростаў, А. «Коммунистический путь» у дарозе да «светлай будучыні»: 1950-ыя гады / Анатоль Ростаў // Сельская праўда. Жабінка, 2014. 4 кастрычніка. С. 3.
- Бензярук, А. Вострым пяром : [гісторыя газеты «Сельская праўда»] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2014. 17 мая. С. 2.
- Бензярук, А. Прэса на Жабінкаўшчыне: нараджэнне і станаўленне / А. Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2013. 11 снежня. С. 2.
- Бензярук, А. Газета, створаная для свята, альбо 12 фактаў з біяграфіі раёнкі / А. Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2013. 13 лістапада. С. 2.
- Мiцковiч, I. Нездарма на многія гады сведкаю гісторыі пастаўлена... : 60-гадовая гісторыя «Сельскай праўды» / І. Міцковіч // Сельская праўда. Жабiнка, 2004. 29 кастрычніка.
- Астапюк, В. А. «Практычна пачыналі з нуля…» : [інтэрв’ю з першым адказным сакратаром рэдакцыі В. А. Астапюком] / [В. А. Астапюк] // Сельская праўда. Жабiнка, 2001. 13 студзеня.
- Падшывалаў, А. Ля вытокаў раёнкі : [«Сельскай праўдзе – 50»] / А. Падшывалаў // Сельская праўда. Жабiнка, 1994. 8 кастрычніка.
- Шаўчэнка, П. Раёнка : дзень мінулы і сённяшні : [да 40-годдзя з дня выхаду першага нумара раённай газеты] / П. Шаўчэнка // Сельская праўда. Жабiнка, 1985. 21 верасня.
- Гранік, М. Газета клікала ў бой / М. Гранік // Сельская праўда. Жабiнка, 1984. 5 мая.