У 1917–1922 гг. І. В. Сталін – нарком па справах нацыянальнасцей, адначасова (1919–1922) нарком дзяржаўнага кантролю. У гады Грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі (1918–1922) – член Рэвалюцыйна-Ваеннага Савета Рэспублікі, шэрагу франтоў і армій. У ліпені – жніўні 1919 г. як член РВС Заходняга фронту знаходзіўся на Беларусі ў раёне Барысава.
У 1921 г. на Х з’ездзе РКП(б) падтрымаў палітыку каранізацыі, адзначыў, што «існуе беларуская нацыянальнасць, у якой маецца свая мова, адметная ад рускай, з прычыны чаго падняць культуру беларускага народа можна толькі на роднай мове». У 1922 г. пры абмеркаванні пытання аб аб’яднанні савецкіх рэспублік прапанаваў «план аўтанамізацыі», згодна з якім усе савецкія рэспублікі ўваходзілі ў склад РСФСР як аўтаномныя (быў прыняты ленінскі план стварэння СССР).
І. В. Сталін унёс значны ўклад у развіццё беларускай дзяржаўнасці. Усяляк садзейнічаў скліканню ў снежні 1917 г. Усебеларускага з’езда ў Мінску, у Савеце народных камісараў ён дамогся згоды і фінансавання. З’езд абвясціў права Беларусі на самавызначэнне на савецкай аснове і ў саюзе з Расіяй. Як нарком па справах нацыянальнасцей І. В. Сталін стварыў у студзені 1918 г. Беларускі нацыянальны камісарыят. Гэта структура адыграла важнейшую ролю ў нацыянальным руху. Фактычна з’яўляўся бацькам абвяшчэння ССРБ. Цяжка нават уявіць, як бы гэты працэс праходзіў без яго.
Падтрымліваў другое абвяшчэнне БССР у ліпені 1920 г. ва ўмовах Польска-савецкай вайны (1919–1921). Стаяў за ўзбуйненнем тэрыторыі БССР у 1924 і 1926 гг. Сталінская знешняя палітыка дазволіла ўз’яднацца беларускаму народу ў 1939 г. Адверг прэтэнзіі М. С. Хрушчова ў 1939 г. на далучэнне часткі Беларускага Палесся (у т. л. Брэст, Кобрын, Пінск, Лунінец) да Украінскай ССР і Г. М. Маленкова ў 1944 г. на ўключэнне Полацкай вобласці ў склад РСФСР.
У 1922–1953 гг. – Генеральны сакратар ЦК Камуністычнай партыі. У канцы 1930-х гг. кіраваў напружанай работай па ўмацаванні абараназдольнасці краіны. З 1941 г. – старшыня Саўнаркома (з 1946 г. Савета Міністраў) СССР. З 30 чэрвеня 1941 г. – старшыня Дзяржаўнага камітэта абароны СССР, паслядоўна кіраваў барацьбой супраць ворага. З 8 жніўня 1941 г. да верасня 1945 г. – Вярхоўны Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі СССР. Быў адным з арганізатараў антыгітлераўскай кааліцыі ў час Другой сусветнай вайны (1939–1945). Пад яго кіраўніцтвам здабыта Вялікая Перамога савецкага народа над фашысцкай Германіяй і імперыялістычнай Японіяй. За вялікі ўклад у забеспячэнне Перамогі 26 чэрвеня 1945 г. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Перамогі і інш.
Яго імем былі названы беларускія партызанскія атрады і брыгады. Партызанская брыгада імя І. В. Сталіна дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Жабінкаўскага, Кобрынскага, Брэсцкага, Дзівінскага, Маларыцкага раёнаў. Партызанскі атрад імя І. В. Сталіна дзейнічаў на тэрыторыі Ружанскага і Пружанскага раёнаў.
У пасляваенны перыяд пад кіраўніцтвам І. В. Сталіна праводзілася хуткае аднаўленне разбуранай народнай гаспадаркі. Дзякуючы яго палітыцы БССР стала краінай-заснавальнікам ААН ў 1945 г. Ва ўмовах пагаршэння адносін з ЗША і Вялікабрытаніяй была створана ўласная атамная зброя (1949).
У ліпені 1945 г. І. В. Сталін праязджаў на цягніку праз Брэст на Патсдамскую канферэнцыю. Кажуць, што пакуль мянялі паравозы, ён выходзіў на перон і бачыў разбураны вакзал, загадаў найхутчэй яго аднавіць. Помнікі правадыру пасля вайны былі ўстаноўлены ў Брэсце (1948), Баранавічах, Пінску, Кобрыне.
І. В. Сталін памёр 5 сакавіка 1953 г., пахаваны на Чырвонай плошчы ў Маскве. Большасць савецкіх людзей перажывалі яго смерць як асабістую трагедыю, адбыліся шматтысячныя мітынгі, прысвечаныя яго памяці.
Ацэнкі ролі І. В. Сталіна ў гісторыі Савецкай дзяржавы і Камуністычнай партыі палярныя, часта з’яўляюцца прадметам вострых палітычных дыскусій. На ХХ з’ездзе КПСС (1956) быў падвергнуты рэзкай крытыцы культ асобы I. В. Сталіна, пасля чаго пачаўся дэмантаж помнікаў, перайменаванні вуліц і арганізацый.
Калгас імя І. В. Сталіна Кобрынскага раёна ў 1959 г. перайменаваны ў калгас «ХХI з’езд КПСС». У 1961 г. калгас імя І. С. Сталіна Пінскага раёна перайменаваны ў калгас «Аснежыцкі». У лістападзе 1961 г. дэмантаваны помнік у Мінску, а праспект імя Сталіна перайменаваны ў Ленінскі. Сталінград у 1961 г. перайменаваны ў Валгаград. З 2013 г. назву Сталінград вяртаюць у дні памятных дат Вялікай Айчыннай вайны: 2 і 23 лютага, 8 і 9 мая, 22 чэрвеня, 23 жніўня, 3 верасня, 19 лістапада і 9 снежня.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г.
Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч,
загадчык сектара рэгіянальнай бібліяграфіі
- Бажанаў, У. А. Сталін (сапр. Джугашвілі) Іосіф Вісарыёнавіч / У. А. Бажанаў // Беларуская энцыклапедыя : у 15 т. Мінск, 2002. Т. 15. С. 132–133.
- Сталин (наст. Джугашвили) Иосиф Виссарионович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 7. С. 87.
- Бажанаў, У. Сталін (сапр. Джугашвілі) Іосіф Вісарыёнавіч / Уладзімір Бажанаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2001. Т. 6, кн. 1. С. 396–397.
- Сталін (сапр. Джугашвілі) Іосіф Вісарыёнавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 574–575.
- Сталін (сапр. Джугашвілі) Іосіф Вісарыёнавіч // Беларуская Савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1974. Т. 10. С. 31–33.
- Сталін, І. В. Творы : [у 13 т.] / І. В. Сталін. – Мінск, 1950–1953.
- Сталін, І. В. Аб Леніне / Сталін I. В. – Мінск : Дзяржвыд БССР, 1952. – 67 с.
- Сталін, І. В. Аб Вялікай Айчыннай вайне Савецкага Саюза : выд. 5-е / Сталін І. В. – Мінск : Дзяржвыд БССР, 1951. – 204 с.
- Карнейчык, Е. В. І. Ленін і І. В. Сталін – арганізатары Беларускай Совецкай Соцыялістычнай рэспублікі / Е. Карнейчык, Ф. Папоў, М. Шкляр ; Ін-т гісторыі партыі ЦК КП(б) Беларусі, Філіял ін-та Маркса-Энгельса-Леніна пры ЦК ВКП(б). – Мінск : Дзярж. выд-ва БССР, 1949. – 229 с.
- Партызанская брыгада імя І. В. Сталіна // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 439.
- Партызанскі атрад імя І. В. Сталіна // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 468–469.
- Сарычев, В. На Потсдамскую конференцию : [в 1945 г. станцию Брест проезжал И. В. Сталин] / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2023. 10 февраля (№ 6). С. 8.
- Тумащик, Б. Барановичи. Обратный отсчет. 1950-е. Куда исчез с привокзальной площади Сталин? / Болеслав Тумащик ; [подготовил] Виталий Герцев // Наш край. Барановичи, 2021. 2 июня. С. 20.
- Гужалоўскі, А. Доўгае развітанне з правадыром : [аб пытанні дэмантажу ў Савецкай Беларусі культу асобы І. В. Сталіна] / Аляксандр Гужалоўскі // Беларуская думка. 2020. № 3. С. 57–64.
- Гужалоўскі, А. Культ Сталіна ў беларускім савецкім фальклоры / Аляксандр Гужалоўскі // Беларускі гістарычны часопіс. 2020. № 2. С. 9–20.
- Гужалоўскі, А. Культ Сталіна ў беларускім выяўленчым мастацтве / Аляксандр Гужалоўскі // Беларускі гістарычны часопіс. 2019. № 10. С. 3–18, вокл., укл.
- Дмитриев, Р. С приездом, товарищ Сталин : генералиссимус дважды посещал Минк и оба раза в июле / Роман Дмитриев // Минский курьер. 2019. 12 июля. С. 20.
- Гужаловский, А. А. Формирование культа Сталина в БССР в 1934–1939 гг. / А. А. Гужаловский // Журнал Белорусского государственного университета. История. 2019. № 3. С. 57–67.
- Брычков, А. С. Нападение Германии на СССР 22 июня 1941 г.: во всем ли виновата внезапность? / А. С. Брычков, Г. А. Никоноров // Веснік Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя грамадскіх і гуманітарных навук. 2018. № 2. С. 3–14.
- Гуленка, У. Барацьба за нацыянальную самасвядомасць беларусаў, або Навошта Сталін у 1944 годзе аформіў беларускую дзяржаўнасць? / У. Гуленка ; гутарыў П. Бераснеў // Звязда. 2011. 23 сакавіка. С. 5 ; 25 сакавіка. С. 11.
- Елизарова, Ж. Памятник Сталину в Кобрине : [о памятнике, снесенном в 1956 г.] / Жанна Елизарова // Кобрин-информ. 2010. 16 декабря. С. 6.
- Алексейчик, Я. Два Иосифа : [попытка сравнить жизнь Иосифа Сталина и Иосифа (Юзефа) Пилсудского] / Я. Алексейчик // Беларуская думка. 2010. № 6. С. 96–105.
- Чикин, В. Осадок все-таки остался... : [обсуждение Сталиным, Хрущевым и Пономаренко границы Беларуси и Украины в 1939 г.] / В. Чикин // 7 дней. 2010. 22 апреля (№ 16). С. 5.
- Литвинович, Е. Границы перекраивались за ночь… : [об определении границ Брестской области в 1939 г.] / Евгений Литвинович // Заря. 2009. 24 ноября. С. 4.
- Нявежын, У. Вялікія крамлёўскія прыёмы І. Сталіна: зараджэнне традыцыі / У. Нявежын // Беларускi гiстарычны часопiс. 2007. № 2. С. 16–21.
- Власик, Н. «Он вникал буквально во всё...» : [из воспоминаний о И. В. Сталине] / Николай Власик // Белорусская нива. 2005. 7 декабря. С. 4.
- Увеличивать свой вклад в дело строительства коммунизма : письма советских патриотов // Заря. 1953. 14 марта.
- Трудящиеся области чтут память любимого вождя // Заря. 1953. 11 марта.
- С именем Сталина – к победе коммунизма! : [о митинге в г. Бресте]. Засім, М. На смерць Правадыра : [верш] / Мікола Засім. Золотарев, Л. Пять минут : [стихотворение] / Л. Золотарев // Заря. 1953. 10 марта.
- Трудящиеся области чтут память вождя // Заря. 1953. 9 марта.
- Белюк, Н. Неустанно бороться за претворение в жизнь указаний великого Сталина / Н. Белюк. Осуществим сталинские предначертания : [о митинге на Брестском стройучастке]. Отдадим свои знания делу построения коммунизма : [о митинге в Брестском педагогическом институте] // Заря. 1953. 8 марта.
- Имя Сталина будет вечно жить в наших сердцах : [о траурном митинге на станции Брест-Центральный]. Коваленко, И. Дело Сталина бессмертно : [о траурном митинге в Ивацевичском районном Доме культуры] / И. Коваленко. Ильевский, З. Клятва колхозников : [о траурном митинге в колхозе им. Калинина Брестского района] / З. Ильевский. Чумакова, С. Быть такими, как Сталин : [о траурном митинге в СШ № 5 г. Бреста] / С. Чумакова // Заря. 1953. 7 марта.