Аўторак, 28 Студзень 2025 15:28

2023 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Анісімавіча Крупеннікава (1923–2016), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, гісторыка, стваральніка Музея абароны Брэсцкай крэпасці

Аркадзь Анісімавіч Крупеннікаў нарадзіўся ў 1923 г. у в. Піскома Кавернінскага раёна Ніжагародскай вобласці. У красавіку 1942 г. (тады ён быў вучнем 10-га класа) атрымаў павестку ў ваенкамат і быў накіраваны ў Арзамасцкае кулямётна-мінамётнае вучылішча.

Пасля заканчэння вучылішча Аркадзь Крупеннікаў ваяваў з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на Паўночна-Каўказскім і 1-м Украінскім франтах. Летам 1943 г. уступіў у ВКП(б). Прайшоў баявы шлях ад Каўказа да Прагі, дзе сустрэў Перамогу. Быў паранены ў сакавіку 1943 г. Пасля шпітaля служыў аўтаматчыкам-дэсантнікам у 4-й гвардзейскім Канцяміраўскім танкавым корпусе, з якім прайшоў да канца вайны. Прымаў удзел у вызваленні Украіны, Польшчы, Чэхаславакіі, у баях на тэрыторыі Германіі. Узнагароджаны ардэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны, медалямі.

 

У верасні 1945 г. А. А. Крупеннікаў прыбыў у Горкаўскае ваенна-палітычнае вучылішча імя М. В. Фрунзе для далейшага навучання. Закончыў вучылішча ў верасні 1947 г. з адзнакай, быў накіраваны ў Ленінградскую ваенную акругу. У чэрвені 1948 г. пераведзены ў групу савецкіх акупацыйных войск у Германіі, дзе служыў да 1952 г., затым пераведзены ў г. Брэст.

 

У 1953 г. капітан А. А. Крупеннікаў стаў кіраўніком стварэння Музея абароны Брэсцкай крэпасці. У тым жа годзе паступіў на завочнае аддзяленне Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна, якое паспяхова закончыў. Стаў удзельнікам стратэгічных вучэнняў на Тоцкім палігоне Паўднёва-Уральскай ваеннай акругі (1954), калі перад наступленнем войск была ўзарвана атамная бомба.

 

Спачатку А. А. Крупеннікавым быў створаны гарнізонны пакой-музей, які адкрыўся 23 лютага 1956 г. на першым паверху казармы сапёрнага батальёна 128-га стралковага корпуса. Тут захоўваліся прадметы з раскопак, збіраліся матэрыялы аб абароне крэпасці. Першую экскурсію па экспазіцыі правёў сам арганізатар.

 

Згодна Дырэктыве глаўкома Сухапутных войск Маршала Савецкага Саюза І. М. Конева ад 17 ліпеня 1956 г. на базе пакоя-музея пачаў стварацца Музей гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці. Яго арганізатарам і начальнікам з’яўляўся А. А. Крупенікаў. Музей быў адкрыты 8 лістапада 1956 г. У першы дзень работы яго наведалі каля 2500 чалавек.

 

ЦК КПБ i Савет міністраў БССР 3 чэрвеня 1958 г. прынялі пастанову «Аб музеі абароны Брэсцкай крэпасці». Пачалася распрацоўка генеральнага плана добраўпарадкавання тэрыторыі крэпасці. У 1959 г. музей быў прыняты ў Міжнародную асацыяцыю музеяў зброі і ваеннай гісторыі. У верасні таго ж года з Цытадэлі і паўночна-ўсходняй часткі Кобрынскага ўмацавання былі выведзены вайсковыя часткі, уваход у крэпасць стаў свабодным, што павялічыла колькасць наведвальнікаў музея.

 

Да 20-годдзя гераічнай абароны была праведзена першая сустрэча абаронцаў, на якую прыехалі больш за 100 воінаў гарнізона, члены іх сямей, родныя загінуўшых. 25 чэрвеня 1961 г. адбыўся мітынг памяці, урачыста адкрыта новая экспазіцыя Музея абароны. Экспазіцыйная плошча склала 1 тыс. кв. м. З 1963 г. Музей абароны і Брэсцкая крэпасць уключаны ў маршруты Усесаюзнага таварыства «Інтурыст». 9 жніўня 1964 г. музей прыняў двухмільённага наведвальніка.

 

У 1965 г. А. А. Крупеннікаў загадам Міністра абароны СССР быў назначаны начальнікам аддзела Цэнтральнага музея Узброенных Сіл СССР, у якім адпрацаваў амаль 20 гадоў. Абараніў кандыдацкую дысертацыю аб гераізме пачатковага перыяду Вялікай Айчыннай вайны і ў сакавіку 1975 г. атрымаў ступень кандыдата гістарычных навук. З 1978 г. займаў пасаду намесніка начальніка музея па навуковай рабоце.

 

У тыя гады А. А. Крупеннікаву даводзілася часта знаёміць з экспазіцыяй Цэнтральнага музея вядомых савецкіх і замежных военачальнікаў і палітычных дзеячаў. Сярод іх — Г. К. Жукаў, І. С. Конеў, Р. Я. Маліноўскі, К. Е. Варашылаў, С. М. Будзённы, Фідэль Кастра, пісьменнік С. С. Смірноў і інш.

 

У 1985 г. А. А. Крупеннікаў стаў першым дырэктарам новага Мемарыяльнага музея нямецкіх антыфашыстаў у г. Краснагорску Маскоўскай вобласці. Перад дырэктарам паўстала мноства цяжкіх задач — капітальны рамонт будынка, распрацоўка навуковай канцэпцыі і інш. Да мая 1985 г. была створана экспазіцыя па малавядомай тэме аб антыфашысцкім руху немцаў на тэрыторыі СССР у час вайны.

 

У 1995 г. у г. Ратэрдаме (Нідэрланды) на парадзе саюзнікаў, прысвечаным 50-годдзю Перамогі, палкоўнік у адстаўцы А. А. Крупеннікаў камандаваў танкам Т-34-85. Менавіта па яго ініцыятыве ў гэтым парадзе ўдзельнічалі прадстаўнікі былога СССР.

 

Дырэктарам музея працаваў да 2004 г. У верасні 2006 г. прыязджаў у Брэст на святкаванне 35-годдзя з дня адкрыцця МК «Брэсцкая крэпасць-герой». У 2007–2013 гг. працягваў сваю даследчыцкую дзейнасць у якасці навуковага супрацоўніка Цэнтральнага музея Узброенных Сіл Расійскай Федэрацыі.

 

Аўтар кніг і артыкулаў па гісторыі вайны, савецкаму і нямецкаму плену, ваеннаму музеязнаўству. Прафесар Акадэміі ваенных навук СССР. Заслужаны работнік культуры РСФСР. Чалавек незвычайнага лёсу, здзіўляючай працаздольнаці і таленту. Хлопчык з глухой вёскі зрабіў сябе сам. Быў выдатным спецыялістам з энцыклапедычнымі ведамі, выдатным настаўнікам для моладзі, валодаў цудоўным пачуццём гумару.

 

А. А. Крупеннікаў памёр 18 жніўня 2016 г. у Маскве. Пахаваны на Шчарбінскіх могілках у Маскоўскай вобласці.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.

Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.

Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч,

загадчык сектара рэгіянальнай бібліяграфіі

 

Працы А. А. Крупеннікава

  1. Борьба антифашистских организаций против нацизма в период Второй мировой войны: история и современность : сб. материалов междунар. науч.-практ. конф., посв. 60-летию образования антифашистских организаций военнопленных в СССР, Красногорск – Москва, 8–9 октября 2003 г. / [редколлегия: А. А. Крупенников (отв. ред.) и др.]. – Москва : Рейттаръ, 2003. – 216 с., [8] л. ил., цв. ил., портр.
  2. Трагедия войны – трагедия плена : в 2 кн. – Москва : Мемор. музей нем. антифашистов, 1999. – Кн. 1: Трагедия и героизм : Советские военнопленные. 1941–1945 гг. / редколлегия: А. А. Крупенников [и др.]. – 343 с., [5] л. ил.
  3. В первых боях : (сборник статей и очерков о начальном периоде Великой Отечественной войны) / А. А. Крупенников. – Красногорск, 1998. – 275 с. : ил.
  4. Герои Бреста : новые документы, свидетельства очевидцев / [составители: П. Н. Панасюк и др. ; автор предисловия А. А. Крупенников, с. 3–32] . – Минск : Беларусь, 1991. – 320 с., [12] л. ил.
  5. Родина награждает отважных : Центральный ордена Красной Звезды музей Вооруженных Сил СССР / [сост. В. А. Богданович, И. П. Головенко ; авт. вступит. ст. А. Крупенников]. – Москва, 1981. – 64 с. : ил.
  6. Память о подвиге : по залам Центрального музея Вооруженных Сил СССР : [путеводитель / подгот. Н. Г. Алексеева, Н. Н. Бонарцева, А. А. Крупенников и др.] – 2-е изд., перераб. и доп. – Москва : Московский рабочий, 1979. – 304 с. : ил.
  7. Трудные дороги победы. 1945–1985. Год 1941 : комплект плакатов / автор-составитель А. Крупенников. – Москва : Плакат, 1985. – 21 отд. л. в обложке.
  8. Буг в огне : [сборник воспоминаний участников обороны Брестской крепости / составители: А. А. Крупенников и др.]. – 3-е изд., доп. и перераб. – Минск : Беларусь, 1977. – 445 с. : фот.
  9. В боях опаленные : [экспонаты Центрального музея Вооруженных Сил СССР] / А. А. Крупенников, В. Д. Соснина. – Москва : Московский рабочий, 1976. – 87 с. : ил.
  10. Массовый героизм – важнейший источник военно-патриотического воспитания воинов Советских Вооруженных Сил : (на материалах начального периода Великой Отечественной войны) : автореферат диссертации ... кандидата исторических наук / Крупенников Аркадий Анисимович ; Военно-политическая академия им. В. И. Ленина. – Москва, 1975. – 23 с.
  11. Центральный музей Вооруженных Сил СССР : [комплект открыток] / автор текста А. Крупенников ; фото А. Тяпченкова ; художник Б. Журавский ; редактор Г. Жолобова. – Москва : Планета, 1973. – 1 обложка (30 отдельных л.) + 1 л. текста, слож. втрое.
  12. Героическая оборона : сборник воспоминаний об обороне Брестской крепости в июне-июле 1941 г. / предисл. А. Крупенникова. – Минск : Беларусь, 1971. – 414 с. : ил.
  13. Буг в огне : сборник / сост.: А. А. Крупенников, Т. М. Ходцева, Д. И. Лозоватский и др. – 2-е изд. перераб. и доп. – Минск : Беларусь, 1970. – 462 с. : фот.
  14. Брестская крепость : путеводитель по местам боев / [А. А. Крупенников и др.]. – Изд. 5-е, испр. – Москва : Воениздат, 1965. – 117 с.
  15. Буг в огне : [сборник / составители: А. А. Крупенников и др.]. – Минск : Беларусь, 1965. – 526 с., [16] л. ил., портр.
  16. Бретская крепость : [набор открыток / текст А. Крупенников]. – Москва : Советский художник, [1963]. – [4] с. текст, 10 л. ил. в папке.
  17. Героическая оборона Брестской крепости : материал в помощь лектору / А. А. Крупенников. – Минск, 1961. – 21 с.
  18. Брестская крепость : путеводитель по местам боев / А. А. Крупенников, Т. М. Ходцева, М. И. Глязер ; Музей обороны Брестской крепости. – Москва : Воениздат, 1959. – 107 с. : ил.
  19. Тверже бетона и стали : [о пограничниках, принявших бой в июне 1941 г.] / Аркадий Крупенников // Герои Бреста : новые документы, свидетельства очевидцев. Минск, 1991. С. 224–228.
  20. В дотах над Бугом / А. Крупенников // Заря. 1965. 7 мая.
  21. Не нарастет тропа : [о музее обороны Брестской крепости] / А. Крупенников // Заря. 1962. 3 июня.
  22. Подарок художника : [художник Владимир Богаткин из Москвы подарил музею обороны Брестской крепости 10 работ] / А. Крупенников // Заря. 1961. 8 февраля.
  23. В новых залах музея Брестской крепости / А. Крупенников // Заря. 1957. 12 мая.
  24. В музее героической обороны Брестской крепости / А. Крупенников // Советская Белоруссия. 1957. 26 февраля.
  25. В музее героической обороны Брестской крепости / А. Крупенников // Заря. 1956. 17 октября.

 

Аб жыцці і дзейнасці А. А. Крупеннікава

  1. Сарычев, В. Аркадий Крупенников : [биография создателя и первого начальника Музея обороны Брестской крепости] / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2016. 11 ноября. С. 9.
  2. Шапран, Ю. Последний ли защитник крепости? : [памяти участника войны Б. Е. Фаерштейна и бывшего начальника музея обороны Брестской крепости А. А. Крупенникова] / Юрий Шапран // Брестский вестник. 2016. 1 сентября. С. 20.
  3. Гребенников, О. Уходят ветераны : [Аркадий Анисимович Крупенников, ветеран Великой Отечественной войны, создатель музея обороны Брестской крепости; Борис Ефимович Фаерштейн, участник боев в районе Бреста во время Великой Отечественной войны] / Олег Гребенников // Заря. 2016. 27 августа. С. 5.
  4. Рубашевский, Ю. Аркадий Крупенников: «Здесь я узнал о войне больше, чем на фронте» : первый начальник музея крепости прибыл на юбилейные торжества : [на праздновании 50-летия Музея обороны Брестской крепости и 35-летия мемориального комплекса] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2006. 29 сентября. С. 1–2.
Чытаць 54 разоў Апошняя змена Аўторак, 28 Студзень 2025 17:09