Закончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1956). На другім курсе выйшла замуж, праз некалькі год мужа (ён быў ваенным) перавялі ў Брэст, так у 1956 г. яна стала брастчанкай.
Калі пісьменнік С. С. Смірноў (1915–1976) прыехаў збіраць матэрыял для кніг «В поисках героев Брестской крепости» (1959), «Герои Брестской крепости» (1959), «Брестская крепость» (1964), Таццяна Ходцава стала яго першай памочніцай. Пісьменнік адразу яе выдзеліў, ацаніў узровень, зрабіў даверанай асобай на грамадскіх пачатках. Разам з Сяргеем Сяргеевічам займалася сістэматызацыяй дакументаў, пісьмаў удзельнікаў вайны, раскопкамі на тэрыторыі крэпасці, пошукамі ў разбураных казармах і ўмацаваннях, наведвала малавядомыя пахаванні ў наваколлях горада.
У 1957–1985 гг. Т. М. Ходцава працавала ў Музеі гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці (з 1971 г. музей у структуры МК «Брэсцкая крэпасць-герой»). Стаяла ля вытокаў Музея абароны, які быў адкрыты 23 лютага 1956 г. З самага пачатку новы музей працаваў як сур’ёзная навукова-даследчая ўстанова. Першая экспазіцыя размяшчалася ў сямі залах. Былі арганізаваны фонды, куды сталі паступаць усе знаходкі, а таксама экспанаты, што перадавалі вядучыя музеі Мінска, Масквы і Ленінграда. Спачатку Таццяна Ходцава была экскурсаводам, потым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам навукова-экспазіцыйнага аддзела музея. Пры яе актыўным удзеле вялося стварэнне новых экспазіцый і выстаў.
На доствітку 22 чэрвеня 1959 г. у крэпасці быў праведзены першы мітынг-рэквіем, так зарадзілася традыцыя. 25 верасня 1971 г. быў адкрыты мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». У Таццяны Ходцавай былі тысячы сустрэч, экскурсій для галоўных гасцей — артыстаў, касманаўтаў, палітычных дзеячаў. Ёй паціскалі руку Леанід Брэжнеў, Кацярына Фурцава, Анжэла Дэвіс, Рауль Кастра, Кім Ір Сен.
Была праведзена вялікая работа па ўстанаўленні лёсаў абаронцаў Брэсцкай крэпасці, імёнаў загінулых і ўвекавечанні на плітах мемарыяла. З многімі абаронцамі яе звязвала шматгадовае сяброўства. З усіх куткоў Савецкага Саюза ёй прысылалі свае ўспаміны і дзяліліся праблемамі. Таццяна Міхайлаўна ніколі не была абыякавай і заўсёды імкнулася дапамагчы людзям.
Т. М. Ходцава была скаладальнікам і аўтарам кніг «Героическая оборона» (1961), «Буг в огне» (1965), «Стояли насмерь» (1973), «Если бы камни могли говорить...» (1978), «Герои Бреста» (1991), пуцевадзіцеляў «Музей обороны Брестской крепости», «Крепость-герой», дзясяткаў артыкулаў у зборніках, энцыклапедыях, часопісах і газетах, выступленняў на радыё і тэлебачанні. З’яўлялася кансультантам дакументальных фільмаў аб Брэсцкай крэпасці.
З 1985 г. Таццяна Міхайлаўна працавала навуковым супрацоўнікам у Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, займалася навукова-асветніцкай работай. Стварыла аддзел (выставачную залу) «Музейная гасцёўня», які быў адкрыты 10 чэрвеня 1994 г. на вул. Пушкінскай, 38. Тут ладзіліся часовыя тэматычныя экспазіцыі, выставы мастакоў, адбываліся творчыя сустрэчы, літаратурна-музычныя вечары.
Першай тут была арганізавана персанальная выстава брэсцкай мастачкі Настассі Фяцісавай «Міражы над старым Брэстам». У верасні 1994 г. працавала выстава рэдкіх старадаўніх кніг. 9 кастрычніка 1995 г. — вернісаж першай выставы жывапісу і графікі Нілы Гарчанюк. З 26 кастрычніка 1995 г. дэманстравалася выстава «Ваенныя капеланы: 1914–1945 гг.» з фондаў Музея Войска ў г. Беластоку (Польшча). 18 снежня 1995 г. адкрыта выстава майстроў народнай творчасці «Таленты зямлі берасцейскай». Аднак, «Музейная гасцёўня» праіснавала нядоўга — два гады.
Т. М. Ходцава актыўна ўдзельнічала ў грамадскім жыцці горада і вобласці, яе называлі «галоўным захавальнікам памяці Брэста». Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі «За доблестный труд в ознаменование 100-летия со дня рождения В. И. Ленина», «За отличие в охране государственной границы СССР», шматлікімі граматамі.
Т. М. Ходцава памерла 27 студзеня 2021 г.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.
Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч,
загадчык сектара рэгіянальнай бібліяграфіі
Працы Т. М. Ходцавай
- Герои Бреста : новые документы, свидетельства очевидцев / [сост.: П. Н. Панасюк и др. ; автор предисловия А. А. Крупенников]. – Минск : Беларусь, 1991. – 319, [1] с., [12] л. ил.
- Музей обороны Брестской крепости : путеводитель / В. А. Абрамов, Л. В. Киселева, В. Г. Куделин и др. – 2-е изд. – Минск : Беларусь, 1980. – 127 с. : фот.
- Если бы камни могли говорить... : фотоальбом / авт.-сост. Т. М. Ходцева ; фото В. А. Барановского, Л. М. Бляхера, А. В. Богданова и др. – Минск : Беларусь, 1978. – 78 с. : фот.
- Музей обороны Брестской крепости : путеводитель / авт.-сост.: В. А. Абрамов, Л. В. Киселева, Т. И. Киселева и др. – Минск : Беларусь, 1978. – 127 с. : ил.
- Стояли насмерть / М. И. Глязер, Л. В. Киселева, В. А. Фрейдин, Т. М. Ходцева ; худож.: Р. Г. Дубелир. – 4-е изд. – Минск : Беларусь, 1977. – 56 с. : ил.
- Буг в огне : [сборник воспоминаний участников обороны Брестской крепости / сост.: А. А. Крупенников и др.]. – 3-е изд., доп. и перераб. – Минск : Беларусь, 1977. – 445 с. : фот.
- Стояли насмерть / редактор-составитель Т. М. Ходцева ; [худож. Р. Г. Дубелир]. – Изд. 3-е, доп. – Минск : Беларусь, 1976. – 77, [7] с., [14] л.
- Крэпасць-Герой = Крепость-Герой : [фотаальбом / аўтары-склад.: Т. Ходцава, С. Маслюкоў ; фат. Аляксандра і Міхаіл Ананьіны]. – 2-е выпр. і дап. выд. – Мінск : Беларусь, 1971. – [155] с. : фат.
- Буг в огне : сборник / сост.: А. А. Крупенников, Т. М. Ходцева, Д. И. Лозоватский и др. – 2-е изд. перераб. и доп. – Минск : Беларусь, 1970. – 462 с. : фот.
- Крепость-герой : [Брестская крепость / авторы-составители: Т. Ходцева, С. Маслюков ; авторы фотоснимков: А. Ананьина, М. Ананьин]. – Минск : Беларусь, 1967. – 119 с. : фот.
- Крепость-герой : рекомендательный указатель литературы / Государственная библиотека БССР имени В. И. Ленина, Брестская областная библиотека имени М. Горького ; [сост.: Л. А. Жигалова, А. П. Демченкова ; ред.: Т. М. Ходцева, С. В. Маслюков]. – Минск : Книжная палата БССР, 1966. – 68 с.
- Буг в огне : [сборник / сост.: А. А. Крупенников и др. ; художник Ю. Архипов]. – Минск : Беларусь, 1965. – 526, [1] с., [16] л. ил., портр.
- Героическая оборона : сборник воспоминаний об обороне Брестской крепости в июне–июле 1941 г. / Ин-т истории АН БССР ; Музей героической обороны Брест. крепости ; сост.: М. И. Глязер, Г. И. Олехнович, Т. М. Ходцева, Л. В. Киселева. – Минск : Госиздат БССР, 1961. – 603 с.
- Брестская крепость : путеводитель по местам боев / А. А. Крупенников, Т. М. Ходцева, М. И. Глязер ; Музей обороны Брестской крепости. – Москва : Воениздат, 1959. – 107 с. : ил.
- Брэста абарона 1941 / Т. М. Ходцава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 2. С. 87.
- Брэсцкай крэпасці абарона 1941 / Т. М. Ходцава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 2. С. 89–90.
- Абрамцаў, У. А. Брэсцкая крэпасць / У. А. Абрамцаў, Т. М. Ходцава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 2. С. 94–96.
- Спасая командира / Татьяна Ходцева // Герои Бреста. Минск, 1991. С. 48–51.
- Сын комиссара / Татьяна Ходцева // Герои Бреста. Минск, 1991. С. 75–82.
- «Сталинградцам передайте…» / Татьяна Ходцева // Герои Бреста. Минск, 1991. С. 109–111.
- Два выстрела / Татьяна Ходцева // Герои Бреста. Минск, 1991. С. 158–161.
- Памятник Кижеватову Андрею Митрофановичу / Т. М. Ходцева // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 76–77.
- Памятник Новикову Алексею Александровичу / Т. М. Ходцева // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 134–135.
- Могила Завидова Александра Абрамовича / Т. М. Ходцева // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 136–137.
- Братская могила советских пограничников / Т. М. Ходцева // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 144.
- Брестской крепости оборона 1941 / Т. М. Ходцева // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1979. Т. 1. С. 108.
- Брэсцкай крэпасці абарона 1941 / Т. М. Ходцава // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1970. Т. 2. С. 422–423.
Аб жыцці і дзейнасці Т. М. Ходцавай
- Литвинович, Е. Татьяна Ходцева – хранительница памяти Бреста / Евгений Литвинович // Заря. 2022. 25 июня. С. 10.
- Островская, Н. Татьяна Ходцева. Защитница защитников / Наталья Островская // Родина. 2021. № 6. С. 56–58.
- Орлова, И. Ее выбрало время : [памяти Т. М. Ходцевой] / Ирина Орлова // Заря. 2021. 30 января. С. 7.
- Сарычев, В. «Крепостная» цитадели : [памяти Т. М. Ходцевой] / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2021. 29 января (№ 5). С. 1, 4.
- Сарычев, В. Бабоньки : [воспоминания Т. М. Ходцевой о первых сотрудницах Музея обороны Брестской крепости] / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2020. 7 февраля (№ 6). С. 7.
- Сарычев, В. Татьяна Ходцева. Хирург из крепости Юрий Петров / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2019. 25 октября (№ 43). С. 6.
- Сарычев, В. Татьяна Ходцева. Семья и школа / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2019. 16 августа (№ 33). С. 4.
- Сарычев, В. Татьяна Ходцева. Первый немец / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2019. 2 августа (№ 31). С. 5.
- Сарычев, В. Блокнотик Ходцевой / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2019. 5 июля (№ 27). С. 6.
- Сарычев, В. Татьяна Ходцева. Ее генералы / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2019. 28 июня (№ 26). С. 7.
- Сарычев, В. Татьяна Ходцева. Герои и дети Шмидта / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2019. 21 июня (№ 25). С. 7.
- Сарычев, В. Татьяна Ходцева. Дорога в крепость / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2019. 14 июня (№ 24). С. 7.
- Сарычев, В. Татьяна Ходцева. Девушка созрела / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2019. 1 марта (№ 9). С. 5.
- Сарычев, В. Татьяна Ходцева. Брат / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2019. 15 февраля (№ 7). С. 5.
- Сарычев, В. Татьяна Ходцева. Долгий мост / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2019. 8 февраля (№ 6). С. 7.
- Сарычев, В. Татьяна Ходцева. Папа / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2019. 1 февраля (№ 5). С. 6.
- Сарычев, В. Татьяна Ходцева. Мама / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2019. 25 января (№ 4). С. 7.
- Сарычев, В. Татьяна Ходцева. Детство / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2019. 18 января (№ 3). С. 6.
- Павлова, Л. «У каждого должна быть своя Брестская крепость» : Татьяна Ходцева – о Сергее Смирнове и его грядущем 100-летии / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2015. 23 апреля (№ 17). С. 9.
- Ходцева, Т. М. «Огонь, мерцающий в сосуде» : штрихи к портрету музейного работника / Т. М. Ходцева ; беседовала Л. Павлова // Брестский курьер. 2006. 18 мая. С. 9.
- Архипова, А. Больше гвоздики ей к лицу : [о Т. М. Ходцевой] / Ада Архипова // Заря. 1999. 19 января.
- Гомонов, И. Звезда пленительного счастья : [о вечере-чествовании научного сотрудника областного краеведческого музея Т. М. Ходцевой] / Иван Гомонов // Брестский курьер. 1999. 21 января. С. 3.
- Бунеева, Л. Сутана среди мундиров : [о выставке «Военные капеланы: 1914–1945 гг.» в «Музейнай гасцёўні»] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 1995. 2 ноября. С. 8.
- Лавринович, Н. Добрый вечер, город… Мой? : [о выставке работ Анастасии Фетисовой в «Музейнай гасцёўні»] / Н. Лавринович // Заря. 1994. 28 июня.
- Александров, Н. В Бресте открылась «Музейная гасцёўня» : [в которой размещена выставка живописи Анастасии Фетисовой] / Николай Александров // Брестский курьер. 1994. 16 июня.