Атрымаўшы атэстат сталасці, юнак адправіўся паступаць у Саратаўскае ваеннае вучылішча. Не надта ўдала вытрымаў уступныя экзамены, таму вярнуўся дамоў і ўладкаваўся на працу ў Драгічынскую ПМК. Атрымаў трэці разрад муляра, будаваў новую сярэднюю школу ў Бездзежы. Увосень Міхаіла і яго старэйшага брата Змітрака праводзілі ў Савецкую армію. Служылі яны ў Архангельскай вобласці, побач з Плісецкім касмадромам.
Пасля службы Міхаіл Страпко паступіў на агранамічны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках Магілёўскай вобласці. У час вучобы актыўна займаўся грамадскімі справамі, захапляўся танцамі, спортам. Перад размеркаваннем прапанавалі застацца ў аспірантуры, але такой раскошы ён сабе не мог дазволіць па сямейных абставінах: бацькі жылі небагата, выхоўвалі пяцярых дзяцей. На старэйшых курсах уладкаваўся вахцёрам у студэнцкім інтэрнаце. Пасля заканчэння акадэміі па спецыяльнасці «вучоны-аграном» імкнуўся на вытворчасць.
Працоўную дзейнасць Міхаіл Страпко пачаў у калгасе «Савецкая Беларусь» Камянецкага раёна, які ўзначальваў двойчы Герой Сацыялістычнай Працы У. Л. Бядуля. На працягу 17-ці гадоў працаваў на розных пасадах: аграномам-аграхімікам, старшынёй прафкама, намеснікам старшыні калгаса па вытворчасці.
У 1998 г. М. М. Страпко ўзначаліў калгас «Кастрычнік» Камянецкага раёна (з 2003 г. — ААТ «Відамлянскае»). Калгас быў невялікай гаспадаркай: усяго 340 дойных кароў, 3600 га зямлі і тры паляводчыя брыгады. Тэхніка ў гаспадарцы састарэла, абсталяванне знасілася. Фінансавае становішча не радавала: раслі даўгі за электраэнергію, зарплату выплачвалі з цяжкасцю. Першую пры новым старшыні пасяўную кампанію праводзілі пры вострым дэфіцыце паліва. Вяскоўцы цяпер успамінаюць, што ў перамены тады не асабліва верылі.
Праблемы вырашалі паступова. Перш за ўсё рэканструявалі фермы і нарасцілі пагалоўе жывёлы. Рамантавалі старыя машыны, потым за атрыманыя сродкі ад сельгаспрадукцыі сталі набываць новыя. Паступова прыйшлі першыя поспехі.
І калі гаспадарка стала ўпэўнена стаяць на нагах, да яе далучылі шэсць іншых суседніх гаспадарак. У 2000 г. да гаспадаркі далучаны племсаўгас «Відамля», у 2001 г. — частка зямель нізкарэнтабельнага калгаса «Радзіма», у 2009 г. — сельскагаспадарчы кааператыў «Кансуэла», у 2013 г. — ААТ «Новы шлях». Такім чынам, працягласць сельгасугоддзяў «Відамлянскага» з поўначы на поўдзень дасягнула 45 км.
Сёння ААТ «Відамлянскае» — моцная гаспадарка, якая паспяхова вырабляе мяса і малако, занятая вырошчваннем кармоў і насення траў, а таксама збожжавых культур, атрымлівае багаты ўраджай грэчкі і рапсу, мае прыбытак ад сельскагаспадарчай і малочнай прадукцыі. За ўсімі дасягненнямі — калектыўная праца, высокі ўзровень работы зааветэрынарнай і агранамічнай службаў, каманда спецыялістаў-прафесіяналаў, сфарміраваная не за адзін год.
М. М. Страпко ахвотна падтрымлівае любыя праекты, якія якасна палепшаць жыццё вяскоўцаў. За апошнія дзесяцігоддзі ў Відамлі і іншых вёсках іх рэалізавана мноства. У цэнтры Відамлі ў 2008 г. капітальна адрамантавалі Дом культуры. Ужо шмат гадоў гэта адна з самых запатрабаваных у жыхароў аграгарадка ўстанова, дзе праходзяць фестывалі, канцэрты, цёплыя сустрэчы, юбілейныя ўрачыстасці. Два калектывы СДК носяць званне «народны»: клуб творчай моладзі «Свой круг» і аматарскае аб’яднанне «Вечарынка».
Побач з будынкам Відамлянскай сярэдняй школы ў 2011 г. пабудавалі Свята-Пакроўскую царкву. Узводзілі драўляны храм у традыцыях рэтраспектыўна-рускага стылю не толькі на ахвяраванні прыхаджан. Важкі ўклад у добрую справу ўнесла мясцовая гаспадарка і асабіста Міхаіл Мікалаевіч. Кіраўніцтва гаспадаркі пастаянна дапамагае і школе, разумеючы, што гэтым інвесціруе ў будучыню свайго працоўнага калектыву.
Асаблівая ўвага надаецца пытанням добраўпарадкавання, навядзення парадку ў населеных пунктах, азеляненню вёскі: разбілі клумбы, высадзілі мноства кветак і дэкаратыўных раслін, якія радуюць жыхароў. Дырэктар «Відамлянскага» М. М. Страпко ў калектыўным пачыне прымае самы актыўны ўдзел.
З 2010 г. — старшыня Брэсцкага абласнога аграпрамысловага Саюза. За гэты перыяд многае зроблена па падтрымцы пачынаючых кіраўнікоў, арганізацыі абмену вопытам сельгаспрадпрыемстваў, клопаце аб ветэранах аграрнай галіны. На кожнай сустрэчы актывістаў абласнога аграпрамысловага Саюза вырашаюцца праблемныя пытанні, з якімі звяртаюцца кіраўнікі, спецыялісты і радавыя работнікі.
М. М. Страпко — дэпутат Камянецкага раённага Савета дэпутатаў і Відамлянскага сельскага Савета дэпутатаў. Абіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў XXVII склікання. Неаднаразова з’яўляўся дэлегатам Усебеларускага народнага сходу (2001, 2010, 2016).
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2011), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровымі граматамі Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, Камянецкага раённага Савета дэпутатаў, Камянецкага раённага выканаўчага камітэта. Прызнаны лепшым кіраўніком сельскагаспадарчага прадпрыемства Брэсцкай вобласці па выніках 2000, 2007 і 2016 гг. Прысвоена званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» (2015).
За руплівую працу ў славу Царквы Божай 6 кастрычніка 2011 г. М. М. Страпко быў узнагароджаны ордэнам Свяціцеля Кірылы Тураўскага II ступені. Узнагароду ўручыў епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан (Хама), які здзейсніў асвячэнне прастола Свята-Пакроўскай царквы ў Відамлі.
Рашэннем Камянецкага раённага Савета дэпутатаў ад 27 снежня 2019 г. № 78 за значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Камянецкага раёна і актыўную грамадскую дзейнасць М. М. Страпко прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Камянецкага раёна».
Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.
Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя У. М. Ігнатоўскага.
Табольчык Ларыса Мікалаеўна,
бібліёграф 1 кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Страпко Михаил Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. 2009. Минск, 2009. С. 221.
- Страпко, М. Н. ОАО «Видомлянское»: импортозамещение – выращивание гибридов кукурузы / [Михаил Николаевич Страпко ; записал] Сергей Семенов // Брестский калейдоскоп. 2024. 26 июня (№ 6). С. 1.
- Курец, А. Чтобы быть с кормами надо постараться / Александр Курец // Сельская газета. 2024. 21 мая. С. 8–9.
- Страпко, М. «Мы постоянно стремимся к улучшению результатов. И у нас это получается!» / Михаил Страпко // Навіны Камянеччыны. 2024. 31 жніўня (№ 35). С. 16. (спецвыпуск «Дожинки. Каменецкий каравай-2024»).
- Грицук, Н. С юбилеем, «Видомлянское»! / Наталья Грицук // Навіны Камянеччыны. 2024. 23 лістапада (№ 47). С. 7.
- Страпко, М. Директор ОАО «Видомлянское»: «Мы изначально искали пути получения большей прибыли на земле» / [Михаил Страпко ; беседовала] Светлана Вечорко // 7 дней. 2023. 18–22 ноября (№ 46). С. 27.
- Янкина, А. «Не делю людей на ваших и наших...» : [трудовая биография директора ОАО «Видомлянское» М. Н. Страпко] / Анастасия Янкина // Навіны Камянеччыны. 2023. 10 чэрвеня (№ 23). С. 16.
- Грицук, Н. Животноводство – на высоком уровне! / Наталья Грицук // Навіны Камянеччыны. 2022. 3 снежня (№ 49). С. 5.
- Грицук, Н. Дожинки по-видомлянски / Наталья Грицук // Навіны Камянеччыны. 2022. 20 жніўня (№ 34). С. 4.
- Страпко, М. Н. Оставаться человеком. Прежде всего / [Михаил Страпко ; беседовала] Анастасия Янкина // Навіны Камянеччыны. 2022. 18 чэрвеня (№ 25). С. 13. (спецвыпуск «Видомлянское»).
- Яскевіч, С. «Калгас – гэта людзі. Лепей і не скажаш» / Святлана Яскевіч // Звязда. 2022. 12 лютага. С. 3.
- Муха, Ф. Шаг назад не остановит : [ОАО «Видомлянское» Каменецкого района стало рекордсменом по присоединении к нему сельхозпредприятий] / Федор Муха // Заря. 2022. 5 февраля. С. 15.
- Веселуха, Е. Михаил Страпко, директор ОАО «Видомлянское» Каменецкого района: «У нас, брестских, есть одна особенность» / Екатерина Веселуха // Сельская газета. 2022. 5 февраля. С. 7
- Грицук, Н. Фабрика молока в «Видомлянском» / Наталья Грицук // Навіны Камянеччыны. 2021. 10 красавіка (№ 15). С. 4.
- Страпко, М, М. Ёсць нагода ганарыцца малой радзімай і краінай у цэлым / Міхаіл Страпко ; запісала Святлана Яскевіч // Звязда. 2020. 29 ліпеня. С. 2.
- Курец, А. «Уважение к нашей профессии зарождается в семье» : Михаил Страпко, директор каменецкого ОАО «Видомлянское», планами и проектами вместе с командой устремлён в будущее / Александр Курец // Сельская газета. 2020. 13 февраля. С. 5
- Новик, Г. 80 ступеней вверх / подготовила Галина Новик // Навіны Камянеччыны. 2020. 25 студзеня (№ 4). С. 2.
- Лобко, А. 10 сельхозорганизаций / Алла Лобко // Навіны Камянеччыны. 2019. 23 лістапада (№ 47). С. 16–18.
- Курец, А. Первую скрипку играют кадры : [об ОАО «Видомлянское» Каменецкого района] / Александр Курец // Сельская газета. 2019. 23 ноября. С. 23.
- Курец, А. Солнечные батареи яблоневого сада : [об ОАО «Видомлянское» Каменецкого района] / Александр Курец // Сельская газета. 2018. 30 июня. С. 12.
- Вызначылі лепшых кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў вобласці // Навіны Камянеччыны. 2017. 15 ліпеня (№ 28). С. 4.
- Страпко, М. Н. Счастье на каждый день / М. Н. Страпко ; [беседовал] Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2015. 24 июля. С. 5.
- Віншуем з узнагародай! : Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка 11 чэрвеня 2015 года падпісаў Указ № 239 «Аб узнагароджанні» // Заря. 2015. 2 июля. С. 3.
- Страпко, М. М. Свойскі хлеб : [гутарка з кіраўніком ААТ «Відамлянскае» Камянецкага раёна] / Міхаіл Мікалаевіч Страпко ; [гутарыў] Уладзімір Субат // Сельская газета. 2015. 28 марта. С. 24–25.
- Курец, А. Не останавливаться : секреты успеха директора каменецкого ОАО «Видомлянское» Михаила Страпко / Александр Курец // Сельская газета. 2015. 12 января. С. 7.
- Кандидаты в депутаты Брестского областного Совета депутатов 27-го созыва // Навіны Камянеччыны. 2014. 15 сакавіка. С. 3.