Пасля заканчэння інстытута ў 1974 г. прыехаў працаваць на Івянецкую фабрыку мастацкай керамікі і вышыўкі ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Распрацаваў шэраг эталонаў мастацкіх вырабаў, за што быў узнагароджаны сярэбраным медалём ВДНГ СССР (1977).
У 1979 г. Фёдар Шастак прыняты ў Саюз мастакоў БССР (цяпер Беларускі саюз мастакоў). З 1979 г. — загадчык Навукова-даследчай мастацка-эксперыментальнай лабараторыі ў Мінску. З 1983 г. па 2002 г. працаваў на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва (Мінская вобласць).
Сярод асноўных твораў мастака: дэкаратыўная скульптура «Певень», дэкаратыўна-керамічнае пано «Ураджай» (1992); трыпціхі «Край мой родны», «Івянецкія майстры», «Зубр», «Ікар», «Пегас» (усе 1976), «Да зорак» (1978), «Марына»; дэкаратыўная кампазіцыя «Хваля» (1978–1979); дэкаратыўныя талеркі «Футбол» і «Варатар» (1975), «Чалавек і прырода» (1977), камплекты дэкаратыўных ваз «Квітнеючы сад», «Бабіна лета», «Салют» і дэкаратыўная кампазіцыя «Хваля» (усе 1978–1979) і інш.
Ф. В. Шастак афармляў інтэр’еры рэстарана ў Талачыне Віцебскай вобласці (1982), кафэ Магілёўскага праектна-канструктарскага інстытута машынабудоўлі (1982–1983), Палаца культуры у Светлагорску (1984), кафэ пры ўнівермагу ў Жодзіна (1985), сталовай шклозавода Барысаве (1986), сярэдніх школ № 174 (1988) і № 185 (1985) у Мінску і інш.
Аўтар пластоў «Магілёў», «Гомель» для залы пасяджэнняў рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; камінаў і пячэй для музея-сядзібы А. Міцкевіча ў Завоссі Баранавіцкага раёна (1998); электракаміна для Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2006). Творам Фёдара Віктаравіча характэрна арганічнае спалучэнне традыцыйных і сучасных форм.
Працы Фёдара Віктаравіча ўпрыгожваюць інтэр’еры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Вырабіў дзесяць самых шыкоўных кашпо на калонах у Палацы Незалежнасці (2013). Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, прыватных калекцыях.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.
Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя П. Пестрака.
Русак Таццяна Сяргееўна,
бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыйна-бібліяграфічнай работы
- Шастак Фёдар Віктаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2003. Т. 17. С. 385.
- Шестак Фёдор Викторович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 469.
- Шастак Фёдар Віктаравіч // Беларускі саюз мастакоў. 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1998. С. 611.
- Салавей, Л. Ф. Шастак Фёдар Віктаравіч / Л. Ф. Салавей // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 5. С. 558–559.
- Шастак Фёдар Віктаравіч // Каляда, А. А. Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1949–2004) / А. А. Каляда. Мінск, 2005. С. 224.
- Жук, В. І. Кераміка мастацкая : [узгадваецца Ф. Шостак] / В. І. Жук // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 6. С. 33–35.
- Дабрадзееў, І. Я. Барысаўскі камбінат прыкладнога мастацтва / І. Я. Дабрадзееў // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 306.
- Шастак Фёдар. Шестак Федор. Shastak Fedar // Сучаснае беларускае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. ХХІ стагоддзе / аўт. тэксту, склад, пер. на бел. мову: К. С. Аксёнава. Мінск, 2013. С. 196–199.
- Сахута, Я. М. Беларуская народная кераміка / Я. М. Сахута. – Мінск : Полымя, 1987. – 112 с., [16] л. іл. – Са зместу: Ф. Шостак: С. 66, 71.
- Жук, В. И. Современная белорусская керамика: тенденции развития / В. И. Жук. – Минск : Наука и техника, 1984. – 168 с. : ил. – Из содерж.: Ф. Шестак: С. 107, 110, 121, 138, 167.
- Чалей, Н. Творения рук борисовчан украшают Дворец Независимости : [упомянут Ф. В. Шестак] / Николай Чалей // Единство. Борисов, 2013. 31 декабря. С. 5.