Чацвер, 30 Студзень 2025 14:30

16 студзеня 2025 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Івана Піліпавіча Лагвіновіча (1940–2011), паэта

Іван Піліпавіч Лагвіновіч нарадзіўся 16 студзеня 1940 г. на хутары Запрапасць, недалёка ад сяла Малькавічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння сямі класаў паехаў у Данбас. У г. Снежнае Данецкай вобласці скончыў горнапрамысловае вучылішча і стаў шахцёрам. У 1990 г. выйшаў на пенсію і праз год вярнуўся на радзіму. У маі 1992 г. пераехаў у г. Баранавічы.

Першую спробу пяра Іван Лагвіновіч зрабіў у трэцім класе. Друкавацца пачаў у 1960 г. у газеце «Чырвоная змена». На Данбасе выступаў у перыядычным друку і ў некалькіх калектыўных зборніках. Пісаў на рускай і беларускай мовах. У Беларусі друкаваўся ў баранавіцкай газеце «Наш край», абласных газетах «Заря», «Народная трыбуна», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», часопісах «Маладосць», «Полымя», «Нёман», «Вожык» і інш. выданнях. З 2000 г. — сябра творчага згуртавання баранавіцкіх пісьменнікаў «Святліца».

Аўтар зборнікаў «Разлукі выраёвыя» (2000), «Піліпаўка» (2001), «Заряна» (пад адной вокладкай са зборнікам вершаў сына Расцілава Лагвіновіча «Иероглиф улыбки», 2002), «Ляда юдолі» (2003), «Далёкае і блізкае» (2004), «Палыновыя кветкі» (2007), «Элегія палескага матыля» (2011).

Вершы І. П. Лагвіновіча змешчаны ў калектыўных зборніках «Агледзіны» (1998), «Дзядзінец» (1999), «З прыродай зліўшыся душой» (2001), «Паміж Бобрыкам і Ланню» (2007), літаратурным альманаху «Светлица» (2000), «Святліца» (2006), анталогіі беларускай паэзіі ХХ ст. «Краса і сіла» (2003) і інш. Шэраг вершаў перакладзены на рускую мову Валерыем Грышкаўцом.

У 2008 г. Іван Лагвіновіч атрымаў літаратурную прэмію імя У. А. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама за кнігу паэзіі «Палыновыя кветкі».

І. П. Лагвіновіч памёр 29 сакавіка 2011 г. Імем Івана Лагвіновіча напрыканцы 2012 г. названа вуліца ў Баранавічах. Імя беларускага паэта ўвекавечана на Алеі пісьменства ў Ганцавічах.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.

Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая

Творы І. П. Лагвіновіча

  1. Элегія палескага матыля : вершы / Іван Лагвіновіч. – Мінск : Кнігазбор, 2011. – 88 с. – (Кнігарня пісьменніка).
  2. Палыновыя кветкі : вершатворы / Іван Лагвіновіч. – Баранавічы : Святліца, 2007. – 88 с. : іл.
  3. Далёкае і блізкае : [вершы] / Іван Лагвіновіч. – Баранавічы : Святліца, 2004. – 60 с.
  4. Ляда юдолі : выбранае / Іван Лагвіновіч. – Баранавічы : Святліца, 2003. – 76 с.
  5. Заряна : стихотворения / Иван Логвинович. Иероглиф улыбки: стихотворения / Ростислав Логвинович. Барановичи : Светлица, 2002. – 60 с.
  6. Піліпаўка : вершы / Іван Лагвіновіч. – Баранавічы: Святліца, 2001. – 51 с.
  7. Разлукі выраёвыя : вершы / Іван Лагвіновіч. – Брэст : Вежа, 2000. – 76 с. : іл. – (Берасцейскае вогнішча).
  8. Береза ; «Вдруг за полночь тревожно просыпаюсь...» ; «На той дороге, что вела на хутор...» ; На меже : [стихи] / Иван Логвинович // Белой вежи свет : сборник поэзии Брестчины в переводах Валерия Гришковца. Минск, 2010. С. 86–88.
  9. «Таямнічы мой краю – прыстанак, падораны лёсам...» : [вершы] / Іван Лагвіновіч // Паміж Бобрыкам і Ланню : Ганцаўшчына літаратурная : паэзія, проза, публіцыстыка. Мінск, 2007. С. 334–338. Змест: «Спачатку я ў кватэры прыбяруся...» ; Тры адзінства ; Сны ; «Таямнічы мой краю...» ; «У журбе да цябе прыхілюся...» ; У Малькавічах вечарую ; Раздарожжа ; Ціхая вёска.
  10. Ручнік ; Зорны мёд ; Кніга ; Неслух ; На дворышчы ; Да ведаў ; Сумны верш ; Самотнік ; «Загоіцца рана...» ; Дудар ; «Не хадзіў я ў паход і не браў упалон...» ; Драматычны трыпціх ; Каб... ; Разам ; Дачная элегія ; Шасціны на апалым лісці ; Міжчассе ; Млосны манарым ; Апошні забой : [вершы] / Іван Лагвіновіч // Святліца : літаратурны альманах г. Баранавічы. Баранавічы, 2006. С. 3–13.
  11. Береза ; «Вдруг за полночь тревожно просыпаюсь...» ; «На той дороге, что вела на хутор...» ; На меже : [стихи] / Иван Логвинович // Белой Вежи свет : поэзия Брестчины в переводах Валерия Гришковца. Брест, 2005. С. 87–88.
  12. На дзяды ; Дудар іграў ; «Дзе дажджынкі нага не ступала...» ; Элегія ; Вянкі пакаяння : [вершы] / Іван Лагвіновіч // Краса і сіла : анталогія беларускай паэзіі XX стагоддзя. Мінск, 2003. С. 525–526.
  13. Чарадзей перадзім’я :[верш] / Іван Лагвіновіч // З прыродай зліўшыся душой : зборнік беларускай пейзажнай паэзіі. Брэст, 2001. С. 60–61.
  14. Акрасанет ; Каляровыя сны ; Брыдуць дубы ; Цярновы вянок ; Чорная дарога ; Нацыянальны сорам ; Эпіцэнтр пакуты ; «Прарокам быць я не бяруся...» ; Дзівакі ; «Апоўначы трывожна прахапіўся...» ; Вышывала Марыся ручнік ; Дарога на хутар ; На сенажаці ; Хутаранка ; Настальгія ; Памірае паэт ; «Лебядзіцца поле...» ; Ад сябе ўцякаю ; Пілігрым ; «Халодныя вочы кастрычніцкай ночы...» ; На мове трынь-брынь ; Бяроза ; Чарадзей перадзім’я ; Дзверы ; На вуліцу не хочацца... ; У зімовым парку ; «Тры дні адліга ледзяшы смактала...» ; «На палінялых тратуарах...» ; Набытак ; Данбасу ; Разлукі выраёвыя ; Шахцёрскія ўспаміны ; Прыстасаванец ; Зацяглы магарыч ; Патлумачыў ; Спявак-няўдаха ; Адказ выдатніцы ; Маці не вінаватая : [вершы] / Іван Лагвіновіч // Святліца : літаратурны альманах г. Баранавічы. Мінск, 2000. С. 99–120.
  15. «Золу из поддувала выгребаю...» ; «Моя любовь, поверь мне, неслепа...» ; Плач по девочке-ровеснице ; Журавли над Крымскими горами ; «Заболела в долине осинка...» ; «В девятнадцать лет я стал шахтером...» ; «Пора сажать дубы...» ; «Я обжил у подножья Парнаса долину...» : [стихи] / Иван Логвинович // Светлица : литературный альманах. Барановичи, 2000. Ч. II. С. 22–26.
  16. Цярновы вянок буслянкі : [вершы] / Іван Лагвіновіч // Дзядзінец : паэзія Берасцейшчыны. Брэст, 1999. С. 50–56. Змест: Іван ; «Над цішай нямых вечароў і світанкаў...» ; «Баюся расплюшчыць вочы...» ; «Апоўначы трывожна прахапіўся...» ; Настальгія ; «Недапісаны верш мой ляжыць...» ; «Згаслі зоркі і агні...» ; Данбасу ; Вяртанне ; «На той дарозе, што вяла на хутар...» ; Сялянская легенда ; «Памірае паэт...» ; «Дождж плача на вулічных лаўках...» ; Сцішанасць.
  17. «Я аднойчы на востраў...» : [верш] / Іван Лагвіновіч // Агледзіны : вершы беларускіх паэтаў / склад. А. Бакач. Мінск, 1998. С. 108.
  18. «Тры ясені, клён і чатыры вярбы...» : [верш] / Іван Лагвіновіч // Наш край. Барановичи, 2012. 30 июня. С. 5.
  19. Чарадзей перадзім’я : [верш] / Іван Лагвіновіч // Наш край. Барановичи, 2011. 1 ноября. С. 5.
  20. «Я тады толькі бачу...» : [верш] / Іван Лагвіновіч // Народная трыбуна. 2011. 3 верасня. С. 9.
  21. У Малькавічах вечарую: [верш] / Іван Лагвіновіч // Літаратура і мастацтва. 2011. 2 верасня (№ 35). С. 8.
  22. Набытак ; «Тры ясені, клён і чатыры вярбы...» ; Тры адзінства : [вершы] / Іван Лагвіновіч // Наш край. Барановичи, 2011. 2 апреля. С. 6.
  23. Ручнік : [верш] / Іван Лагвіновіч // Народная трыбуна. 2011. 19 лютага. С. 11.
  24. «Так вядзецца...» : [верш] / Іван Лагвіновіч // Наш край. Барановичи, 2011. 5 февраля. С. 6.
  25. Хітры тхор : [верш] / Іван Лагвіновіч // Вожык. 2011. № 1. С. 34.
  26. Не паверыў : [проза] / Іван Лагвіновіч // Народная трыбуна. 2011. 29 студзеня. С. 11.
  27. Агармыш ; «Не ўяўляю цяпер...» ; «Берасцяным святлом...» ; «Я сёлета на Свіцязі не быў...» ; У Карпатах ; Заканамернасць : [вершы] / Іван Лагвіновіч // Літаратура і мастацтва. 2011. 28 студзеня (№ 4). С. 8.
  28. Агармыш ; Аўтабіяграфічнае ; Вясковы эцюд ; Сарамлівая : [вершы] / Іван Лагвіновіч // Народная трыбуна. 2010. 24 снежня. С. 11.
  29. «Кветкавы двор, бы ягадны сок...» : [верш] / Іван Лагвіновіч // Народная трыбуна. 2010. 10 ліпеня. С. 11.
  30. Расліннае золата...» : [верш] / Іван Лагвіновіч // Народная трыбуна. 2010. 29 мая. С. 11.
  31. Высокі : [верш] / Іван Лагвіновіч // Народная трыбуна. 2010. 23 студзеня. С. 11.
  32. «На сасновай ігліцы...» ; Песімістычна-аптымістычны дыпціх ; «Шчырых аднадумцаў-аднаверцаў...» : [вершы] / Іван Лагвіновіч // Літаратура і мастацтва. 2010. 22 студзеня (№ 3). С. 8.
  33. Вершы для спагаднай жанчыны ; Поле ; Канцона ; «У кастрычніцкі змрок застаялы нырнуў...» ; Рамансавы санет : [вершы] / Іван Лагвіновіч // Літаратура і мастацтва. 2009. 18 верасня (№ 35). С. 8.
  34. «Да жанчын заляцацца...» ; Прошча ; Птушка Міласць ; «Падбіраючы ноты...» ; «Да самоты мукаю прыкуты...» : [вершы] / Іван Лагвіновіч // Літаратура і мастацтва. 2009. 23 студзеня (№ 3). С. 8.
  35. Калі певень знясецца : [верш] / Іван Лагвіновіч // Наш край. Барановичи, 2007. 9 июня. С. 8.
  36. І цар і раб (Газела) ; Трыялет ; Начная элегія ; Там (Мроя) : [вершы] / Іван Лагвіновіч // Літаратура і мастацтва. 2007. 25 мая (№ 22). С. 8.
  37. Белая вежа : [вершы] / Іван Лагвіновіч // Новы час. 2007. 29 кастрычніка – 4 лістапада (№ 8–9). С. 16. Змест: «Існаваць перастала...» ; На смерць Аслана Масхадава ; «Я ў тлумным часе аблудзіўся...» ; Шасціны на апалым лісці ; Маці ; «Адзінока, сіратліва...» ; Міжчассе ; Студзеньскія выбліскі ; Не магу зразумець ; Віна ; Бо я спазнаў.
  38. Безназоўная зорка ; Вярыгі ; Песня каласковая : [вершы] / Іван Лагвіновіч // Заря. 2007. 3 марта. С. 8.
  39. Раздарожжа ; Паранены вецер : [вершы] / Іван Лагвіновіч // Заря. 2006. 10 августа. С. 21.
  40. Агонь ; «Хтосьці здрадзіў...» ; «Прымаю заўвагі слушныя...» ; Там : [вершы] / Іван Лагвіновіч // Брестский курьер. 2006. 12 ноября (№ 46). С. 25.
  41. «Не апускацца з гары...» : [верш] / Іван Лагвіновіч // Наш край. Барановичи, 2006. 24 августа. С. 4.
  42. «Каторы год, непадалёк ад Шчары...» ; Ліхтары (Манарым) ; Ведаю ; Славаслоўе музе ; На выспе ; Востраў ; Падкова ; Кульмінацыя : [вершы] / Іван Лагвіновіч // Літаратура і мастацтва. 2006. 17 лістапада (№ 46). С. 8.
  43. «На той дороге, что вела на хутор...» : [стихотворение] / Иван Логвинович // Нёман. 2005. № 9. С. 149.
  44. Кніга ; Ручнік ; «Загоіцца рана...» ; «Не хадзіў я ў паход...» ; Васіліна ; Чортава кола ; Ростань : [вершы] / Іван Лагвіновіч // Літаратура і мастацтва. 2004. 9 красавіка (№ 15). С. 8.
  45. Кветкі ; «У савінай начы і ваўчынай...» ; Начніца ; «У журбе да цябе прыхілюся...» ; «Мо ваўкі ці цыганскія коні...» ; «Вынаходнік памылак, няўдачі дылем...» ; Імяніны : [вершы] / Іван Лагвіновіч // Полымя. 2003. № 4. С. 141–142.
  46. Жыві, каханне ; Бяроза ; Балота : [вершы] / Іван Лагвіновіч // Заря. 2003. 22 июля. С. 3.
  47. Абуджэнне : [верш] / Іван Лагвіновіч // Наш край. Барановичи, 2003. 24 апреля. С. 9.
  48. Ода лесу : [верш] / Іван Лагвіновіч // Наш край. Барановичи, 2002. 19 октября. С. 5.
  49. Майский ветер ; Мгновенье ; Серенада ; Коласава дапамога : [стихи] / Иван Логвинович // Наш край. Барановичи, 2002. 8 мая. С. 10.
  50. Калі верас цвіце ; На мяжы : [вершы] / Іван Лагвіновіч // Наш край. Барановичи, 2002. 30 марта. С. 3.
  51. Ад сябе ўцякаю ; Пілігрым : [вершы] / Іван Лагвіновіч // Газета для вас. 2002. 4–10 студзеня. С. 5.
  52. У Малькавічах вечарую : [верш] / Іван Лагвіновіч // Полымя. 2001. № 12. С. 127.
  53. Раманс : [верш] / Іван Лагвіновіч // Наш край. Барановичи, 2001. 7 марта. С. 5.
  54. Калі пойдзеш... ; Прыхадзенка : [вершы] / Іван Лагвіновіч // Заря. 2001. 6 января. С. 5.
  55. Зімовы накцюрн ; Чакаю цябе ; «Калі пойдзеш ты ад мяне...» : [вершы] / Іван Лагвіновіч // Наш край. Барановичи, 2001. 13 февраля. С. 3.
  56. Здрада : [верш] / Іван Лагвіновіч // Наш край. Барановичи, 2001. 18 октября. С. 3.
  57. За аселіцай ; У краіне ; Дарагое ; Парнас : [вершы] / Іван Лагвіновіч // Заря. 2001. 14 апреля. С. 6.
  58. Вечар памяці ; Просьба ; Вясновая элегія : [вершы] / Іван Лагвіновіч // Наш край. Барановичи, 2001. 5 мая. С. 7.
  59. Подорожание ; Дождь-ремонтник ; Заврался : [стихи] / Иван Логвинович // Наш край. Барановичи, 2000. 27 сентября. С. 2.
  60. Обелиски ; О земле, о хлебе : [стихи] / Иван Логвинович // Наш край. Барановичи, 2000. 27 апреля. С. 3.
  61. Неразлучоныя ; Объяснил : [вершы] / Іван Лагвіновіч // Наш край. Барановичи, 2000. 14 декабря. С. 3.
  62. На свет души : [стихотворение] / Иван Логвинович // Наш край. Барановичи, 2000. 15 июля. С. 2.
  63. Картинки года ; Грезы Земли ; Дарога ; Карлсон в цирке ; Яшчэ тады : [стихи] / Иван Логвинович // Наш край. Барановичи, 2000. 10 октября. С. 3.
  64. Дождж ; Рубаи ; У озера ; У костра : [вершы] / Іван Лагвіновіч // Наш край. Барановичи, 2000. 29 июня. С. 3.
  65. Вясновы трыпціх : [верш] / Іван Лагвіновіч // Наш край. Барановичи, 2000. 21 марта. С. 2.
  66. «Я ведаю, нялёгка жыць табе…» ; Падарунак : [вершы] / Іван Лагвіновіч // Заря. 2000. 29 января. С. 4.
  67. «Халодныя вочы кастрычніцкай ночы...» ; На вуліцу не хочацца ; «На палінялых тратуарах...» ; Памірае паэт ; Бяроза ; Хутаранка ; «Завіруха. Поле. Ноч...» ; Ад сябе ўцякаю : [вершы] / Іван Лагвіновіч // Маладосць. 2000. № 9. С. 27–30.

 

Аб жыцці і творчасці І. П. Лагвіновіча

  1. Іван Лагвіновіч // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 155.
  2. Валасюк, Л. Быў я сціплым паэтам // Валасюк, Л. Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст, 2014. С. 182.
  3. Підэнка, С. Паэзія нараджаецца з любові / Сяргей Підэнка // Жырандоля : літаратурны альманах. Брэст, 2013. Вып. 5. С. 28–30.
  4. Маляўка, Т. Жыве твае слова ў народзе : [да 75-годдзя з дня нараджэння паэта І. Лагвіновіча] / Таццяна Маляўка // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2015. 28 студзеня. С. 4.
  5. Алея пісьменства : славутыя мастакі слова Ганцаўшчыны : [пра паэта І. Лагвіновіча] // Народная трыбуна. 2011. 3 верасня. С. 9.
  6. Лагвіновіч Іван Піліпавіч : [некралог] / Калектыў супрацоўнікаў газеты «Савецкае Палессе», бібліятэкары РЦБС // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2011. 2 крас. С. 10.
  7. Бакач, А. Памяці паэта : [аб жыцці і творчасці І. Лагвіновіча] / Алесь Бакач // Наш край. Барановичи, 2011. 2 апреля. С. 6.
  8. Медовая премия «томов премногих тяжелей» : [получение престижной литературной премии барановичским поэтом И. Логвиновичем] // Брестский курьер. 2010. 21 января. С. 2.
  9. Гарэцкі, Я. Прымаць сэрцам жыццёвую праўду : [аб творчасці паэта І. Лагвіновіча] / Яўген Гарэцкі // Літаратура і мастацтва. 2008. 19 верасня (№ 38). С. 5.
  10. Лагвіновіч Іван : [аб жыцці І. Лагвіновіча і яго зборніку вершаў «Палыновыя кветкі»] // Літаратура і мастацтва. 2008. 15 жніўня (№ 33). С. 16.
  11. Мацяш, Н. Палыновыя кветкі : [аб зборніку вершаў І. Лагвіновіча «Палыновыя кветкі»] / Ніна Мацяш // Новы час. 2007. 29 кастрычніка – 4 лістапада (№ 8–9). С. 16.
  12. Прыходзька, П. Любімая газета : [пра надрукаваныя ў газеце «Літаратура і мастацтва» вершы І. Лагвіновіча] / Пятро Прыходзька // Літаратура і мастацтва. 2007. 23 лютага (№ 7). С. 12.
  13. Галубовіч, Л. Паперадзе рэха : [пра зборнік вершаў «Святліца-2006» пад рэдакцыяй І. Лагвіновіча] / Леанід Галубовіч // Літаратура і мастацтва. 2007. 9 студзеня (№ 3). С. 23.
  14. Каско, А. Зноў я дома, дома... : фрагменты «Чудзінскага дзённіка» Алеся Каско : [успаміны аб сустрэчы з І. Лагвіновічам] / Алесь Каско // Брестский курьер. 2004. 15 июля. С. 8.
  15. У пошуку Іерусаліма : [аб зборніку вершаў І. Лагвіновіча «Ляда юдолі»] // Літаратура і мастацтва. 2003. 22 кастрычніка (№ 43). С. 6.
  16. Иванов, И. Барановичская земля богата талантами : [о презентации сборника стихов И. Логвиновича «Пилиповка» в Барановичской ЦГБ им. В. Тавлая] / Игорь Иванов // Местная газета. 2002. 14 февраля. С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 22 разоў Апошняя змена Чацвер, 30 Студзень 2025 15:27