У 1966 г. работнікі ДЭУ-179 пабудавалі першую жвіровую дарогу ў раёне Маларыта–Медна–Знаменка. У 1970-я гг. усе калгасы і саўгас «Маларыцкі» звязаліся з раённым цэнтрам дарогамі з цвёрдым пакрыццём. У 1990-х гг. пабудавалі аб'язную дарогу Маларыта–Сушытніца.
Расла матэрыяльна-тэхнічная база прадпрыемства. У 1995 г. уведзена бітумная база з ёмістасцю 50 тон. З 1989 па 2006 гг. выпушчана больш за 180 тыс. тон асфальтабетону.
За гады існавання прадпрыемства прайшло пераўтварэнні і перайменаванні, але нязменнай заставалася яго галоўная задача: будаўніцтва, рамонт і абслугоўванне дарог —«крывяноснай сістэмы» раёна. У 1997 г. прадпрыемства перайменавана ў дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 179. Цяпер Маларыцкае ДРБУ № 179 з’яўляецца філіялам КУП «Брэстаблдарбуд».
У 2011 г. у ДРБУ-179 працавала 108 чалавек. Прадпрыемства абслугоўвае 573 км мясцовых дарог, з якіх толькі 137,6 км мела асфальтабетоннае пакрыццё. Штогод асфальтуецца некалькі кіламетраў малаўпарадкаваных дарог. Ва ўстанове капітальна адрамантаваны адміністрацыйны будынак, пабудаваны новы гараж і абноўлены машынны парк, уключаючы італьянскі асфальтаўкладчык і грэйдар. Асфальтабетонны завод таксама ўпарадкаваны. ДРБУ-179 дапамагае камунальнікам у абслугоўванні 35 км дарог у райцэнтры, выканала вялікі аб'ём работ да абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2010».
17 кастрычніка 2019 г. новым кіраўніком упраўлення стаў Юрый Міхайлавіч Алексяюк, які працаваў вядучым інжынерам тэрытарыяльнай групы ўпраўлення тэхнічнага кантролю, выпускнік Брэсцкага політэхнічнага інстытута, родам з Маларытчыны. З 2012 г. у калектыве дзейнічае прафсаюзная арганізацыя пад кіраўніцтвам Андрэя Лашака. ДРБУ мае кар'ер для здабычы пяску і асфальтабетонны завод пад кіраваннем Алега Нячая. Завод абсталяваны спецыяльнай тэхнікай і лабараторыяй кантролю якасці, вырабляе да 500 т асфальтабетоннай сумесі за змену.
ДРБУ № 179 — важнае прадпрыемства ў структуры раёна. Яго дарожная гаспадарка з’яўляецца неад’емнай часткай адзінай транспартнай сістэмы краіны, адной з найважнейшых галін эканомікі вобласці, якая абслугоўвае рэгіянальныя патрэбы. Наяўнасць развітай і добраўпарадкаванай сеткі дарог разглядаецца як неабходная ўмова сацыяльна-эканамічнага развіцця, паколькі вытворчыя, гандлёвыя і іншыя структуры непасрэдна залежаць ад стану і надзейнасці дарожнай сеткі.
Сёння ДРБУ № 179 працуе на прынцыпах поўнага гаспадарчага разліку. Для абслугоўвання дарог і выканання пастаўленых задач ёсць у наяўнасці ўся неабходная дарожна-будаўнічая тэхніка, рамонтная база, сродкі малой механізацыі і, самае галоўнае, кампетэнтныя, высокакваліфікаваныя і адказныя кадры. З лютага 2004 г. створана і пастаянна дзейнічае сістэма менеджменту якасці прадпрыемства ў адпаведнасці з патрабаваннямі міжнародных стандартаў ІСО 9001-2001, што пацвярджаецца сертыфікатам адпаведнасці. Для суладнай і аператыўнай працы ў ДРБУ № 179 ёсць 52 адзінкі транспартных сродкаў і дарожна-будаўнічых машын. Пастаянна ідзе абнаўленне аўтапарка. Толькі за 2024 г. быў набыты грузавы аўтамабіль, а таксама «КАМАЗ», «МАЗ», «Газель», абсталяванне для ачысткі дарог ад снегу і размеркавання супрацьгалалёднага матэрыялу.
Мноства работнікаў пакінулі добры след у гісторыі прадпрыемства, сярод іх: Васіль Самута, Віктар Нікіфараў, Васіль Вашчула, Мікалай Струнец, Васіль Цывілька, Алег Нячай, Фёдар Галянчук, Аляксандр Бурштын. Дзякуючы іх намаганням, прадпрыемствам пройдзены слаўны шлях станаўлення, росквіту, пераадолення цяжкасцей, выдатных працоўных поспехаў і значных дасягненняў.
Па стане на 1 студзеня 2025 г. у ДРБУ № 179 працуе 82 чалавекі, з іх 20 — інжынерна-тэхнічных работнікаў і служачых. У калектыве два чалавекі маюць званне «Ганаровы дарожнік Рэспублікі Беларусь»: вадзіцель пагрузчыка Уладзімір Рыгоравіч Юхімук і начальнік прадпрыемства Ю. М. Алексяюк.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.
Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай.
Кучына Галіна Уладзіміраўна,
загадчык аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці
і метадычнай работы
- Дорога – жизнь. Малоритское ДРСУ – 179 : 1965–2015 / [Коммунальное унитарное предприятие] «Брестоблдорстрой» ; [автор концепции и текста П. Н. Тишук ; фото Г. Н. Козловского, А. А. Лошака]. – Брест : Полиграфика, печ. 2015. – 19 с., включая обложку.
- Народный фотоальбом. Малорита : книга с фотографиями о Малорите и ее жителях : 1566–2019 / [автор текста, составитель В. А. Савастиенок]. Минск, 2019. С. 130–131.
- Навумчык, М. Маларыцкае ДРБУ № 179: шэсць дзесяцігоддзяў гісторыі / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2025. 29 студзеня. С. 5.
- Навумчык, М. Узнагароды – будаўнікам дарог / Мікалай Навумчык ; фота аўтара // Голас часу. Маларыта, 2024. 30 кастрычніка (№ 44). С. 5.
- Навумчык, М. Дарогі і вуліцы «апранаюць» у асфальт / Навум Мікалаеў // Голас часу. Маларыта, 2024. 28 жніўня. С. 2.
- Навумчык, М. Заасфальтаваных участкаў дарог стала больш / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2024. 17 ліпеня. С. 2.
- Навумчык, М. Падарунак – ад дарожнікаў / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2024. 8 мая. С. 2.
- Светлова, А. В интересах коллектива : [о работе профкома ДРСУ-179] / Алина Светлова // Голас часу. Маларыта, 2024. 3 красавіка. С. 4.
- Навумчык, М. Новае аблічча старых дарог : [пра бягучы рамонт аўтадарогі Хаціслаў – Отчын – Добрае – Перавое] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2024. 27 сакавіка (№ 13). С. 2.
- Козлович, В. Начальник Малоритского ДРСУ-179 Юрий Алексеюк: хорошие дороги – это комфорт и безопасность / Валентина Козлович // СБ. Беларусь сегодня. 2024. 20 февраля. С. 13.
- Навумчык, М. Гонар прадпрыемства – завод і яго працаўнікі / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2023. 25 кастрычніка. С. 3.
- Навумчык, М. Дарожнік – прафесія вечная : [майстар Максім Бурштын] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2023. 25 кастрычніка. С. 3.
- Навумчык, М. З клопатам аб людзях / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2023. 25 кастрычніка. С. 3.
- Навумчык, М. Каб зрабіць жыццё ў горадзе больш камфортным / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2023. 4 кастрычніка. С. 2.
- Навумчык, М. Вуліца Камсамольская «апранаецца» ў асфальт / Мікалай Навумчыка // Голас часу. Маларыта, 2023. 21 чэрвеня. С. 2.
- Гучек, О. Поделиться опытом своим : [о начальнике Малоритского ДРСУ № 179 Ю. М. Алексеюке] / Оксана Гучек // Транспортный вестник. 2023. 15 июня (№ 23). С. 10.
- Навумчык, М. З Забалацця ў Лукава – па асфальце! / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2023. 31 мая. С. 2.
- Навумчык, М. Будуем дарогі – ствараем будучыню / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2023. 17 мая. С. 4.
- Прокопук, Г. «Автомен ДРСУ № 179» / Галина Прокопук // Голас часу. Маларыта, 2023. 8–9 сакавіка. С. 6.
- Навумчык, М. «Вопратка» для дарогі / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 16 лістапада. С. 1.
- Навумчык, М. У клопаце пра дарогі / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 29 кастрычніка. С. 4.
- Яцушкевич, Е. Легкой вам дороги! / Екатерина Яцушкевич // Голас часу. Маларыта, 2021. 30 кастрычніка. С. 1, 3.
- Яцушкевич, Е. Дорога «одевается» в асфальт : [приступили к укладке асфальта на автодороге Великорита – Роматово – Струга] / Екатерина Яцушкевич // Голас часу. Маларыта, 2021. 22 мая. С. 1–2.
- Яцушкевич, Е. Дорога – всему начало / Екатерина Яцушкевич // Голас часу. Маларыта, 2020. 24 кастрычніка. С. 1, 3.
- Грушевич, А. Ремонт улицы Энгельса / Алексей Грушевич // Голас часу. – Маларыта, 2020. 13 мая. С. 3.
- Максимук, С. Дорога на Радеж: продолжение работ / Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2020. 22 красавіка. С. 1, 3.
- Яцушкевич, Е. Дорога длиною в 55 лет / Екатерина Яцушкевич // Голас часу. Маларыта, 2020. 1 лютага. С. 1, 4.
- Максимук, С. На дороге обновляется асфальт / Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2019. 21 снежня. С. 2.
- Максимук, С. Асфальтирование продолжается / Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2019. 16 лістапада. С. 2.
- Максимук, С. Комфорт и качество – от профессионалов-дорожников / Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2019. 26 кастрычніка. С. 1, 4.
- Максимук, С. В ДРСУ-179 – новый руководитель : [Ю. М. Алексеюк] / Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2019. 19 кастрычніка. С. 3.
- Яцушкевич, Е. Подарок к майским праздникам / Екатерина Яцушкевич // Голас часу. Маларыта, 2019. 20 красавіка. С. 1, 3.
- Кононович, П. Дорожных дел мастера / Павел Кононович // Голас часу. Маларыта, 2018. 27 кастрычніка. С. 1, 3.
- Яцушкевич, Е. Дорога на Мельники / Екатерина Яцушкевич // Голас часу. Маларыта, 2018. 8 жніўня. С. 1.
- Яцушкевич, Е. Дороги Екатерины / Екатерина Яцушкевич // Голас часу. Маларыта, 2018. 23 чэрвеня. С. 4.
- Яцушкевіч, К. Лёгкіх дарог / Кацярына Яцушкевіч // Голас часу. Маларыта, 2017. 28 кастрычніка. С. 1, 3.
- Свіцюк, Н. Адзначаны Дыпломам / Ніна Свіцюк // Голас часу. Маларыта, 2015. 27 мая. C. 2.
- Свіцюк, Н. Дарога ўсяму пачатак… / Ніна Свіцюк // Голас часу. Маларыта, 2015. 4 лютага. C. 2.
- Касцевіч, І. Эх, дарогі… / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2014. 10 снежня. С. 2.
- Навумчык, М. Якое ж свята без узнагарод! / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2014. 29 кастрычніка. C. 2.
- Карпик, В. Агрогородки – кузница авторитета для местных дорожников Брестчины : [на базе Малоритского ДРСУ № 179 прошел семинар-практикум «День качества»] / В. Карпик // Транспортный вестник. 2006. 15 ноября. С. 7.
- Нячай, А. Добрыя вясковыя дарогі – не мара, а рэальнасць : [інтэрв’ю з галоўным інжынерам ДРБУ-179] / Алег Нячай ; [запісала] Святлана Максімук // Голас часу. Маларыта, 2006. 23 верасня.