Чацвер, 06 Чэрвень 2013 11:21

14 мая 2013 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Ігара Уладзіміравіча Шкіры (1948), мастака

Ігар УладзіміравічШкіра нарадзіўся14 мая 1948 года ў г. Маскве. Вучыўся ў СШ № 1 г. Баранавічы.

{gcontent}У 1962 годзе скончыў Мінскую музычную школу № 4, а ў 1967 годзе – педагагiчнае аддзяленне Мінскага мастацкага вучылішча iмя Глебава. У мастацкім вучылішчы займаўся ў жывапiсца Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва, будучага народнага мастака БССР (1983).

Пасля вучобы Ігар Шкiрадва гады служыў у Савецкай арміі.

З 1969 года І. У. Шкіра – кіраўнік студыі выяўленчага мастацтва “Вясёлка” Палаца дзіцячай творчасці г. Баранавічы. Студыі “Вясёлка” ў 2003 годзе прысвоена ганаровае званне “ўзорная” (пацверджана ў 2006 г.).

Таленавіты педагог Ігар Уладзіміравічвельмі ўважліва адносіцца да індывідуальнай работы з вучнямі, умее ўбачыць талент, развіць яго, дапоўніць ведамі, прывіць любоў да сапраўднага мастацтва, правесці дзіця па шляху ад неўпэўненасці і пасіўнасці да жадання займацца жывапісам на сур’ёзным узроўні. Важную выхаваўчую ролю іграе ўдзел у творчых выставах і конкурсах рознага ўзроўню. Выхаванцы неаднаразова былі ўзнагароджаны на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выставах выяўленчага мастацтва. Сталі архітэктарамі і прафесійнымі мастакамі Раман Сабко, Валянціна і Галіна Валянцінавы, Генадзь Фалей.

У 1978–1983 гадах І. В. Шкіра – сябар аб’яднання маладых мастакоў і мастацтвазнаўцаў пры Саюзе мастакоў БССР. З 1997 года – сябар Беларускага саюза мастакоў.

Мастак І. В. Шкіра працуе ў станкавым жывапісе ў жанрах партрэта, пейзажа, нацюрморта. Для кожнага з гэтых жанраў у яго і агульныя штрыхі, і індывідуальны стыль, у якім ён перадае свае ўспрыяцце свету. Мастак выкарыстоўвае у асноўным зялёны, жоўты, белы, бэзавы, аранжавы колеры. Пераліваючыся, яны ствараюць непаўторны бляск фарбаў. Дакладныя роўныя штрыхі, якімі ён карыстаецца, надаюць карцінам непаўторнасць. Шмат карцiн з выявамi зімовага і восеньскага пейзажаў, кветак: рамонкі, ружы, язмін, дзьмухаўцы, бэз.

Ігар Уладзіміравіч– удзельнік многіх рэспубліканскіх і абласных выстаў. Яго персанальныя выставы жывапiсу ў г. Баранавічы прайшлі ў 1996, 1998, 1999, 2000, 2002, 2003, 2008 i 2010 гадах.

Творы мастака знаходзяцца ў Баранавіцкім краязнаўчым музеі, прыватных калекцыях Беларусі, Польшчы, Францыі, Аўстрыі, Ізраіля.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая. Шлык Лілія Віктараўна, загадчыца аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы

{/gcontent}

  1. Ігар Шкіра = Igar Shkira : [“Кветкi”] // Мастакі Брэстчыны = Artists of Brest region : альбом-каталог / аўт.-склад. М. П. Кузьміч. Брэст : ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2010. С. 154–155.
  2. Игорь Шкиря : [“Цветы собору”] // Художники Брестчины : альбом-каталог. Минск : А. Климов, 2002. С. 148–149.
  3. Шкиря, И. Цветы собору : [репрод.] / Игорь Шкиря // Мастацкая адукацыя и культура. 2008. № 2. С. 32–33.
  4. Гізун, А. Мастацтва зімовых кантрастаў : [аб выставе жывапiсу I. Шкiры ў выставачнай зале краязнаўчага музея] / Алесь Гізун // Intex-press (Барановичи). 2008. 22 мая (№ 21). С. 3.
  5. Шкиря, И. Изобразительное искусство учит духовности : [беседа с художником И. В. Шкиря] / подготовила Наталья Бучель // Шаг (Барановичи). 2005. 16 сакав. С. 4.
  6. Черненко, А. Посмотрите на “Срез времени” : [о выставке художников Николая Колоса, Алёны Колос, Игоря Шкиря “Срез времени” в выставочном зале краеведческого музея] / А. Черненко // Intex-press (Барановичи). 2003. 4 сент. С. 4.
  7. Соколова, Г. Буйствуют образы и краски : [о художнике И. В. Шкиря, руководителе изостудии Дворца детского творчества] / Галина Соколова // Наш край (Барановичи). 2000. 12 февр. С. 5.
  8. Селезнева, Е. На холсте – семь музыкальных нот и… : [о выставке И. В. Шкиря “Живопись” в выставочном зале краеведческого музея] / Евгения Селезнева // Наш край (Барановичи). 1998. 9 сент. С. 3.
  9. Станюк, И. Подарки дарит людям / И. Станюк // Наш край (Барановичи). 1996. 16 мая. С. 1.
  10. http://ddt.baranovichi.edu.by/ru/main.aspx?guid=1041
  11. http://tvory.vsebar.by/index.php?option=com_content&view=article&id=164&Itemid=170

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2446 разоў Апошняя змена Чацвер, 19 Сакавік 2020 12:06