Панядзелак, 10 Люты 2025 10:16

15 сакавіка 2025 г. — 60 гадоў з дня стварэння Дзяржаўнага ўнітарнага будаўнічага прадпрыемства «Маларыцкая ПМК-20» (1965)

Дзяржаўнае ўнітарнае будаўнічае прадпрыемства «Маларыцкая ПМК-20» сваю гісторыю адлічвае з 15 сакавіка 1965 г. Маларыцкай міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі. Неўзабаве была сфарміравана першая брыгада будаўнікоў, якой кіраваў М. Крэнь. Першым аб’ектам стала будаўніцтва збожжасховішча на 500 т у в. Ланская.

У вёсках Ланская, Гвозніца, Галёўка былі пабудаваны малочнатаварныя фермы на 400 галоў. Пачалі ўзводзіць аб’екты сацыяльнай сферы — жыллё, Дамы культуры, школы, дзіцячыя сады. Людзі працавалі з энтузіязмам. У той час амаль у кожнай брыгадзе працавалі ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны — людзі вельмі дысцыплінаваныя, прыклад для моладзі. У 1970 г. многіх работнікаў арганізацыі ўзнагародзілі ордэнамі і медалямі.

На рахунку прараба С. Лямачкі — МТФ у Галёўцы, розныя аб’екты ў в. Збураж, пяціпавярховы інтэрнат у Маларыце. У в. Залессе мехдвор будавалі пад кіраўніцтвам прараба С. Кучарава. На яго рахунку — нямала аб’ектаў у в. Олтуш. Прараб П. Пракапук — адзін з тых, на чыім рахунку аб’ектаў не пералічыць: птушкаферма ў Арлянцы, дзе брыгадзірамі працавалі Н. Ляўчук, І. Шаўчук, В. Дзібук, МТФ у вёсках Хмялёўка і Гвозніца, майстэрні, цялятнік, ферма на 800 галоў у Дворышчы, такая ж ферма ў Лукаве і там жа мехдвор.

З 1974 г. пачалі прыязджаць па накіраванні маладыя спецыялісты. Гэта Т. Серада, якая адразу працавала майстрам, а калі набралася вопыту, яе перавялі на пасаду вядучага інжынера па працы і заработнай плаце. Н. Жлукта неўзабаве была пераведзена на пасаду інжынера вытворча-тэхнічнага аддзела. Вызначыўся выпускнік Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута Уладзімір Аляксандравіч Шутаў, калі ў Маларыце будавалі дзіцячы сад, будынак раённай бібліятэкі.

Міжкалгасная будаўнічая арганізацыя 1 ліпеня 1977 г. была пераўтворана ў Маларыцкую МПМК-14 (міжкалгасная перасоўная механізаваная калона) Брэсцкага аблміжкалгасбуда. Павялічваліся аб’ёмы выконваемых работ, рос патэнцыял, усё больш і больш складаныя работы па новых тэхналогіях даводзілася выконваць. Участкам сантэхнічных работ доўгі час кіраваў М. Багнюк. Быў асвоены выраб жалезабетонных аконных пераплётаў, што выкарыстоўваліся на будаўніцтве сельгасаб’ектаў. Будаўнікі павышалі кваліфікацыю, удзельнічалі ў конкурсах «Лепшы па прафесіі». У падсобнай вытворчасці працавалі: сталяр І. Смаль, слесар М. Хевук, цясляр І. Стырнік, вадзіцелі П. Арцімук, М. Каліна, трактарыст П. Тарабчук, машыніст аўтакрана Г. Пішчык.

Маларыцкая МПМК-14 заваявала найбольшую колькасць узнагарод як у раёне, так і ў вобласці. Займала першыя месцы ў спаборніцтве па выкананні аб’ёмаў будаўніча-мантажных работ. У 1985 г. быў прысуджаны усесаюзны пераходны Чырвоны Сцяг за лепшую якасць, высокую прадукцыйнасць, аб’ёмы работ.

Брыгада вопытных работнікаў, якую ўзначальваў М. Ухаль, у пачатку 1980-х гг. адправілася на будаўніцтва аднакватэрных жылых дамоў у пасёлку «Жамчужны» Баранавіцкага раёна. Там працавалі многія спецыялісты вобласці. Маларыцкія будаўнікі занялі трэцяе месца і атрымалі прыз — грузатаксі. Брыгады І. Смаля і М. Кадуна вызначыліся ў Гомельскай вобласці на ўзвядзенні жылых дамоў для перасяленцаў з забруджанай зоны пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1986). 

З 1 красавіка 1986 г. да Маларыцкай МПКМ-14 была далучана ПМК-98 упраўлення «Брэстсельбуд». З гэтага часу ўзрасла колькасць аб’ектаў, будуемых у Маларыце. Прараб Е. Лук’янчук кіраваў узвядзеннем паліклінікі, школы, вельмі складаным аб’ектам – будаўніцтвам ачышчальных збудаванняў і гарадскіх каналізацыйных сетак. Нялёгка пералічыць аб’екты, што на рахунку прараба П. Пальчука.

З 25 красавіка 1986 г. — Маларыцкая МПМК-20 Брэсцкага аблсельбуда, з 16 лютага 1994 г. – Маларыцкі райсельбуд, з 16 мая 1996 г. — Маларыцкая ПМК-20, з 21 красавіка 2003 г. — дзяржаўнае ўнітарнае будаўнічае прадпрыемства «Маларыцкая ПМК-20».

Кіраўнікі ў розны перыяд: Уладзімір Антонавіч Антонаў (15.03.1965–31.03.1965), Леанід Захаравіч Булыга (01.04.1965–16.09.1973), Дзмітрый Максімавіч Кашкоў (17.09.1973–09.06.1994), Валерый Васільевіч Масюк (10.06.1994–04.09.2012), Уладзімір Васільевіч Грышчук (05.09.2012–15.04.2015), Валерый Васільевіч Масюк (16.04.2015–15.04.2021), Валерый Пятровіч Пальчук (16.08.2021–6.08.2023).

У жніўні 2023 г. калектыў узначаліў І. Ф. Паўловіч. Ігар Фёдаравіч нарадзіўся ў в. Бродніца Лунінецкага раёна. Вучыўся ў Ляхавіцкім аграрным каледжы, працаваў брыгадзірам паляводчай брыгады СВК «Вулькаўскі світанак» Лунінецкага раёна. У Маларыцкай ПМК-20 пачынаў цесляром чацвёртага разраду, потым быў прызначаны майстрам раствора-бетоннага вузла, прарабам дапаможнай вытворчасці, начальнікам цэха (участка). 10 ліпеня 2024 г. начальнікам стаў Аляксандр Віктаравіч Саўчанка.

У другой палове 1990-х гг. узводзілі аб’екты не толькі ў раёне, але і за яго межамі. Па аб’ёму выконваемых работ ПМК-20 выйшла на пазіцыі лідара ў вобласці. У той час на прадпрыемстве працавалі больш за 500 чалавек.

Людзі, якія не адзін дзясятак гадоў аддалі прафесіі будаўніка: інжынеры В. Алесіюк, А. Зборын, В. Марашчук, эканамісты А. Сыч, Н. Пракапук, галоўныя бухгалтары Н. Крэнь, Г. Баліцэвіч, загадчыца аддзела кадраў Н. Мельнікава, загадчыца аддзела па зарплаце Н. Сухадольская, былы намеснік начальніка Л. Грачоў, начальнік аддзела кадраў Т. Габрыльчук, начальнік ВТА В. Кацюба, галоўны механік І. Радыванюк, былы начальнік ВТА У. Шах, прарабы А. Смаль, В. Кузьмін, Р. Сідарук, В. Пальчук, брыгадзіры В. Аўдзяюк, П. Меляшчук, Р. Пацяюк, Г. Цяліпка, В. Цяліпка, цясляр М. Міхайлаў, кранаўшчыкі В. Пацяюк, А. Саўчук, муляры В. Дзядзюк, Н. Семянюк, Н. Чагайда і інш.

Цяпер УП «Маларыцкая ПМК-20» — дачэрняе прадпрыемства аб’яднання «Брэстсельбуд». Асноўнымі відамі дзейнасці з’яўляюцца будаўніцтва аб’ектаў жыллёвага і вытворча-грамадзянскага прызначэння. Ёсць раствора-бетонны вузел, сталярны і цяслярны цэха, парк будаўнічай і грузавой тэхнікі. Спісачная колькасць працуючых — 177 чалавек, з іх 152 рабочых, 25 — апарат кіравання, ІТР.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.

Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай.

Кучына Галіна Уладзіміраўна,

загадчык аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці

і метадычнай работы

  1. Малоритская ПМК-20: призванная созидать / авт. текста. П. Н. Тишук. – Брест : Брестская типографія, 2010. – 19 с. : фот.
  2. Народный фотоальбом. Малорита : книга с фотографиями о Малорите и ее жителях : 1566–2019 / [автор текста, составитель В. А. Савастиенок]. Минск, 2019. С. 124–127.
  3. Навумчык, М. Будаваць – значыць глядзець у будучыню : [да Дня будаўніка ўганаравалі лепшых працаўнімкоў ПМК-20] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2024. 14 жніўня. С. 8.
  4. Навумчык, М. Падзяка людзей матывуе на працу : [Ірына Смаль узначальвае брыгаду тынкоўшчыкаў Маларыцкай ПМК-20] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2024. 7 жніўня. С. 5.
  5. Прокопук, Г. Разговор о проектах будущего и безопасности / Галина Прокопук // Голас часу. Маларыта, 2024. 27 сакавіка. С. 3.
  6. Навумчык, М. Ігар Паўловіч – начальнік ПМК-20 / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2023. 23 жніўня. С. 2.
  7. Прокопук, Г. Профессия созидателей / Галина Прокопук // Голас часу. Маларыта, 2023. 16 жніўня. С. 2.
  8. Мікалаеў, Н. «Ствараць» будучае сваімі рукамі : [Віктар Сцяпанавіч Рак шмат гадоў працуе муляром у ПМК-20] / Навум Мікалаеў // Голас часу. Маларыта, 2023. 9 жніўня. С. 4.
  9. Пашкевич, Д. Творчество плюс технический расчет / Диана Пашкевич // Голас часу. Маларыта, 2022. 13 жніўня. С. 9.
  10. Пальчук, В. Будаўнікі : [ПМК-20] / Валерый Пальчук ; падрыхтаваў Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2021. 7 жніўня. С. 4.
  11. Яцушкевич, Е. В «ПМК-20» новый руководитель : [Валерий Петрович Пальчук] / Екатерина Яцушкевич // Голас часу. Маларыта, 2021. 17 красавіка. С. 2.
  12. Пархомук, А. С заботой о детях / Анастасия Пархомук // Голас часу. Маларыта, 2020. 6 мая. С. 1–2.
  13. Навумчык, М. Вернасць прафесіі / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2019. 10 жніўня. С. 1–2.
  14. Бань, Е. О. прогнозных показателях и благоустройстве / Елена Бань // Голас часу. Маларыта, 2019. 22 мая. С. 2.
  15. Кононович, П. Выявили нарушения на стройке / Павел Кононович // Голас часу. Маларыта, 2019. 22 мая. С. 3.
  16. Навумчык, М. Прафесія стваральнікаў / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2018. 11жніўня. С. 3.
  17. Касцевіч, І. Экспарт паслуг вырас / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2017. 22 лютага. С. 2.
  18. Касцевіч, І. Будаўніцтва… з даўгамі / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2016. 17 снежня. С. 3.
  19. Свіцюк, Н. Дабра і міру ў вашы дамы! / Ніна Свіцюк // Голас часу. Маларыта, 2015. 30 снежня. C.1.
  20. Падалінская, Д. Прыступкі да прафесійнага майстэрства / Дар’я Падалінская // Голас часу. Маларыта, 2016. 26 кастрычніка. С. 5.
  21. Яцушкевич, Е. В формате диалога / Екатерина Яцушкевич // Голас часу. Маларыта, 2016. 21 кастрычніка. С. 3.
  22. Свіцюк, Н. У прыярытэце – якасць жыцця / Ніна Свіцюк // Голас часу. Маларыта, 2016. 6 студзеня. C. 3.
  23. Касцевіч, І. Дом у падарунак / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2015. 10 кастрычніка. С. 3.
  24. Касцевіч, І. Стваральнікі / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2015. 8 жніўня. С. 3.
  25. Антонаў, У. Будавалі, марылі, жылі / Антонаў У. // Голас часу. Маларыта, 2015. 18 сакавіка. С. 3.
  26. Навумчык, М. Стваральнікі : 10 жніўня – Дзень будаўніка / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2014. 9 жніўня. C. 3.
  27. Грышчук, У. Фундаментальнае звяно / Уладзімір Грышчук // Голас часу. Маларыта, 2014. 22 студзеня. С. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 36 разоў Апошняя змена Панядзелак, 10 Люты 2025 10:34