Чацвер, 27 Люты 2025 11:44

22 сакавіка 2025 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Івана Паўлавіча Мароза (1945), кіраўніка вытворчасці, Ганаровага грамадзяніна Кобрынскага раёна (2015)

Іван Паўлавіч Мароз нарадзіўся 22 сакавіка 1945 г. у в. Свішчы Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, франтавік. У дзяцінстве ў Івана праявілася цікавасць да механікі, таму пасля заканчэння сямігодкі ў 1961 г. ён вырашыў пайсці вучыцца ў Пружанскі саўгас-тэхнікум. Скончыў аддзяленне механізацыі, атрымаў спецыяльнасць тэхніка-механіка.

Працоўную дзейнасць Іван Мароз пачаў у 1966 г. на Кобрынскім рамонтным заводзе, куды быў накіраваны на работу. 22 гады аддаў прадпрыемству, дзе паступова прайшоў усе прафесійныя прыступкі — ад майстра да намесніка дырэктара па вытворчасці, набіраўся прафесійнага вопыту і вопыту работы з людзьмі.

З 1979 г. па 1985 г. Іван Мароз сумяшчаў кіруючую работу на вытворчасці з вучобай на завочным аддзяленні Беларускага дзяржаўнага політэхнічнага інстытута. Скончыў аўтатрактарны факультэт і ўжо праз год вопытнага спецыяліста прызначаюць дырэктарам Кобрынскай сельгастэхнікі (з 1996 г. — ААТ «Кобрынская сельгастэхніка», з 2003 г. — ААТ «Кобрынаграмаш»). Сельгастэхніка – вялізная частка жыцця Івана Паўлавіча. Прыйшоў ён туды ў савецкія часы, быў з ёй падчас росквіту, у складаны перыяд распаду СССР і ў цяжкія 1990-я, асвойваў новыя сучасныя формы працы ў 2000-х. 28 гадоў (па жнівень 2014 г.) І. П. Мароз кіраваў прадпрыемствам з колькасцю работнікаў каля 750 чалавек.

Нават у самыя складаныя часы І. П. Мароз даражыў кожным здольным спецыялістам і не толькі не дапусціў масавых звальненняў, але і стварыў новыя рабочыя месцы, укараняў са сваімі калегамі новыя перадавыя тэхналогіі, пашыраў віды паслуг. Пад кіраўніцтвам Івана Паўлавіча прадпрыемства дасягнула высокіх эканамічных і вытворчых паказчыкаў. Паспяховае ў савецкі час прадпрыемства, якое два гады запар займала першае месца ва Усесаюзным спаборніцтве, вытрымала выпрабаванне часам, ператварылася ў сучасны завод, адзін з асноўных пастаўшчыкоў Мінскага трактарнага завода.

Спецыялізацыя Кобрынскага завода аграпрамысловага машынабудавання — вытворча-тэхнічнае абслугоўванне суб’ектаў аграпрамысловага комплексу, выраб дэталяў да трактараў маркі «Беларус». У структуры прадпрыемства цэх па вытворчасці правадоў і жгутоў правадоў для аўтатрактарнага электраабсталявання і цэх механічнай апрацоўкі. Працуе дылерскі цэнтр па рэалізацыі ўсіх мадэляў трактароў вытворчасці ВА «МТЗ», іх перадпродажнаму, гарантыйнаму і паслягарантыйнаму абслугоўванню; кіслародная станцыя.

Кобрынскі завод з’яўляўся лепшым пастаўшчыком ВА «МТЗ» (2002), лепшым дылерам МТЗ (2003, 2005), пераможцам абласнога конкурсу ў вобласці якасці прадукцыі (2006). Прадукцыя завода экспартавалася ў краіны СНД, Літву.

Паспяваў Іван Паўлавіч займацца і грамадскай дзейнасцю. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога і Кобрынскага раённага Саветаў дэпутатаў, быў удзельнікам чатырох Усебеларускіх народных сходаў.

За сваю працоўную дзейнасць, прафесіяналізм І. П. Мароз адзначаўся на самым высокім узроўні. Узнагароджаны ордэнамі Пашаны (1999), Айчыны III ступені (2004), медалямі «За працоўную доблесць» (1987), «Ветэран працы» (1989). Па выніках працы за 2007 г. занесены на раённую Галерэю Працоўнай Славы раёна ў прамысловасці.

Рашэннем Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў № 37 ад 13 студзеня 2015 г. за асабісты ўклад у развіццё эканомікі раёна Івану Паўлавічу Марозу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна».

Сёння І. П. Мароз знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Іван Паўлавіч заўсёды жыў насычаным жыццём: займаўся спортам, танцамі (выступаў нават на сцэне Крамлёўскага Палаца з'ездаў), садоўніцтвам і пчалярствам. І зараз ветэран знаходзіць справы па душы. Сапраўднай аддушынай для яго з'яўляецца магчымасць адпачыць на дачы. З выхадам на пенсію ён прысвяціў сябе любімаму захапленню — пчалярству. Любоў да малой радзімы, сям'і, людзей, жыццялюбства, мэтанакіраванасць — стрыжань гэтага чалавека.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.

Кобрынскай раённай цэнтралізаванай  бібліятэчнай сістэмай.

Курачук Святлана Дзмітрыеўна,

бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Мороз Иван Павлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Минск, 2005. Т. 2. С. 239.
  2. Мароз Іван Паўлавіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук. 2-е выд., дап. Кобрын, 2020. С. 53–54.
  3. Мароз Іван Паўлавіч // Па працы – пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 62–63.
  4. 80 гадоў з дня нараджэння І. П. Мароза (1945) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 174.
  5. Мороз, И. П. Кобринский завод агропромышленного машиностроения / И. П. Мороз // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 470.
  6. Заламай, У. А. Час выбраў нас : да 60-годдзя ўтварэння Брэсцкай вобласцi / У. А. Заламай. – Брэст, 1999. – 47 с. ; фат. – Гл. на с. 5.
  7. Бакун, Е. Почему мед жидкий, или Как выбрать настоящий натуральный продукт? : [Иван Мороз, почетный гражданин Кобринского района, ветеран труда, бывший директор ОАО «Кобринский завод агропромышленного машиностроения», с выходом на пенсию посвятил себя пчеловодству] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2024. 7 верасня (№ 36). С. 16.
  8. Бакун, Е. Жить – значит трудиться : [о жизненном пути почетного гражданина Кобринского района И. П. Мороза] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2023. 29 ліпеня. С. 7.
  9. Курачук, С. История кобринского края в лицах : [почётные граждане Кобринского района: М. Н. Клочкович, В. Г. Кузич, И. П. Мороз] / Светлана Курачук // Кобрин-информ. 2021. 29 июля (№ 30). С. 4.
  10. Савчук, М. Иван Мороз: «Скучать мне не приходится» : [почетный гражданин Кобринского района, бывший директор ОАО «Кобринагромаш» И. П. Мороз, находясь на пенсии, занимается садоводством и пчеловодством] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2020. 2 июля. С. 4.
  11. Кузина, С. Навечно сохраним : [почетный гражданин Кобринского района И. П. Мороз подарил архиву свои документы] / Светлана Кузина // Кобрынскі веснік. 2018. 6 кастрычніка. С. 4.
  12. Курачук, С. Достойным – почётное звание! / Светлана Курачук // Кобрин-информ. 2018. 6 декабря (№ 49). С. 4.
  13. Бакун, Е. Где дело само за себя говорит : [почетный гражданин Кобринского района И. П. Мороз прошел путь от рядового техника-механика до управляющего предприятием] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2017. 5 красавіка. С. 5.
  14. Савчук, М. Трудовой стаж длиной в полвека : [трудовой путь И. П. Мороза, 28 лет возглавлявшего коллектив сельхозтехники, Почетного гражданина Кобринского района] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2015. 5 февраля. С. 4.
  15. Сталі грамадзянамі. Ганаровымі : [звання «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна» ўдастоены Марыя Клачковіч, Уладзімір Кузіч і Іван Мароз] // Народная трыбуна. 2015. 23 студзеня. С. 3.
  16. Лесик, И. Союз оказался прочным : [заслуги И. П. Мороза, 28 лет руководившего коллективом ОАО «Кобринагромаш», отмечены орденом, медалями и уважением коллег] / Ирина Лесик // Кобрынскi веснiк. 2015. 14 студзеня. С. 4.
  17. Бурдыка, В. «Бермудскі» трохвугольнік дырэктара ААТ «Кобрынаграмаш» Івана Мароза / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2012. 27 ліпеня. C. 10.
  18. Мароз, І. «Гораду патрэбна наша праца» / Іван Мароз // Кобрынскі веснік. 2012. 21 ліпеня. С. 4.
  19. Мороз, И. Многовекторность как фактор стабильности : [интервью с директором ОАО «Кобринагромаш» И. П. Морозом] / [Иван Мороз ; беседовал] Юрий Бехтерев // Директор. 2011. 30 мая.
  20. Мельнік, Р. Іван Мароз: «Я заўсёды жыву праблемамі вёскі» / Раман Мельнік // Кобрынскі веснік. 2010. 24 лютага. С. 2.
  21. Мароз, І. П. «На дзяржаву разлічвай – але і сам не лянуйся» / Іван Паўлавіч Мароз ; [гутарыў] Дзмітрый Бялоў // Кобрынскi веснiк. 2010. 10 лістапада. 1.
  22. Мороз, И. «Нынешний финансовый кризис по сравнению с началом 90-х – мелочи» / Иван Павлович Мороз ; [беседовал] Сергей Волков // Заря. 2010. 27 марта. C. 3.
  23. Бурдыка, В. Дырэктар верыць у поспех, а калектыў – у дырэктара : [20 гадоў таму І. П. Мароз узначаліў Кобрынскую райсельгастэхніку] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2006. 2 снежня. С. 1–2.
  24. Сацук, А. Треугольник успеха : [более 20 лет возглавляет ОАО «Кобринский завод агропромышленного машиностроения» директор Иван Павлович Мороз] / Алексей Сацук // Кобрынскі веснік. 2006. 27 верасня. С. 1–2.
  25. А у нас такой земляк! : [директор ОАО «Кобринагромаш» И. П. Мороз награжден орденом Отечества III степени] // Кобрынскі веснік. 2005. 6 студзеня.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 55 разоў