Панядзелак, 10 Сакавік 2025 09:42

6 сакавіка 2025 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Лідзіі Іванаўны Асіюк (1920–1984), жывёлавода, Героя Сацыялістычнай Працы (1958)

Лідзія Іванаўна Асіюк нарадзілася 6 сакавіка 1920 г. у в. Барысы Дамачаўскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Дамачаўскага пассавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і.

У 1940 г. у Брэсцкай вобласці пачалася калектывізацыя. У Барысах быў створаны калгас «Вольная праца», куды з сям’ёй уступіла маладая сялянка Лідзія Асіюк. Працавала ў паляводстве, праявіла сябе стараннай і адказнай работніцай. У ліку іншых перадавікоў раёна была дэлегіравана на Усесаюзную сельскагаспадарчую выставу ў Маскве (май – чэрвень 1941 г.).

У час Вялікай Айчыннай вайны перажыла нямецка-фашысцкую акупацыю, працавала на сваёй гаспадарцы. У канцы 1940-х гг. разгарнулася новая хваля масавай калектывізацыі. У 1949 г. Лідзія Асіюк уступіла ў калгас імя А. А. Жданава, які быў створаны ў в. Ляшнёва. У 1951 г. цэнтральную сядзібу калгаса перавялі ў в. Барысы.

Спачатку працавала ў брыгадзе па вырошчванні гародніны. Потым перайшла на самы складаны ўчастак — малочна-таварную ферму даяркай. Не было дабротных пабудоў, электрычнасці, машын. Ва ўмовах вострага недахопу кармоў надоі заставаліся нізкімі. Лідзія Асіюк энергічна ўзялася за працу, навяла парадак у кароўніку, стала пільна даглядаць кожную жывёліну. Але нават лепшыя даяркі тады надойвалі толькі па 500–600 кг малака ад кожнай каровы за год.

Праўленне раздабыла цяля астфрызскай пароды і перадало пад нагляд Лідзіі Асіюк. Так пачынаўся новы статак высоканадойных кароў. Ездзіла пераймаць перадавы вопыт, пабывала на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выставе ў Маскве, дзе пазнаёмілася з дасягненнямі перадавых жывёлаводаў. Па ініцыятыве Л. І. Асіюк у калгасе арганізавалі лагернае ўтрыманне малочнага статка і падкормку жывёлы зялёнымі кармамі. Настойліва працуючы, давяла надоі да 3000, а затым і да 4000 кг малака ад кожнай каровы сваёй групы. Калі ў 1955 г. надоі склалі па 4619 кг, дык у 1958 г. — 5075 кг, што вывела даярку ў лік лепшых у рэспубліцы.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 18 студзеня 1958 г. за выдатныя поспехі, дасягнутыя ў справе развіцця сельскай гаспадаркі па вытворчасці збожжа, бульбы, ільну, мяса, малака і іншых прадуктаў, укараненне ў вытворчасць дасягненняў навукі і перадавога вопыту Л. І. Асіюк прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 8492).

На базе яе брыгады быў створаны першы ў рэспубліцы клуб даярак-трохтысячніц. Адной з лепшых яе вучаніц стала дачка Галіна, якая прыйшла працаваць на ферму. Калі Галіна стала працаваць самастойна, уключылася ў барацьбу за «вялікае» малако, павышала паказчыкі, выйшла ў лік лепшых даярак у рэспубліцы. У 1988 г. Галіна Фёдараўна Скакун (1943–2022) удастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы. Узнагароджана двума ордэнамі Леніна (1983, 1988), ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1973), «Знак Почёта» (1971), медалём «За трудовую доблесть» (1966), трыма залатымі, трыма сярэбранымі, пяццю бронзавымі медалямі ВДНГ СССР. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1980). Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (1997). Дэлегат IV Усесаюзнага з’езда калгаснікаў (1988). Ганаровы грамадзянін Брэсцкага раёна (2009).

У пачатку 1960-х гг. былі пабудаваны новыя фермы, з’явілася механізацыя трудаёмкіх працэсаў: транспарцёры для падачы кармоў, пнеўматычныя паілкі. Статак камплектаваўся чыстапароднымі цёлкамі. Л. І. Асяюк адной з першым асвоіла спецыяльнасць аператара машыннага даення. У 1962 г. сярэдні надой у яе групе склаў 6015 кг малака, а ў 1965 г. — 7510 кг. Адной з першых у гаспадарцы атрымала званне «Ударнік камуністычнай працы». Працягвала нарошчваць аб’ёмы вытворчасці малака: у 1973 г. дасягнула надою 8001 кг ад кожнай каровы. У 1975 г. выйшла на пенсію.

Л. І. Асіюк прымала актыўны ўдзел у грамадскім жыцці краіны. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 7-га (1966–1970) і 8-га (1970–1974) скліканняў. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 4-га (1955–1959), 5-га (1959–1963) і 6-га (1963–1967) скліканняў. Дэпутат Брэсцкага абласнога, Брэсцкага раённага і Дамачаўскага пасялковага Саветаў дэпутатаў працоўных. Дэлегат III Усесаюзнага з’езда калгаснікаў (1969).

Узнагароджана трыма ордэнамі Леніна (1958, 1966, 1971), медалямі, у тым ліку 12-цю медалямі ВДНГ СССР (з іх 5 — залатыя), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1960). У 1972 г. Галоўным выставачным камітэтам ВДНГ СССР прэміравана легкавым аўтамабілем «Москвич».

Л. І. Асіюк памерла 27 снежня 1984 г. На доме, дзе жыла ў в. Барысы, у 2000 г. устаноўлена мемарыяльная дошка.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.

Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.

Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч,

загадчык сектара рэгіянальнай бiблiяграфii

  1. Осиюк Лидия Ивановна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник. Минск, 2014. С. 168–169.
  2. Асіюк Лідзія Іванаўна // Памяць. Брэсцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 468–469.
  3. Осиюк Лидия Ивановна // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 472.
  4. Асіюк Лідзія Іванаўна // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 39–40.
  5. Асіюк Лідзія Іванаўна // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1969. Т. 1. С. 515–516.
  6. Дадзіёмаў, У. І. Даярка Лідзія Асіюк / Уладзімір Дадзіёмаў. – Мінск, 1961. – 53 с. – (Нашы сучаснікі).
  7. Осиюк, Л. И. От каждой коровы – 8000 кг молока / Л. И. Осиюк ; [литературная запись П. П. Спиридонова]. – Москва : Колос, 1974. – 40 с. – (Герои девятой пятилетки).
  8. Асіюк, Л. І. Як я вырасціла высокапрадуктыўных кароў / Л. І. Асіюк ; [літаратурны запіс П. Е. Уцянава]. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1958. – 34 с. : іл., табл., партр. – (Вопыт удзельнікаў УСГВ).
  9. Асіюк, Л. Працы венец : [вопыт даярак калгаса імя Жданава Брэсцкага раёна] / Лідзія Асіюк // Родная наша ўлада. Мінск : Беларусь, 1967. С. 323–333.
  10. Симуров, А. Силой аргументов : [разговор с Героем Социалистического Труда Л. Осиюк] / А. Симуров // Рождено жизнью, проверено практикой. Минск : Беларусь, 1985. С. 117–120.
  11. Мицкевич, И. Звезды не с неба : [часть очерка посвящена Л. И. Осиюк] / И. Мицкевич // Птица счастья не за морями : очерки / И. Мицкевич. – Минск, 1983. С. 22–30.
  12. Рашевский, Н. Мать доярок : [очерк о Л. И. Осиюк] / Н. Рашевский // Земные звезды : очерки о Героях Социалистического Труда Брестской обалсти. Минск, 1978. С. 235–241.
  13. Правасуд, У. Р. Светлая доля : [пра Л. І. Асіюк] / У. Р. Правасуд. – Мінск : Беларусь, 1975. – 80 с. : іл. – (Людзі працоўнага і ратнага подзвігу).
  14. Харитонова, А. Семейная линия : [о семье Л. И. Осиюк] / А. Харитонова // Душевная доблесть : очерки / А. Харитонова. Минск : Урожай, 1970. С. 9–18.
  15. Харитонова, А. Семейная линия : [о доярке колхоза им. Жданова Брестского района Л. И. Осиюк] / А. Харитонова // Люди советской деревни : очерки. Москва, 1970. С. 370–377.
  16. Колосов, А. А. Школа знатной доярки : [Л. И. Осиюк] / А. А. Колосов. – Минск : Урожай, 1967. – 51 с. : ил.
  17. Міцкевіч, І. Выпрабаванне славай : [пра Л. Асіюк] / І. Міцкевіч // Сцяганосцы новага перадавога. Мінск : Ураджай, 1967. С. 24–33.
  18. Хадкевич, Т. Знатная доярка : [Л. Осиюк] / Т. Хадкевич // Моя Белоруссия / Т. Хадкевич. Минск : Беларусь, 1963. С. 111–113.
  19. Юркевіч, М. Правільнай дарогай : [пра Л. І. Асіюк] / М. Юркевіч // Брэст : літаратурна-мастацкі альманах. 1958. № 1. С. 17–23.
  20. Кононович, Н. Рекордсменка по надоям : [о мероприятии к 105-летию со дня рождения Героя Социалистического Труда Л. И. Осиюк в Домачевской средней школе Брестского района] / Наталья Кононович // Брестский вестник. 2025. 27 февраля (№ 9). С. 14.
  21. Самосевич, М. Открыта памятная доска : [Герою Социалистического Труда Л. И. Осиюк в д. Борисы] / М. Самолсевич // Заря над Бугом. Брест, 2000. 9 декабря.
  22. Осиюк Лидия Ивановна : [некролог] // Заря. 1984. 29 декабря.
  23. Емельянов, Ф. Героиня девятой пятилетки Л. И. Осиюк / Ф. Емельянов // Молочное и мясное скотоводство. 1975. № 6. С. 6.
  24. Уладзіслаўскі, П. Позні візіт : [пра Л. І. Асіюк] / П. Уладзіслаўскі // Работніца і сялянка. 1974. № 6. С. 19.
  25. Правасуд, У. Адной дарогай : [пра Л. І. Асіюк і яе дачку Галіну з в. Барысы Брэсцкага раёна] / Уладзімір Правасуд // Літаратура і мастацтва. 1974. 12 красавіка. С. 3, 14.
  26. Лидин, С. Сокровищница опыта : [о Л. И. Осиюк и ее брошюре «От каждой коровы – 8000 кг молока»] / С. Лидин // Заря. 1974. 12 апреля.
  27. Говядов, А. А. Приз имени Лидии Осиюк / А. А. Говядов // Сельская жизнь. 1973. 24 февраля.
  28. Осиюк, Л. Мой труд – моей стране / Лидия Осиюк // Сельская газета. 1973. 4 января ; Заря. 1973. 6 января.
  29. Осиюк, Л. Слово к дояркам / Л. Осиюк // Заря. 1972. 2 декабря.
  30. Курган, М. Святло яе сэрца / М. Курган // Звязда. 1972. 8 кастрычніка.
  31. Кононович, Л. От сердца к сердцу : [о Л. И. Осиюк] / Л. Кононович // Правда. 1972. 1 августа.
  32. Осиюк, Л. Слово к молодым / Лидия Осиюк // Знамя юности. 1972. 11 июля.
  33. Гардзей, Б. Слава і абавязак : [пра Л. І. Асіюк] / Б. Гардзей // Беларусь. 1970. № 6. С. 2.
  34. Пятровіч, Б. Маці даярак : [Л. І. Асіюк] / Б. Пятровіч // Звязда. 1970. 14 чэрвеня.
  35. Асіюк, Г. Іду за табою, мама ! / Галіна Асіюк // Работніца і сялянка. 1969. № 7. С. 6–7.
  36. Гарэцкі, А. Б’юць крыніцы ў Прыбужжы : [пра Л. І. Асіюк] / А. Гарэцкі // Работніца і сялянка. 1966. № 8. С. 7–8.
  37. Дробот, Г. Школа Лидии Осиюк / Г. Дробот // Сельская газета. 1966. 1 марта.
  38. Осиюк, Л. И слава найдет тебя / Лидия Осиюк // Знамя юности. 1962. 21 октября.
  39. Дадиомов, В. Лидия Осиюк / Владимир Дадиомов // Неман. 1961. № 4. С. 3–27.
  40. Теличко, Н. Звезда счастья : [стихотворение, посвященное Л. И. Осиюк] / Н. Теличко // Заря. 1960. 29 октября.
  41. Осиюк, Л. Порадуем Родину новыми успехами. За 5700 литров молока! : рассказ доярки / Лидия Осиюк // Советская Белоруссия. 1959. 26 июля.
  42. Осиюк, Л. Слово сдержу / Л. Осиюк // Заря. 1959. 17 мая.
  43. Осиюк, Л. Равноправный труд женщины / Л. Осиюк // Заря. 1955. 4 декабря.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 35 разоў Апошняя змена Панядзелак, 10 Сакавік 2025 10:26