У дарозе здарылася вялікае няшчасце: захварэў і памёр бацька. Маці Ірына Лукінічна з шасцімесячным Іванам і двухгадовым Мікалаем пасля доўгіх пакут дабралася да г. Чабаксары, а праз два гады пераехала ў г. Казань, дзе і прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады Івана Кабушкіна. Скончыў 7 класаў школы і курсы вадзіцеляў трамвая, два гады працаваў па спецыяльнасці.
У Чырвонай арміі з 1935 г. Удзельнічаў у баях на Халхін-Голе (Манголія, 1939), у вызваленчым паходзе Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь (1939), у Савецка-фінляндскай вайне (1939–1940). У 1941 г. служыў у Заходняй асобай ваеннай акрузе на тэрыторыі Беларусі паблізу заходняй граніцы СССР.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны малодшы лейтэнант І. К. Кабушкін трапіў у акружэнне і палон. Знаходзіўся ў фашысцкім лагеры для ваеннапалонных у г. Мінску ў раёне парка Чалюскінцаў. З дапамогай мінчан яму ўдалося выбрацца з лагера.
Іван Кабушкін адразу ж уключыўся ў антыфашысцкую падпольную барацьбу ў акупаваным Мінску. Толькі за кастрычнік–лістапад 1941 г. група патрыётаў пад яго кіраўніцтвам знішчыла 8 аўтамашын, 16 гітлераўцаў, 1 бензацыстэрну, некалькі легкавых машын. Удзельнічаў у выданні і распаўсюджванні нелегальнай літаратуры. Ён заўсёды дзейнічаў імкліва, смела, быў няўлоўны для ворагаў. Для адных ён быў проста Жан, для іншых — Жан Назараў, для трэціх — Аляксандр Назараў або Сашка, для чацвёртых — Аляксандр Бабулін.
Выконваючы заданні, Жан здабываў зброю, боепрыпасы, медыкаменты, уладкоўваў уцёкі савецкіх ваеннапалонных, выводзіў з горада людзей у партызанскія атрады. З мая 1942 г. узначаліў аператыўную групу Мінскага падпольнага гаркама партыі па барацьбе з варожымі агентамі і правакатарамі. Адначасова з лютага па май 1942 г. быў памочнікам камандзіра па разведцы 208-га партызанскага атрада.
Разам з падпольшчыкам У. І. Сайчыкам І. К. Кабушкіну было даручана разведаць наяўнасць ваенных сіл саперніка ў раёне Баранавічаў. З вялікімі цяжкасцямі і рызыкай для жыцця заданне было паспяхова выканана. Пазней варожы аэрадром у в. Грабавец Баранавіцкага раёна быў знішчаны савецкай авіяцыяй.
За галаву адважнага падпольшчыка немцы давалі вялікую ўзнагароду, але Жан быў няўлоўны. Толькі па недарэчнай выпадковасці Іван Кабушкін трапіў у рукі гітлераўцаў. Фатальную ролю адыграла запіска Жану ад аднаго з партызанскіх кіраўнікоў, дзе той прасіў дастаць патроны для трафейнага пісталета. Запіску выявілі ў схопленай гестапаўцамі сувязной. Не вытрымаўшы катаванняў, яна выдала кватэру-яўку.
4 лютага 1943 г. Івана Кабушкіна схапілі на канспіратыўнай кватэры. У гестапа яго падвяргалі жорсткім катаванням, шмат разоў збівалі да страты прытомнасці, марылі голадам. Зверскія катаванні не зламалі волі патрыёта. У адной з апошніх запісак на волю ён пісаў: «калі загіну, то не падлюгам, а за Радзіму, за народ». Іван Канстанцінавіч Кабушкін быў пакараны 4 ліпеня 1943 г. у мінскай турме.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1965 г. за асаблівыя заслугі і мужнасць, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў Івану Канстанцінавічу Кабушкіну пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Яго імем названы вуліца ў горадзе-героі Мінску, сярэдняя школа № 12 г. Баранавічы. У 1969 г. вёска Торбалава Баранавіцкага раёна перайменавана ў пасёлак Кабушкіна. У трамвайным дэпо г. Казані яму была ўстаноўлена мемарыяльная дошка. У пасёлку Мірны Баранавіцкага раёна ўстаноўлены помнік (1974, скульптар І. Міско).
Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.
Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая
- Кабушкин Иван Константинович// Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, Т. 1, кн. 1. С. 433.
- Кабушкин Иван Константинович / Долготович Б. Д. Созвездие героев земли белорусской / Б. Д. Долготович, А. А. Коваленя. Минск, 2019. С. 308.
- Кабушкін Іван Канстанцінавіч // Памяць. Минск : гіст.-дакум. хроніка : у 4 кн. Мінск, 2005. С. 185.
- Кабушкін Іван Канстанцінавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 514.
- Кабушкін Іван Канстанцінавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне. 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 230.
- Кабушкин Иван Константинович// Герои Советского Союза : краткий биографический словарь : в 2 т. Москва, 1987. Т. 1. С . 599.
- Кабушкин Иван Константинович // Помним их имена. Герои военных лет / [составитель Т. С. Юдчиц]. Минск : Народная асвета, 2023. С. 38.
- Кабушкин Иван Константинович// Их именами названы… : энциклопедический справочник. Минск, 1987. С. 247.
- Кабушкин Иван Константинович// Минск : энциклопедический справочник. Минск, 1983. С. 182.
- Кабушкин Иван Константинович// Навечно в сердце народном. 2-е изд., доп. и перераб. Минск, 1977. С. 178.
- Кабушкін Іван Канстанцінавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1972. Т. 5. С. 197.
- Кабушкін Іван Канстанцінавіч. Чалавек з легенды // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. – Мінск, 2000. С. 376–377.
- Мінскае партыйнае падполле // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне. 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 351–361.
- Кабушкіна : [Баранавіцкі раён] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2006. Т. 3. С. 48.
- Новиков, И. Г. Руины стреляют в упор : документальная повесть / Иван Новиков ; авторизованный перевод с белорусского Е. Мозолькова. – Минск : Мастацкая літаратура, 1985. – 365, [2] с., [8] л. ил.
- Новиков, И. Г. Минский фронт : [документальные повести / Иван Новиков ; [предисл. В. Гниломедова]. – Изд. 3-е и 4-е, дораб. – Минск : Мастацкая літаратура, 1977. – 557, [2] с., [8] л. ил.
- Ракипов, Ш. Откуда ты, Жан? : повесть : [для ст. шк. возраста] / Шамиль Ракипов ; [перевод с татарского Т. Журавлева, И. Киндера]. – Минск : Юнацтва, 1986. – 238 с. : ил. – (Слава твоя, Родина!).
- Ракіпаў, Ш. З. Адкуль ты, Жан? : аповесць / Шаміль Ракіпаў ; [пераклад У. Міхава]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. – 191, [1] с.
- Ракипов, Ш. Откуда ты, Жан? : повесть / Шамиль Ракипов ; [перевод с татарского Т. Журавлева]. – Казань : Татарское книжное издательство, 1974. – 223 с.
- Пустовитовский, А. Д. Бессмертные имена : справочник выдающихся участников Великой Отечественной войны в названиях улиц и учреждений г. Барановичи / А. Д. Пустовитовский. – Барановичи : Красная звезда, 2010. – 86 с.
- Курков, И. Н. Герой Жан / И. Н. Курков // Брестчина: легенды, события, люди. Минск : Медиафакт, 2005. С. 211.
- Ракуть, Е. Улицы носят их имена : Иван Кабушкин / Елена Ракуть // Наш край. Барановичи, 2024. 27 апреля (№ 33). С. 9.
- Литвинович, Е. Единым фронтом в тылу врага / Евгений Литвинович // Заря. 2022. 25 июня. С. 3.
- Галицкая, И. К. Его называли товарищ Жан / Галицкая Инна Константиновна // Наш край. Барановичи, 2021. 2 октября. С. 16.
- Стоян, М. «Откуда ты, Жан?» : [о Герое Советского Союза И.Кабушкине] / Максим Стоян // Служба спасения. 2021. № 3. С. 92–95.
- Сочилович, В. Мы – кабушкинцы! : [об истории и работе музея им. И.Кабушкина в СШ № 12 г. Барановичи] / Валентина Сочилович, Иван Римша // Наш край. Барановичи, 2016. 27 мая. С. 6.
- Герцев, В. Жан – всем школьникам пример / Виталий Герцев // Наш край. Барановичи, 2015. 18 февраля. С. 3.
- Гончар, И. Родовые гнёзда Николаевской эпохи : Малаховцы / Инна Гончар // Наш край. Барановичи, 2015. 6 февраля. С. 1–2.
- Литвинович, А. [Кабушкин Иван Константинович] : даты истории / Александр Литвинович // Наш край. Барановичи, 2012. 15 сентября. С. 4 ; 18 февраля. С. 4.
- Климец, С. Никто не забыт : [памятники и памятные доски] / Софья Климец // Наш край. Барановичи, 2011. 25 августа. C. 4.
- Пустовитовский, А. Их именами названы улицы / А. Пустовитовский // Наш край. Барановичи, 2010. 24 декабря. C. 2.
- Дружинин, Г. Неуловимый Жан : Герой Советского Союза Иван Кабушкин : [к 95-летию со дня рождения] / Григорий Дружинин // Наш край. Барановичи, 2010. 12 января. C. 2 ; 14 января. С. 2.
- Трамвай Кабушкина : [память о Герое Советского Союза И. Кабушкине в г.Казань Республики Татарстан] // Наш край. Барановичи, 2009. 31 декабря. C. 2.
- Коношенко, Т. Кабушкин Иван Константинович : их именами названы улицы / Т. Коношенко // Шаг. Барановичи, 2005. 22 июня. С. 6.
- Яськевич, Л. Смысл его жизни / Леонид Яськевич // Знамя коммунизма. Барановичи, 1987. 18 сентября. С. 3.
- Хряков, В. Человек из легенды / В. Хряков // Знамя коммунизма. Барановичи, 12 января. С. 3.