Панядзелак, 17 Сакавік 2025 10:01

11 лютага 2025 г. — 85 гадоў з часу заснавання ААТ «САЛЕА-Кобрын» (Кобрын; 1940), прадпрыемства гідраўлічнага машынабудавання

Нараджэнне Кобрынскага рамонтнага завода звязана з уз’яднаннем Заходняй Беларусі з БССР. На былых памешчыцкіх землях заходніх абласцей пачалі стварацца саўгасы і калгасы. На палях з’явілася тэхніка, і для забеспячэння яе бесперабойнай работы патрэбна была рамонтная база. У верасні 1939 г. ЦК ВКП(б) і СНК СССР прынялі рашэнне аб будаўніцтве ў вызваленых абласцях рамонтных прадпрыемстваў.

Рашэннем Кобрынскага райвыканкама ад 11 лютага 1940 г. для новага прадпрыемства перадалі два цагляныя дамы, драўляны хлеў па вул. Савецкай, а таксама прыватныя майстэрні па вул. Чырвонаармейскай і пл. Камсамольцаў, акумулятарную майстэрню па вул. Кастрычніцкай. На гэтай базе пачала дзейнічаць машынна-трактарная майстэрня (МТМ) па рамонту калгаснай тэхнікі.

Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны было завершана будаўніцтва першай чаргі завода, здадзены ў эксплуатацыю машынна-сілавое, маторнае і разборна-зборнае аддзяленні, механічны цэх, выпрабавальная станцыя, склады, заводаўпраўленне. Майстэрня, у штаце якой было 75 работнікаў, пачала праводзіць рамонт трактарных рухавікоў, агрэгатаў і аўтамабіляў калгасаў, саўгасаў і асабістых гаспадарак.

Паступальны рух прадпрыемства перапыніла вайна. Вораг ірваўся да Кобрына, кіраванне майстэрні было эвакуіравана, частка калектыву, уключаючы першага дырэктара Іосіфа Георгіевіча Стырыковіча, пайшлі на фронт. У гады нямецка-фашысцкай акупацыі ў майстэрні рамантавалі варожую тэхніку. У час адступлення гітлераўцы вывезлі абсталяванне і электрастанцыю, узарвалі машынна-сілавое аддзяленне.

Пасля вызвалення Кобрына пачалося адраджэнне народнай гаспадаркі, МТМ аднавіла працу ў верасні 1944 г. Усё даводзілася адбудоўваць нанова, але паступова вытворчасць адраджалася. У 1945 г. пачалі рамантаваць сельскагаспадарчую тэхніку, у канцы 1946 г. уведзены ў строй чыгуналіцейны ўчастак. Восенню 1947 г. МТМ рэарганізавана ў міжраённую майстэрню капітальнага рамонту (ММКР). У 1949 г. ММКР рэарганізавана ў рамонтны завод, якому былі перададзены памяшканні і пабудовы былой Кобрынскай машынна-трактарнай станцыі.

З 1950 г. па 1960 г. пад кіраўніцтвам дырэктара Цімафея Астапцова ў дасканаласці быў засвоены рамонт аўтамабільных і трактарных рухавікоў. У той час на заводзе працавала 219 чалавек. Працягвалася асваенне новых відаў прадукцыі, якія пастаўляліся ў саюзныя рэспублікі краіны, асобныя ішлі на экспарт.

Новым этапам развіцця сталі 1960–1970-я гг. Кабрынчане актыўна пастаўлялі сваю прадукцыю па ўсёй рэспубліцы. Да пачатку 1970 г. на заводзе ўжо працавалі 890 чалавек. Праз цэхі рамонтнага прадпрыемства прайшлі звыш 1700 аўтамабіляў ГАЗ рознай мадыфікацыі, больш 5500 рухавікоў да іх. У 1980-я гг. завод атрымліваў узнагароды ўсесаюзнага значэння, а з канвеераў тысячамі сыходзілі культыватары, буксіры, эстакады і шматлікія іншыя вырабы, якія разыходзіліся па ўсёй краіне.

У сувяі з тым, што ў рэспубліцы востра паўстала пытанне капітальнага рамонту аўтамабіляў ГАЗ-52 і ГАЗ-53, у 1972 г. было прынята рашэнне аб спецыялізацыі рамонтных прадпрыемстваў. Завод пачаў спецыялізавацца на рамонце грузавых аўтамабіляў ГАЗ усіх мадыфікацый. Пад кіраўніцтвам Мікалая Аляксандравіча Міхалькова пачалася рэканструкцыя прадпрыемства, якая закончылася ў снежні 1976 г. У ходзе рэканструкцыі былі ўзведзены галоўны вытворчы і адміністрацыйна-бытавы карпусы, кампрэсарная і кацельня, якая забяспечыла цяплом і гарачай вадой шэраг прадпрыемстваў і жылых дамоў горада. З 1976 г. завод пачаў цесна супрацоўнічаць з Мінскім трактарным заводам. Для яго штогод выраблялі па 60–70 тысяч штук буксірных прылад да трактара МТЗ-80.

У 1978 г. на пасаду дырэктара Кобрынскага рамонтнага завода быў прызначаны Георгій Фёдаравіч Коўган. За 18 гадоў яго працы на кіраўнічай пасадзе калектыў прадпрыемства дасягнуў немалых поспехаў. Паралельна з мадэрнізацыяй і павелічэннем магутнасці завода раслі і яго вытворчыя паказчыкі. Колькасць працаўнікоў вырасла да 1080 чалавек.

З развалам Савецкага Саюза і пераходам на эканоміку рынкавых адносін змянілася і жыццё прадпрыемства. Змяніўся статус — з 1997 г. гэта ААТ «Завод гідраўлічнага машынабудавання «Гідрамаш» (дырэктар Эдуард Янкоўскі). Прадпрыемства стала галаўным і адзіным у Беларусі заводам па выпуску гідрацыліндраў розных мадыфікацый з поўным цыклам вытворчасці. Асноўныя спажыўцы прадукцыі — Мінскія аўтамабільны і трактарны заводы, «Гомсельмаш», «Лідсельмаш» і інш.

У 2010 г. дырэктарам ААТ «Завод гідраўлічнага машынабудавання “Гідрамаш”» прызначаны Сяргей Раманавіч Валадзько, якога ў ліпені 2013 г. змяніў Аляксандр Казакоў. У 2014 г. ААТ «Гідрамаш» змяніў фірмовае найменне на ААТ «САЛЕА-Кобрын» у сувязі з уваходжаннем у холдынг «САЛЕА». З 2017 г. па кастрычнік 2019 г. прадпрыемствам кіраваў Аляксандр Васільевіч Дзямідовіч, які потым стаў генеральным дырэктарам кампаніі холдынгу «САЛЕА». З 2019 г. прадпрыемствам кіруе Сяргей Міхайлавіч Кавалевіч.

Сёння завод працуе з прыбыткам, і ў яго ёсць вялікі партфель заказаў. Кобрынскія гідрацыліндры адваявалі сваю нішу на рынку і сталі запатрабаванымі ў Беларусі і за яе межамі. ААТ «САЛЕА-Кобрын» дынамічна развіваецца і займае цвёрдыя пазіцыі ў машынабудаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.

Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай.

Курачук Святлана Дзмітрыеўна,

бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Кобринский завод гидравлического машиностроения// Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 470–471.
  2. Дякулич, В. И. Кобринский завод гидравлического машиностроения / В. И. Дякулич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 4. С. 100.
  3. Кобрынскі рамонтны завод// Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1979. Т. 2. С. 348.
  4. Кобринский ремонтный завод// Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1979. Т. 2. С. 285.
  5. Адкрытае акцыянернае таварыства «Завод гідраўлічнага машынабудавання» // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. Мінск, 2002. С. 407-409. (З гісторыі прадпрыемстваў Кобрына).
  6. Кобринский ремонтный завод: [буклет]. – Минск, 1987.
  7. Предприятия Кобринского региона. ОАО «Завод гидравлического машиностроения» // Инвестиционные возможности Брестской области. Кобринский район. Брест, 2004. С. 30.
  8. Региональные проблемы развития инфраструктуры и межотраслевых производств. – Минск : Наука и техника, 1985. – См. на с. 144.
  9. Сегодня в книге – завтра в цехе : из опыта работы книголюбов Кобринского ремонтного завода. – Минск : Полымя, 1983. – 14 с. : ил.
  10. Фирмы и предприятия города Кобрина. Открытое акционерное общество «Гидромаш» // Кобрин : информационно-хозяйственный справочник. Miẹdzyrzec Podlaski, 1999. С. 45.
  11. Шокун, Р. В. История создания и развития Кобринского ремонтного завода (1939 – конец 1980-х гг.) / Р. В. Шокун // Историческая наука в ХХI веке: достижения, проблемы, перспективы : сборник материалов региональной студенческой научно-практической конференции, Брест, 26–27 апреля 2013 г. / БрГУ им. А. С. Пушкина. Брест, 2013. С. 107–109.
  12. САЛЕА-Кобрын»: стаўка на экспарт і мадэрнізацыю : бібліяграфічны паказальнік да 80-годдзя з часу заснавання ААТ «САЛЕА-Кобрын» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Курачук. – Кобрын, 2020. – 40 с. – (З гісторыі прадпрыемстваў горада).
  13. Белов, Д. Двадцать лет за станком : [о сверловщике ОАО «САЛЕО-Кобрин» Сергее Кузьмиче] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2024. 28 верасня (№ 39). С. 6.
  14. Литвинович, Е. На отраслевую выставку : [холдинг «Салео», в который входит ОАО «Салео-Кобрин», представит свои разработки на Х Международной выставке сельхозтехники «Агросалон-2024»] / Евгений Литвинович, Ирина Орлова // Заря. 2024. 10 августа. С. 9.
  15. Белов, Д. Ставка – на качество и технологии : [о работе ОАО «САЛЕО-Кобрин» рассказал технический директор Артем Колесников] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2023. 23 верасня. С. 5.
  16. Ими гордится предприятие :[ о людях, которые в разные годы возглавляли ААТ «Салео-Кобрин»] / подготовила Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2023. 5 жніўня. С. 15.
  17. #Равнение на героев. От ремонтных мастерских до завода-гиганта : [об истории развития ОАО «САЛЕО-Кобрин»] / [подготовила Жанна Елизарова] // Кобрынскі веснік. 2023. 5 жніўня. С. 14–15.
  18. Белов, Д. Кобринчане умеют работать : [председатель райисполкома Александр Пачко вручил заслуженные награды работникам ОАО «САЛЕО-Кобрин»] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2022. 28 верасня. С. 2.
  19. Белов, Д. Курс – на модернизацию и развитие / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2022. 24 верасня. С. 1.
  20. Бакун, Е. Успешное будущее закладывается в настоящем : [ОАО «САЛЕО-Кобрин» – один из основных объектов промышленной инфраструктуры Кобрина] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2021. 25 верасня. С. 1, 3.
  21. Белов, Д. Модернизация – залог развития : [ОАО «САЛЕО-Кобрин» взяло устойчивый курс на модернизацию] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2020. 22 ліпеня. С. 4.
  22. Белов, Д. От современных технологий – к новым перспективам / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2020. 26 верасня. С. 1, 3.
  23. Савчук, М. Сплав опыта и молодости – залог успеха : [о работе отдела маркетинга и сбыта ОАО «САЛЕО-Кобрин»] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2020. 1 октября (№ 40). С. 2.
  24. Ковалевич, С. М. Перспективы роста ОАО «САЛЕО-Кобрин» / [Сергей Ковалевич ; беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2020. 1 октября (№ 40). С. 2.
  25. Белов, Д. ОАО «Салео-Кобрин»: в гармонии технологий и мастерства / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2020. 15 февраля. С. 3.
  26. ОАО «САЛЕО-Кобрин» – 80 лет! // Кобрин-информ. 2020. 13 февраля (№ 7). С. 2–3.
  27. Елизарова, Ж. Идти в ногу со временем / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2019. 28 верасня. С. 1–2.
  28. Ковалевич Сергей Михайлович, директор ОАО «САЛЕО-Кобрин» // Кобрынскі веснік. 2019. 2 лістапада. С. 3.
  29. Александр Васильевич Демидович, директор ОАО «САЛЕО-Кобрин» // Кобрынскі веснік. 2017. 19 красавіка. С. 2.
  30. Бакун, Е. С мыслью о будущем : [о работе отдела конструкторского бюро ОАО «САЛЕО-Кобрин»] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2017. 19 красавіка. С. 1.
  31. Елізарава, Ж. ААТ «САЛЕА-Кобрын»: прынцыпы, якія дапамагаюць заваяваць свет / Жанна Елізарава // Кобрынскі веснік. 2017. 23 верасня. С. 1, 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 28 разоў Апошняя змена Панядзелак, 17 Сакавік 2025 10:12