Чацвер, 27 Сакавік 2025 09:48

7 кастрычніка 2025 г. — 15 гадоў з дня адкрыцця Воднага палаца ў г. Пружаны (2010), дзяржаўнай вучэбна-спартыўнай установы

Будаўніцтва Воднага палаца ў г. Пружаны Брэсцкай вобласці пачалося ў 2008 г. Пляцоўка была выбрана на перакрыжаванні вуліц Інтэрнацыянальнай і Завадской. Праект распрацавала ААТ «Брэстпраект» — тая ж арганізацыя, што працавала і над праектам Лядовага палаца спорту ў Пружанах. Узвядзенне аб’екта было даручана брэсцкай фірме «Алвора-Бел» і яшчэ некалькім арганізацыям, колькасць будаўнікоў у некаторыя дні дасягала сотні чалавек. 24 ліпеня 2010 г. з ходам будаўніцтва пазнаёміўся Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка, які пабываў на Пружаншчыне з рабочым візітам.

Новы спартыўны аб’ект быў здадзены ў эксплуатацыю ў верасні 2010 г., 7 кастрычніка гасцінна расчыніў свае дзверы на радасць пружанцаў і гасцей горада. Пружаны сталі другім, пасля Кобрына (адкрыты ў 2009 г.), райцэнтрам у Брэсцкай вобласці, дзе з’явіўся аквапарк.

Будынак Воднага палаца стаў часткай адзінага архітэктурнага комплексу з Лядовым палацам (адкрыты ў 2007 г.), дапаўняючы яго па стылі. Знешне Водны палац уяўляе сабой кампактнае сучаснае спартыўнае збудаванне. Для вонкавай аддзелкі будынка прыменена вентылюемая фасадная сістэма з дэкаратыўнымі экранамі. Да палаца прымыкае лыжна-ролерная траса, паблізу прадугледжаны аўтапаркоўкі.

Водны палац мае трохузроўневы аб’ём. На першым узроўні размяшчаюцца саўна, буфет і гардэроб. На другім — зала басейна (басейн даўжынёй 26 м на 6 дарожак) і зала міні-аквапарку адвольнай формы з воднымі атракцыёнамі. Трэці паверх адведзены пад фае для гледачоў, трэнажорную залу, адміністрацыйныя і бытавыя памяшканні.

Ганаровым госцем палаца стаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка. Неаднаразова наведваў палац Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь С. М. Кавальчук. Старшыня Алімпійскага камітэта В. А. Лукашэнка падчас наведвання Воднага палаца пры правядзенні спартыўна-культурнага фестывалю «Вытокі–2024» быў задаволены дасягненнямі трэнераў і выхаванцаў, даў высокую ацэнку будынку, яго ўнутранага аснашчэння.

Асноўная дзейнасць спартыўнай установы — выхоўваць будучых чэмпіёнаў. На базе Воднага палаца займаюцца каля 170 выхаванцаў спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву (СДЮШАР) № 2. Таксама займаюцца вучні 5 гарадскіх і 7 сельскіх агульнаадукацыйных школ, 2 групы па аздараўленчым плаванні, супрацоўнікі 37 арганізацый горада.

Можна пералічыць вялікую колькасць юнакоў і дзяўчат, якія ўжо неаднаразова праславілі наш раён на спаборніцтвах. Сярод такіх Варвара Лукуць — неаднаразовая чэмпіёнка розных этапаў «Дзіцячай лігі плавання», Арыядна Варыцкая — пераможца этапу абласных спаборніцтваў «Старты надзей», кандыдат у майстры спорту Вікторыя Шут і інш. Дасягненні сведчаць і аб прафесіяналізме трэнерскага складу. Падрыхтоўкай спартсменаў займаюцца трэнеры Сяргей Каляда, Вольга Клімук, Андрэй Зазуля, Крысціна Міраноўская і інш.

За невялікі час работы Воднага палаца тут змаглі аздаравіцца і адпачыць дзясяткі тысяч чалавек. Водны палац дае жыхарам раёна магчымасць займацца плаваннем і іншымі воднымі відамі спорту круглы год. З моманту яго адкрыцця наведвальнасць заставалася стабільна высокай. 90% прыбылі аб’екта дае менавіта аквапарк. У 2024 г. палац на ўсіх паслугах зарабіў 600 тыс. рублёў, што даволі значна перавысіла планавае заданне. Толькі аквапарк у 2024 г. наведала 4287 чалавек, 1800 — басейн, столькі ж чалавек наведалі саўну, 200 — трэнажорную залу.

Сучасны аквапарк, блізкасць да НП «Белавежская пушча» робяць Пружаны прыцягальным турыстычным аб’ектам. Водны палац займае адно з самых дастойных месцаў Пружанскага раёна, дзе можна добра адпачыць, аздаравіцца і нават стаць чэмпіёнам.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.

Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя М. Засіма.

Казлоўская Надзея Анатольеўна,

бібліёграф ААіІ

 

  1. Водный дворец г. Пружаны // Пружанский край. Ожерелье Беловежской пущи / [автор текста Н. Васюк]. Брест : РИА «Вечерний Брест», 2019. С. 48–51.
  2. Водный дворец г. Пружаны // 10 причинпосетить Пружанский район. [Брест] : РИА «Вечерний Брест», 20C. 12.
  3. Ільюшчанка, В. Ці сапсуе заплыў настрой? : [15 гадоў працуе ў Пружанах Водны палац] / Віктар Ільюшчанка // Раённыя будні. Пружаны, 2025. 22 лютага. С. 8.
  4. Басак, Р. Ці стане здароўе «пружанскім брэндам»? : [аналіз мэтазгоднасці працы ў Пружанах Лядовага палаца і Воднага палаца] / Руслан Басак // Раённыя будні. Пружаны, 2025. 19 лютага. С. 3.
  5. Басак, Р. Юныя зоркі басейна : [юныя плыўцы з Пружан годна выступілі на другім этапе турніру «Дзіцячая ліга плавання» ў Брэсце]/ Руслан Басак // Раённыя будні. Пружаны, 2025. 18 студзеня. С. 10.
  6. Чатыры медалі і тры рэкорды – у Цімура! : [выхаванец аддзялення па плаванні СДЮШАР № 2 г. Пружаны Цімур Дакімовіч атрымаў шмат узнагарод на міжнародным турніры па плаванні «Кубак #1рэгіёна»] // Раённыя будні. Пружаны, 2024. 7 снежня. С. 10.
  7. Шпарла, У. Плыўцы парадавалі : [у Пружанах прайшоў сёмы этап абласных спаборніцтваў па плаванні «Старты надзей»] / Уладзіслаў Шпарла // Раённыя будні. Пружаны, 2024. 2 лістапада. С. 10.
  8. Сідарэнка, А. Самы спартыўны райцэнтр Брэстчыны : [экскурсія па спартыўных аб’ектах горада для старшыні НАК і міністра спорту і турызму ў рамках фестывалю «Вытокі»] / Алег Сідарэнка // Раённыя будні. Пружаны, 2024. 12 чэрвеня. С. 3.
  9. Шпарла, У. Вікторыя – значыць перамога : [выхаванка аддзялення плавання пружанскай СДЮШАР № 2 Вікторыя Шут стала кандыдатам у майстры спорту] / Уладзіслаў Шпарла // Раённыя будні. Пружаны, 2024. 29 мая. С. 6.
  10. Шпарла, У. Поспех міжнароднага ўзроўню : [пружанскія плыўцы атрымалі ўзнагароды на міжнародным турніры па плаванні «Сяброўскія сустрэчы ў горадзе над Бугам»] / Уладзіслаў Шпарла // Раённыя будні. Пружаны, 2024. 11 мая. С. 10.
  11. Шпарла, У. Дэльфіны і русалкі, або Россып узнагарод юных плыўцоў : [у басейне СДЮШАР № 2 г. Пружаны прайшлі два турніры па плаванні] / Уладзіслаў Шпарла // Раённыя будні. Пружаны, 2024. 4 мая. С. 21.
  12. Шпарла, У. Час трэніравацца і час перамагаць : [пра Цімура Дакімовіча і Яўгена Бойку, выхаванцаў аддзялення плавання СДЮШАР № 2, і іх трэнера Сяргея Каляду] / Уладзіслаў Шпарла // Раённыя будні. Пружаны, 2023. 23 снежня. С. 9.
  13. Шпарла, У. Дзеці – плылі, мамы і таты – падтрымлівалі : [на Дзень бацькі Водны палац і РФСК «Мухавец» запрасілі дзяцей і бацькоў на спаборніцтвы па плаванні] / Уладзіслаў Шпарла // Раённыя будні. Пружаны, 2023. 25 кастрычніка. С. 8.
  14. Шпарла, У. Тройчы сярэбраныя старты : [у Водным палацы прайшлі абласныя спаборніцтвы па плаванні «Старты надзей» на прызы ГА «Беларуская федэрацыя плавання»] / Уладзіслаў Шпарла // Раённыя будні. Пружаны, 2023. 4 лістапада. С. 9.
  15. Шпарла, У. Надзеі – спартыўныя, узнагароды – заслужаныя : [абласныя спаборніцтвы па плаванні «Старты надзей» прайшлі ў Водным палацы ў Пружанах] / Уладзіслаў Шпарла // Раённыя будні. Пружаны, 2023. 1 лютага. С. 8.
  16. Зялевіч, А. Мары «залатой рыбкі» : [на шостым этапе абласных спаборніцтваў па плаванні на прызы Беларускай федэрацыі плавання сярэбраным прызёрам стала пружанка Вікторыя Шут] / Алена Зялевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2021. 1 снежня. С. 4.
  17. Шпарла, У. «Старты надзей»: даплыць да высокіх дасягненняў : [трэці этап абласнога турніру па плаванні «Старты надзей» на прызы Беларускай федэрацыі плавання прайшоў у басейне Воднага палаца] / Уладзіслаў Шпарла // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 23 верасня. С. 4.
  18. Зялевіч, А. Зноў даплылі да рэкордаў : [выхаванцы пружанскага трэнера па плаванні Сяргея Аляксандравіча Каляды з зайздросным пастаянствам перамагаюць на буйных спаборніцтвах] / Алена Зялевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 22 студзеня. С. 6.
  19. Пашкевіч, К. Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук: «Умовы для заняткаў спортам – выдатныя» : [рабочы візіт міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь на Пружаншчыну] / Кацярына Пашкевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2019. 23 сакавіка. С. 1–2.
  20. Зялевіч, А. Высокія старты надзеі : [выхаванцы пружанскага трэнера па плаванні Сяргея Аляксандравіча Каляды зноў пацвердзілі высокі клас на чарговых спаборніцтвах] / Алена Зялевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2019. 27 лістапада. С. 8.
  21. Курак, Г. Не «плыць» па цячэнні : малады трэнер не дазваляе расслабляцца сабе і не раіць іншым : [трэнер па плаванні дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы № 2 Пружан Юрый Ліпіч] / Ганна Курак // Звязда. 2016. 17 лістапада. С. 4.
  22. Пашкевіч, К. Водны палац – гэта не толькі плаванне / Кацярына Пашкевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2015. 8 красавіка. С. 5.
  23. Пашкевіч, К. Аквааэробіка: адпачыць душой і целам : [трэнер па плаванні Аляксандр Шаманаў вядзе заняткі па аквааэробіцы ў Водным палацы] / Кацярына Пашкевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2014. 8 лістапада. С. 14.
  24. Пашкевіч, К. Хуткая вада : [у Водным палацы прайшоў міжнародны турнір па плаванні сярод дзяцей «Белавежская пушча»] / Кацярына Пашкевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2014. 1 кастрычніка. С. 2.
  25. Пашкевіч, К. Перад купаннем трэба… прыняць душ : [медсёстры Воднага палаца паведамілі аб правілах карыстання басейнам і аквапаркам] / падрыхтавала Кацярына Пашкевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2010. 13 лістапада. С. 3.
  26. Вакульская, М. Блакіт вады і бляск люстэркаў : на мінулым тыдні першых наведвальнікаў прыняў Водны палац / Марына Вакульская // Раённыя будні. Пружаны, 2010. 13 кастрычніка. С. 8.
  27. Вада наша, грошы – вашы : [аб цане на паслугі ў Водным палацы, які хутка адчыніць дзверы] // Раённыя будні. Пружаны, 2010. 22 верасня. С. 5.
  28. Петров, П. Дворец на любой вкус : [Пружаны станут вторым на Брестчине райцентром, где появился аквапарк] / Петр Петров // Заря. 2010. 9 сентября. С. 6.
  29. Каляда, Г. «Галоўны рэсурс – людзі» : [Прэзідэнт РБ Аляксандр Лукашэнка з рабочым візітам наведаў Пружанскі раён, пабываў у практычна пабудаваным Водным палацы] / Галіна Каляда // Раённыя буднi. Пружаны, 2010. 28 ліпеня. С. 1, 3.
  30. Лосич, П. Большие перспективы малой энергетики : [о рабочей поездке Президента Республики Беларусь А. Г. Лукашенко в Пружанский район, где познакомился с ходом строительства Водного дворца] / Павел Лосич // Заря. 2010. 27 июля. С. 1, 3.
  31. Сідарэнка, А. Хутка паплаваем: [у Пружанах вядзецца будаўніцтва басейна і аквапарка] / Алег Сідарэнка // Раённыя будні. Пружаны, 2009. 28 кастрычніка. С. 1.
  32. Хадаровіч, Г. Такім будзе плавальны басейн / Ганна Хадаровіч // Раённыя будні. Пружаны, 2008. 9 красавіка. С. 1.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 37 разоў Апошняя змена Чацвер, 27 Сакавік 2025 09:59