Працавала старшым метадыстам навукова-метадычнага аддзела пад кіраўніцтвам Ларысы Іванаўны Рачкоўскай. Адразу ўключылася ў актыўную грамадскую дзейнасць. Была абрана сакратаром камсамольскай арганізацыі бібліятэкі. Удзельнічала ў літаратурна-прапагандысцкай групе бібліятэкі. З’яўляецца арганізатарам і вядучай творчых сустрэч, прэзентацый кніг, святочных мерапрыемстваў.
У лістападзе 1995 г. Т. В. Глазкова ўзначаліла чытальную залу гуманітарных навук (з 2020 г. — агульная чытальная зала), якая нясе асноўную нагрузку па абслугоўванню карыстальнікаў. На пачатак 2025 г. у фондзе агульнай чытальнай залы каля 65 тыс. дакументаў, з іх мастацкая літаратура — больш за 10,4 тыс. экземпляраў. Чытачоў за 2024 г. — каля 3600, наведванняў — каля 15 600, кнігавыдача — больш за 50 тыс., платных паслуг аказана на 3488 руб. З 2020 г. працуе Публічны цэнтр прававой інфармацыі, у рамках дзейнасці якога праводзяцца бясплатныя юрыдычныя кансультацыі для чытачоў, прававыя ўрокі і інтэлектуальныя гульні для навучэнцаў.
Т. В. Глазкова — адзін з арганізатараў патрыятычных акцый «Чытаем верш па-беларуску» (2014), «Расскажи мне о войне» (2015) і інш., складальнік біябібліяграфічных паказальнікаў «Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч» (2015; 2020). У фондзе чытальнай залы фарміруецца кніжная калекцыя А. М. Карлюкевіча. У Год гістарычнай памяці (2023) правяла мерапрыемствы гісторыка-асветніцкага праекта «Генацыд Беларусі. Памяць не памірае», навучэнцы пазнаёміліся з выданнямі, якія змяшчаюць факты злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. З гэтым праектам выязджала ў арганізацыі і ўстановы горада.
Да Году якасці (2024) арганізавала праект «Брэнды Брэстчыны: пад знакам якасці», у ходзе якога адбылося знаёмства з лепшымі вытворчымі прадпрыемствамі. 20 лютага 2025 г. у рамках праекта Т. В. Глазкова правяла прэзентацыю кампаніі «BREMOR». 27 лютага прэзентавала выставу спецыялістам РУП «Брэстэнерга». 27 сакавіка прэзентацыя адбылася ва Упраўленні Следчага камітэта Брэсцкай вобласці.
Выступае на семінарах бібліятэчных работнікаў, навукова-практычных канферэнцыях. У Кобрынскім ваенна-гістарычным музеі імя А. В. Суворава на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Война 1812 года через призму столетий» (2012) Т. В. Глазкова выступіла з дакладам «Отечественная война 1812 года в документах и материалах из фонда Брестской областной библиотеки им. М. Горького».
У Музеі абароны Брэсцкай крэпасці на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «1944 г. Наследие освобождения Беларуси в исторических исследованиях и семейных архивах» (2024) Т. В. Глазкова зрабіла даклад «Документы о геноциде белорусского народа в годы Великой Отечественной войны в фонде Брестской областной библиотеки имени М. Горького: продвижение и популяризация среди населения».
У абласным краязнаўчым музеі на III Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Музейныя здабыткі. Вялікая Айчынная вайна ў сучаснай музейнай прасторы» (2024) выступіла з дакладам «Фарміраванне патрыятычных каштоўнасцей і традыцый у моладзі: з вопыту работы Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага».
Т. В. Глазкова ўзнагароджана Граматай упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама (2009), Ганаровай граматай Брэсцкага аблвыканкама (2010), Граматай міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2014), Ганаровай граматай міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2019), нагрудным знакам «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2023). Аб’яўлена падзяка міністра культуры Рэспублікі Беларусь (2011), прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (2021).
Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.
Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар У. В., загадчык сектара рэгіянальнай бiблiяграфii
Працы Т. В. Глазковай
- Документы о геноциде белорусского народа в годы Великой Отечественной войны в фонде Брестской областной библиотеки имени М. Горького: продвижение и популяризация среди населения / Т. В. Глазкова // 1944 г. Наследие освобождения Беларуси в исторических исследованиях и семейных архивах : международная научно-практическая конференция (Брест, 27–28 июня 2024 года). Брест : БрГТУ, 2024. С. 129–138.
- Отечественная война 1812 года в документах и материалах из фонда Брестской областной библиотеки им. М. Горького / Т. В. Глазкова // Война 1812 года через призму столетий : к 210-летию Отечественной войны 1812 года и 210-летию первой победы российских войск под Кобрином над войсками Наполеона : материалы Международной научно-практической конференции, 18 ноября 2022 года, г. Кобрин / Учреждение культуры «Кобринский военно-исторический музей имени А. В. Суворова. Минск : НББ, 2024. С. 105–114.
- Деятельность публичного центра правовой информации Брестской областной библиотеки им. М. Горького / Глазкова Т. В. // Право.by. 2024. № 4. С. 107–
- Правовая весна / Тамара Глазкова // Бібліятэчны свет. 2022. № 3. С. 26–
- Радзімазнаўства. Літаратура. Духоўнасць / Тамара Глазкова // Бібліятэчны свет. 2021. № 6. С. 9–
- Літаратура. Час. Асоба : [пра біябібліяграфічны паказальнік «Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч», падрыхтаваны ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага] / Тамара Глазкова // Бібліятэчны свет. 2021. № 2. С. 25–
- Правовое просвещение и правовая помощь: современные подходы (из опыта работы публичных центров правовой информации Брестской области) / Т. В. Глазкова // Право.by. 2021. № 1. С. 99–
- Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч : біябібліяграфічны паказальнiк / Брэсцкая абласная бiблiятэка iмя М. Горкага ; [складальнікі Т. В. Глазкова, І. М. Марашчук ; рэдактары: Л. К. Кароль і інш.]. – Мінск : Белпринт, 2020. – 449 с.
- Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч : біябібліяграфічны паказальнiк / УК «Абласная бiблiятэка iмя М. Горкага» г. Брэст ; [складальнікі: Т. В. Глазкова i iнш. ; рэдкалегія: А. М. Мяснянкiна і інш.]. – Мінск : Белпринт, 2015. – 394, [1] с., [8] л.
- Воспитание патриотизма : [о патриотической акции «Чытаем верш па-беларуску»] / Тамара Глазкова // Бібліятэчны свет. 2015. № 6. С. 7–
- Патрыятычная акцыя «Чытаем верш па-беларуску!» / Т. В. Глазкова // Бібліяпанарама. Брэст, 2014. Вып. 18. С. 55.
- Творческая встреча с В. Глазовым : [презентация книги поэзии В. Глазова «Время собственное» в Брестской областной библиотеке им. М. Горького] / Т. В. Глазкова // Бібліяпанарама. Брэст, 2013. Вып. 17. С. 118.
- Выставочная деятельность как средство популяризации литературы : [в Брестской областной библиотеке им. М. Горького] / Т. В. Глазкова // Бібліяпанарама. Брэст, 2013. Вып. 17. С. 68–71.
- Абласное свята «Жывыя вытокі» / Т. В. Глазкова // Бібліяпанарама. Брэст, 2012. Вып. 16. С. 33.
- Имидж библиотеки как социального института / Т. В. Глазкова // Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага – сацыякультурны і інфармацыйны цэнтр рэгіёне. Да 70-годдзя з дня заснавання : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, Брэст, 7–8 красавіка 2010 г. Брэст, 2010. С. 19–25.
- Библиотечный форум: заметки на полях : [об участии библиотечных работников Брестской области в работе республиканского форума «Гуманитарно-просветительская деятельность библиотек в контексте общечеловеческих ценностей и белорусской государственности»] / Т. В. Глазкова // Бібліяпанарама. Брэст, 2009. Вып. 14. С. 86–87.
Аб жыцці і дзейнасці Т. В. Глазковай
- Глазкова (Власюк) Тамара Васильевна // Кто есть кто в Брестской областной библиотеке. Молодечно : Типография «Победа», 2016. С. 93.
- Листая памяти страницы... : Брестской областной библиотеке имени М.Горького 70 лет/ сост. А.М.Суворов; отв. за вып. Т.П.Данилюк. – Брест : Полиграфика, 2009. – 111 с. : ил.