Чацвер, 10 Красавік 2025 10:37

9 мая 2025 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Гжэгажа Міхалоўскага (1950), польскага бібліёграфа, краязнаўца

Гжэгаж (Рыгор Фёдаравіч) Міхалоўскі нарадзіўся 9 мая 1950 г. у мястэчку Янаў-Падляскі Бяла-Падляскага (з 1999 г. Люблінскага) ваяводства Польскай Народнай Рэспублікі. Атрымаў вышэйшую бібліятэчную адукацыю ў Любліне. Працаваў у Бяла-Падляскай ваяводскай (з 1999 г. гарадской) публічнай бібліятэцы, загадваў аддзелам інфармацыі, бібліяграфіі і ведаў аб рэгіёне.

Складальнік выданняў «Glosspoleczny» 1933–1939» (1988), «Podlaskiehosanna» (2019) і інш. Адзін са складальнікаў выданняў «Bibliografia wojewodztwa Bialskopodlaskiego: 1987–1988» (1991), «Sławatycze, 1499–1999» (1999) і інш.

У 1989 г. пачаўся абмен групамі супрацоўнікаў Бяла-Падляскай ваяводскай публічнай бібліятэкі (дырэктар Ежы Флісіньскі) і Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага (дырэктар А. В. Яцэвіч, з 1997 г. — Т. П. Данілюк) з мэтай папаўнення фондаў, абмену інфармацыяй. У больш шырокім дыяпазоне супрацоўніцтва ахапіла краязнаўчую праблематыку. Рухаючай сілай стасункаў дзвюх бібліятэк быў харызматычны Гжэгаж Міхалоўскі, які стаў сапраўдным сябрам нашай бібліятэкі.

Работу з нашага боку ўзначаліла загадчык аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Таццяна Сямёнаўна Кавенька. У стасунках актыўна ўдзельнічалі Ніна Гурская, Людміла Кубліцкая, Ірына Паўлючук, Ала Мяснянкіна, Уладзімір Сухапар, Таццяна Налобіна і інш.

Адным з важнейшых бакоў супрацоўніцтва з’яўляўся абмен бібліятэчнымі, краязнаўчымі выданнямі і матэрыяламі, а таксама перыёдыкай. Бібліятэкі таксама ўдзельнічалі ў так званай сістэме міжнароднага абанемента. Дзякуючы такому абмену былі напісаны некалькі навуковых і кандыдацкіх работ у Брэсце і Бяла-Падлясцы. У беларускім друку быў апублікаваны шэраг артыкулаў, заснаваных на матэрыялах, атрыманых з Бяла-Падляскі.

Дзякуючы Г. Міхалоўскаму ў абласную бібліятэку сталі паступаць розныя выданні беларускай і краязнаўчай тэматыкі ад устаноў і прыватных асоб з Польшчы і іншых краін, у тым ліку з Францыі, Англіі, Ватыкана. У бібліятэцы праводзіліся выставы польскіх кніг, з’явіўся доступ да аўдыёматэрыялаў на польскай мове.

16 верасня 2004 г. у «горкаўцы» быў праведзены круглы стол «Кніга як крыніца прыгранічнага супрацоўніцтва ў сферы культуры», прысвечаны 15-годдзю супрацоўніцтва бібліятэк, з удзелам Г. Міхалоўскага. У аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі была наладжана выстава «Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага – Бяла-Падляская публічная гарадская бібліятэка: гады супрацоўніцтва (1989–2004)». 16–18 верасня 2007 г. дэлегацыя бяла-падляскіх бібліятэкараў наведала Брэст, прыняла ўдзел у творчай сустрэчы з гісторыкамі і краязнаўцамі «Садружнасць гісторыі — садружнасць гістарычных каштоўнасцей».

Г. Міхалоўскі перадаў у Брэст твор польскага літаратара Яна Ходзькі (1777–1851) «Вызваленая Лiтва, або Пераход цераз Нёман» (1812), які ў перакладзе на беларускую мову брэсцкай паэтэсы Зінаіды Дудзюк быў выдадзены ў Брэсце (2002). Брэсцкай бібліятэкай былі падрыхтаваны і выдадзены бібліяграфічныя матэрыялы «Юлиан Урсын Немцевич: жизнь и творчество» (2007), у выданне ўключаны спіс (230 пазіцый), які складзены бібліёграфамі Бяла-Падляскай бібліятэкі Гжэгажам Міхалоўскім і Ханнай Байкоўскай. У ліпені 2006 г. у «горкаўцы» дэманстравалася фотавыстава бялападляскага аўтара Міраслава Байкоўскага «Падляссе — чыстая струна».

Адначасова Г. Міхалоўскі працаваў рэдактарам часопіса «Podlaski Kwartalnik Kulturalni», у якім былі апублікаваны дзясяткі артыкулаў бібліятэкараў, краязнаўцаў, гісторыкаў, філолагаў з Брэстчыны. З’яўляўся рэдактарам паэтычнай кніжнай серыі «Biblioteczka Podlaskiego Kwartalnika Kulturalnego».

Гжэгаж Міхалоўскі наведаў шэраг раённых бібліятэк Брэсцкай вобласці, бываў у музеях і на гістарычных месцах. Добра валодаючы рускай мовай, прымаў удзел у семінарах бібліятэчных работнікаў, расказваў аб вопыце бібліяграфічнай і краязнаўчай дзейнасці польскіх бібліятэк. Усе прысутныя нязменна падпадалі пад абаянне інтэлігентнага госця, дабразычлівага і прамадушнага мужчыны.

Пакункі з кнігамі, перыёдыкай, лістамі, надпісаныя прыгожым разборлівым почыркам Г. Міхалоўскага, перадаваліся кожныя два тыдні рэйсавым аўтобусам, але з цягам часу польскія пагранічнікі гэта забаранілі. Некалькі гадоў пакункі раз на месяц перадаваліся цераз супрацоўнікаў Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў г. Брэсце, але і гэта было спынена. У 2015 г. Г. Міхалоўскі выйшаў на пенсію, супрацоўніцтва дзвюх бібліятэк практычна спынілася.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.

Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.

Сухапар У. В., загадчык сектара рэгіянальнай бiблiяграфii

 

  1. Юлиан Урсын Немцевич: жизнь и творчество : библиографические материалы / Брест. обл. б-ка им. М. Горького ; [сост.: Т. С. Ковенько и др.]. – Брест : Брестская типография, 2007. – 54 с., [4] л. ил.
  2. Ходзька, Я. Вызваленая Лiтва, або Пераход цераз Нёман : камедыя ў адну дзею / Ян Ходзька ; верш. пер. З. Дудзюк ; падрад. з пол. мовы А. Шылавай. – Брэст : Лаўроў, 2002. – 28 с.
  3. Podlaskie hosanna : motywy religijne współczesnej poezji regionu bialskopodlaskiego / wstęp: Waldemar Michalski ; wybór, redakcja i sklad: Grzegorz Michałowski. – Biała Podlaska : Towarzystwo Miłośników Podlasia, 2019. – 96 c. – (Bialskopodlaskie prezentacje literackie).
  4. Sawczuk, A. Rysunektuszem : [комплект репродукций] / Arkadiusz Sawczuk ; wybori opracowanie katalogu Grzegorza Michałowskiego. – Biala Podlaska : Miejska Biblioteka Publiczna w Bialej Podlaskiej : Towarzystwo Milosnikow Podlasia w Bialej Podlaskiej, 2012. – 1 папка (30 отд. л.). – (Biblioteczka Podlaskiego Kwartalnika Kulturalnego).
  5. Michałowski, G.Wspolpraca Miejskiej Biblioteki Publiicznej w Bialej Podlaskiej z Obwodowa Biblioteka w Brzesciu / G. Michałowski // 65 lat Miejskiej Biblioteki Publiicznej w Bialej Podlaskiej: 1938–2003. Biala Podlaska, 2003. S. 39–43.
  6. Michałowski, G.Sławatycze, 1499–1999 : [zokazji 500-leciadawnegomiasta – obecnieosadygminnej] / Grzegorz Michałowski, Teresa Jarmoszewicz. – Sławatycze : Rada Gminy Sławatycze, 1999. – 82 с.
  7. Michałowski, G. «Glosspoleczny» 1933–1939 : оrganstowarzysz. spol. pow. Biala-Podl. / Michałowski, Grzegorz ; Podlaskie Towarz. Spoleczno-Kultur. w Bialej Podl. ; Biuro Badani Dokument. Zabytkow w Bialej Podl. – Warszawa : SPAR, 1988.
  8. Вертинская, С. 25 лет дружбы между Бяла-Подлясской и Брестской библиотеками : [в отделе литературы для детей Брестской областной библиотеки для детей прошло мероприятие «Скарб наш – Белавежская пушча»] / Светлана Вертинская // Брестский курьер. 16 июня (№ 25). С. 19.
  9. Miasniankina, A. Biblioteka Obwodowa im. M. Gorkiego w Brzesciu jako osrodek wiedzy o regionie / Ałła Miasniankina ; tlum. z jez. Rosyskiego Grzegorz Michałowski // Podlaski Kwartalnik 2010. № 1. S. 23–33.
  10. Міхалоўскі, Г.Буг – неперашкода : [пра беларуска-польскія бібліятэчныя стасункі расказвае загадчык аддзела Бяла-Падляскай гарадской бібліятэкі] / Гжэгаж Міхалоўскі ; гутарыла І. Тулупава // Лiтаратура і мастацтва. 29 студзеня (№ 4). С. 5.
  11. Гусева, Р. Книжный мост дружбы длиною в десятилетия : [о дружбе и сотрудничестве Брестской областной библиотеки им. М. Горького с Бяло-Подлясской городской публичной библиотекой, о библиографе и краеведе Гжегоже Михаловском] / Руслана Гусева // Брестский курьер. 2008. 28 февраля (№ 9). С. 9.
  12. Орлов, И. Обгоняя время : [о книге «Юлиан Урсын Немцевич жизнь и творчество», созданной сотрудниками Брестской областной и Бяло-Подляской городской библитеками] / Иван Орлов // Вечерний Брест. 2007. 18 августа. С. 20.
  13. Сухопар, В. К чистой струне Подлясья : [о выставке фотографий М. Байковского из Бялой Подляски (Польша) в Брестской областной библиотеке им. М. Горького] / Владимир Сухопар // Вечерний Брест. 2006. 12 июля. С. 2.
  14. Бунеева, Л. «Blisko, а так daleko» : [о сотрудничестве Брестской областной библиотеки им. М. Горького с Бяло-Подлясской публичной библиотекой] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2005. 9 февраля. С. 3.
  15. Янов, В. Состязание через границу : [сотрудничество детского отдела Брестской областной библиотеки им. М. Горького и Бяла-Подляской городской публичной библиотеки] / Владимир Янов // Вечерний Брест. 2005. 9 февраля. С. 2.
  16. Michałowski, G.Bugniedzieli: [15 лет уникальному сотрудничеству Брестской областной библиотеки им. М. Горького и городской публичной библиотеки в г. Бяла-Подляска] / GrzegorzMichałowski // GazetaBialska. 2004. 19–25 grudnia (№ 11). S. 5.
  17. Кавенька, Т. Бібліятэчныя сувязі ўзбагачаюць : [творчае супрацоўніцтва Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага і Бяла-Падляскай гарадской публічнай бібліятэкі] / Таццяна Кавенька ; гутарыў Уладзімір Барысюк // Народная трыбуна. 2004. 18 снежня (№ 51). С. 4.
  18. Барысюк, У. Адам Міцкевіч і… «Еўрарэгіён Буг» : [пра кніжную выставу «Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага – Бяла-Падляская публічная гарадская бібліятэка: гады супрацоўніцтва (1989–2004)»] / Уладзімір Барысюк // Літаратура і мастацтва. 2004. 3 снежня (№ 48). С. 3.
  19. Барысюк, У. Буг не дзелiць : [пра візіт дэлегацыі Бяла-Падляскай гарадской публічнай бібліятэкі да калег з Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага] / Уладзiмiр Барысюк // Народная трыбуна. 2004. 2 кастрычніка (№ 40). С. 6.
  20. Михаловски, Г. «Буг не делит»: уникальное международное сотрудничество / Гжегож Михаловски // Біліяпанарама / Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага. Брэст, 2004. Вып. 9. С. 60–61.
  21. Муха, Ф. Свежие новости из Польши : [«круглый стол» в Брекстской областной библиотеке им. М. Горького, посвященный 15-летию сотрудничества с Бяла-Подляской городской публичной библиотекой] / Федор Муха // Рэспубліка. 2004. 23 верасня. С. 3.
  22. В выигрыше читатели : [о «круглом столе» к 15-летию сотрудничества Бяла-Подляской и Брестской областной библиотек] // Вечерний Брест. 2004. 22 сентября. С. 1.
  23. Михаловский, Г. На пограничье культур : Бяла-Подляска – Брест, 1989–2004 : [о сотрудничестве Бяла-Подляской городской публичной библиотеки и Брестской областной библиотеки им. М. Горького] / Гжегож Михаловский // Бiблiятэчны свет. 2004. № 3. С. 30–31.
  24. Жук. Е. И. Брестчина на страницах «Квартальника» / Е. И. Жук // Бібліяпанарама / Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага. Брэст, 2001. Вып. 4. С. 16–20.
  25. Павлючук, И. Неизвестное об известном : [о новых поступлениях литературы из Польши в отдел краеведения Брестской областной библиотеки им. М. Горького] / Ирина Павлючук // Брестский курьер. 1997. 20 марта. С. 17.
  26. Кублицкая, Л. Прикоснись к истокам : [о книжной выставке «Славянский фольклор» в Брестской областной библиотеке им. М. Горького, подготовленной с помощью Бяло-Подляской воеводской библиотеки] / Людмила Кублицкая // Брестский курьер. 1997. 6 марта (№ 10). С. 17.
  27. Кубицкая, Я. У пограничной полосы : [о сотрудничестве Брестской областной и Бяла-Подляской библиотек] / Ядвига Кубицкая // Библиотека. 1996. № 12. С. 46–48.
  28. Кублицкая, Л. Полезное сотрудничество : [о сотрудничестве Брестской областной и Бяло-Подляской воеводской библиотек] / Людмила Кублицкая // Брестский курьер. 1996. 1 февраля (№ 5). С. 11.
  29. Сухапар, У. На левым беразе Буга : [пра ўдзел бібліятэкараў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага ў V семінары рэгіянальных таварыстваў культуры Польшчы (Бяла-Падляска, 14–16 верасня 1995 г.)] / Уладзімір Сухапар // Народная трыбуна. 1995. 7 кастрычніка.
  30. Брестские краеведы навестили польских коллег : [группа сотрудников Брестской областной библиотеки им. М. Горького была приглашена в Бялу-Подляску на семинар региональных обществ культуры Польши] // Брестский курьер. 1995. 29 сентября (№ 39). С. 2.
  31. Муха, Т. Гжегож Михайловски как связующий мост двух культур / Тамара Муха // Брестский курьер. 1995. 9 февраля. С. 2.
  32. Паўлючук, І. Вяртанне Нямцэвіча : [матэрыялы ў фондзе аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, атрыманыя з Бяла-Падляскі] / Ірына Паўлючук // Народная трыбуна. 1996. 17 жніўня (№ 33). С. 2.
  33. Kubicka, J. Wspolpraca bibliotek publicznuch Bialej Podlaskiej i Brzescia, 1989–1995 / Jadwiga Kubicka // PodlaskiKwartalnik 1995. № 4. S. 51–60.
  34. Падарунак з Бялай Падляскі : [Гжэгаж Міхалоўскі перадаў у Брэсцкую абласную бібліятэку імя М. Горкага ксеракопію камедыі Яна Ходзькі «Вызваленая Літва, або Пераход Нёмана»] // Народная трыбуна. 1995. 1 ліпеня (№ 26). С. 4.
  35. …Еще короче : 280 книг передала воеводская библиотека Бялой Подляски в дар Брестской областной библиотеке имени Горького // Брестский курьер. 1994. 28 октября (№ 43). С. 1.
  36. Сухапар, У. Мінаючы межы : [госці Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага – калегі з Бяла-Падляскай ваяводскай бібліятэкі] / Уладзімір Сухапар // Заря. 1990. 29 июня. С. 13.
  37. Сухопар В. Полезные контакты : [о сотрудничестве Брестской областной библиотеки им. М. Горького с Бяла-Подляской воеводской библиотекой] / Владимир Сухопар // Заря. 1989. 14 октября. С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 27 разоў Апошняя змена Чацвер, 10 Красавік 2025 11:06