Чацвер, 10 Красавік 2025 11:29

30 чэрвеня 2025 г. — 25 гадоў з дня ўводу ў эксплуатацыю Лядовага палаца спорту ў г. Брэсце (2000)

У канцы 1990-х у Беларусі было толькі чатыры лядовыя арэны, цяпер іх больш за 35. Лядовы палац спорту ў г. Брэсце пабудаваны згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі. Архітэктурны праект распрацаваны ААТ «Белпрампраект», дзе ўлічылі сучасныя перадавыя тэхналогіі. Будаўніцтва пачалося ў жніўні 1998 г., вялося на сродкі рэспубліканскага бюджэта падраздзяленнямі будаўнічага трэста № 8.

Пад канец будаўніцтва быў аб’яўлены конкурс на лепшую назву новага спартыўнага палаца, найбольш галасоў набрала назва «Хрустальный», але яна не прыжылася. Палац размешчаны ў геаграфічным цэнтры горада — на вул. Маскоўскай, 151, з’яўляецца гарадской камунальнай уласнасцю. Уведзены ў эксплуатацыю 30 чэрвеня 2000 г., адкрыты ў Дзень горада — 28 ліпеня. Агульная плошча палаца 10 571 кв. м. Плошча галоўнай спартыўнай арэны — каля 1800 кв. м. Хакейная арэна напачатку была еўрапейскага тыпу — 61х30 м, але ў 2024 г. пасля рэканструкцыі заменена на канадскую — 60х26 м. Умяшчальнасць трыбун складае 2198 гледачоў.

Асноўнае прызначэнне — правядзенне матчаў па хакею з шайбай, спаборніцтваў па фігурнаму катанню, шорт-трэку і іншым лядовым відам спорту. Прадугледжана магчымасць трансфармацыі хакейнай каробкі ў пляцоўку для гульнявых відаў спорту, спартыўных адзінаборстваў, тэнісу, цяжкай атлетыкі, гімнастыкі, боксу, а таксама ў сцэну для правядзення канцэртаў і іншых відовішчных мерапрыемстваў.

Арэна служыць дамашняй пляцоўкай хакейнага клуба «Брэст», а таксама базай для дзіцячых хакейных секцый і дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ. У вольны ад спартыўных мерапрыемстваў час лядовая пляцоўка выкарыстоўваецца для масавых катанняў на каньках (умяшчальнасць 180 чалавек). У Лядовым палацы для наведвальнікаў працуюць трэнажорная і спартыўная залы, канферэнц-зала, саўна, бар.

На базе Камунальнага спартыўнага ўнітарнага прадпрыемства «Лядовы палац» у 2000 г. была створана каманда па хакею з шайбай «Брэст». Выступае ў беларускай экстралізе. У 2005 г. створаны хакейны клуб «Брэст».

Лядовы палац спорту г. Брэста належыць Дзяржаўнай установе «Хакейны клуб “Брэст”». Дырэктар клуба з 2021 г. — Аляксей Леанідавіч Лоска. У складзе клуба працуе спартыўная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву ХК «Брэст» (470 навучэнцаў), у якой два аддзяленні: хакей з шайбай і фігурнае катанне.

У Лядовым палацы адбыліся шматлікія канцэрты і прадстаўленні, арганізаваныя абласной філармоніяй. Выступалі народныя артысты Расійскай Федэрацыі Валерый Лявонцьеў і Аляксандр Разэнбаўм, групы «Мумий Тролль», «Brutto», «Би-2», «Океан Эльзы» і інш. 21 снежня 2024 г. у рамках акцыі «Марафон адзінства» адбыўся маштабны канцэрт «Время выбрало нас». У брэстаўчан папулярны лядовыя прадстаўленні: 23 снежня 2023 г. паказана казка «Двенадцать месяцев», 30 снежня 2024 г. — казка «Золушка».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.

Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.

Сухапар У. В., загадчык сектара рэгіянальнай бiблiяграфii

 

  1. Сушко, С. А. Хоккейный клуб «Брест» / С. А. Сушко // Брест. Брэст. Brest, 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 329.
  2. Брестский ледовый дворец // Спортивная энциклопедия Беларуси. Минск, 2005. С. 94.
  3. Мешечко Е. Н. Ледовый дворец / Е. Н. Мешечко // Брест сегодня. Их именами названы улицы города: путеводитель / Е. Н. Мешечко. Брест : ОАО «Брестская типография», 2016. С. 120.
  4. Брест спортивный : туристский путеводитель : [спортивные объекты (учреждения ) г. Бреста] / авт. концепции и текста А. М. Суворов. – Брест : Полиграфика, 2009. – 46 с. : ил.
  5. Гапеева, Т. Брестчане приходили послушать BRUTTO семьями : [о концерте рок-группы «Brutto» с С. Михалюком в Ледовом дворце г. Бреста] / Татьяна Гапеева // Брестская газета. 2017. 17 февраля (№ 8). С. 8.
  6. Вертинская, С. Валерий Леонтьев растопил Ледовый дворец : [концерт российского певца прошел в Бресте] / Светлана Вертинская // Брестский курьер. 2016. 17 ноября (№ 47). С. 3.
  7. Мощик, С. Волшебство на льду : Московский цирк Юрия Никулина выступил в Бресте / Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2015. 18 февраля. С. 8.
  8. Магдысюк, С. Бросаем якорь! : [в брестском Ледовом дворце прошел концерт группы «Мумий Тролль»] / Сергей Магдысюк // Заря. 2014. 1 ноября. С. 10.
  9. Алейникова, Н. За здоровьем – в Ледовый приглашает традиционная выставка-ярмарка : [9-я выставка «Содействие здоровому образу жизни – 2013» в Бресте] / Наталья Алейникова // Брестский курьер. 2013. 19 сентября (№ 38). С. 6.
  10. Савчук, В. Спортивная столица страны : [среди спортивных объектов г. Бреста – ледовый дворец] / Влад Сачук // Брестский вестник. 2011. 28 июля.
  11. Магдысюк, С. Ледовый дворец танцевал «Вальс-бостон» : [о концерте народного артиста России А. Розенбаума в Ледовом дворце г. Бреста] / Сергей Магдысюк // Заря. 2005. 28 июня. С. 5.
  12. Селех, Л. Собрал Ледовый на концерт : [о театрализованном концерте в Ледовом дворце спорта к празднику «Берестье-2004»] / Людмила Селех // Брестская газета. 2004. № 29. С. 13.
  13. Волынчук, Л. Лёд тронулся: нация оздоравливается… : [чем живет Ледовый дворец спорта г. Бреста] / Лариса Волынчук // Брестский курьер. 2001. 8–14 февраля. С. 14.
  14. Черемуха, О. Дорог городу подарок, как президентская любовь : [об открытии Ледового дворца спорта в г. Бресте] / О. Черемуха // Заря. 2000. 12 августа.
  15. Берестов, А. Мир – дворцам! : [об открытии Ледового дворца спорта в г. Бресте] / А. Берестов // Брестский курьер. 2000. 3–9 августа. С. 14.
  16. Шеламова, Т. Дворцов заманчивые своды : [об открытии Ледового дворца спорта в г. Бресте] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2000. 2 августа. С. 1.
  17. Васильев, С. «Хрустальный» скоро наполнится хоккеем : [о скорой сдаче в эксплуатацию Ледового дворца спорта в Бресте] / С. Васильев // Народная газета. 2000. 7 чэрвеня.
  18. Мирский, А. И назвали дворец – «Хрустальный» : подведены итоги конкурса на лучшее название Ледового дворца / А. Мирский // Заря. 2000. 16 мая.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 24 разоў Апошняя змена Чацвер, 10 Красавік 2025 11:40