На падставе Закона аб Судаўладкаванні СССР, саюзных і аўтаномных рэспублік Савет Народных Камісараў пастанавіў устанавіць на 1941 г. у заходніх абласцях БССР 235 участкаў народных судоў, у тым ліку Дзівінскі і Кобрынскі. У 1941 г. судовы ўчастак быў рэарганізаваны ў Народны суд Кобрынскага раёна ўпраўлення народнага камісарыята юстыцыі БССР пры Брэсцкім абласным Савеце дэпутатаў працоўных.
З 26 сакавіка 1946 г. — Народны суд Кобрынскага раёна Міністэрства юстыцыі БССР пры Брэсцкім абласным Савеце дэпутатаў працоўных. Захаваўся будынак па вул. Савецкая, 103 (раней — Брэсцкая), у якім у 1949 г. размясціўся суд. Невялікі аднапавярховы будынак мае багатую гісторыю — пабудаваны ў 1905 г. памешчыкам Ганам, ён адзін з нямногіх уцалеў у агні ваеннага ліхалецця. Сёння тут размяшчаецца Кобрынскі ТЦСАН. Забудова вул. Савецкая, у тым ліку дом 103, у 2005 г. уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (шыфр 113Г000398).
З 1952 г. па 7 верасня 1956 г. — Народны суд I участка Кобрынскага раёна ўпраўлення Міністэрства юстыцыі БССР пры Брэсцкім абласным Савеце дэпутатаў працоўных. З 7 верасня 1956 г. па 13 студзеня 1995 г. — Народны суд Кобрынскага раёна. На працягу паўстагоддзя (1940–1990), у судзе працаваў невялікі калектыў у складзе 2 суддзяў, 2 сакратароў судовага пасяджэння, 2 судовых выканаўцаў і 4 чалавек тэхперсаналу.
Па меры развіцця грамадства ў дзяржаве праводзіліся рэформы, у тым ліку судовай сістэмы. Новым этапам станаўлення судовай сістэмы Рэспублікі Беларусь з'яўляецца пачатак 1990-х гг., калі рэспубліка атрымала незалежнасць і перад судовай сістэмай былі пастаўлены новыя мэты і задачы. Асноўным актам, які вызначыў пабудову судовай сістэмы на новых прынцыпах, стала Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г.
З 1991 г. у судзе Кобрынскага раёна працавалі тры склады суда і тры судовых выканаўца. З 1994 г. суд папоўніўся яшчэ адным складам і на працягу 10 гадоў у нязменным складзе працавалі суддзі С. В. Дзягіль, А. В. Бабаскін, А. П. Марчук, С. А. Каліноўскі.
У 1999 г. у заканадаўства Рэспублікі Беларусь былі ўнесены вялікія змены. У кампетэнцыю суда сталі ўваходзіць афармленне скасавання шлюбу, разгляд грамадзянскіх спраў аб усынаўленні, вялікая колькасць дакументаў па крымінальных і грамадзянскіх справах стала афармляцца ў адпаведнасці з Міжнароднымі дагаворамі аб прававой дапамозе, у сувязі з чым была ўведзена новая пасада ў сістэме раённых судоў — кансультант суда Кобрынскага раёна. У мэтах умацавання судовай сістэмы, удасканалення самакіравання суддзяў 5 снежня 1997 г. у Мінску быў праведзены I з’езд суддзяў Рэспублікі Беларусь.
У Кобрынскім раёне адкрылася перспектыва будаўніцтва новага будынка суда, так як да таго часу калектыў у колькасці 23 чалавек працаваў у невялікім памяшканні. У распараджэнні суддзяў была ўсяго адна зала судовага пасяджэння і сем невялікіх кабінетаў. 18 жніўня 2000 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынка суда па вул. Інтэрнацыянальнай, 28 з пяццю заламі судовых пасяджэнняў, асобнымі прыёмнымі і прасторнымі кабінетамі суддзяў. Судовыя выканаўцы занялі асобныя кабінеты. Гэта паспрыяла больш эфектыўнай і плённай працы ўсіх спецыялістаў на кожным участку працы суда.
За перыяд існавання арганізацыі найменне суда неаднаразова мянялася. Да 2002 г. гэта быў суд г. Кобрына і раёна, з 2002 г. і па цяперашні час — суд Кобрынскага раёна. З’яўляецца судом першай інстанцыі, таму кампетэнтны разглядаць крымінальныя, грамадзянскія і адміністрацыйныя справы. Раённаму суду падсудныя крымінальныя справы, акрамя спраў, падсудных вышэйшым судам аб найбольш грамадска небяспечных злачынствах.
Вялікая і працаёмкая работа суда Кобрынскага раёна неаднаразова адзначалася падзячнымі пісьмамі і Ганаровымі граматамі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама. Па паказчыку сярэднямесячнай нагрузкі на суддзю суд Кобрынскага раёна займае другое месца сярод раённых судоў Брэсцкай вобласці. Калектыў па праве можа ганарыцца дасягнутымі вынікамі і вынікамі сваёй працы, а таксама кадрамі, якія выконвалі і сёння выконваюць высакародную місію — ахоўваць законныя інтарэсы як дзяржавы, так і чалавека, забяспечваць справядлівае вырашэнне справы ў разумныя тэрміны.
Суд Кобрынскага раёна з’яўляецца своеасаблівай кузняй кадраў. Вопыт работы тут атрымалі многія спецыялісты, найбольш паспяховыя супрацоўнікі ў свой час дасягнулі кар’ернага росту. Сярод іх — намеснік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Аляксеевіч Каліноўскі, старшыня Брэсцкага абласнога суда Антон Іванавіч Гушчын, старшыня суда Пружанскага раёна Вадзім Іванавіч Мазоль і многія іншыя.
У розныя гады калектывам суда кіравалі Сяргей Міхайлавіч Бузанаў, Рыгор Сцяпанавіч Судакоў, Надзея Аляксееўна Сіляева, Мікалай Паўлавіч Прыбыш. З 1981 г. па 2013 г. старшынёй суда была Соф’я Васільеўна Дзягіль, якая без малога 34 гады прапрацавала кіраўніком і пакінула глыбокі след у гісторыі раённага суда. З 2013 г. па 2019 г. судом Кобрынскага раёна кіраваў Антон Іванавіч Гушчын, з кастрычніка 2019 г. суд узначальваў Вадзім Святаслававіч Здановіч.
Сучасны калектыў суда Кобрынскага раёна на чале са старшынёй Таццянай Аляксандраўнай Каберскай — гэта згуртаваная і зладжаная каманда прафесіяналаў, здольная выконваць задачы, пастаўленыя часам, забяспечваць адкрытасць і даступнасць правасуддзя, якасны і аператыўны разгляд крымінальных, грамадзянскіх і адміністрацыйных спраў.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.
Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай.
Курачук Святлана Дзмітрыеўна,
бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Суду Кобрынскага раёна (1940) – 85 гадоў // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 187.
- Зданович, В. С. На страже закона : [беседа с главным судьей Кобринского района В. С. Здановичем] / [Вадим Зданович ; беседовала] Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2021. 4 снежня. С. 2.
- Белов, Д. Правосудие доступно каждому : суду Кобринского района – 80 лет / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2020. 1 лютага. С. 3.
- Савчук, М. Софья Дегиль: о трудовых буднях, главных заслугах и житейских испытаниях : [С. В. Дегиль, отдавшая 37 лет работе в судебной системе, рассказывает о житейских и трудовых буднях] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2020. 30 января (№ 5). С. 4–5.
- Вадим Зданович – председатель суда Кобринского района // Кобрынскі веснік. 2019. 6 лістапада. С. 3.
- Зданович, В. С. Вадим Зданович: «Наказание должно быть справедливым» / Вадим Зданович ; интервью провела Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2019. 28 ноября (№ 48). С. 6.
- Гущин, А. И. «Надо искать компромисс в спорах, даже если они дошли до суда» : [беседа с председателем суда Кобринского района А. И. Гущиным] / Антон Гущин ; [беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2018. 29 ноября (№ 48). С. 6.
- Гущин, А. И. «Каждый судья рассматривает более 100 дел ежемесячно»: [беседа с председателем суда Кобринского района А. И. Гущиным] / Антон Гущин ; [беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2018. 1 февраля. С. 6.
- Белов, Д. На страже законности и справедливости: [о работе суда Кобринского района] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2016. 3 снежня. С. 4.
- Вовк, Ю. Посудите сами, или власть народных заседателей : [cостоялось торжественное принятие присяги народных заседателей Брестского областного суда и суда Кобринского района] / Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2016. 4 августа. С. 2.
- Дубина, Л. С правом судить : прошла церемония принятия присяги народными заседателями Брестского областного суда и суда Кобринского района / Людмила Дубина // Кобрынскі веснік. 2016. 10 жніўня. С. 2.
- Белов, Д. И правосудие – для всех : [суд Кобринского района отмечает свой 75-летний юбилей] / Дмитрий Белов // Кобрынскi веснiк. 2015. 24 студзеня. С. 4.
- Богнат, А. Из истории становления суда Кобринского района / Алла Богнат // Кобрин-информ. 2015. 15 января. С. 6.
- Гущин, А. Каждому делу – объективное рассмотрение : [беседа с председателем суда Кобринского района А. Гущиным] / Антон Гущин ; [беседовал] Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2015. 22 жніўня. С. 9.
- Савчук, М. Суду Кобринского района – 75 : из истории становления суда Кобринского района / Маргарита Савчук, Алла Богнат // Кобрин-информ. 2015. 15 января. С. 6.
- Гущин, А. И. Антон Гущин: «Мы призваны защищать законность» : новые назначения / Антон Гущин ; записал Игорь Сидорук // Кобрынскі веснік. 2013. 27 ліпеня. С. 2.
- Савчук, М. Женщина в судейской мантии : [14 июня в суде Кобринского района торжественно проводили в почетную отставку председателя суда Софью Васильевну Дегиль] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2013. 20 июня. С. 4.
- Савчук, М. Суд в Дивине : [очередное выездное заседание суда в сельские населенные пункты состоялось в Дивине] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2012. 5 июля. C. 4.
- Бялоў, Д. Змагацца за кожнага чалавека : [тэма чарговага пасяджэння суда – нядобранадзейнасць сям’і] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскi веснiк. 2012. 14 сакавіка. C. 3.
- Дзегіль, С. В. «Суддзя павінен быць добрым» : гутарка са старшынёй Кобрынскага раённага суда С. В. Дзегіль / Соф'я Дзегіль ; [гутарыла Настасся Занько] // Кобрынскi веснiк. 2011. 3 снежня. C. 2.
- Определены победители конкурса на приз им. В. Д. Спасовича : [решением Конкурсной комиссии дипломами конкурса отмечена С. В. Дегиль, председатель суда Кобринского района] / Юстыцыя Беларусi. 2010. № 5. C. 5.
- Председатель суда Кобринского района Брестской области С. В. Дегиль : [биографические данные] // Юстыцыя Беларусі. 2008. № 1. C. 15.
- Савчук, М. С. А. Калиновский: «Суды стали работать в более жёстком режиме» : [о работе суда Кобринского района] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2007. 6 декабря. C. 4.
- Савчук, М. Человек года в сфере правопорядка : [председатель Коринского районного суда С. Дегиль удостоена звания «Человек года» в правоохранительной сфере] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2005. 28 апреля. С. 3.
- Логвинович, А. По труду – звание и почет : [председатель Коринского районного суда С. Дегиль удостоена звания «Человек года» в правоохранительной сфере] / Александр Логвинович // Заря. 2005. 2 красавіка. С. 1.
- Калиновский, С. А. Наркодиллеры на скамье обвиняемых : [судом Кобринского района за 2002 год рассмотрено 24 уголовных дела] / С. А. Калиновский // Кобрин-информ. 2003. 30 января. С. 4.
- Хільчук, М. Закон. Веды. І часцінка сэрца : [аб старшыні суда Кобрынскага раёна С. Дзягіль] / М. Хільчук // Кобрынскi веснiк. 2003. 6 снежня. С. 1.
- Савчук, М. Судья, которую любят : [о С. В. Дегиль, председателе Кобринского суда] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2002. 21 ноября. С. 12.
- Пянко, А. Горад маладзее новымі пабудовамі : [аб адкрыцці ў Кобрыне новага будынка суда] / А. Пянко // Кобрынскi веснiк. 2000. 23 жніўня. С. 1.
- Судебная власть справила новоселье : [об открытии нового здания суда Кобринского района] // Вечерний Брест. 2000. 23 августа. С. 1.
- Пянко, А. После нового моста в Кобрине сдали новый суд / А. Пянко // Заря. 2000. 22 августа. С. 1.