Панядзелак, 21 Красавік 2025 14:33

5 сакавіка 2025 г. — 65 гадоў дзяржаўнай установе адукацыі «Дзівінскі дзіцячы дом» Кобрынскага раёна (1960)

Дзівінская агульнаадукацыйная школа-інтэрнат была адкрыта ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў БССР № 659 ад 7 лістапада 1959 г.пасля рэарганізацыі Дзівінскага раёна, уключэнні в. Дзівін ў склад Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.

5 сакавіка 1960 г. у школу-інтэрнат прыбылі першыя 20 выхаванцаў. Гэты дзень лічыцца днём нараджэння школы-інтэрната (зараз — дзіцячага дома). Установу ўзначаліў Мікалай Пятровіч Голубеў. 20 сакавіка ва ўстанове было ўжо 148 выхаванцаў: дзеці рабочых, служачых, калгаснікаў, адзінокіх маці, са шматдзетных сем'яў, дзеці ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, круглыя сіроты.

Дзеці вучыліся ў будынку, які зараз жыхары Дзівіна ведаюць як былую спартыўную школу. Галоўны корпус — па вул. Леніна, 86, у ім раней размяшчалася адміністрацыя Дзівінскага раёна. Новы навучальны корпус атрымалі 5 лістапада 1961 г. У інтэрнаце выпускнікі атрымлівалі базавую адукацыю. Была заснавана піянерская дружына імя Колі Гойшыка, юнага героя Вялікай Айчыннай вайны, удзельніка партызанскага руху на тэрыторыі Брэсцкай і Пінскай абласцей. Створаны рабочыя брыгады: столяраў, шаўцоў, машыністаў, цырульнікаў, кройкі і шыцця і інш.

Ішлі гады, мяняліся кіраўнікі, педагогі, але жыццё ў школе не спынялася ні на хвіліну. У 1990-я гг. выхаванцы ўпершыню выехалі на аздараўленне за мяжу. У школе вялася краязнаўчая работа, з 1996 г. ствараўся этнаграфічны музей «Спадчына», які быў адкрыты загадам дырэктара ад 27 снежня 1999 г. У экспазіцыі прадстаўлены народнае адзенне дзівінцаў, прылады працы, ручнікі, узоры ткацтва, рэчы сялянскай хаты. Пры музеі працавалі сектар экскурсаводаў, краязнаўчы гурток, фальклорны гурт «Спадчына».

1 верасня 1997 г. школа рэарганізавана ў школу для дзяцей-сірот. Пытанне аб будаўніцтве новага спальнага корпуса паўстала ў сувязі з ростам колькасці навучэнцаў, і ў 2004 г. адбылося яго адкрыццё. У 2004 г. установу адукацыі ўзначаліла Вера Пятроўна Пікула. Нават зараз, з'яўляючыся старшынёй Дзівінскага сельвыканкама, яна не забывае пра школу, якой аддала 28 гадоў.

1 верасня 2009 г. установа адукацыі «Дзівінская дзяржаўная школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў» была перайменавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Дзівінскі дзіцячы дом». З 2009 г. дзеці навучаюцца ў Дзівінскай сярэдняй школе, дзе ёсць магчымасць атрымаць агульную сярэднюю адукацыю.

Сёння ў Дзівінскім дзіцячым доме, дырэктарам якога з’яўляецца Таццяна Мікалаеўна Сакадын, жывуць 33 выхаванцы: 10 дзяўчынак і 23 хлопчыкі ад 3 да 17 гадоў. Усе выхаванцы дзіцячага дома — дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў. Дзеці жывуць у выдатных умовах у групах па некалькі чалавек. Тут ёсць усё неабходнае: мэбля, бытавая тэхніка і аргтэхніка. Для іх абсталяваны бібліятэка, пакой прафарыентацыі, сэнсарны пакой, актавая зала, кабінет для заняткаў дадатковай адукацыяй. Ствараць утульнасць дапамагаюць і шматлікія сябры-фундатары, якімі выступаюць арганізацыі, прадпрыемствы, звычайныя грамадзяне.

Многія сем'і з аграгарадка Дзівін бяруць дзяцей на канікулы, усталёўваюць над імі патранат. Дзівінскі дзіцячы дом стаў для многіх родным, сярод яго выпускнікоў — інжынеры, педагогі, урачы, якія любяць сваю краіну і з цеплынёй адносяцца да дзіцячага дома.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.

Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай.

Курачук Святлана Дзмітрыеўна,

бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Дзяржаўнай установе адукацыі «Дзівінскі дзіцячы дом» (1960) – 65 гадоў // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 192–193.
  2. Елизарова, Ж. Всё для наших детей : [в рамках акции «Наши дети» председатель Дивинского сельисполкома Вера Пикула посетила Дивинский детский дом] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2025. 25 студзеня (№ 4). С. 12.
  3. Андросова, О. Подарки от добрых волшебников : [в Дивинском детском доме прошла республиканская новогодняя благотворительная акция «Наши дети»] / Ольга Андросова // Кобрынскі веснік. 2024. 28 снежня (№ 52). С. 12.
  4. Дмитриев, П. Визит в детский дом : [в рамках республиканской новогодней акции «Наши дети» депутат областного Совета депутатов по Южному округу № 36 Руслан Чиботарь посетил Дивинский детский дом] / Павел Дмитриев // Кобрынскі веснік. 2024. 28 снежня (№ 52). С. 7.
  5. Бакун, Е. Прекрасное рядом : [воспитанники Дивинского детского дома в рамках профориентационной работы посетили ОАО «Днепро-Бугское»] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2024. 26 кастрычніка (№ 43). С. 12.
  6. Приходите в наш дом, наши двери открыты... : [в Дивинском детском доме прошел День открытых дверей] / по информации Дивинского детского дома подготовил Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2023. 31 мая (№ 39). С. 5.
  7. Елизарова, Ж. Чужих детей не бывает / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2021. 28 жніўня (№ 68). С. 9.
  8. Дмитрий Лукашенко вручил подарки воспитанникам Дивинского детского дома // Кобрин-информ. 2020. 31 декабря (№ 1). С. 2.
  9. Савчук, М. 60 лет Дивинскому детскому дому / материал подготовила Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2020. 26 марта (№ 13). С. 2–3.
  10. Пашкович, Л. В. Дом, который стал родным : [Дивинский детский дом Кобринского района отметил 60-летний юбилей] / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2020. 11 сакавіка. С. 5.
  11. Пераднавагоднія чароўныя імгненні... : [у рамках акцыі «Нашы дзеці» старшыня рэспубліканскага дзяржаўна-гарадскога аб'яднання «Прэзідэнцкі спартыўны клуб» Д. Лукашэнка наведаў Дзівінскі дзіцячы дом] / Святлана Яскевіч [і інш.] // Звязда. 2019. 31 снежня. С. 3.
  12. Пашкович, Л. К классике – с увлечением : [Роман Чишко – один из лучших воспитанников Дивинского детского дома] / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2019. 27 красавіка. С. 4.
  13. Пашкович, Л. Новая группа для дошкольников : [в Дивинском детском доме открылась группа для детей дошкольного возраста с психофизическими особенностями] / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2019. 23 красавіка. С. 4.
  14. Пашкович, Л. Музыка – это моё : [история успеха воспитанницы Дивинского детского дома В. Ярошик] / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2018. 30 чэрвеня. С. 9.
  15. Беларуска Вера Ярошык заняла другое месца ў вакальным шоу «Ты супер!» // Звязда. 2018. 29 мая. С. 8.
  16. Шевцова, Д. Болеем за белоруску : [16-летняя В. Ярошик из аг. Дивин стала финалисткой вокального проекта «Ты супер!»] / Дарья Шевцова // Комсомольская правда. 2018. 24 мая. С. 14.
  17. Пашкович, Л. Дом, где двери всегда открыты : [в Дивинском детском доме прошел День открытых дверей] / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2017. 27 мая. С. 4.
  18. Сергеев, И. Здоровье – в игре : [в Дивинском детском доме появилась «сенсорная комната»] / Иван Сергеев // Заря. 2016. 11 февраля. С. 2.
  19. Петроченко, А. Куда приходит детство : [сегодняшний день Дивинского детского дома] / Анна Петроченко // Рэспубліка. 2016. 21 студзеня. С. 9.
  20. Пашкович, Л. Праздник – на одни пятёрки! : [Дивинский детский дом отметил 55-летний юбилей] / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2015. 11 сакавіка. С. 2.
  21. Пикула, В. Наедине со всеми : [размышления директора Дивинского детского дома Веры Пикулы накануне 55-летнего юбилея учреждения] / Вера Пикула // Кобрынскі веснік. 2015. 4 сакавіка. С. 6.
  22. Аб узнагароджанні Загадам Міністэрства адукацыі № 125 ад 30.09.2014 : [В. П. Пікула, дырэктар ДУ «Дзівінскі дзіцячы дом», узнагароджана нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі»] // Настаўніцкая газета. 2014. 4 кастрычніка. С. 5.
  23. Пашкович, Л. Чужих детей не бывает.../ Л. Пашкович // Кобрынскi веснiк. 2010. 4 жніўня. C. 2.
  24. Васюк, Н. Юбилей с ноткой ностальгии : [юбилей Дивинской школы-интерната] / Н. Васюк // Кобрин-информ. 2010. 11 марта. C. 3.
  25. Ковалёва, А. Приходите в наш дом, наши двери открыты... : [Дивинскому детскому дому – 50 лет] / А. Ковалёва // Вечерний Брест. 2010. 26 февраля. C. 4.
  26. Бялоў, Д. Ад школы-інтэрната – да дзіцячага дома : [Дзівінскі дзіцячы дом] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскi веснiк. 2010. 10 лютага. C. 4–5.
  27. Петроченко, И. Детский дом вместо школы-интерната : [Дивинская школа-интернат реорганизована в детский дом] / И. Петроченко // Вечерний Брест. 2009. 23 сентября. C. 3.
  28. Пянко, А. Принять душой и сердцем : [дивинчане небезразличны к судьбе детей, которые воспитываются в местной школе-интернате] / Алексей Пянко // Кобрынскi веснiк. 2008. 24 снежня. C. 4.
  29. Гармель, Е. Встреча друзей – настоящий праздник : [Дивинская школа-интернат] / Елена Гармель // Заря. 2007. 10 марта. C. 6.
  30. Пянко, А. Дом – колыбель детства : [Дивинская школа-интернат] / Алексей Пянко // Кобрынскi веснiк. 2007. 12 декабря. C. 2.
  31. Пятроўская, М. Там рэаліі з надзеяй перапляліся : [45 год Дзівінскай школе-інтэрнату] / Марыя Пятроўская // Кобрынскi веснiк. 2005. 5 сакавіка. С. 2.
  32. Новоселье в Дивинской школе-интернате // Вечерний Брест. 2004. 3 сентября (№ 70). С. 1.
  33. Пятроўская, М. Добрачыннасць без межаў : [выхаванцы Дзівінскай школы-інтэрната паедуць на адпачынак у Англію, Бельгію, Ірландыю, ЗША] / Марыя Пятроўская // Кобрынскi веснiк. 2004. 22 мая. С. 3.
  34. Бондараў, Ю. Падарунак ад прынцэсы Люксембурга : [выхаванцам Дзівінскай школы-інтэрната] / Ю. Бондараў // Настаўніцкая газета. 1999. 9 кастрычніка. С. 1.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 18 разоў Апошняя змена Панядзелак, 21 Красавік 2025 14:45