Чацвер, 22 Май 2025 12:01

2025 г. — 20 гадоў з часу стварэння народнай літаратурна-паэтычнай студыі «Белый аист» (Кобрын; 2005)

Аматарскае літаратурнае аб’яднанне «Белый аист» было створана ў лістападзе 2005 г. па ініцыятыве Васіля Іосіфавіча Паўзуна, урача-афтальмолага і вялікага аматара паэзіі. Эмблемай паэтычнага клуба стаў белы бусел — сімвал Беларусі. З лістапада 2009 г. клуб «Белый аист» пачаў дзейнічаць пры Кобрынскім Палацы культуры, што адкрыла новыя перспектывы ў рабоце.

Значныя перамены адбыліся з прыходам у 2010 г. на пасаду кіраўніка літаратурнага аб’яднання Людмілы Іванаўны Лазюк, філолага, настаўніка вышэйшай катэгорыі. Таленавітаму кіраўніку ўдалося аб’яднаць людзей розных узростаў, прафесій, поглядаў, якіх збліжае любоў да літаратурнай творчасці і жаданне падзяліцца багаццем сваёй творчай натуры. Праца вялася ў трох напрамках: садзейнічанне творчаму росту аўтараў і выканаўцаў, раскрыццё новых здольнасцей, культурна-асветніцкая работа. Важнай падзеяй для літаратурнага клуба стаў выхад у свет першага зборніка прозы і лірыкі аўтараў Кобрыншчыны «Вдохновение» (2010).

За дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай творчасці, якая адпавядае мастацкаму ўзроўню і творчым паказчыкам, папулярызацыі нацыянальных культурных каштоўнасцей і актыўную канцэртную дзейнасць аб’яднанню ў красавіку 2014 г. прысвоена ганаровае найменне «народны аматарскі калектыў». За новым статусам — актыўная канцэртная дзейнасць, выхад у свет аўтарскіх і калектыўных зборнікаў, выставы. Вынікам творчасці сталі выдадзеныя калектыўныя зборнікі лірыкі і прозы «Свет Великой Победы» (2015), «Под крылом «Белого аиста» (2015), «Зямля бацькоў дае натхненне» (2017), «Война. Победа. Память» (2020), «И льётся с небес вдохновенье» (2020), «Гимн любви» (2024), а таксама больш за 40 аўтарскіх кніг, складальнікам, рэдактарам і карэктарам большасці з якіх была Л. І. Лазюк.

У верасні 2019 г. аб’яднанне ўзначаліла Галіна Андрэеўна Балахоўская, настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Кобрынскія паэты заўсёды вызначаліся актыўнай жыццёвай пазіцыяй і неабыякавасцю да ўсяго, што адбываецца. Іх плённая дзейнасць на карысць роднага краю была ацэнена, і ўжо тройчы яны пацвердзілі найменне «народны калектыў».

З 2024 г. народнае аматарскае аб’яднанне змяніла назву, цяпер гэта народная літаратурна-паэтычная студыя «Белый аист». Кіраўніцтва літаратурна-паэтычнай студыяй, якая на цяперашні час налічвае 33 удзельнікі, ажыццяўляюць Васіль Ярмашук і Наталля Нікалайчук.

Для папулярызацыі мастацкага слова кобрынскія паэты выкарыстоўваюць разнастайныя формы: літаратурныя чытанні, гульні, гасцёўні, творчыя майстэрні, сустрэчы. Удзельнікамі студыі вядуцца заняткі Школы маладога паэта, праводзяцца майстар-класы, арганізоўваюцца масты сяброўства і творчасці з аматарскімі літаратурнымі і бардаўскімі клубамі іншых гарадоў. Штогод збіраюцца на калядныя чытанні, на мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ведаў, Дню беларускага пісьменства, Міжнароднаму дню роднай мовы, Сусветнаму дню паэзіі, прымаюць удзел у дабрачынных акцыях.

Вершы ўдзельнікаў «Белого аиста» друкуюцца ў газетах «Кобрынскі веснік», «Заря», «Друг пенсионера», «Духовный вестник», «Літаратура і мастацтва»; не раз друкаваліся на старонках беларуска-ўкраінскага часопіса «Справа». Зборнік вершаў і казак Марыі Кірылюк і Зоі Майстровіч быў выдадзены ў Польшчы. Надзея Момлік, Наталля Цярэнцьева, Міхаіл Кулеш з’яўляюцца членамі Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў.

На словы паэтаў напісана каля 50 песень у супрацоўніцтве з вядомымі кампазітарамі: Т. Юркевіч (Брэст), У. Мяцельскі (Пінск), М. Нікіціна (Мінск), А. Кірыеўскі (Кобрын). Выдадзена два CD-дыскі песень Юрыя Харэвіча і чатыры дыскі песень Мікалая Крывагуза.

Народная літаратурна-паэтычная студыя «Белый аист» не толькі актыўна падтрымлівае творчыя ініцыятывы, але і стварае ўласныя традыцыі. Пад яе эгідай пры непасрэдным удзеле члена калектыву Юрыя Харэвіча з падтрымкай СТАА «ВП Палессе» з 2011 г. на Кобрыншчыне праходзіць фестываль бардаўскай песні і паэзіі «Сонечны», які аб’ядноўвае творцаў з розных куткоў Беларусі, Расіі і які заявіў аб сабе як аб значнай культурнай падзеі Брэстчыны. Фестываль традыцыйна праводзіцца з мэтай падтрымкі і развіцця жанру бардаўскай песні, раскрыцця новых творчых імёнаў, аказання дапамогі творчаму росту аўтараў і выканаўцам песень.

Значную ўвагу ўдзельнікі студыі надаюць літаратурнаму краязнаўству: наладжаны цесныя творчыя адносіны з ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», падтрымліваецца сувязь з агульнаадукацыйнымі і прафесіянальна-тэхнічнымі ўстановамі горада і раёна.

Таленавітых паэтаў «Белого аиста» ведаюць далёка за межамі раёна. Яны неаднаразова станавіліся пераможцамі конкурсаў абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. Удзельнікі літаратурна-паэтычнай студыі з вялікім поспехам выступаюць на розных фестывалях і святах, заўсёды прывозяць адтуль шматлікія ўзнагароды. У перспектыве работы студыі шмат планаў, імкненняў, шмат творчасці.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.

Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай.

Курачук Святлана Дзмітрыеўна,

бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Гимн любви : стихи поэтов народной литературно-поэтической студии «Белый аист» / сост.: Н. Н. Николайчук, В. А. Ярмашук ; ред. М. И. Кулеш. – Кобрин, 2025. – 133 с.
  2. Война. Победа. Память: стихи поэтов народного любительского объединения «Белый аист» о Великой Отечественной войне. – Кобрин : Дворец культуры, 2020. – 68 с.
  3. И льется с небес вдохновенье: стихи поэтов народного любительского объединения «Белый аист» / [составитель и редактор Л. И. Лазюк]. – Кобрин : Дворец культуры, 2020. – 71 с.
  4. Под крылом «Белого аиста» : к 10-летию народного любительского объединения «Белый аист» / сост. и ред. Л. И. Лазюк. – Кобрин, 2015. – 122 с.
  5. Свет Великой Победы : стихи и песни поэтов народного любительского объединения «Белый аист» о Великой Отечественной войне / сост. и ред. Л. И. Лазюк. – Кобрин : Дворец культуры, 2015. – 44 с.
  6. Зямля бацькоў дае натхненне : вершы / Народнае аматарскае аб’яднанне «Белый аист» ; [укладальнік і рэдактар Л. І. Лазюк]. – Кобрын : Палац культуры, 2017. – 75, [1] с.
  7. Вдохновение : сборник прозы и лирики Кобринщины / сост. Т. Н. Садовничек. – Брест : Альтернатива, 2010. – Вып. 1. – 336 с.
  8. Паэтычны клуб «Белый аист» // Літаратурная карта Берасцейшчыны. Брэст, 2008. С. 313–314.
  9. Народнае аматарскае літаратурнае аб’яднанне «Белы бусел» (2005) – 20 гадоў // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 197.
  10. Белов, Д. В каждом слове – боль о войне : [накануне Дня Победы состоялась презентация поэтического сборника «Свет Великой Победы» участников «Белого аиста»] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2025. 17 мая (№ 20). С. 15.
  11. Дубіна, Л. Белавежская пушча – краю нашага слава! / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2023. 7 кастрычніка. С. 15.
  12. Дубіна, Л. «Пад крылом «Белого аиста» : [пра дзейнасць народнага аматарскага аб'яднання «Белый аист»] / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2023. 4 лістапада. С. 20.
  13. Кандрашук, Н. Пушчанская музыка восені : [удзельнікі літаратурных клубаў «Белы бусел» і «ПаэтыКо» прымалі ўдзел у Першым фестывалі бардаўскай песні і паэзіі] / Наталля Кандрашук // Літаратура і мастацтва. 2022. 21 кастрычніка (№ 42). С. 3.
  14. Дубіна, Л. Свяціў усім сваім святлом... : [пра паэта, кампазітара, члена літаратурнага аб’яднання «Белы бусел» Мікалая Крывагуза, які нядаўна пайшоў з жыцця] / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2022. 5кастрычніка. С. 8.
  15. Дубіна, Л. Гучы, роднае слова! : [у СШ № 3 г. Кобрына прайшоў тыдзень беларускай мовы з удзелам членаў народнага аматарскага аб'яднання «Белы бусел»] / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2022. 28 верасня. С. 8.
  16. Елизарова, Ж. Под крылом «Белого аиста» / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2021. 23 чэрвеня. С. 8.
  17. Бакун, А. Чалавеку патрэбна слова... : [пра народнае аматарскае аб'яднанне «Белый аист»] / Алена Бакун // Кобрынскі веснік. 2021. 8 мая. С. 15.
  18. Бакун, А. Пад крыламі творчасці : [пра народнае аматарскае аб’яднанне «Белый аист»] / Алена Бакун // Кобрынскі веснік. 2020. 9 снежня. С. 8.
  19. Савчук, М. Поэзия – чудесная страна : [15 лет в г. Кобрине успешно функционирует народное любительское объединение «Белый аист»] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2020. 25 июня (№ 26). С. 4.
  20. Дубіна, Л. Які ж прыгожы гэты свет! : [удзельнікі народнага аматарскага аб’яднання «Белы бусел» прынялі ўдзел у прамым эфіры перадачы Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё] / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2020. 26 лютага (№ 15). С. 8.
  21. Дубина, Л. «Солнечный» собрал друзей : [состоялся VIII открытый фестиваль бардовской песни и поэзии «Солнечный», инициаторами которого являются и члены объединения «Белый аист»] / Людмила Дубина // Кобрынскі веснік. 2019. 22 чэрвеня. С. 12.
  22. Савчук, М. И в каждой строчке вдохновенье : [истинные ценители поэзии составляют основной костяк народного любительского объединения «Белый аист»] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2019. 21 марта (№ 12). С. 4.
  23. Пальто, К. Каб свет паэзіі пазнаць ... : [удзельнікі народнага аматарскага аб’яднання «Белы бусел» святкавалі Дзень роднай мовы] / Ксенія Пальто // Кобрынскі веснік. 2019. 2 сакавіка. С. 9.
  24. Дубіна, Л. Вялікі патэнцыял кобрынскіх паэтаў : [вершы кобрынскіх паэтаў народнага аматарскага аб'яднання «Белы бусел» увайшлі ў дзявяты нумар літаратурнага альманаха «Жырандоля»] / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2018. 5 мая. С. 15.
  25. Дубіна, Л. Пакуль гучаць паэзіі хвалюючай радкі : [удзельнікі народнага аматарскага аб’яднання «Белы бусел» ахвотна адклікаюцца на сустрэчы з моладдзю] / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2017. 16 снежня. С. 4.
  26. Дубіна, Л. Творчыя і ... народныя : [народнае аматарскае аб’яднанне «Белы бусел» прадставіла творчую справаздачу] / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2017. 8 лютага. С. 8.
  27. Пальто, К. Прайшліся шляхамі Скарыны : [члены народнага аматарскага аб'яднання «Белы бусел» арганізавалі гісторыка-літаратурнае падарожжа «Шляхамі Францыска Скарыны: 500-годдзе беларускага кнігадрукавання»] / Ксенія Пальто // Кобрынскі веснік. 2017. 9 верасня. С. 3.
  28. Дубіна, Л. І гучала гітара... : [адбыўся традыцыйны фестываль бардаўскай песні і паэзіі «Сонечны»] / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2017. 28 чэрвеня. С. 3.
  29. Дубіна, Л. Творчыя і... народныя : [народнае аматарскае аб’яднанне «Белы бусел» прадставіла творчую справаздачу] / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2017. 8 лютага. С. 8.
  30. Солнечная струна : [прошел V городской фестиваль авторской песни «Солнечный», организатором выступил исполнитель авторской песни, участник народного любительского объединения «Белы бусел» Ю. Харевич] // Вечерний Брест. 2016. 29 июня. С. 6.
  31. Дубіна, Л. Гучы, роднае слова! : [да Міжнароднага дня роднай мовы удзельнікі народнага аматарскага аб`яднання «Белы бусел» правялі літаратурна-музычную гасцёўню «Гімн роднай мове»]/ Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2016. 24 лютага. С. 8.
  32. Дубина, Л. Поэтический свет Рождества : [организаторами мероприятия к Рождеству Христову выступили члены народного любительского объединения «Белый аист»] / Людмила Дубина // Кобрынскі веснік. 2016. 6 студзеня. С. 2.
  33. Дубіна, Л. Пад крыламі «Белага бусла» : [народнае літаратурнае аматарскае аб'яднанне «Белы бусел» адзначыла сваё 10-годдзе] / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2015. 9 снежня. С. 8.
  34. Казакова, А. Поэзия войны священна : [литературное объединение «Белый аист» организовало поэтический вечер «Поэзия войны священна» для школьников города] / Анна Казакова // Кобрин-информ. 2015. 26 марта. С. 3.
  35. Дубіна, Л. Слова роднае люблю : [літаратурная гасцёўня, праведзеная ў абласной бібліятэцы і прысвечаная роднай мове, адбылася з удзелам аматарскага аб'яднання «Белы бусел»] / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2015. 11 сакавіка. С. 8.
  36. Дубина, Л. «Белый аист» стал «народным» : [в 2014 г. сообществу кобринских поэтов было присвоено звание «народного»] / Людмила Дубина // Кобрынскі веснік. 2015. 1 студзеня. С. 5.
  37. Елизарова, Ж. «Служенье муз не терпит суеты»... : [Кобринскому литературно-поэтическому клубу «Белый аист» исполнилось пять лет] / Жанна Елизарова // Кобрин-информ. 2010. 18 ноября. C. 3.
  38. Гром, А. Презентация «Вдохновения» / Анна Гром // Кобрынскi веснiк. 2010. 2 кастрычніка. C. 12.
  39. Кандрашук, Н. З-пад пяра : [«Натхненне» – так называецца зборнік прозы і лірыкі Кобрыншчыны] / Наталля Кандрашук // Лiтаратура і мастацтва. 2010. 1 кастрычніка. C. 3.
  40. Гром, А. И «Вдохновенья» час настал : [о сборнике поэтов «Белого аиста»] / Анна Гром // Кобрынскi веснiк. 2010. 14 жніўня. C. 12.
  41. Сацук, Т. Поэтический взлёт «Белого аиста» / Татьяна Сацук // Кобрин-информ. 2007. 5 июля. C. 7.
Чытаць 31 разоў