Чацвер, 05 Чэрвень 2025 10:31

24 красавіка 2025 г. — 40 гадоў з пачатку пралогу ІІІ фестывалю мастацкай самадзейнасці сацыялістычных краін у г. Брэсце (1985)

ІІІ фестываль мастацкай самадзейнасці сацыялістычных краін праводзіўся з мая па лістапад 1985 г. на тэрыторыі ПНР, ГДР і ЧССР. Дэвіз фестывалю — «Сацыялізм, мір, праца, творчасць!». Фестываль быў прысвечаны 40-годдзю Перамогі над фашызмам.

Пралог фестывалю правялі 24–26 красавіка ў г. Брэсце. 23 красавіка тут сустракалі дэлегацыі з Балгарыі, Венгрыі, В’етнама, Кубы, Манголіі, Кампучыі. У складзе дэлегацыі ПНР быў ансамбль песні і танца з г. Любліна, дэлегацыі ЧССР — фальклорны ансамбль «Эканом» з г. Браціславы, дэлегацыі ГДР — тэатр танца паштовых работнікаў з г. Лейпцыга. На чале дэлегацыі Міністэрства культуры СССР быў намеснік міністра культуры СССР В. В. Сяроў. У яе складзе загадчык сектара аддзела прапаганды ЦК КПСС В. М. Касцецкі, лётчык-касманаўт, Герой Савецкага Саюза В. Д. Зудаў і інш., з вядомых творчых асоб — кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР Д. Ф. Тухманаў.

Адбылася прэс-канферэнцыя для журналістаў. Паведамленне аб парадку правядзення пралогу фестывалю, аб калектывах, якія прымаюць удзел, зрабілі першы намеснік міністра культуры БССР У. А. Гілеп, начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама В. А. Клімчук, главы дэлегацый ПНР і ЧССР. У той жа дзень адбыліся першыя канцэрты-сустрэчы інтэрнацыянальнай дружбы ў Палацы культуры прафсаюзаў, Доме культуры будаўнічага трэста № 8, Доме культуры электрамеханічнага завода.

24 красавіка адбылася галоўная падзея пралога — мітынг у мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой». У мітынгу прынялі ўдзел першы сакратар Брэсцкага абкама КПБ Я. Я. Сакалоў, намеснік старшыні Савета Міністраў БССР І. І. Мазай, партыйныя, савецкія і камсамольскія работнікі. Ад імя Міністэрства культуры СССР пралог фестывалю адкрыў В. В. Сяроў. Старшыня аргкамітэта фестывалю, намеснік міністра культуры ГДР Фрыдгельм Граббе расказаў аб гісторыі гэтага фестывалю.

Пасля заканчэння мітынгу пачалося святочнае шэсце самадзейных калектываў Брэстчыны, гасцей і грамадскасці ў кірунку крэпасці. На пл. Цырыманіялаў адбылася ўрачыстая мастацка-палітычная маніфестацыя «Салют Перамогі», прысвечаная 40-годдзю Перамогі. Рытуал маніфестацыі ўключаў вынас сцяга крэпасці-героя, зварот медыцынскай сястры ў час абароны крэпасці Настассі Антонаўны Аршынавай.

На трэці дзень пралога, 25 красавіка, дэлегацыі сацыялістычных краін наведалі МК «Брэсцкая крэпасць-герой», усклалі кветкі да Вечнага агню, азнаёміліся з экспазіцыяй Музея абароны Брэсцкай крэпасці. Прадстаўнікі дэлегацый ЧССР, ПНР і ГДР перадалі мемарыяльнаму комплексу зямлю з пахаванняў савецкіх воінаў, якія загінулі за вызваленне Еўропы ад фашызму.

У той же дзень адбыліся вечары інтэрнацыянальнай дружбы ў калгасах. Калгас «Савецкая Беларусь» Камянецкага раёна прымаў гасцей з ЧССР, В’етнама і Кампучыі. Аб дасягненнях калгаснікаў, росквіце мастацкай творчасці расказаў старшыня калгаса, Герой Сацыялістычнай Працы У. Л. Бядуля. Выступілі фальклорны ансамбль «Эканом» (ЧССР), удзельнікі мастацкай самадзейнасці калгаса. У заключэнне канцэрта ўсе разам праспявалі песні «Пусть всегда будет солнце» і «Катюша».

Калгас «Запаветы Леніна» Маларыцкага раёна прымаў дэлегацыі Венгрыі, Манголіі, Польшчы. Мясцовыя самадзейныя артысты паказалі гасцям харэаграфічную кампазіцыю «Званы Хатыні». Выступіў ансамбль песні і танца з Любліна. Напрыканцы ўсе разам спявалі «Катюшу».

Працаўнікі калгаса «Пагранічнік» Брэсцкага раёна сустракалі гасцей з Балгарыі, ГДР і Кубы. Госці з гаспадарамі ўсклалі кветкі да помніка загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Інтэрнацыянальны канцэрт адкрылі самадзейныя артысты Прыбужжа: ансамбль саўгаса «Брэсцкі», дзіцячы хор, ансамбль народных інструментаў калгаса «Іскра», харавога калектыву калгаса «Пагранічнік» і інш. Ад гасцей выступаў тэатра танца з Лейпцыга.

Чацвёрты дзень пралогу, 26 красавіка, прайшоў у пасёлку Астрамечава — сядзібе калгаса-камбіната «Памяць Ільіча» Брэсцкага раёна. Жыхары ўпрыгожылі свае дамы даматканымі пакрываламі і рушнікамі, на вуліцах былі накрыты сталы з караваямі, пячэннем, квасам і іншымі пачастункамі. Проста на вуліцах выступалі калектывы гасцей і гаспадароў.

Пралог фестывалю завяршыўся вялікім гала-канцэртам у Брэсцкім палацы культуры прафсаюзаў. Выступілі калектывы дэлегацый ГДР, ЧССР і ПНР, самадзейныя артысты з Расіі, Беларусі і Узбекістана. Цэнтральным нумарам гала-канцэрта стала вакальна-харэаграфічная кампазіцыя «Песню дружбы запевает молодёжь» з удзелам ансамбля «Эканом» (ЧССР), ансамбля песні і танца з ПНР, тэатра танца з ГДР, ансамбля народнага танца «Радасць» з Брэста.

Урачыстае адкрыццё ІІІ фестывалю мастацкай самадзейнасці сацыялістычных краін адбылося 1 мая ў Берліне. Савецкая мастацкая група ўключала лепшыя калектывы і асобных выканаўцаў з Беларусі, Украіны, Узбекістана, Малдовы, Чачэна-Інгушскай АССР і Чувашскай АССР, гарадоў Масквы і Яраслаўля, Маскоўскай вобласці. У праграме фестывалю — выставы, канцэрты, фільмы.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.

Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.

Сухапар У. В., загадчык сектара рэгіянальнай бібліяграфіі

 

  1. Пролог III фестиваля художественной самодеятельности социалистических стран (г. Брест) / [Т. И. Смирнова]. – Минск, 1985. – 6 с. – (Серия 4, вып. 6 : информ. сообщ. / Гос. б-ка БССР им. В. И. Ленина, Отд. науч. информ. по проблемам культуры и искусства ; № 7, ДОР).
  2. Россихин, В. Праздник новой улицы : [о встрече с участниками пролога фестиваля в Остромечево Брестского района] / В. Россихин // Заря над Бугом. Брест, 1985. 2 мая. С. 3.
  3. Костерова, Н. «Социализм, мир, труд, творчество» / Н. Костерова // Знамя юности. 1985. 1 мая.
  4. Гусько, І. Дружба – назаўсёды : [аб сустрэчы ў калгасе «Запаветы Леніна» Маларыцкага раёна] / І. Гусько // Сельскае жыццё. Маларыта, 1985. 1 мая. С. 3.
  5. Павлов, В. Вечер дружбы : [о встрече с делегациями ГДР, Болгарии и Кубы в колхозе «Пограничник» Брестского района] / В. Павлов // Заря над Бугом. Брест, 1985. 1 мая. С. 4.
  6. Скуратава, Т. Дружба навекі : [аб сустрэчы з дэлегацыямі ў калгасе «Савецкая Беларусь» Камянецкага раёна] / Т. Скуратава // Ленінец. Камянец, 1985. 1 мая. С. 3.
  7. Крейдич, М. Неповторимые мгновения : [о посещении участниками пролога фестиваля колхоза-комбината «Память Ильича» Малоритского района] / М. Крейдич //Заря. 1985. 30 апреля.
  8. Александров, Н. Таланты в гости едут к нам / Н. Александров // Заря. 1985. 30 апреля.
  9. Александров, Н. О мире – языком искусства / Н. Александров // Заря. 1985. 30 апреля.
  10. Скуратова, Т. Песня о мире : [о встрече участников фестиваля с тружениками колхоза «Советская Белоруссия» Каменецкого района] / Т. Скуратова // Сельская газета. 1985. 28 апреля.
  11. Костерова, Н. Яркий праздник / Н. Костерова // Знамя юности. 1985. 28 апреля.
  12. Сустрэча сяброў : [аб сустрэчы дэлегацый фестывалю ў калгасе «Савецкая Беларусь» Камянецкага раёна] // Ленінец. Камянец, 1985. 27 красавіка. С. 1.
  13. Тепло братских рукопожатий // Заря. 1985. 27 апреля.
  14. Дзюбайла, С. Разам мір мацаваць / С. Дзюбайла // Чырвоная змена. 1985. 27 красавіка.
  15. Александров, Н. О мире, о дружбе, о мужестве / Н. Александров // Советская культура. 1985. 27 апреля. С. 8.
  16. Мельник, И. Победе посвящается / И. Мельник // Правда. 1985. 26 мая.
  17. Александров, Н. Симфония памяти / Н. Александров // Заря. 1985. 26 апреля.
  18. «Нам мир завещано беречь» // Знамя юности. 1985. 26 апреля.
  19. Костерова, Н. Брест принимает гостей / Н. Костерова // Знамя юности. 1985. 25 апреля.
  20. Александров, Н. Дружба на все времена / Н. Александров, А. Чабанюк, Л. Юнчик // Заря. 1985. 25 апреля.
  21. Александров, Н. Запев дружбы / Н. Александров // Заря. 1985. 24 апреля.
  22. Фестиваль стартует в Бресте // Советская культура. 1985. 23 апреля. С. 8.
  23. Русаковіч, В. Трэці мׇжнародны… / В. Русаковіч // Літаратура і мастацтва. 1985. 19 красавіка. С. 2.
Чытаць 36 разоў Апошняя змена Чацвер, 05 Чэрвень 2025 11:05