Раман Левін вучыўся ў школе, наведваў драматычны гурток у Доме піянераў. 21 чэрвеня 2041 г. ён дапазна затрымаўся на генеральнай рэпетыцыі п’есы «Белеет парус одинокий». А раніцай пачалася вайна. Бацька — афіцэр НКУС — з дому пабег у штаб. У першы дзень вайны на вуліцы загінуў дзядуля.
У кастрычніку Раман з маці Серафімай (Сімай), бабуляй Рахіль, старэйшай сястрой Тамарай былі пераселены ў яўрэйскае гета, у якім апынуліся каля 20 тысяч чалавек. У красавіку 1942 г. Раман з маці былі пераведзены на працу ў панскую гаспадарку ў в. Пятровічы, што каля Жабінкі. У сярэдзіне кастрычніка 1942 г. Брэсцкае гета было знішчана, вязні былі расстраляны.
Калі паліцаі прыйшлі ў Пятровічы забіраць на расстрэл, Раману ўдалося схавацца, а маці з іншымі яўрэямі немцы забілі. Пасля блуканняў па ваколіцах Раман прытуліўся ў Жабінцы ў полькі Флорыі Будзішэўскай. За сувязь з партызанамі немцы расстралялі Ф. Будзішэўскую напрыканцы акупацыі. У 2005 г. Флорыя Будзішэўская пасмяротна ўзнагароджана званнем «Праведнік народаў свету».
У ліпені 1944 г. Раман сустрэўся з бацькам у Казані, які ўладкаваў яго ў мясцовае Сувораўскае ваеннае вучылішча, якое толькі арганізавалася. Пасля заканчэння вучылішча Раман Левін жыў у розных гарадах, дзе служыў бацька: Патсдаме, Кіеве, Кішынёве. Працаваў фрэзероўшчыкам, майстрам на заводах Адэсы (1950–1954) і Харкава (1954–1960), у апошнім і застаўся жыць, пісаў вершы. У 1961–1968 гг. кіраваў літаратурнай студыяй пры Палацы культуры будаўнікоў.
Значнае месца ў лёсе Р. А. Левіна заняла сустрэча з пісьменнікам Сяргеем Сяргеевічам Смірновым, даследчыкам гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці. Разам яны наведаліся ў Пятровічы і знайшлі забытую магілу расстраляных. Па хадатайніцтве Рамана Аляксандравіча ў 1970 г. на магіле з’явіўся сціплы абеліск. У знакамітай дакументальнай кнізе С. С. Смірнова «Брестская крепость» ёсць глава пра гісторыю ўратавання Рамана Левіна — «Мальчик из Бреста».
Друкавацца як паэт пачаў у 1952 г. (газета «Молодёжь Молдавии»). Першай сур’ёзнай публікацыяй Рамана Левіна стаў цыкл вершаў, прысвечаных Брэсту, у часопісе «Огонёк» у 1957 г. А праз год у Харкаве выйшла яго першая кніга паэзіі «Цена счастья». У канцы 1950-х паступіў на завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве, закончыў у 1964 г. У 1962 г. яго прынялі ў Саюз пісьменнікаў СССР, у 1990 г. — у Саюз пісьменнікаў Украіны. Аўтар трох дзесяткаў кніг паэзіі і прозы. Нязменна ў сваёй творчасці паэт закранаў тэму памяці аб трагедыі саракавых-ракавых. Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета УССР (1980), прэміяй імя Н. Олеся (1997).
Да жанру прозы Раман Левін звяртаецца, калі хоча расказаць яшчэ і яшчэ раз аб перажытым. Выйшла ў свет яго аўтабіяграфічная аповесць «За неимением гербовой печати» (1981). Пра жабінкаўскі перыяд жыцця Раман Аляксандравіч напісаў аповесць «У вас доброе сердце, мадам…» (2004). Навукова-асветніцкі цэнтр «Халакост» у Маскве выдаў дакументальную кнігу Р. А. Левіна «Мальчик из гетто» (1996). Гэта жывы аповяд з яго своеасаблівай стылістыкай, непаўторнымі інтанацыямі непасрэднага сведкі і ўдзельніка. Здаецца, што напісана яна не дарослым, а дзіцём — тым самым «хлопчыкам з гета».
З 2001 г. Раман Аляксандравіч быў нязменным удзельнікам і галоўным героем міжнародных канферэнцый школьнікаў і студэнтаў «Холокост: память и предупреждение», якія ладзіліся ў Брэсце. Напісаў сцэнарый, па якому ў Расіі знялі дакументальны фільм «Брестское гетто». У Францыі выйшла яго кніга на французскай мове пад назвай «Рэм, хлопчык з гета».
Кожныя некалькі гадоў ён прыязджаў у Брэст і Пятровічы, каб наведаць магілы, сустрэцца з сябрам — Таццянай Міхайлаўнай Ходцавай, былым навуковым супрацоўнікам Музея абароны Брэсцкай крэпасці, з якой пасябраваў яшчэ ў 1950-я. У сярэдзіне 1990-х гг. Рамана Аляксандравіча ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці пазнаёмілі з дакументамі вязняў гета, дзе знайшлі анкету Сімы Левінай, 1905 года нараджэння; у анкеце яе рукою быў запісаны сын Раман. «Для меня всякая поездка в Брест — это великое эмоциональное напряжение и волнение», — прызнаваўся Раман Аляксандравіч.
На пачатку 2000-х Раман Аляксандравіч пераехаў з Харкава да дачкі, якая вырашыла жыць у Германіі, уладкавалася па праграме дапамогі ахвярам Халакосту. Р. А. Левін памёр у верасні 2022 г. Яго ўспаміны, сведчанні аб жахах вайны застануцца з намі, каб мы памяталі і ведалі, што такое вайна і нацызм.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.
Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар У. В., загадчык сектара рэгіянальнай бібліяграфіі
Творы Р. А. Левіна
- У вас доброе сердце, мадам… : повествование о событиях и судьбах, извлеченных из небытия : проза, поэзия / Роман Левин. – Харьков : Майдан, 2004. – 339 с. : ил.
- Параллельные миры : стихи, проза / Роман Левин. – Харьков : Майдан, 2001. – 211 с.
- Мальчик из гетто : [воспоминания и стихи] / Роман Александрович Левин ; предисл. Ильи Альтмана. – Москва : Научно-просветительный центр «Холокост», 1996. – 96 с. : ил. – (Российская библиотека Холокоста).
- Погода на завтра : стихи / Роман Левин. – Харьков : Майдан, 1995. – 143 с.
- Когда отзовётся... : стихи / Роман Левин. – Харьков : Прапор, 1988. – 95 с. : ил.
- Стремительный полдень : стихи / Роман Левин. – Киев : Днiпро, 1984. – 179 с.
- За неимением гербовой печати : повести / Роман Левин. – Харьков : Прапор, 1981. – 280 с.
- Маладзёжнае кафэ ў Брэсце : [верш] / Раман Левін ; пер. Р. Бензерука // Бензярук, Р. Вясёлка сяміколерная : вершы і пераклады / Расціслаў Бензярук. Брэст : Акадэмія, 2005. С. 36.
- Я не насіў жоўтыя латы : з успамінаў Рамана Аляксандравіча Левіна, былога вязня Брэсцкага гета : [из книги: Левин, Р. Мальчик из гетто. М., 1996.] // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 68–70.
- Пятровічы : [верш] / Раман Левін ; пер. Р. Бензерука // Сельская праўда. Жабінка, 2004. 13 кастрычніка.
- «Здесь ни надгробья…» ; «В тот страшный год…» ; «Ученья неисповедный путь…» ; «Послевоенный Кишинёв…» ; «Тинькают синицы по-весеннему…» : [стихи] / Роман Левин // Брестский курьер. 1998. 15–21 октября. С. 14.
- Анкеты : [стихотворение] / Роман Левин ; прадмова У. Сухапара // Народная трыбуна. 1995. 28 студзеня. С. 4.
Аб жыцці і творчасці Р. А. Левіна
- Сарычев, В. Роман Левин / Василий Сарычев // В поисках утраченного времени : книга вторая : Брест, 1939–1941 / Василий Сарычев. Брест : Брестская типография, 2007. С. 304–306.
- Смирнов, С. Мальчик из Бреста / Сергей Смирнов // Брестская крепость : документальная книга / Сергей Смирнов. Минск : Мастацкая літаратура, 1991. С. 297–305.
- Смиловицкий, Л. Кастастрофа евреев в Белоруссии. 1941–1944гг. / Леонид Смиловицкий. – Тель-Авив, 2000. – 432 с. : ил. – Из содерж.: Р. Левин. С. 63, 71, 78, 89, 304.
- Памятник жертвам фашизма : [д. Петровичи Жабинковского района] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 183.
- Мірныя жыхары яўрэйскай нацыянальнасці, знішчаныя фашыстамі ў Брэсцкім гета // Памяць. Брэст. : гітс.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 207–290.
- Отян, М. Дети Брестского гетто: Роман Левин / Маргарита Отян // Маяк. Берёза, 2024. 19 октября. С. 4.
- Дулевич, Г. Доброе сердце Флории Будишевской : [за спасение в годы Великой Отечественной войны еврейского мальчика Романа Левина жительница Жабинки Флория Будишевская удостоена почетного звания «Праведник народов мира»] / Галина Дулевич // Сельская праўда. Жабінка, 2023. 22 сакавіка. С. 4 ; 29 сакавіка. С. 4. ; 5 красавіка. С. 6.
- Бензярук, А. «У Вас добрае сэрца, мадам» / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2022. 26 студзеня С. 5.
- Дулевич, Г. Медальон от мамы Флории / Галина Дулевич // Сельская праўда. Жабінка, 2020. 6 мая. С. 5.
- Бензярук, Р. Раман Левін: «Я заўжды ў сорак першым…» / Расціслаў Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2018. 20 чэрвеня. С. 4.
- Волкович, А. «Мальчик из Бреста» отпраздновал своё 80-летие в городе детства / Александр Волкович // Заря. 2010. 8 июля. С. 7.
- Бензярук, Р. У нас у гасцях : [Р. Левін] / Р. Бензярук // Сельская праўда. Жабiнка, 2008. 25 ліпеня.
- Волкович, А. Мальчик из Бреста / Александр Волкович // Брестский курьер. 2006. 13 июля. С. 18.
- «До детства» обратный билет : [информ. о приезде Р. А. Левина в Брест] // Вечерний Брест. 2008. 27 июня. С. 1.
- Ковалёва, А. Свеча надежды / Алла Ковалёва // Заря. 2006. 14 октября. С. 7.
- Бензярук, Р.Лёс Рамана Левіна звязаны з Жабінкай / Расціслаў Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2003. 5 лістапада.
- Сухопар, В. Мальчик из гетто / Владимир Сухопар // Советская Белоруссия. 2003. 5 ноября. С. 4.
- Сухопар. В. «Всю жизнь я пишу о войне…» : автобиографическая повесть Романа Левина два года лежала в рукописи / Владимир Сухопар // Заря. 2003. 30 октября. С. 3.
- Прошлое не отпускает : [о приезде Р.А. Левина в Брест] // Вечерний Брест. 2001. 27 июля. С.
- Оставайся ещё долго молодым, Роман!// Брестский курьер. 2000. 26 октября (№ 44). С. 12.
- Сухапар, У. Хлопчык з Брэста стаў пісьменнікам / Уладзімір Сухапар // Заря. 1995. 24 августа. С. 3.
- Адзін з сарака тысяч : [пра Рамана Левіна / Уладзімір Сухапар // Народная трыбуна. 1994. 5 лістапада.