Пятніца, 20 Чэрвень 2025 09:23

16 верасня 2024 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Васільевіча Сашко (1954), грамадскага дзеяча, Ганаровага грамадзяніна Пінскага раёна (2013)

Вячаслаў Васільевіч Сашко нарадзіўся 16 верасня 1954 г. у в. Мачулішча Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Яго дзед быў майстравітым чалавекам, на чале брыгады ў паўсотні чалавек пабудаваў мост у Семятычах і школу, у якой пазней вучыўся яго ўнук. Бацька быў вадзіцелем калгаснай грузавой машыны, часта браў сына ў паездкі. Вячаслаў з дзяцінства бачыў вакол працавітых людзей, уключыўся ў работу на гаспадарцы, з дванаццаці гадоў на жніве нават працаваў на камбайне.

У 1969 г. Вячаслаў Сашко закончыў Залескую васьмігадовую школу, у 1971 г. — сярэднюю школу г. Высокае, куды штодня ездзіў на мапедзе за 9 км. Яго цягнула да тэхнікі, пасля школы паступіў у Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, які закончыў у 1976 г. па спецыяльнасці «інжынер-механік».

Працаваў інжынерам па эксплуатацыі машынна-трактарнага парка калгаса «Усход» (1976), намеснікам старшыні калгаса «Расія» (1981–1983). Тады праявілася галоўная рыса характару — максімалізм. «У мяне ўсё павінна быць па вышэйшаму разраду», — казаў ён заўсёды. У дваццаць восем гадоў быў назначаны старшынёй калгаса «Бальшавік» (1983–1989). Падымаў гаспадарку, будаваў малакаправоды на фермах і ўкараняў новыя тэхналогіі ў агранаміі, закупляў тэхніку на палі і запускаў жывёлагадоўчы комплекс.

У 1989–1997 гг. В. В. Сашко працаваў першым намеснікам старшыні Камянецкага райвыканкама — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. У краіне прымаліся праграмы інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі, будаўніцтва сацыяльнай інфраструктуры на сяле — працаваць было складана, але цікава. Тады краіна паўстала на разломе — «развянчанне» КПСС, распад СССР, а трэба было сеяць хлеб, даіць кароў, клапаціцца аб бальніцах і школах. Сваёй галоўнай справай у раёне Вячаслаў Сашко лічыць газіфікацыю. У сярэдзіне 1990-х раён быў абраны для будаўніцтва Прыбужскага падземнага сховішча газу — першага падобнага аб’екта ў краіне.

Са снежня 1997 г. па лістапад 2006 г. В. В. Сашко працаваў на пасадзе старшыні Пінскага райвыканкама. Гэтыя дзевяць гадоў сталі эпохай у яго жыцці. Піншчына — гэта 178 вёсак, 24 сельсаветы і 1 пасялковы, 62 тыс. жыхароў, шмат прамысловых прадпрыемстваў, бальніц, школ, меліяраваных земляў, тэрыторый, забруджаных наступствамі Чарнобыльскай катастрофы.

З камандай праводзілі прыродны газ у палескія вёскі, клапаціліся аб асушаных тэрыторыях калгасаў. У 2003 г. дабудавалі мост цераз Прыпяць пад Плешчыцамі — дарога на Століншчыну. У 1998 г. у в. Парэчча адкрыты літаратурны музей Яўгеніі Янішчыц. Выдадзена гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Пінскі раён» (2003). У Пінску адкрыты Палескі дзяржаўны ўніверсітэт (2005). Па блаславенні Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта на Піншчыне было пабудавана мноства цэркваў.

З 1 снежня 2006 г. В. В. Сашко назначаны дырэктарам унітарнага вытворчага прадпрыемства «Брествторчермет». Тады гэта прадпрыемства мела цэх у Брэсце і невялікія ўчасткі ў Кобрыне і Бярозе. Ужо ў красавіку 2007 г. у яго склад увайшлі падраздзяленні ў Баранавічах, Лунінцы, Пінску, Драгічыне, Івацэвічах. УВП «Брествторчермет» упэўнена трымала трэцяе месца па аб’ёмах нарыхтоўкі і ўзроўню эфектыўнасці пасля Мінска і Гомеля. Штогод каля 170 тыс. тон металу паступала на Беларускі металургічны завод у Жлобіне і 16 іншых заводаў — такі ўклад прадпрыемства ў эканамічную бяспеку краіны. 29 студзеня 2020 г. Вячаслаў Васільевіч перадаў кіраўніцтва новаму дырэктару.

В. В. Сашко абіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога і Камянецкага раённага Савета дэпутатаў. Актыўна працаваў у рабоце абласнога аддзялення Беларускага інжынернага таварыства, член-карэспандэнт Міжнароднай інжынернай акадэміі. На правах главы прадпрыемства — аднаго з асноўных спонсараў уваходзіў у назіральны савет футбольнага клуба «Дынама–Брэст». У снежні 2012 г. быў абраны старшынёй праўлення клуба «Дынама–Брэст», у маі 2015 г. падаў у адстаўку.

Узнагароджаны медалямі «За трудовые заслуги» (8 лістапада 2012 г.), «60 лет Победы в Великой Отечественной войне», «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «150 лет пожарной службе Республики Беларусь», «100 лет профсоюзному движению Беларуси», нагрудным знакам Пагранічных войскаў «За дапамогу», ордэнам Рускай Праваслаўнай Царквы прападобнага Сергія Раданежскага ІІІ ступені (2005), ордэнам Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай, ордэнам Беларускай Праваслаўнай Царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага ІІ ступені.

Рашэннем Пінскага раённага Савета дэпутатаў ад 25 чэрвеня 2013 г. за значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Пінскага раёна В. В. Сашко прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Пінскага раёна».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.

Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.

Сухапар У. В., загадчык сектара рэгіянальнай бібліяграфіі

 

  1. Замест эпілога : пасляслоўе да кнігі старшыні Пінскага райвыканкама В. В. Сашко // Памяць. Пінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 616–617.
  2. Почетные граждане Пинского района : В. В. Сашко // Пінскі веснік. 2025. 21 лютага (№ 8). С. 15.
  3. Васюк, Н. Железные аргументы Вячеслава Сашко : [о работе директора УП «Брествторчермет» В. В. Сашко] / Наталья Васюк // Вечерний Брест. 2020. 31 января (№ 5). С. 5.
  4. Почетные граждане Пинского района : Вячеслав Васильевич Сашко // Полесская правда. Пинск, 2015. 16 января. С. 4.
  5. По заслугам и честь! : [звание «Почетный гражданин Пинского района» присвоено В. В. Сашко и др.] // Полесская правда. Пинск, 2013. 26 июня. С. 1–2.
  6. Сашко, В. В. «Хочу дать возможность работать профессионалам» : [интервью с новым председателем правления футбольного клуба «Динамо-Брест» В. В. Сашко о его планах по руководству клубом] / Вячеслав Сашко ; [беседовал] Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2013. 6 февраля. С. 11.
  7. Дубинко, А. У «Динамо-Брест» новый председатель правления : [Вячеслав Сашко] / А. Дубинко // Брестская газета. 2013. 4–10 января (№ 1). С. 22.
  8. Сашко, В. В. Наш край родной / Вячеслав Сашко ; подготовили А. Павленков, Н. Панасюк // Белорусская нива. 2006. 8 августа.
  9. Сашко, В. В. Оставить на земле добрый след / Вячеслав Сашко ; [записал] В. Гришковец // Заря. 2006. 3 июня. С. 1.
  10. Сашко, В. В. В новой повестке – новые задачи / В. Сашко ; интервью вел Ю. Скороход // Полесская правда. Пинск, 2006. 14 января. С. 1–2.
  11. Куницкий, П. Не хлебом единым : [В. В. Сушко награжден орденом Сергия Радонежского] / Павел Куницкий // Вечерний Брест. 2005. 16 ноября. С. 3.
  12. Сашко, В. В. «Возрождение села – момент истины для нашего профессионализма и трудолюбия...» / Вячеслав Сашко ; [записал] Н. Еленевский // Полесская правда. Пинск, 2005. 12 ноября. С. 2.
  13. Сашко, В. В. Пинщина – сердце земли полесской / Вячеслав Сашко ; подготовил Роман Кобяк // 7 дней. 2005. 9 июня (№ 23). С. 6.
  14. Сашко, В. В. Дорогу осилит идущий : [беседа с председателем Пинского райисполкома о состоянии АПК в районе] / Вячеслав Сашко ; беседовал Н. Еленевский // Полесская правда. Пинск, 2004. 13 ноября. С. 2.
  15. Кобяк, Э. Крестьянского рода : [о председателе Пинского райисполкома В. В. Сушко] / Эдуард Кобяк // Заря. 2004. 16 сентября.
  16. Сашко, В. В. Прежде всего – личность / Вячеслав Сушко ; беседовала О. Егорова // Народная газета. 2004. 31 сакавіка.
  17. Сашко, В. В.Калі ў кіраўнікоў ёсць паразуменне : [гутарка са старшынёй Пінскага райвыканкама В. В. Сушко і старшынёй раённага Савета дэпутатаў М. М. Бошч] / В. В. Сашко, М. М. Бошч ; запісаў С. Свістуновіч // Звязда. 2004. 5 сакавіка. С. 7.
  18. Сашко, В. В. «Фасад обновили, пора браться за задворки» : [о благоустройстве в Пинском районе] / Вячеслав Сушко ; беседовал Ю. Скороход // Заря. 2003. 30 сентября.
  19. Сашко, В. В. Проблема – местная, масштаб – государственный / Вячеслав Сушко ; интервью вел Ю. Скороход // Заря. 2003. 3 сентября.
  20. Сашко, В. В. Идти к людям / В. В. Сушко ; беседовал Ю. Скороход // Полесская правда. Пинск, 2003. 16 апреля.
  21. Сашко, В. В. Пять лет в центре Полесья / В. В. Сашко ; беседовал А. Гришан // Белорусская нива. 2002. 29 ноября.
  22. Панасюк, Д. З людзьмі і для людзей : [пра старшыню Пінскага райвыканкама В. В. Сушко] / Д. Панасюк // Народная трыбуна. 2002. 19 кастрычніка.
  23. Сашко, В. В. Кто, если не мы? / В. В. Сашко ; беседовал Ю. Скороход // Полесская правда. Пинск, 2002. 19 октября. С. 2.
  24. Сашко, В. В. Главная линия : [беседа с председателем Пинского райисполкома] / Вячеслав Сашко ; беседовал Ю. Скороход // Полесская правда. Пинск, 2002. 27 апреля.
  25. Сашко, В. В. «Мы працуем для людзей, і людзі гэта бачаць» : [гутарка са старшынёй Пінскага райвыканкама аб пытаннях сацыяльнага развіцця Піншчыны] / Вячаслаў Сашко ; запісаў П.Цішук // Народная газета. 2001. 20 верасня.
  26. Сашко, В. В. Знать и уметь / В. В. Сашко ; интервью вел М. Ковба // Полесская правда. Пинск, 2000. 18 ноября.
  27. Сашко, В. В. «Живем и работаем с мыслью о будущем» / Вячеслав Сашко ; беседу вел В. Ровицкий // Заря. 1999. 27 ноября.
  28. Сашко, В. В. Когда есть дело до всего / Вячеслав Сашко ; интервью взял М. Ковба // Полесская правда. Пинск, 1999. 20 ноября.
  29. Свое решение сессия приняла единогласно : [о назначении В. В. Сушко председателем Пинского райисполкома] // Полесская правда. Пинск, 1997. 24 декабря.
Чытаць 16 разоў Апошняя змена Пятніца, 20 Чэрвень 2025 10:36