Пятніца, 11 Ліпень 2025 09:17

6 ліпеня 2025 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Васільевіча Стрыжова (1950), рэжысёра, акцёра, паэта

Міхаіл Васільевіч Стрыжоў нарадзіўся 6 ліпеня 1950 г. у г. Баранавічы Баранавіцкай (з 1954 г. Брэсцкай) вобласці. У 1965–1969 гг. вучыўся ў Баранавіцкім тэхнікуме лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці «тэхнік-тэхнолаг баваўняна-прадзільнай вытворчасці».

Працаваў на Баранавіцкім баваўняным вытворчым аб’яднанні. Служыў у Савецкай арміі (1969–1971). Пасля дэмабілізацыі працягваў працу на баваўняным камбінаце. У 1972 г. паступіў на завочнае аддзяленне Мінскага інстытута культуры, у 1977 г. атрымаў дыплом па спецыяльнасці «клубны работнік вышэйшай кваліфікацыі, рэжысёр самадзейнага драматычнага калектыва».

Міхаіл Стрыжоў стаў рэжысёрам народнага самадзейнага тэатра гарадскога Дома культуры, замяніўшы М. К. Пячонкіну. У 1970-я гг. тэатр быў на піку папулярнасці. У тэатра быў свой глядач, які сачыў за творчымі поспехамі калектыву, хадзіў на ўсе прэм’еры. Таленавіты рэжысёр Марыя Карнееўна Пячонкіна паставіла «Шторм» В. Біль-Белацаркоўнага, «Мещане» М. Горкага, «Светит да не греет» А. Астроўскага, «Сердце матери» С. Кайтова, «Парень из нашего города» К. Сіманава і інш.

Са зменай рэжысёра стаў мяняцца і калектыў драматычнага тэатра, на змену пажылым акцёрам прыходзілі маладыя. Са старым калектывам Міхаіл Стрыжоў паспеў паставіць «Вассу Железнову» М. Горкага — адзін з самых яркіх спектакляў. Маладому рэжысёру даводзілася вырашаць пытанні фінансавання пастановак — вечнай бяды аматарскіх калектываў.

У 1980-я гг. звярнуўся да беларускай драматургіі, паставіў «Збянтэжаны Саўка» Л. Радзевіча. У 1988 г. на хвалі перабудовы напісаў п’есу і па ёй паставіў спектакль-дыспут «Собрание». Ганарыцца і іншымі сваімі работамі: «Корабль дураков» М. Каляды (1991), «Маленький принц» паводле А. Сент-Экзюперы. Сумесна з Уладзімірам Атраднавым паставілі спектакль па п’есе У. Рудава «Пра нешчаслівага селяніна, яго жонку Маланку, жыда Давіда і Чорта, які страціў сэнс існавання».

Многія пастаноўкі народнага драматычнага тэатра, які з 1996 г. прыняў назву «Эксперымент», былі адзначаны на тэатральных конкурсах і фестывалях. Міхаіл Стрыжоў выступаў і як акцёр, выканаўца шматлікіх роляў у тэатральных пастаноўках і некалькіх мастацкіх кінастужках. Іграў Саўку ў «Збянтэжаным Саўку», Яўмена ў «Конскім партрэце», пілота ў «Маленькім прынцы». Адна самых яркіх роляў — Мікіта ў «Власти тьмы».

Аўтар п’есы «Могілкі… Ноч месяцовая», якая была апублікавана ў 1997 г.у г. Мінску. Міхаіл Васільевіч марыць, каб у Баранавічах быў свой прафесійны тэатр. Не пакідае працу на сцэне, працуе з лялечным тэатрам «Метамарфоза» Ляхавіцкага гарадскога Дома культуры, якому ў 2022 г. прысвоена ганаровае найменне «народны». Працуе ў тэатры юнага гледача «Фалькоп» Палаца дзіцячай творчасці, паставіў спектакль «Папа! Мама! Не разбегайтесь!». 22 сакавіка 2025 г. на пацвярджэнне звання «народны калектыў» прадставіў камедыю «За чем пойдёшь, то и найдёшь» па п’есах А. Астроўскага. У красавіку 2025 г. выступіў з аўтарскай праграмай «С юмором по жизни».

 

Аўтар вершаў і прозы. Піша на рускай і беларускай мовах. Вершы друкаваліся ў баранавіцкіх газетах «Знамя коммунизма», «Наш край», «Шаг»,альманахах літаратурнага аб’яднання «Святліца» (1997, 2000, 2006), літаратурным альманаху «С.Т.Р.О.К.И» (2024), зборніках «На крылах натхнення» (2020), «Купальскія зоры» (2021), «Тебе я, Несвиж, посвящаю…» (2023). Удзельнік літаратурна-творчага аб’яднання «Купальскія зоры» пры Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.

Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай

імя В. П. Таўлая

 

 

Творы М. В. Стрыжова 

  1. Я Брест! Я Крепость! ; «Ставит свечку старушка во храме…» ; Собратьям по перу ; Вясёлыя размовы ад Міхася Стрыжова: [стихотворения] / Михаил Стрижов // С.Т.Р.О.К.И. : выпуск 5. Дорожу. Живу. Люблю : литературный альманах / Барановичская районная централизованная библиотечная система ; сост. Т.М. Войтешик. Минск : Ковчег, 2024. С. 63–66.

  2. Девушка, осёл и старуха : хорватская сказка ; Насреддин – самоубийца : восточный анекдот ; Шатан : жах па матывах беларускага фальклору : из цикла «Тысяча и одна сказка» ; Чалавек з сівізною і яго палюбоўніцы ; Прадавец статуй ; Лекар і старая ; Гаспадар і маракі ; У кого учиться? : байкі паводле Эзопа : [стихотворения] / Михаил Стрижов // Купальскія зоры : зборнік паэзіі і прозы / укладанне Таццяны Яцук. Гродна : ЮрСаПрынт, 2021. С. 94–101.

  3. Про Ваську-Муську ; Глиняный парень ; Крестьянская дочь, кошка и ослица : из цикла «Тысяча и одна сказка» : [сказки] / Михаил Стрижов // На крылах натхнення : па матэрыялах літаратурна-музычнай гасцёўні «Ветразь» / галоўны рэд. К. Трысцень ; літ. рэд. М. Філіпава і Т. Яцук ; музыч. рэд. А. Аўдзей. – Баранавічы : А. Г. Хахол, 2020. С. 171–178.

  4. Чытаючы «Сцяну» Васіля Быкава ; Абэтка : [вершы] / Міхаіл Стрыжоў // Святліца : літаратурны альманах. Баранавічы, 2006. С. 53–54.

  5. Акварели : Август… Звездопад… ; Экологический реквием ; Современник на распутье : [стихотворения] / Михаил Стрижов // Святліца : літаратурны альманах. Баранавічы, 2000. С. 52–54.

  6. Времена года ; Поезд, в котором нет опоздавших ; На исходе лета : [стихотворения] / Михаил Стрижов // Святліца : літаратурны альманах. Баранавічы, 1997. С. 82–85.

  7. 8 июля 1944 года : [стихотворение] / Михаил Стрижов // Наш край. Барановичи, 2022. 6 июля. С. 19.

  8. Военком 41-го года : [стихотворение] / Михаил Стрижов // Наш край. Барановичи, 2021. 19 июня . С. 1.

  9. Была ў маці… : [верш] / Міхась Стрыжоў // Наш край. Барановичи, 2015. 7 октября. С. 13.

  10. Палаючыя ружы : [вершы] / Міхаіл Стрыжоў // Наш край. Барановичи, 2015. 21 августа. С. 5.

  11. Кошачья хитрость : [стихотворение-сказка] / Михаил Стрижов // Наш край. Барановичи, 2015. 6 июля. С. 2.

  12. Варенье из мечты? : [стихотворение] / Михаил Стрижов // Шаг. Барановичи, 2008. 2 апреля. С. 7.

  13. Девушка, осел и старуха : [стихотворение-басня] / Михаил Стрижов // Шаг. Барановичи, 2004. 15 сентября. С. 12.

  14. Очей очарованье : [стихотворение] / Михаил Стрижов // Шаг. Барановичи, 1997. 13 октября. С. 2.

  15. Театр Кашпировского : [стихотворение] / Михаил Стрижов // Знамя коммунизма. Барановичи, 1990. 6 февраля.

  16. Зрелость :[стихотворение] / Михаил Стрижов // Знамя коммунизма. Барановичи, 1978. 14 января. С. 3.

  17. Память : [стихотворение] / Михаил Стрижов // Знамя коммунизма. Барановичи, 1976. 10 января. С. 3.

Аб жыцці і творчасці Г. В. Гардзеевай

  1. Курава, Р. М. Баранавіцкі народны драматычны тэатр «Эксперымент» / Р. М. Курава // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2010. Т. 1. С. 450.

  2. Бакіевіч, Р. М. Баранавіцкі народны тэатр / Р. М. Бакіевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 287.

  3. Герачынская, З. В. Баранавіцкі гарадскі Дом культуры / З. В. Гарачынская // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 577–579.

  4. Соснина, И. Неисправимый оптимист : [о режиссере театрального коллектива «Эсперимент» Барановичского ГДК М. Стрижове] / Ирина Соснина // Наш край. Барановичи, 2011. 26 марта. С. 3.

  5. Кудин, Е. Театр без нас обойдётся, мы без театра – никогда! : [о народном театре, созданном в 1954 г. в Барановичах] / Евгений Кудин // Наш край. Барановичи, 2011. 4 января. С. 5.

  6. Белуш, А. Быть ли в городе театру? : [о работе театральных коллективов в Барановичах] / А. Белуш // Intex-press. Барановичи, 2001. 22 марта. С. 7.

  7. Зiновiч, В. I шчодрасць, i захапленне : [да 45-годдзя творчай дзейнасцi Баранавiцкага народнага тэатра] / В. Зiновiч // Лiтаратура і мастацтва. 1999. 11 снежня. С. 11.

  8. [Спектакль-дыспут «Сход» створаны ў народным тэатры Баранавіцкага ГДК] // Мастацтва Беларусі. 1989. № 2. С. 76.

  9. Горский, Н. Подсказаны жизнью : [народный театр Барановичского ГДК поставил спектакль-диспут «Собрание». Автор и режиссер М. Стрижов] / Н. Горский // Заря. 1988. 26 ноября.

  10. Вучыцца мысліць і натхніць : [у т. л. аб аматарскім тэатры Баранавіцкага ГДК расказаў рэжысёр М. Стрыжоў] // Мастацтва Беларусі. 1988. № 5. С. 69.

  11. Стрижов, М. «Белоснежка и семь гномов» : [премьера в молодежной студии народного театра ГДК] / М. Стрижов // Знамя коммунизма. Барановичи, 1985. 7 декабря.

  12. Стрыжоў, М. На адной мове : [аб развіцці тэатральнага жанру мастацкай самадзейнасці, аб рабоце народнага тэатра Баранавіцкага ГДК] / Міхаіл Стрыжоў // Літаратура і мастацтва. 1984. 23 сакавіка. С. 12.

  13. Стрижов, М. В театре – премьера : [о новом спектакле народного театра Барановичского ГДК по пьесе Ф. К. Крёца «Без меня меня женили»] / М. Стрижов // Знамя коммунизма. Барановичи, 1984. 21 марта. С. 4.

  14. Сергеев, Г. Юбилейный год театра : [народный театр Барановичского ГДК поставил спектакль «Прикосновение» Р. Ибрагимова. Режиссер М. Стрижов] / Г. Сергенев // Заря. 1984. 27 мая.

  15. Стрижов, М. Приглашаем на премьеру : [на спектакль народного театра ГДК «Любовь» драматурга Л. Петрушевской] / М. Стрижов // Знамя коммунизма. Барановичи, 1981. 30 января.

     

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 13 разоў