Малады педагог вёў актыўную грамадскую работу, яго заўважыла кіраўніцтва раёна. У ліпені 1973 г. Дзям’ян Лемяшэўскі быў назначаны загадчыкам аддзела культуры Пінскага райвыканкама. У раёне было больш за 70 клубных устаноў, 111 бібліятэк і адна дзіцячая музычная школа — у Малоткавічах.
Усе будынкі патрабавалі рамонту, таму была створана рамонтна-будаўнічая група. Сіламі яе супрацоўнікаў былі адрамантаваны і пабудаваны каля 60 будынкаў. Да будынка Кончыцкага СДК зрабілі прыбудову пад музычна-мастацкі салон і танцавальную залу. Узвялі будынак Дубойскага сельскага клуба. Абсталявалі класныя памяшканні ў Парахонскай і Лагішынскай музычных школах, музычна-мастацкія салоны ў Малоткавічах, Парахонску, Стаўку, Кашэвічах і інш. Набывалася абсталяванне для сцэны, апаратура, музычныя інструменты.
Удасканальваўся кадравы склад работнікаў культуры. У спецыяльных навучальных установах завочна вучылася больш за 50 чалавек. Сфарміравалася раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, утвораны метадычны аддзел і аддзел камплектавання кніжнага фонду сельскіх бібліятэк. Адкрыліся 5 дзіцячых музычных школ з філіяламі. Адкрыты 4 школы народнай творчасці, раённы Цэнтр культуры і вольнага часу і Дом рамёстваў у в. Аснежыцы.
Стала паўнаварта развівацца мастацкая самадзейнасць. 14 калектываў атрымалі званне «народны». Першымі народнымі сталі «Дударыхі» Валішчанскага СДК, «Чабатухі» Сташанскага СК, «Явар ды каліна» Красічынскага СК.
У Лапаціне ў 1980 г. быў адкрыты літаратурны музей Аляксандра Блока, адным з ініцыятараў яго стварэння стаў Д. Р. Лемяшэўскі. У 1991 г. музею прысвоена ганаровае званне «народны». У в. Парэчча ў 1998 г. адкрыты літаратурны музей Яўгеніі Янішчыц, у 2000 г. — этнаграфічны музей пад адкрытым небам «Сядзіба палешука».
У 1986 г. установы культуры Піншчыны былі ўзнагароджаны пераходзячым сцягам Брэсцкага аблвыканкама, абкама прафсаюза за лепшую пастаноўку культурна-масавай работы. І гэтае першынства яны доўга ўтрымлівалі. Займалі першыя месцы ў абласным спаборніцтве на лепшую пастаноўку работы ў 1984–1986, 1995–1997 гг.
Вопытам работы Д. Р. Лемяшэўскі дзяліўся на пашыраным пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры БССР, Усесаюзнай калегіі Міністэрства культуры СССР, выступаў на нарадзе ў Вялікім Ноўгарадзе. У раён прыязджалі дэлегацыі з усіх абласцей Беларусі, а таксама з Расіі і Украіны. У загадчыка аддзела культуры было шмат аднадумцаў, верных і адданых памочнікаў. Упраўленне культуры аблвыканкама, якое ўзначальвалі Анатоль Грыдзенка і Віталь Андрэевіч Клімчук, здзяйсняла сучасны падыход да пастаноўкі культурна-масавай работы на сяле.
Чвэрць стагоддзя (1973–1999) Д. Р. Лемяшэўскі працаваў загадчыкам аддзела культуры. На гэтыя гады прыйшліся росквіт эканомікі і культуры СССР, глыбокі крызіс пасля развалу СССР, аднаўленне з прыходам першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі. У 1999–2002 гг. — намеснік старшыні Пінскага райвыканкама, з 2002 г. і да выхаду на пенсію ў 2015 г. — начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Да 70-годдзя Дзям’яна Рыгоравіча ў райвыканкаме правялі ўрачыстасць, уручылі Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў, наладзілі невялікі канцэрт мастацкіх калектываў.
Д. Р. Лемяшэўскі ўзнагароджаны нагруднымі знакамі Міністэрства культуры СССР «За отличную работу» і «За достижения в самодеятельном художественном творчестве». Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 сакавіка 1999 г. Д. Р. Лемяшэўскаму прысвоена званне «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь». У жніўні 2022 г. на фестывалі этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» атрымаў званне «Ганаровы паляшук».
Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.
Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар У. В., загадчык сектара рэгіянальнай бiблiяграфii
-
Лемяшэўскі Дзям’ян Рыгоравіч // Памяць. Пінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 480.
-
Урбанович, И. Утоляя жажду жизни : [к 80-летию Д. Г. Лемешевского] / Инна Урбанович // Пінскі веснік. 2025. 4 ліпеня. С. 15.
-
Николаева, В. Полешук – это почетно : [«Ганаровымі палешукамі» на Международном фестивале этнокультурных традиций «Зов Полесья» стали три уроженца Белорусского Полесья] / Вероника Николаева // Полесская правда. Пинск, 2022. 24 августа. С. 1.
-
Милевская, Н. Оставаться молодым душой : [о заслуженном работнике культуры Д. Г. Лемешевском по поводу его 75-летия] / Наталья Милевская // Полесская правда. Пинск, 2020. 2 июля. С. 6.
-
Владимирова, А. Покой только снится : [о торжестве к 70-летию заслуженного деятеля культуры Д. Г. Лемешевского] / Анна Владимирова // Полесская правда. Пинск, 2015. 11 июля. С. 2.
-
Лемешевский, Д. Г. Портрет на фоне культуры / Д. Г. Лемешевский ; беседовала Л. Катаева // Пинская неделя. 1999. 23 апреля.
-
Почетное звание : [звание «Заслуженный деятель культуры Республики Беларусь» присвоено Д. Г. Лемешевскому] // Пінскі веснік. 1999. 12 сакавіка.
-
Ильенков, В. Четверть века в культуре : [о заведующем отделом культуры райисполкома Д. Г. Лемешевском] / Вячеслав Ильенков // Пiнскi веснiк. 1998. 31 лiпеня. С. 2.
-
Лемешевский, Д. Обогащать жизнь духовно / Д. Лемешевский // Полесская правда. Пинск, 1993. 21 июля.
-
Лемешевский, Д. Возвращаясь к истокам / Д. Лемешевский // Полесская правда. Пинск, 1989. 2 сентября.
-
Лемешевский, Д. Горят купальные огни / Д. Лемешевский // Полесская правда. Пинск, 1984. 14 июля.
-
Лемешевский, Д. Зовут клубные огни / Д. Лемешевский // Полесская правда. Пинск, 1983. 16 декабря.
-
Лемешевский, Д. Спешат люди на клубные огни / Д. Лемешевский // Полесская правда. Пинск, 1983. 31 мая.
-
Лемешевский, Д. После смотра / Д. Лемешевский // Полесская правда. Пинск, 1980. 1 февраля.
-
Лемешевский, Д. Лейся, песня, над селом! / Д. Лемешевский // Полесская правда. Пинск, 1979. 28 декабря.
-
Лемешевский, Д. Песни родного края : [о смотре фольклорно-этнографических коллективов Пинского района] / Д. Лемешевский // Полесская правда. Пинск, 1977. 27 декабря.
-
Лемяшэўскі, Д. Не колькасцю, а ўменнем : [аб рабоце сельскіх дамоў культуры Пінскага раёна] / Д. Лемяшэўскі // Літаратура і мастацтва. 1977. 15 ліпеня. С. 5.
-
Лемешевский, Д. Комплексное планирование / Д. Лемешевский // Полесская правда. Пинск, 1977. 17 июня.