Пятніца, 11 Ліпень 2025 09:47

2025 г. — 85 гадоў з часу стварэння Кобрынскага раённага спажывецкага таварыства (1940)

На падставе Устава раённага Саюза спажывецкіх таварыстваў, зацверджанага Пастановай Прэзідыума Цэнтрасаюза, у 1940 г. быў створаны Кобрынскі раённы Саюз спажывецкіх таварыстваў, у задачы якога ўваходзіла арганізацыя кааператыўнага гандлю. У гэтых мэтах Кобрынскі райспажыўсаюз арганізаваў на тэрыторыі свайго раёна Тэвельскае, Жухавецкае, Лепясоўскае, Залескае і Пескаўскае спажывецкія таварыствы.

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны райспажыўсаюз спыніў сваю дзейнасць і аднавіў яе ў 1944 г. пасля вызвалення тэрыторыі раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Першым старшынёй праўлення пасля вайны стаў Дзмітрый Андрэевіч Мікулінскі (1949–1953). Першыя магазіны пабудаваны ў 1948 г. у в. Стрыі, у 1950 г. — у в. Яромічы, у 1955 г. — у в. Астромічы.

З кожным годам паляпшалася матэрыяльная база. У 1980 г. у складзе райспажыўсаюза былі пяць спажывецкіх таварыстваў, нарыхтоўчая кантора, аб'яднанне грамадскага харчавання. Рознічны гандаль ажыццяўлялі 168 магазінаў. У райспажыўсаюзе працавалі 910 чалавек.

У гісторыі арганізацыі былі і ўзлёты, і падзенні, але заўсёды спажыўкааперацыя займала годнае месца ў эканамічнай сістэме раёна і аблспаўжыўтаварыства.Кобрынскае раённае спажывецкае таварыства ў адпаведнасці з рэаліямі своечасова распрацоўвала і рэалізоўвала мерапрыемствы па аптымізацыі сваёй дзейнасці, укараняла новыя падыходы і свежыя ідэі ў гандлі і грамадскім харчаванні.

У час падрыхтоўкі да рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2009» праводзіліся маштабныя мерапрыемствы па рэканструкцыі і будаўніцтву аб’ектаў райспажыўсаюза. У 2019 г. вялікая ўвага надавалася мадэрнізацыі гандлёвых кропак у горадзе і раёне. Так, быў зроблены рамонт у кавярнях «Каменная кветка», крамах «Няміга», у аграгарадку Дзівін. Быў закуплены адзін (усяго іх дзейнічае пяць) аўтамагазін.

Прадпрыемства аб'ядноўвае ў сабе шэраг галін. На сённяшні дзень Кобрынскае райспажыўтаварыства — гэта 73 магазіны, большая частка якіх знаходзіцца ў сельскіх населеных пунктах, у т. л. і аддаленых ад раённага цэнтра. У склад таварыства ўваходзіць філіял «Дзівінскі». Сфера грамадскага харчавання прадстаўлена дзевяццю стацыянарнымі прадпрыемствамі. У вытворчай галіне працуюць пяць халадзільных камер, скотазабойны пункт, пякарня па выпуску хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў у філіяле «Дзівінскі», у асартыменце якой звыш 60 найменняў. Дзівінская пякарня як адзіная вытворчасць стала своеасаблівай візітнай карткай райспажыўтаварыства. У нарыхтоўчай галіне функцыянуюць склад другаснай сыравіны, пяць прыёмных пунктаў.Працуюць два рынкі, размеркавальны склад. У аказанні паслуг задзейнічаны больш за 360 чалавек.

Пра станоўчыя вынікі дзейнасці Кобрынскага райспажыўтаварыства гавораць узнагароды прадпрыемства. Калектыў неаднаразова займаў прызавыя месцы не толькі ў раёне, але і ў вобласці і рэспубліцы. У гісторыю арганізацыі залатымі літарамі ўпісаны імёны лепшых працаўнікоў, дзевяць з якіх адзначаны ўрадавымі ўзнагародамі СССР, восем — граматамі Вярхоўнага Савета БССР, пяць — медалямі «За працоўную доблесць», 43 — знакам «Выдатнік спажывецкай кааперацыі».З 2014 г. старшынёй Кобрынскага райспажыўтаварыства з’яўляецца Валерый Уладзіміравіч Карнялюк.

85 гадоў Кобрынскае раённае спажывецкае таварыства, якое ўваходзіць зараз у склад Брэсцкага аблспажыўсаюза, з'яўляецца важным звяном эканомікі раёна і забяспечвае насельніцтва неабходнымі таварамі і паслугамі.

 

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.

Кобрынскайраённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай.

Курачук Святлана Дзмітрыеўна,

бібліёграфI кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Потребительская кооперация Белорусской ССР. – Минск : Ураджай, 1988. – 144 с. – См. на с. 34, 65.

  2. Кобрынскаму раённаму спажывецкаму таварыству (1940) – 85 гадоў // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 191.

  3. Белов, Д. Кобринскому райпо – 85 лет / текст и фото Дмитрия Белова // Кобрынскі веснік. 2025. 5 ліпеня (№ 27). С. 7.

  4. Бакун, Е. За качество и профессионализм : [ведущий юристконсульт Кобринского райпо Елена Горегляд удостоена почетного звания «Человек года» в номинации «Лучший юрист»] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2024. 6 ліпеня (№ 27). С. 6.

  5. Белов, Д. На контроле депутатов – потребительский рынок страны : [депутат Палаты представителей Национального собрания РБ Василий Демидович посетил торговые объекты Кобринского райпо] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2023. 19 красавіка. С. 3.

  6. Бакун, Е. Именинский «Родны кут» : [магазин Кобринского райпо открылся в д. Именин] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2023. 11 лютага. С. 4.

  7. Бакун, Е. Будни кооператоров : [о работе Кобринского районного потребительского общества по рассказу председателя правления Валерия Корнелюка] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2022. 2 ліпеня. С. 9.

  8. Елизарова, Ж. Залог успеха – добросовестный труд : [Кобринское районное потребительское общество вносит весомый вклад в развитие инфраструктуры района] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2021. 2 ліпеня. С. 4.

  9. Оскирко, И. В автомагазине – самообслуживание, или Новинка в райпо : [Кобринское райпо приобрело новый современный атомагазин] / Иван Оскирко // Кобрынскi веснiк. 2020. 25 лістапада. С. 4.

  10. Елизарова, Ж. Если нет торговли, то не будет и благ : [потребительская кооперация – важное звено экономики района] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2019. 6 ліпеня. С. 3.

  11. Елизарова, Ж. Всю жизнь работаю в райпо! : [специалист и мастер своего дела в потребкооперации – И. Микитюк] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2018. 4 красавіка. С. 1.

  12. Дубина, Л. Заботясь о людях : [история Кобринского районного потребительского общества имеет немало интересных страниц] / Людмила Дубина // Кобрынскі веснік. 2017. 1 ліпеня. С. 3.

  13. Ніжнік, Н. Прарыў павінен быць : [аб гісторыі і сённяшнім дні спажывецкай кааперацыі раёна, якой споўнілася 75 гадоў] / Наталля Ніжнік // Кобрынскi веснiк. 2015. 8 лiпеня. С. 4.

  14. Казакова, А. Потребкооперация - во благо людей : [из истории потребкооперации района и праздновании 75-летия организации] / Анна Казакова // Кобрин-информ. 2015. 2 июля. С. 5.

  15. Ніжнік, Н. Прадавец – гэта яшчэ і псіхолаг : [прадавец магазіна «Родны кут» в. Залессе Алена Кабрынец удзельнічала ў абласным конкурсе «Лепшы па прафесіі» і заняла 4-е месца] / Наталля Ніжнік // Кобрынскi веснiк. 2015. 2 лiпеня. С. 4.

  16. Корнелюк, В. Потребкооперация во всех уголках Кобринщины / [Валерий Корнелюк ; беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2014. 17 апреля. С. 2.

  17. Перченко, А. Конкурировать сложно, но можно : [председатель районного потребительского общества рассказывает о том, какие проблемы на сегодняшний день решаются в организации] / Андрей Перченко ; [беседовала] Наталья Кондрашук // Кобрин-информ. 2013. 21 ноября. С. 2.

  18. Казакова, А. «Родны кут» теперь в Залесье : [в Залесье открыся новый магазин Кобринского райпо] / Анна Казакова // Кобрин-информ. 2013. 12 сентября. С. 3.

  19. Мельнік, Р. Дзякуюць за працу людзі : [добрыя ўражанні застаюцца ад наведвання магазіна № 26 Кобрынскага распажыўтаварыства ў в. Стрыгава] / Раман Мельнік // Кобрынскі веснік. 2013. 6 ліпеня. С. 2.

  20. Мельнік, Р. Іх паважаюць і чакаюць : [прадавец аўтамагазіна Кобрынскага райспажыўтаварыства І. Копцава і вадзіцель А. Краўчук прафесійна абслугоўваюць вясковых пакупнікоў] / Раман Мельнік // Кобрынскі веснік. 2013. 25 мая. С. 2.

  21. Перчанка, А. «Дастаўляем тавар і ў аддаленыя вёскі» : [Кобрынскае раённае спажывецкае таварыства ў адпаведнасці з рэаліямі рэалізуе мерапрыемствы па аптымізацыі сваёй дзейнасці] / Андрэй Перчанка ; [гутарыў] Раман Мельнік // Кобрынскі веснік. 2013. 17 красавіка. С. 3.

  22. Макарэвiч, I. Насустрач спажыўцу : [аб тым, чым жыве спажывецкая кааперацыя на Кобрыншчыне, расказала намеснік старшыні раённага спажывецкага таварыства] / Ірына Макарэвіч ; [гутарыў] Дзмітрый Бялоў // Кобрынскi веснiк. 2012. 7 ліпеня. C. 2.

  23. Свірыдовіч, В. Кобрынскі прарыў : [насуперак усім цяжкасцям кобрынскія кааперетары ўкараняюць новыя падыходы і свежыя ідэі ў гандлі і грамадскім харчаванні] / Вольга Свірыдовіч, Ніна Леанавец // Народная трыбуна. 2012. 13 красавіка. C. 8–9.

  24. Курец, А. Цены – на 20 процентов ниже : [магазины Кобринского райпо в предверии Нового года установили скидки на широкий перечень товаров] / Александр Курец // Белорусская нива. 2011. 16 декабря. C. 3.

  25. Макарчук, Ю. Кобринское райпо: поверить в свои силы / Юрий Макарчук // Заря. 2011. 22 октября. C. 8.

  26. Гром, А. Всегда на стороне потребителей / Анна Гром // Кобрынскi веснiк. 2011. 2 ліпеня. C. 4.

  27. Перченко, А. Н. Райпо не выживает – оно живет : [о том, что представляет сегодня Кобринское райпо] / Андрей Николаевич Перченко ; [беседовала] Жанна Елизарова // Кобрин-информ. 2010. 18 ноября. C. 2.

  28. Веремеенко, С. Кооперация Кобринщины укрепляет свои позиции / Светлана Веремеенко // Кобрин-информ. 2010. 1 июля. C. 3.

  29. Воевчик, Л. Г. Шаг в будущее : [Кобринскому райпо – 70 лет] / Л. Г. Воевчик ; [беседовала] Наталья Васюк // Кобрин-информ. 2010. 4 марта. C. 2.

  30. Воевчик, Л. Г. Большие надежды районной кооперации : [о делах и планах работников потребительской кооперации рассказала председатель Кообринского райпо] / Л. Г. Воевчик ; [беседовала] Наталья Васюк // Кобрин-информ. 2009. 2 июля. C. 3.

  31. Германович, Г. Социально-экономические основы и предпосылки развития потребительской кооперации : [организационная структура потребкооперации, в т. ч. Кобринского райпо] / Геннадий Германович // Аграрная экономика. 2009. № 3. C. 35–45.

  32. Васюк, Н. «24 часа»: задача – работать достойно : [о работе Кобринского райпо] / Наталья Васюк // Кобрин-информ. 2007. 24 мая. C. 2.

  33. Карпук, Н. Н. Новые проекты райпо / Н. Н. Карпук // Кобрин-информ. 2006. 23 ноября. С. 2.

  34. Васюк, Н. Райпо сегодня и завтра / Наталья Васюк // Кобрин-информ. 2006. 6 июля. С. 3.

  35. Хільчук, М. Спажывецкае таварыства: здабыткі і задачы / М. Хільчук // Кобрынскі веснік. 2004. 31 сакавіка. С. 1–2.

  36. Хільчук, М. Шлях да выжывання – рэфарміраванне : [дзейнасць кіраўніцтва раённага спажывецкага таварыства ў мінулым годзе, планы на будучыню] / М. Хільчук // Кобрынскі веснік. 2003. 25 студзеня. С. 2.

  37. Румко, У. Насустрач сельскаму пакупніку : [Кобрынскі райспажыўсаюз] / У. Румко // Камуністычная праца. Кобрын, 1985. 6 ліпеня.

  38. Микула, В. А. Нет ответственней задачи : [о кооператорах Кобринского района] / В. А. Микула // Сельское хозяйство Белоруссии. 1983. № 8. С. 43.

  39. Румко, У. Абслугоўваем сельскіх пакупнікоў : [Кобрынскі райспажыўсаюз] / У. Румко // Камуністычная праца. Кобрын, 1981. 5 лютага.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 10 разоў Апошняя змена Пятніца, 11 Ліпень 2025 09:52