Аўторак, 19 Жнівень 2025 12:15

1 чэрвеня 2025 г. — 60 гадоў з часу стварэння Адкрытага акцыянернага таварыства «Кобрынскі сельскі будаўнічы камбінат» (1965)

Адкрытае акцыянернае таварыства «Кобрынскі сельскі будаўнічы камбінат» — адно са старэйшых будаўнічых прадпрыемстваў раёна. Сваю працоўную біяграфію пачало з 1 чэрвеня 1965 г. як Кобрынскі завод жалезабетонных вырабаў (загад па Брэсцкім Аблміжкалгасбуду № 137 ад 10.06.1965 г.).

Прадпрыемства неаднаразова змяняла сваю назву, але не змяняла свайму прызначэнню. 29 снежня 1973 г. Кобрынскі завод ЖБВ перайменаваны ў Кобрынскі сельскі будаўнічы камбінат, у 1986 г. — у Кобрынскі міжгаспадарчы СБК. У 1996 г. перайменаваны ў сельскі будаўнічы камбінат (загад № 11/1-п Брэсцкага Аблсельбуда ад 10.01.1996 г.). З 29 верасня 2000 г. Кобрынскі СБК перайменаваны ў Рэспубліканскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства (РУВП) «Кобрынскі сельскі будаўнічы камбінат», з 20 лютага 2003 г. — у Дзяржаўнае ўнітарнае будаўнічае прадпрыемства «Кобрынскі сельскі будаўнічы камбінат». У 2004 г. на падставе загада № 208 ад 28 верасня «Брэстаблмаёмасць» прадпрыемства перайменавана ў ААТ «Кобрынскі СБК».

На шляху свайго развіцця Кобрынскі СБК перажываў розныя этапы, у тым ліку не самыя простыя. Аднак праблемы ўдалося пераадолець і сёння прадпрыемства працуе стабільна. Будаўніцтва — найважнейшы напрамак у дзейнасці Кобрынскага СБК. Асноўнымі відамі дзейнасці з'яўляюцца вытворчасць і мантаж зборных жалезабетонных канструкцый, выкананне будаўніча-мантажных работ. Прадпрыемства спецыялізуецца на будаўніцтве аб'ектаў сельскагаспадарчага прызначэння.

Для забеспячэння поўнага цыкла ўзвядзення аб'ектаў створана два ўчасткі: агульнабудаўнічы і мантажны. Пры вырабе прадукцыі выкарыстоўваецца арматурны каркас, які апускаецца ў бетонную сумесь, што прыводзіць да павелічэння тэрміна эксплуатацыі матэрыялаў. Канструкцыі добра падыходзяць для будаўніцтва жывёлагадоўчых комплексаў, агрэсіўнае асяроддзе якіх хутка прыводзіць у непрыдатнасць іншыя матэрыялы. Комплексы з жалезабетону пры належным доглядзе могуць эксплуатавацца да 100 гадоў.

Вытворчая база арганізацыі прадстаўлена вялікім арсеналам будаўнічай тэхнікі: гэта краны, пагрузчыкі, экскаватары, аўтабетоназмяшальнікі. Сёння вынікі дзейнасці камбіната ўпэўнена дэманструюць, што шматфункцыянальнасць, якая аб'ядноўвае дзве ўзаемадапаўняльныя вытворчасці, мае высокую ступень эфектыўнасці.

Геаграфія будаўніцтва Кобрынскага СБК даволі шырокая — будаўнічыя брыгады прадпрыемства ўзводзяць аб'екты па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. У ліку найбольш буйных і значных аб'ектаў, пабудаваных з удзелам Кобрынскага СБК — птушкафабрыка ў Прыбарава (Брэсцкі раён), свінагадоўчы комплекс ЗТАА «Белдан» (Ляхавіцкі раён). Сіламі спецыялістаў Кобрынскага СБК ствараліся такія махіны, як малочнатаварныя фермы ў гаспадарках ААТ «Савушкін прадукт», разлічаныя на 1100–1400 галоў, буйныя малочнатаварныя фермы ў вёсках Легаты, Кісялёўцы, Старадубцы Кобрынскага раёна; птушнікі ў в. Снітава Іванаўскага раёна, на сённяшні дзень будаўнічыя работы вядуцца на малочнатаварных фермах у в. Уласаўцы Іванаўскага раёна. Кобрынскі сельскі будаўнічы камбінат паспяхова спраўляецца заказамі і ў жыллёвым сектары будаўніцтва. Брыгада агульнабудаўнічых работ займаецца будаўніцтвам жылых дамоў, у тым ліку дамоў у вёсках.

Аснова любога будаўніча-прамысловага комплексу — гэта ў першую чаргу людзі. Не забытыя ў СБК тыя, хто стаяў ля вытокаў вытворчасці. Гэта кавалер ордэна Працоўнай Славы 3-й ступені Лідзія Еўчук, ветэраны Аляксандр Нічыпорчык, Ганна Клімавіч, Ганна Паўловіч, Ніна Лапата, якія ў свой час выпусцілі першы куб жалезабетону ў чэрвені 1965-га. Сваёй працай на працягу дзесяцігоддзяў гэтыя людзі стваралі добрае імя завода, фарміравалі яго імідж як надзейнага вытворца якасных канструкцый. Іх імёны залатымі літарамі ўпісаны ў гісторыю прадпрыемства.

З ліпеня 2016 г. Кобрынскім СБК упэўнена кіруе дырэктар Сяргей Мікалаевіч Бунь. На сённяшні дзень на прадпрыемстве працуе 218 чалавек —прадстаўнікі самых розных спецыяльнасцей — ад мантажнікаў і кранаўшчыкоў да інжынераў і эканамістаў. Калектыў аператыўна і якасна выконвае сваю працу. Дасягнуць гэтага атрымалася ў першую чаргу дзякуючы самаадданай працы ўсяго калектыву. Работы выконваюцца вопытнымі майстрамі і спецыялістамі, якія маюць дастойны стаж і не раз сутыкаліся з заказамі рознай складанасці.

Сярод ветэранаў Кобрынскага СБК ёсць супрацоўнікі, якія прапрацавалі на прадпрыемстве больш за 35 гадоў: Васіль Рыгоравіч Дземідзюк, Міхаіл Анатольевіч Калач, Васіль Васільевіч Мішчук, Анатоль Міхайлавіч Пукач, Сяргей Яўгенавіч Хількевіч і многія іншыя. Іх веды і вопыт — надзейны фундамент, на якім будуецца прафесіяналізм калектыву.

Вынікі працоўнага калектыву неаднаразова адзначаліся ўзнагародамі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскага Саюза будаўнікоў, дыпломамі і граматамі ДА «Брэстаблсельбуд» за лепшыя дасягненні ў вытворчай дзейнасці сярод арганізацый, якія ўваходзяць у склад аб'яднання, а таксама рэспубліканскім камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

ААТ «Кобрынскі СБК» уваходзіць у склад адной з найбуйнейшых будаўнічых кампаній вобласці — аб'яднання «Брэстаблсельбуд», тым не менш лічыцца самадастатковым — самастойна вызначае перспектывы развіцця і плануе напрамак дзейнасці. Прадпрыемства з'яўляецца манапалістам, лідарам у Брэсцкай вобласці па будаўніцтву будынкаў і збудаванняў з рамных жалезабетонных канструкцый. Вызначыўшы галоўным напрамкам сваёй дзейнасці выпуск прадукцыі для сельскагаспадарчага будаўніцтва, ААТ «Кобрынскі СБК» ужо 60 гадоў ідзе па гэтым шляху, пастаянна ўдасканальваючы сваю вытворчую палітыку, укараняючы перспектыўныя распрацоўкі, пашыраючы пералік прадукцыі, і ўносіць дастойны ўклад у развіццё сельскай і гарадской будоўлі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.

Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай.

Курачук Святлана Дзмітрыеўна,

бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Кобринский сельский строительный комбинат, 1965–2020 : 55 лет / [авторы текста Н. Васюк, Ю. Рубашевский ; фото: Г. Козловского]. – Брест : РИА «Вечерний Брест», 2020. – 56 с. : фот.
  2. ОАО «Кобринский ССК» // Созданные созидать : [60 лет объединению «Брестоблсельстрой». Брест, 2020. С. 125–127.
  3. Открытое акционерное общество «Кобринский ССК» // Мы строим Брестчину. Брест, 2019. С. 300.
  4. ОАО «Кобринский ССК» // Полвека на стройке / под общей ред. П. Н. Тишука. Брест, 2010. С. 194–196.
  5. Белов, Д. Строят, производят, укрепляют регион : Кобринскому ССК – 60 лет / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2025. 28 чэрвеня (№ 26). С. 6.
  6. Белов, Д. Николай Леонюк: «Работать на своей земле – это счастье» : за высокие производственные достижения водитель ОАО «Кобринский ССК» Н. А. Леонюк занесен на Доску почета Кобринского района / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2021. 11 верасня. С. 1.
  7. Белов, Д. Если строить, то на века! : в канун профессионального праздника – о работе ОАО «Кобринский ССК» / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2019. 10 жніўня. С. 1.
  8. Бакун, Е. С оптимизмом в будущее : моторист БСУ ОАО «Кобринский ССК» В. Шевелев занесен на Доску почета Кобринского района / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2019. 19 чэрвеня. С. 1.
  9. Отчёт о финансовых результатах деятельности ОАО «Кобринский ССК» за 2018 год // Кобрынскі веснік. 2019. 24 красавіка. С. 7.
  10. Отчёт о финансовых результатах деятельности открытого акционерного общества «Кобринский ССК» за 2017 год // Кобрынскі веснік. 2018. 12 мая. С. 10.
  11. Бялоў, Д. Трэба верыць у свае прадпрыемства! : асноўным накірункам дзейнасці ААТ «Кобрынскі СБК» з'яўляецца выпуск і мантаж жалезабетонных вырабаў / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. 2017. 6 снежня. С. 1–2.
  12. Бунь, С. Залог успеха – сплоченный коллектив : беседа с директором ОАО «Кобринский ССК» Сергеем Бунем / [Сергей Бунь ; беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2016. 11 августа. С. 2.
  13. Отчёт о финансовых результатах деятельности открытого акционерного Общества «Кобринский ССК» за 2015 год // Кобрынскі веснік. 2016. 26 сакавіка. С. 9.
  14. Казакова, А. ОАО «Кобринский ССК»: анализируя прошлое, строим будущее / Анна Казакова // Кобрин-информ. 2015. 13 августа. С. 3.
  15. Отчет о финансовых результатах деятельности открытого акционерного общества «Кобринский ССК» за 2014 год // Кобрынскi веснiк. - 2015. 4 красавiка. С. 3.
  16. Муха, Ф. Работы всегда много : ОАО «Кобринский ССК» / Фёдор Муха // Заря. 2014. 3 апреля. С. 17.
  17. Федаровiч, I. Клапотнае – у карыснае : [як iдзе працэс мадэрнiзацыi i беражлiвасцi ў акцыянерным таварыстве «Кобрынскi сельскi будаўнiчы камбiнат»] / Iгар Федаровiч // Кобрынскі веснiк. 2013. 3 жнiўня. С. 2.
  18. Сідарук, І. Узвышэнне чалавечнасцю : чалавек і яго справа : [аб дырэктары ААТ «Кобрынскі сельскі будаўнічы камбінат» Леанідзе Каралюку] / Ігар Сідарук // Кобрынскі веснік. 2013. 22 чэрвеня. С. 4.
  19. Почёт и признание : [дипломами, овациями и концертной программой наградили в Бресте обладателей звания «Человек года», в том числе и ОАО «Кобринский сельский строительный комбинат» (среди строительных организаций)] // Заря. 2013. 4 мая. С. 4.
  20. Отчет о финансовых результатах деятельности открытого акционерного общества «Кобринский ССК» за 2012 год // Кобрынскі веснік. 2013. 27 сакавіка. С. 4.
  21. Сідарук, І. Гарачы месяц жнівень : [ААТ «Кобрынскі сельскі будаўнічы камбінат» – адна з самых рухомых і высокапрадукцыйных будаўнічых арганізацый раёна] / Ігар Сідарук // Кобрынскi веснiк. 2012. 11 жнiўня. C. 1–2.
  22. Пянко, А. Диалог о насущном : [ПМК-16 объединился с коллективом ССК] / Алексей Пянко // Кобрынскi веснiк. 2012. 8 жнiўня. C. 2.
  23. Отчет о финансовых результатах деятельности открытого акционерного общества «Кобринский ССК» за 2011 год // Кобрынскi веснiк. 2012. 24 сакавiка. C. 12.
  24. Федаровіч, І. Аптымізму не губляюць : [Кобрынскі сельскі будаўнічы камбінат] / Ігар Федаровіч // Кобрынскi веснiк. 2011. 30 ліпеня. C. 3.
  25. Пянко, А. Универсальный вариант : [об экономии ресурсов на ОАО «Кобринский ССК»] / Алексей Пянко // Кобрынскi веснiк. 2007. 11красавіка. C. 2.
  26. Пянко, А. Вырашаюць людзі : [Кобрынскі сельскі будаўнічы камбінат] / А. Пянко // Кобрынскі веснік. 1999. 6 ліпеня. С. 2.
  27. Хільчук, М. Гаспадыня : [калектыў Кобрынскага СБК узначальвае Л. У. Коўган – адзіная жанчына-кіраўнік будаўнічай арганізацыі не толькі ў раёне, але і ў вобласці] / Марыя Хільчук // Кобрынскі веснік. 1998. 7 кастрычніка. С. 3.
  28. Славін, Б. Рэканструкцыя : [міжгаспадарчы сельскі будаўнічы камбінат] / Б. Славін // Камуністычная праца. Кобрын, 1986. 26 чэрвеня.
  29. Філіманюк, А. Поспехі радуюць : [Кобрынскі сельскі будаўнічы камбінат] / А. Філіманюк // Камуністычная праца. Кобрын, 1980. 9 жніўня.
  30. Амельянюк, І. Каб збыліся мары : [Кобрынскі сельскі будаўнічы камбінат] / І. Амельянюк // Камуністычная праца. 1980. 3 студзеня.
  31. Шаўчук, А. Вучыцца увесь актыў : [Кобрынскі сельскі будаўнічы камбінат] / А. Шаўчук // Камуністычная праца. Кобрын, 1978. 5 снежня.
  32. Пятроўская, М. Працоўная перамога : [Кобрынскі сельскі будаўнічы камбінат] / М. Пятроўская // Камуністычная праца. Кобрын, 1978. 18 лістапада.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 20 разоў