Аўторак, 26 Жнівень 2025 10:01

5 чэрвеня 2025 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Пятровіча Хаўдзеева (1960–2021), настаўніка, паэта

Аляксандр Пятровіч Хаўдзееў нарадзіўся 5 чэрвеня 1960 года ў г. п. Буда-Кашалёва Гомельскай вобласці. Неўзабаве сям'я пераехала ў Драгічынскі раён Брэсцкай вобласці, дзе ў в. Закозель прайшлі яго дзіцячыя і юнацкія гады.

Пасля заканчэння Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна (1982) Аляксандр Хаўдзееў працаваў настаўнікам у школах Ракітны і Лобчы Лунінецкага раёна, СШ № 2 г. Лунінца. Выкладаў геаграфію і біялогію. Лунінеччыну на размеркаванні выбраў таму, што яго жонка, якую сустрэў у час вучобы ў інстытуце, была родам з Лунінца.

Пісаць вершы Аляксандр Хаўдзееў пачаў яшчэ ў школьныя гады. Тэматыка твораў разнастайная, пісаў на рускай, беларускай і ўкраінскай мовах. Першы надрукаваны верш — «Странная осень» у лунінецкай раённай газеце «Ленінскі шлях» за 4 кастрычніка 1984 г. Яго паэзія — своеасаблівы сінтэз думак і перажыванняў. Быў адным з актыўных удзельнікаў клуба «Літаратурная правінцыя» пры Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы і творчага клуба «Муза» пры гарадскім Доме культуры. Удзельнічаў у шматлікіх творчых сустрэчах з чытачамі.

Вершы Аляксандра Хаўдзеева друкаваліся ў газетах «Ленінскі шлях», «Лунінецкія навіны», «Информ-прогулка», «Заря», зборніках «Азбука поэзии» (1998, 2010), «На рубеже веков» (2001), «Лунинетчина — край наш Полесский» (2004), «Зимние встречи у камина» (2015), «Зямля мая, старонка мілая…» (2018), «ЛітАўра» (2025), у сумесным з Валянцінай Грыб зборніку «Лабиринт души» (2005).

У рамках альманаха «Лунінецкая муза» быў апублікаваны зборнік вершаў Аляксандра Хаўдзеева «Родныя сцежкі» (2003). У зборнік увайшлі вершы на беларускай мове аб роднай прыродзе: «Люблю цябе, мой край Палескі, // Я сэрцам да цябе прырос… // Найпрыгажэйшыя пралескі, // І найсмачнейшы сок бяроз». Прырода роднага краю, выхаванне трапяткога да яе ў нашага падрастаючага пакалення — асноўныя пытанні, якія хвалявалі аўтара. Гэта не толькі дамінуючая тэма яго творчасці, але і галоўная сутнасць яго чалавечай натуры, яго жыццёвае і педагагічнае крэда.

Аляксандр Хаўдзееў захапляўся турызмам, аховай прыроды, трэніраваў каманду па інтэлектуальных гульнях. Яшчэ студэнтам пабываў у Крыме, Карпатах, на Алтаі, у многіх месцах Беларусі. Перакананы аптыміст, фанат сваёй справы, арганізатар турыстычных паходаў са сваімі навучэнцамі, у якіх яны займаліся экалагічнымі праблемамі. Пры правядзенні з вучнямі конкурсаў «А ну-ка, парни!», розных квэстаў, як правіла, не карыстаўся гатовымі сцэнарыямі, сам рыхтаваў усе пытанні.

Са школьных гадоў цікавіўся Германіяй, яе гісторый і геаграфіяй. Вывучаў тэму паглыблена, не толькі па падручніках. І паступова саспела мара пабываць у гэтай краіне. Мара спраўдзілася, калі паміж Лунінцам і германскім Шэнефельдам сталі наладжвацца гуманітарныя сувязі па «чарнобыльскай лініі». А. П. Хаўдзеева запрасілі дапамагчы з перакладам. Так у яго з’явіліся сябры ў Германіі. У наступныя прыезды госці не раз спыняліся ў яго сям'і. Аляксандр Пятровіч суправаджаў іх у паездках па палескіх вёсках, дзе госці асабліва цікавіліся даўніной.

А. П. Хаўдзееў заўчасна пайшоў з жыцця 27 сакавіка 2021 г.

5 чэрвеня 2025 г. у чытальнай зале Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылася вечарына памяці Аляксандра Пятровіча Хаўдзеева «У неба высокае — чысты блакіт — песня птушыная рвецца».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.

Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэкай.

Бушыла Іна Васільеўна,

бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Творы А. П. Хаўдеева

  1. Гриб, В. Лабиринт души : стихи / Валентина Гриб, Аляксандр Хаўдзееў. – Лунинец, 2005. – 42 с. – (Альманах «Лунинецкая муза» ; № 21).
  2. Родныя сцежкі : [зборнік вершаў] / Аляксандр Хаўдзееў. – Лунінец, 2001. – (Альманах «Лунінецкая муза» ; № 4).
  3. Ты – мая Беларусь ; Наш край лунінецкі – балоты ды сосны : [вершы] / Аляксандр Хаўдзееў // ЛітАўра : зборнік паэзіі і прозы / літаратурны клуб «Літара» ; уклад. Таццяна Дземідовіч. Брэст : Альтернатива, 2025. С. 25.
  4. Майскі дождж ; Квітнее красавік… ; Ліпельская спёка ; Маё Палессе, белы бусел у вышыні : [вершы] / Аляксандр Хаўдзееў // Земля мая, старонка мілая… : Году малай радзімы прысвячаецца. Лунінец, 2018. С. 29–30.
  5. Вясна Палессе напаткала ; Тчэ зеляніны дываны : [вершы] / Александр Хавдеев // Зимние встречиу камина 2 / сост. А. П. Бондаренко. Лунинец, 2015. С. 12.
  6. Озеро Белое ; Успамін пра навальніцу : [стихи] // Александр Хавдеев // Азбука поэзии : [антология стихов лунинецких поэтов]. Вып. 2. / сост. В. В. Жилко. Лунинец, 2010. С.17–18.
  7. Восень : [верш] / Аляксандр Хаўдзееў // Заря. 2007. 20 сентября. С. 17.
  8. Лунинетчина – край наш Полесский / сост.: А. М. Боецкая, В. В. Жилко ; фото С. М. Карпуковича, Г. Т. Жука ; автор стихов А. Хавдеев. – Минск : Альтиора, 2004. – 22 с. : фот.
  9. Осень ; Дубок ; Незнакомке ; Жнівень : [стихи, верш] / Аляксандр Хаўдзееў // З двух берагоў : вершы паэтаў Лунінеччыны / аўт.-склад.: В. Жылко, В. Філатаў. Лунінец, 2002. С. 7–8. (Альманах «Лунінецкая муза» ; № 10).
  10. Малюнак восені ; Ранак : [вершы] / Александр Хавдеев // На рубеже веков : [сборник стихов лунинецких поэтов] / сост. В. Жилко, В. Филатов. Лунинец, 2001. С. 12.
  11. Восень ; Прыбраўся клён : [вершы] / Александр Хавдеев // Азбука поэзии : [антология лунинецких поэтов] / сост. В. В. Жилко. Лунинец, 1998. С. 34.

 

Аб жыцці і творчасці А. П. Хаўдзеева

  1. Светлой памяти Александра Петровича Хавдеева : [учителю, поэту, человеку] / отдел библиотечного маркетинга Лунинецкой центральной районной библиотеки ; фото и дизайн В. А. Пинигина. – Лунинец, 2021. – 24 с.
  2. Жилко, В. «Самиздат» на Лунинетчине / Вадим Жилко, Василий Тумилович // Берасцейскія кнігазборы : праблемы і перспектывы даследавання : матэрыялы і даклады II Міжнароднай навук.-практ. канф., Брэст, 31 мая – 3 чэрвеня 2012 г. Брэст : БрДУ, 2013. С. 256–265.
  3. Жилко, В. Самиздат на Лунинетчине / Вадим Жилко // На научных форумах : [сборник докладов] / Вадим Жилко, Василий Тумилович. Лунинец, 2016. С.11–18. (Альманах Лунінецкая муза ;№ 35).
  4. Панасюк, І. Краязнаўства і прыродазнаўства / Іван Панасюк // Лунінецкія краязнаўчыя чытанні : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 560-годдзю заснавання Лунінца / склад. Т. П. Карпуковіч. Лунінец, 2009. С. 19–21.
  5. Жилко, В. Жизненные «сцежкі» Александра Хавдеева : [памяти педагога и поэта] / Вадим Жилко // Информ-прогулка. Лунинец, 2021. 1 апреля (№ 13). С. 6.
  6. Трухнова, В. Аляксандру Хаўдзееву : [верш] / Валянціна Трухнова // Информ-прогулка. Лунинец, 2021. 1 апреля (№ 13). С. 6.
  7. Бондаренко, А. Он оставляет свой «автограф»... : [об учителе СШ № 2 г. Лунинца А. П. Хавдееве] / Анна Бондаренко // Информ-прогулка. Лунинец, 2015. 29 января (№ 5). С. 13.
 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 29 разоў Апошняя змена Аўторак, 26 Жнівень 2025 10:12