Цэнтрам гаспадаркі з'яўляецца аграгарадок Доўбізна ў заходняй частцы Брэсцкай вобласці за 50 км ад Брэста, за 35 км ад Камянца. Да тэрыторыі ААТ «АграНіва» з поўначы прылягаюць землі НП «Белавежская пушча», а на паўночным захадзе праходзіць мяжа з Рэспублікай Польшча. Больш за дзесяць гадоў (1981–1991) узначальваў гаспадарку Пётр Георгіевіч Дзік.
У 2003 г. калгас імя Ф. Э. Дзяржынскага пераўтвораны ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «АграНіва». Згодна з рашэннем Камянецкага райвыканкама з 1 жніўня 2008 г. да СВК «АграНіва» далучаны СВК «Амелянец» (былы калгас «Зара»), які ўзначальваў Міхаіл Аляксеевіч Парафінюк (1971–1987), Міхаіл Сідаравіч Заяц (1987–1998). У жніўні 2009 г. далучаны СВК «Полаўцы» (былы калгас імя У. І. Леніна), які ўзначальваў Мікалай Мікалаевіч Панасюк. У чэрвені 2014 г. СВК «АграНіва» пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства.
Сёння ААТ «Аграніва» — буйная гаспадарка, якая спецыялізуецца на жывёлагадоўлі і раслінаводстве. Асноўны напрамак дзейнасці — вытворчасць малака, мяса буйной рагатай жывёлы.
Велізарным крокам наперад стала мадэрнізацыя малочнай вытворчасці. Дробныя фермы закрылі, астатнія рэканструявалі і перапрафілявалі. З 8 жывёлагадоўчых ферм, на якіх утрымліваецца 7 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, малако атрымліваюць на 2-х: малочна-таварным комплексе ў Доўбізна і малочна-таварнай ферме ў Амелянцы, дзе 2450 галоў дойнага статка, на астатніх шасці займаюцца вырошчваннем маладняку.
Тэрыторыя гаспадаркі — 8174 га сельгасугоддзяў, у тым ліку 6000 га раллі. У структуры пасяўных плошчаў каля 50% займаюць збожжавыя і зернебабовыя культуры, 34% кармавыя культуры, 9% рапс, 7% цукровыя буракі. Дзякуючы разумнаму падыходу і сучасным тэхналогіям ураджаі радуюць.
Нягледзячы на неспрыяльныя кліматычныя ўмовы за 2024 г. ураджайнасць збожжавых склала 41,2 ц/га, рапсу — 28,7 ц/га, цукровых буракоў — 478 ц/га. Ад рэалізацыі прадукцыі сельскай гаспадаркі за 2024 г. атрымана 39.084 тыс. рублёў грашовай выручкі, рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі склала 13,4%. За 2024 г. выраблена 22 072 т малака пры сярэднегадавым удоі 9009 кг, прадукцыі вырошчвання 1334 т пры сярэднесутачных прыбаўленнях 827 грамаў.
З'явіўся ў структуры ААТ «АграНіва» і ўласны невялікі камбікормавы завод. Дзякуючы яму, гаспадарка закрывае свае патрэбы ў камбікармах для ўсіх відаў буйной рагатай жывёлы, акрамя цялятаў да 3-х месяцаў. Узведзены зернесушыльныя комплексы, гаражы, добраўпарадкаваны машынныя двары. У будаўніцтва гаспадарка ўклала ўласныя грошы, а таксама фінансавую падтрымку аказала дзяржава, прыцягнутыя крэдытныя рэсурсы.
З 2000 г. ААТ «АграНіва» ўзначальвае Віктар Аляксандравіч Бобр. Узначаліў гаспадарку ў 28 гадоў, за плячыма быў вопыт галоўнага агранома. Павышаў сваю кваліфікацыю на курсах, завочна атрымаў дзве вышэйшыя адукацыі — юрыдычную і эканамічную. За час кіравання В. А. Бабру ўдалося вывесці гаспадарку на перадавыя пазіцыі ў Камянецкім раёне.
ААТ «АграНіва» неаднаразова станавілася пераможцам абласных і раённых спаборніцтваў па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. 27 ліпеня 2012 г. гаспадарку наведваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка.
Сярэдняспісачная колькасць працуючых на 1 студзеня 2025 г. складае 278 чалавек. Сярэднямесячная зарплата за першы квартал 2025 г. — 2121 руб. Разам з эканамічнымі пытаннямі паспяхова вырашаецца і сацыяльны складнік аграгарадка. На тэрыторыі ААТ «АграНіва» функцыянуюць сацыяльныя аб'екты, якія дазваляюць работнікам і іх сем'ям паўнавартасна жыць і праводзіць свой вольны час. Ёсць сярэдняя школа, 2 дзіцячыя садкі, 2 праваслаўныя храмы, 3 сельскія Дамы культуры, 2 ФАПы, сталовая. Пастаянна ўзводзіцца жыллё для работнікаў. За 25 гадоў тут пабудавана з дзяржпадтрымкай і за ўласныя сродкі больш за 60 сучасных катэджаў.
Вялікая ўвага ў гаспадарцы надаецца здароваму ладу жыцця і развіццю спорту. Пабудаваны фітнес-цэнтр з сучаснымі трэнажорамі і стадыёнам на 1000 гледачоў. Гонарам гаспадаркі з'яўляецца свая прафесійная футбольная каманда «Ніва». Спартыўны калектыў дамогся значных поспехаў. Каманда «Ніва» — пераможца чэмпіянату Беларусі сярод каманд 2-й лігі (2022), заняла 3-е месца сярод каманд 1-й лігі (2024).
Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.
Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэкай
імя У. М. Ігнатоўскага.
Табольчык Ларыса Мікалаеўна,
бібліёграф 1 кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Агрогородок «Долбизновский» // Агрогородки Брестчины. РИА «Вечерний Брест», 2010. С. 143.
- Грицук, Н. Трижды по 25. «АгроНива» отметила юбилей / Наталья Грицук // Навіны Камянеччыны. 2025. 28 чэрвеня (№ 26). С. 12.
- Козловская, Е. Земля для жизни / Елена Козловская // Семь дней. 2025. 5–11 июня (№ 23). С. 22.
- Грицук, Н. За опытом? В «АгроНиву»! / Наталья Грицук // Навіны Камянеччыны. 2025. 29 сакавіка (№ 13). С. 8.
- Грицук, Н. Курс – на высокий результат / Наталья Грицук // Навіны Камянеччыны. 2025. 7 сакавіка (№ 10). С. 4.
- Павлова, А. Золотое правило : [Виктор Бобр – директор ОАО «АгроНива» Каменецкого района] / Анастасия Павлова // АгроСоюзный вестник. 2025. № 2. С. 4.
- Кранц, Е. Дерзкие выходцы из глубинки : [об играх футольного клуба «Нива» из аг. Долбизно Каменецкого района] / Евгений Кранц // Вечерний Брест. 2024. 20 декабря (№ 51). С. 8.
- Свиридович, О. Новый уровень производства [об открытии нового молочно-товарного комплекса в ОАО «АгроНива» Каменецкого района с участием заместителя премьер-министра Ю. В. Шулейко] / Ольга Свиридович // Заря. 2024. 6 ноября. С. 3.
- Грицук, Н. Новые горизонты для роста и развития / Наталья Грицук // Навіны Камянеччыны. 2024. 9 лістапада (№ 45). С. 6.
- Курец, А. Главный козырь сельской глубинки : [ОАО «АгроНива»] / Александр Курец // СБ. Беларусь сегодня. 2024. 28 августа. С. 20.
- Грицук, Н. Все хорошо? Но должно быть лучше! / Наталья Грицук // Навіны Камянеччыны. 2024. 6 ліпеня (№ 27). С. 11.
- Грицук, Н. Большая стройка – тенденция к развитию / Наталья Грицук // Навіны Камянеччыны. 2023. 18 лістапада (№ 46). С. 12.
- Новохрост, А. Коллективная работа на отлично! : [ОАО «АгроНива»] / Александр Новохрост // 7 дней. 2023. 9–15 ноября (№ 45). С. 16–17.
- Грицук, Н. Наши лидеры / подготовила Наталья Грицук // Навіны Камянеччыны. 2023. 5 жніўня (№ 31). С. 4.
- Грицук, Н. Знай наших! Гордимся! / Наталья Грицук // Навіны Камянеччыны. 2023. 25 сакавіка (№ 12). С. 4.
- Масло, В.«Плюс» по многим показателям / [Вера Масло ; подготовила] Наталья Грицук // Навіны Камянеччыны. 2022. 19 лістапада (№ 47). С. 8.
- Скуратов, Р. Впереди – футбольная осень / Руслан Скуратов // Навіны Камянеччыны. 2022. 20 жніўня (№ 34). С. 23.
- Курец, А. В стране – 3 миллиона... / Александр Курец // Сельская газета. 2022. 9 августа. С. 5.
- Бобр, В. А. Свое имя укрепляем трудом / Виктор Бобр ; беседовала Наталия Ковпанько // Навіны Камянеччыны. 2022. 21 мая (№ 21). С. 13 (спецвыпуск «АгроНива»).
- Ковпанько, Н. С проблемами приходят реже : [депутат, председатель ОАО «АгроНива» В. А. Бобр рассказал о работе сельскохозяйственной отрасли и о решении вопросов избирателей] / Наталия Ковпанько // Навіны Камянеччыны. 2021. 24 ліпеня (№ 30). С. 7.
- Орлова, И. Золотое правило директора : [ОАО «АгроНива»] / Ирина Орлова // Заря. 2020. 16 декабря. С. 18.
- Грицук, Н. К достижению новых высот! / Наталья Грицук // Навіны Камянеччыны. 2020. 14 лістапада (№ 46). С. 17.
- Грицук, Н. Как закрепить молодежь на селе? / Наталья Грицук // Навіны Камянеччыны. 2020. 10 кастрычніка (№ 41). С. 2–
- Муха, Ф. Здесь честь спортивная – подспорье трудовой! / Федор Муха // Заря. 2020. 11 января. С. 8.
- Лобко, А. 10 сельхозорганизаций / Алла Лобко // Навіны Камянеччыны. 2019. 23 лістапада (№ 47). С. 16–
- Бобр, В. А. «Беловежские сыры». Ещё одна история сотрудничества / [Виктор Бобр ; беседовала] Наталия Ковпанько // Навіны Камянеччыны. 2019. 13 апреля (№ 15). С. 6.
- Орлова, И. И в команде должна быть конкуренция : [о социально-экономическом развитии ОАО «АгроНива» Каменецкого района] / Ирина Орлова // Заря. 2019. 12 января. С. 15.
- Новик, Г. Строить стоит. На собственные деньги / Галина Новик // Навіны Камянеччыны. 2018. 6 кастрычніка (№ 40). С. 4.
- Грицук, Н. Комплекс нового поколения / Наталья Грицук // Навіны Камянеччыны. 2016. 5 лістапада (№ 45). С. 4.