Панядзелак, 22 Верасень 2025 08:57

2 жніўня 2025 г. — 80 гадоў з дня выхаду першага нумара маларыцкай раённай газеты «Знамя Победы» (Маларыта; 1945)

Ужо 80 гадоў прыходзіць да чытача маларыцкая раённая газета, якая мяняла сваю назву, але, нягледзячы на ўсе павевы часу, заўсёды заставалася мясцовым выданнем, арыентаваным на адлюстраванне жыцця раёна і яго жыхароў.

Пісаць сваю гісторыю газета пачала пасля перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. 2 жніўня 1945 г. выйшаў першы яе нумар пад назвай «Знамя Победы» на рускай мове. «Раёнка» была надрукавана на лісце фармату А4 (з двух бакоў), з’яўлялася органам Маларыцкага райкама КП(б)Б і выканкама раённага Савета дэпутатаў працоўных. Каштавала 15 капеек, надрукавана ў друкарні «Сцяг Перамогі». Набіралі ўручную Вольга Мікітаўна Самойлава і Вера Іванаўна Камянчук, якія адпрацавалі ў друкарні шмат гадоў, унеслі вялікі ўклад у развіццё і паліграфічнага афармлення газеты.

Рэдакцыя тады знаходзілася ў будынку райкама партыі (вул. Несенюка). Першым рэдактарам газеты быў В. Бяляеў. Мэтамі і задачамі газеты былі інфармаванне насельніцтва аб падзеях, якія адбываюцца ў раёне і краіне, асвятленне жыцця ў горадзе і вёсцы. На першай старонцы быў змешчаны артыкул «Уборка ўраджаю — важнейшая гаспадарча-палітычная задача», на другой — «Зварот удзельнікаў раённага сходу сялян Маларыцкага раёна».

У 1953 г. раённая газета стала называцца па-беларуску «Сцяг Перамогі». У 1955 г.працаваў рэдактарам Іван Налівайка. Газету рэдагавалі К. Паноў, М. Смолін, Д. Нікалаеў, П. Сусікаў. У 1950-х гг. газета асвятляла працу працоўных па выкананні рашэнняў пленумаў партыі, размяшчала матэрыялы аб перспектыўным планаванні ў калгасах вясенніх палявых работ, ролі механізатараў у доглядзе за пасевамі кукурузы.

25 снежня 1962 г. у сувязі з ліквідацыяй Маларыцкага раёна, выпуск газеты спыніўся. 6 студзеня 1965 г. раён быў адноўлены. Першы нумар адноўленай маларыцкай газеты «Сельскае жыццё» выйшаў 1 красавіка 1965 г. тыражом 2250 экзэмпляраў. Газета стала выходзіць на чатырох друкаваных старонках у аўторак, чацвер і суботу.

З 1965 г. газету ўзначаліў У. Макарэвіч, затым — Н. Салавей, А. Тунчык, Н. Рымач, Уладзімір Шпарло, Іван Герашчанка. З 1985 г. рэдактарам стаў Уладзімір Іванавіч Захарэвіч. 2 студзеня 1991 г. «Сельскае жыццё» была перайменавана ў «Голас часу». 30 ліпеня 1991 г. газету ўзначаліў Віталь Аляксеевіч Мігалевіч. З ліпеня 2002 г. па ліпень 2017 г. — Ніна Уладзіміраўна Свіцюк, з 2017 г. па снежань 2021 г. — Павел Свістуновіч, а з 2021 г. па сённяшні час — Святлана Аўгусцінаўна Максімук.

У 1989 г. рэдакцыя маларыцкай газеты «Сельскае жыццё» за актыўны ўдзел ва Усесаюзным конкурсе імя Ульянавай на лепшую пастаноўку масавай работы, творчую ініцыятыву і вялікі ўклад у працу з грамадскімі карэспандэнтамі праўленнем Саюза журналістаў СССР узнагароджана Ганаровай граматай.

У гісторыю газеты ўпісана нямала імёнаў таленавітых журналістаў, якія імкнуліся рабіць газету цікавай, насычанай, непаўторнай. Чытачам мінулых гадоў добра знаёмыя імёны Леаніда Екеля, Віталя Мігалевіча, Ніны Свіцюк, Наталлі Шутавай, Ірыны Касцевіч, Надзеі Яцуры і многіх іншых журналістаў, якія для сённяшніх супрацоўнікаў «раёнкі» з'яўляюцца прыкладам творчых ідэй і вострага пяра.

З маларыцкай рэдакцыяй звязаны лёс некалькіх беларускіх пісьменнікаў. У 1960–1962 гг. тут працаваў Сцяпан Крываль, у 1965 г. — Мікола Купрэеў, у 1965–1969 гг. — Яраслаў Пархута. Намаганнямі Сцяпана Крываля ў «раёнцы» 12 кастрычніка 1960 г. з’явілася першая тэматычная літаратурная старонка.

Але затым у 1960-я гг. літаратурных твораў трапляла няшмат, зрэдку газета друкавала 2–3 вершы пад рубыкай «Літаратурны куток». З 1975 г. у газеце літаратурныя старонкі сталі з’яўляцца часцей — 4–7 разоў на год. Друкаваліся мясцовыя аўтары, якія азгуртаваліся ў літаб’яднанне «Каласок». У 1979 г. літстаронка называлася «Хвалі Рыты» (па назве ракі Рыта, якая працякае цераз раён), у 1981 г. — «На хвалях Рыты», з 1988 г. — «Над рэчанькай Рытай». Доўгі час літаб’яднаннем кіраваў мясцовы паэт Сямён Кавенька, з 2012 г. кіруе Мікалай Пацяюк.

З 1 студзеня 2023 г. рэдакцыя газеты «Голас часу» далучылася да медыахолдынгу брэсцкай абласной газеты «Заря», набыўшы новы фармат, які адпавядае часу.«Голас часу» стала выходзіць 1 раз у тыдзень у камплекце з «Зарёй». Сёння «Голас часу» — гэта не толькі дваццаць газетных палос на тыдзень, гэта і сеткавае выданне — сайт malorita.by і тысячы падпісчыкаў у групах «Голасу часу» ў сацыяльных сетках.

За восем дзесяцігоддзяў маларыцкая раённая газета адлюстравала гісторыю краю. Назва, аб'ём, афармленне і змест газеты змяняліся, але яе прызначэнне і задачы заставаліся нязменнымі. Калектыў газеты не раз абнаўляўся, працэс выдання газеты стаў іншым. Асноўныя рысы калектыву — прафесіяналізм, адданасць справе і любоў да маларытчан.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.

Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай.

Кучына Галіна Уладзіміраўна, загадчык аддзела маркетынгу,

сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы

 

  1. Города и районы Брестчины : история и современность / А. А.Горбацкий, О. Н. Иванчина, Р. Ю. Чуль[и др.].Брест : ОАО «Брестская типография», 2020. С. 467–468.
  2. Народный фотоальбом. Малорита: книга с фотографиями о Малорите и ее жителях : 1566–2019 / [автор текста, составитель В. А. Савастиенок]. Минск, 2019. С. 152–153.
  3. Па старонках раённай газеты «Знамя Победы»// Памяць. Маларыцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 420–427.
  4. 80 гадоў разам з раёнам і чытачамі : [у Маларыцкім РЦК прайшло святочнае мерапрыемства, прымеркаванае 80-годдзю раённай газеты «Голас часу»] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2025. 20 жніўня (№ 34). С. 8.
  5. Навумчык, М. Старонкі пражытых гадоў у «раёнцы» : спаміны былых рэдактараў і карэспандэнта аб працы ў раённай газеце] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2025. 30 ліпеня (№ 31). С. 4.
  6. Навумчык, М. Падарожжа ў мінулае / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2025. 30 ліпеня (№ 31). С. 4.
  7. Максимук, С. Объединяют творчество и любовь к газете : [о работе коллектива районной газеты] / Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2023. 4 мая (№ 18). С. 3.
  8. Максимук, С. С днем рождения, «Голас часу»! : [2 августа районной газете исполняется 77 лет] / Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2022. 30 ліпеня. С. 4.
  9. «Голас часу»– победитель творческого конкурса : [редакция газеты победила в творческом конкурсе Брестской области за лучшее освещение деятельности организаций Фонда мира в СМИ]// Голас часу. аларыта, 2022. 23 сакавіка. С. 4.
  10. Свістуновіч, П. Плён працы : [у Косаўскім палацы адбылося ўзнагароджанне лаўрэатаў штогадовага спаборніцтва сярод рэдакцый абласных, аб'яднаных, раённых і гарадскіх газет, тэлебачання і радыё, журналістаў Брэстчыны] / Павел Свістуновіч // Голас часу. Маларыта, 2021. 14 ліпеня. С. 2.
  11. Максімук, С. Крыніца натхнення : [75 гадоў раённая газета дзеліцца са сваімі чытачамі навінамі жыцця Маларытчыны] / Святлана Максімук // Голас часу. Маларыта, 2021. 5 мая. С. 3.
  12. Максімук, С. «Голас часу» – 75 гадоў : [2 жніўня раённая газета адзначае сваё 75-годдзе] / Святлана Максімук // Голас часу. Маларыта, 2020. 1 жніўня. С. 3.
  13. Па старонках раённай газеты: год 1952-гі : [раённая газета ў 1952 г.: назва, публікацыі] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2019. 21 верасня. С. 10.
  14. Агульная справа : [у Брэсце падвялі вынікі абласных конкурсаў дзіцячай творчасці «Выратавальнікі вачыма дзяцей» і конкурсу сярод СМІ на лепшае адлюстраванне дзейнасці МНС і бяспекі жыццядзейнасці. Рэдакцыя райгазеты заняла ІІ месца сярод СМІ] // Голас часу. Маларыта,2019. 23 сакавіка. С. 2.
  15. У ліку пераможцаў – журналіст «ГЧ» : РУП «Белпошта» падвялі вынікі рэспубліканскага конкурсу «Лепшы матэрыял аб пошце», які праводзіўся сярод журналістаў друкаваных і электронных СМІ краіны. У лік пераможцаў выйшла ў групе раённых СМІ і карэспандэнт «Голас часу» Вікторыя Нікіцюк] // Голас часу. Маларыта, 2019. 13 сакавіка. С. 2.
  16. Навумчык, М. «STARt-ПРЭС» – для журналістаў-пачаткоўцаў : [падведзены вынікі абласнога конкурсу «STARt-ПРЭС» сярод юных журналістаў. Дыпломам ІІ ступені адзначана работа вучаніцы 9 класа Дарапеевіцкага д/с-СШ Ганны Семянюк, дыпломам ІІІ ступені работа Дзіяны Пішчык з Чарнянскай СШ] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2018. 22 снежня. С. 11.
  17. Адна мэта : ворчы калектыў газеты «Голас часу» адзначаны дыпломам Брэсцкага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях РБ за ІІІ месца ў намінацыі «Прапаганда ведаў у вобласці захавання бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва»] // Голас часу. Маларыта, 2018. 28 сакавіка. С. 8.
  18. Галоўны рэдактар раённай газеты «Голас часу» : [28 жніўня на пасаду галоўнага рэдактара інфармацыйнай установы «Рэдакцыя Маларыцкай раённай газеты «Голас часу» назначаны Павел Сямёнавіч Свістуновіч] // Голас часу. Маларыта, 2017. 2 верасня. С. 2.
  19. Жалнерык, В. Дружба даўжынёй у 20 гадоў / Валянціна Жалнерык : б рабоце калектыву раённай газеты «Голас часу» тлумачыць намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валянціна Жалнерык] // Голас часу. Маларыта, 2017. 2 жніўня (№ 58). С. 5.
  20. У ліку намінантаў – і наша калега : абласным спаборніцтве сярод рэдакцый абласных, аб'яднаных, раённых і гарадскіх газет, тэлебачання і радыё, прафесійных журналістаў пераможцай стала карэспандэнт газеты «Голас часу» Дар'я Паўлянкова ў намінацыі «Маладзёжныя арыенціры» за аўтарскі праект «Маладзёжны вектар»] // Голас часу. Маларыта, 2017. 24 чэрвеня. С. 2.
  21. За плённае супрацоўніцтва : арэспандэнт газеты «Голас часу» Святлана Максімук атрымала дыплом 2 ступені і каштоўны падарунак за ўдзел у абласным этапе творчага конкурсу на лепшае асвятленне дзейнасці органаў і падраздзяленняў надзвычайных сітуацый РБ] // Голас часу. Маларыта, 2017. 6 мая. С. 2.
  22. Паўлянкова, Д. Працэс творчы: ад першага радка да паштовай скрынкі : б рабоце калектыву раённай газеты «Голас часу»: ад кіраўніка да прыбіральшчыцы] / Дар'я Паўлянкова // Голас часу. Маларыта, 2017. 3 мая. С. 4.
  23. Слаўная цаглінка ў сцяне жыццёвага дома : а юбілею раённай газеты «Голас часу»] // Голас часу. Маларыта, 2015. 1 жніўня. C. 3.
  24. Касцевіч, І. Грамата Патрыяршага Экзарха : [Мікалай Навумчык, карэспандэнт газеты «Голас часу», вядучы штомесячнай духоўна-асветніцкай старонкі «Дабравест», атрымаў грамату Патрыяршага Экзарха] / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2013. 14 верасня. С. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 3 разоў Апошняя змена Панядзелак, 22 Верасень 2025 09:09