Панядзелак, 22 Верасень 2025 09:34

19 чэрвеня 2025 г. — 90 гадоў з часу ўтварэння інспекцыі па справах непаўналетніх Кобрынскага РАУС (1935)

Сваю гісторыю інспекцыя па справах непаўналетніх (ІСН) бярэ з часоў грамадзянскай вайны. Пасля яе заканчэння ў краіне была распаўсюджана такая з'ява, як дзіцячая бездагляднасць, павялічылася колькасць злачынстваў, учыненых непаўналетнімі. Барацьба з бездагляднасцю і правапарушэннямі непаўналетніх пачала разглядацца як частка адзінай справы аховы дзяцінства. Для вырашэння гэтай задачы паўсюдна ствараліся дзіцячыя сацыяльныя інспекцыі, якія ў той час знаходзіліся ў падпарадкаванні Народнага камісарыята сацыяльнага забеспячэння. І толькі ў ліпені 1929 г. абавязкі па папярэджанні правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца дзецьмі, была ўскладзена на міліцыю. У сувязі з гэтым узнікла неабходнасць стварэння ў краіне спецыялізаваных падраздзяленняў міліцыі, якія павінны былі змагацца з дзіцячай бездагляднасцю і правапарушэннямі.

Спецыяльная служба для выканання такіх функцый з'явілася толькі ў 1935 г. Пастановай СНК СССР і ЦК ВКП(б) «Аб ліквідацыі дзіцячай бездагляднасці і безнагляднасці» ад 31 мая на Галоўнае ўпраўленне рабоча-сялянскай міліцыі НКУС СССР былі ўскладзены абавязкі па барацьбе з дзіцячай злачыннасцю, безнагляднасцю і бездагляднасцю. Аналагічная пастанова была прынята СНК БССР і ЦК ВКП(б) 19 чэрвеня. З гэтага дня бярэ свой пачатак гісторыя падраздзяленняў па справах непаўналетніх міліцыі Беларусі, у тым ліку і ў Кобрынскім раёне.

Планамерная і добра арганізаваная работа з дзецьмі, якія трапілі ў цяжкае сацыяльнае становішча, адыграла вырашальную ролю ў прадухіленні ўзнікнення масавай дзіцячай бездагляднасці і безнагляднасці пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.

Мэтанакіраваная праца па папярэджанні правапарушэнняў сярод дзяцей і падлеткаў увесь час знаходзілася ў цэнтры ўвагі дзяржавы і органаў правапарадку. У 1961 г. у арганізацыйнай структуры падраздзяленняў па справах непаўналетніх адбыліся карэнныя змены: увесь комплекс арганізацыі працы па барацьбе з безнагляднасцю і злачыннасцю непаўналетніх быў перададзены ў апараты крымінальнага вышуку. Пасля ў службах прафілактыкі пачалося стварэнне дзіцячых пакояў міліцыі. Такі дзіцячы пакой быў арганізаваны і ў Кобрынскім раёне.

У 1993 г. створана міліцыя грамадскай бяспекі, у структуру якой увайшлі падраздзяленні па папярэджанні правапарушэнняў непаўналетніх. У 1999 г. сістэма прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх атрымала новы напрамак. Менавіта ў той час падраздзяленні па папярэджанні правапарушэнняў непаўналетніх зноў былі перайменаваны ў падраздзяленні па справах непаўналетніх.

Сёння ІСН з'яўляецца структурнымі падраздзяленнем Кобрынскага РАУС і займаецца прафілактыкай правапарушэнняў сярод падлеткаў. Праца ў аддзеле не проста складаная і адказная, яна адна з найважнейшых, бо дзеці — будучыня краіны. Супрацоўнікі ІСН імкнуцца прадухіліць злачынствы, якія могуць здзейсніць непаўналетнія, і абараняюць тых, хто выхоўваецца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

З 2018 г. начальнікам ІСН Кобрынскага РАУС з'яўляецца маёр міліцыі Ірына Анатольеўна Карповіч, чыё імя за высокія дасягненні ў 2021 г. занесена на Дошку гонару Кобрынскага раёна і якая ў 2022 г. узнагароджана медалём «За бездакорную службу» III ступені. Штат інспекцыі разам з начальнікам складаецца з шасці чалавек. Працу ў раёне праводзяць чатыры ўчастковыя інспектары ІСН і старшы інспектар падраздзялення.

Супрацоўнікамі ІСН праводзіцца актыўная прафілактычная работа ў навучальных установах, аказваецца садзейнічанне падлеткам па ўключэнні іх у арганізаваныя формы вольнага часу і грамадска-карысную дзейнасць. Работнікі ІСН наведваюць падлеткаў па месцы жыхарства, вучобы, выклікаюць для размовы ў РАУС, кантралююць іх занятасць.

У апошнія гады ў ІСН распрацавана цэлая сістэма сумеснай работы з райвыканкамам, упраўленнем па адукацыі, БРСМ і адміністрацыямі школ. У рамках гэтай работы праводзяцца культурна-спартыўныя мерапрыемствы, прававыя віктарыны, круглыя сталы, бацькоўскія сходы і іншыя мерапрыемствы. Актыўна выкарыстоўваюцца метады ўцягвання дзяцей у розныя паездкі на экскурсіі, у музеі, на заняткі спортам. З 2003 г па ініцыятыве камісіі і ІСН РАУС сумесна з БРСМ арганізоўваецца палатачна-турыстычны лагер для падлеткаў, якія стаяць на ўліку ў міліцыі. Сумесна з камісіяй па справах непаўналетніх райвыканкама арганізоўваюцца наведванні дзецьмі ўстаноў закрытага тыпу, каб наглядна паказаць, што можа чакаць наперадзе, калі весці супрацьпраўны лад жыцця.

Праца ў інспекцыі мае свае асаблівасці, яна патрабуе навыкаў у сферы псіхалогіі і педагогікі, умення адчуваць і разумець дзіцячую душу. Інспектар па справах непаўналетніх — гэта не проста супрацоўнік міліцыі, а ў першую чаргу псіхолаг і педагог. А паколькі ў апошні час сталі папулярнымі сярод падлеткаў правапарушэнні ў сферы высокіх тэхналогій, інспектарам даводзіцца асвойваць і інфармацыйныя тэхналогіі, сыходзіць у сацыяльныя сеткі.

У розныя гады ІСН Кобрынскага РАУС узначальвалі Я. Р. Назарук, У. А. Пучкоў, А. А. Бойка, У. М. Дзенісюк, М. І. Кухараў, А. М. Ждан, Г. А. Касцечка, А. А. Кананчук. Іх намаганні ўнеслі важны практычны ўклад у развіццё і ўмацаванне асноў службы ІСН у Кобрынскім раёне.

ІСН Кобрынскага РАУС знаходзіцца на добрым рахунку ў Брэсцкай вобласці, не раз атрымлівала ўзнагароды ад упраўлення. Кожны супрацоўнік адказна падыходзіць да сваіх абавязкаў, і гэта прыносіць вынікі. Невыпадкова на Кобрыншчыне назіраецца планамернае зніжэнне падлеткавай злачыннасці.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.

Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай.

Курачук Святлана Дзмітрыеўна,

бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Андросова, О. Защитники детства: как инспекция по делам несовершеннолетних борется за будущее молодежи / Ольга Андросова // Кобрынскі веснік. 2025. 21 чэрвеня (№ 25). С. 15.
  2. Бакун, Е. Профессия – помогать : [о работе начальника инспекции по делам несовершеннолетних Кобринского РОВД Ирины Карпович] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2023. 4 сакавіка (№ 17). С. 10.
  3. Бакун, Е. Детям – внимание и заботу : [состоялось заседание комиссии по делам несовершеннолетних Кобринского райисполкома с участием ИДН РОВД] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2022. 8 кастрычніка. С. 3.
  4. Белов, Д. В ладу с законом во благо страны : [о работе начальника инспекции по делам несовершеннолетних г. Кобрина И. А. Карпович] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2021. 3 сакавіка. С. 1, 3.
  5. Вовк, Ю. Женщина в форме – это престижно : [за высокие достижения в труде начальник инспекции по делам несовершеннолетних г. Кобрина И. А. Карпович занесена на районную Доску почета] / Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2020. 26 ноября (№ 48). С. 6.
  6. Пальто, К. Жаночы твар міліцыі : [старшы лейтэнант міліцыі М. Каладзінская працуе ў інспекцыі па справах непаўналетніх] / Ксенія Пальто // Кобрынскі веснік. 2017. 4 сакавіка. С. 1, 3.
  7. Бурдыка, В. З марай аб жыцці : [старшы лейтэнант М. Каладзінская працуе ў Кобрынскім райаддзеле ўнутраных спраў участковым інспектарам па справах непаўналетніх] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2015. 27 лютага. С. 1.
  8. Пашкович, Л. Любить детей и соблюдать закон : [о работе инспекции по делам несовершеннолетних Кобринского РОВД] / Людмила Пашкович // Кобрынскi веснiк. 2015. 13 чэрвеня. С. 4.
  9. Галаўко, I. «Дабрата – у рабоце абавязковая якасць» : [аб дзейнасці інспекцыі па справах непаўналетніх] / [Iгар Галаўко ; гутарыла] Людміла Пашковіч // Кобрынскі веснік. 2014. 1 сакавіка. С. 1, 3.
  10. Мельнiк, Р. Лагер «Атлант»: сумна не бывае : [інспекцыяй па справах непаўналетніх Кобрынскага РАУС па традыцыі быў арганізаваны палатачна-турыстычны лагер падлеткаў, якія стаяць на ўліку ў міліцыі] / Раман Мельнік // Кобрынскi веснiк. 2012. 7 ліпеня. C. 10.
  11. Петросюк, А. И. Подростки и преступность : [о сложившейся ситуации с подростковой преступностью на Кобринщине] / А.И.Петросюк ; [беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2012. 22 марта. C. 4.
  12. Бялоў, Д. Спорт аб'ядноўвае : [аб рабоце інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС у мэтах прафілактыкі падлеткавай злачыннасці] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскi веснiк. 2011. 8 чэрвеня. C. 4.
  13. Конончук, А. А. Анатолий Конончук: «Дети смотрят на взрослых и начинают подражать им» : [беседа с начальником ИДН Кобринского РОВД] / Анатолий Конончук ; [беседовала] Мария Чебоксарова // Кобрынскi веснiк. 2011. 12 лютага. C. 9.
  14. Мельнік, Р. Годная альтэрнатыва : [па ініцыятыве камісіі і інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС і БРСМ арганізаваны лагер для «цяжкіх» падлеткаў] / Раман Мельнік // Кобрынскi веснiк. 2011. 6 ліпеня. C. 4.
  15. Мельнiк, Р. Добры шанц выправіцца : [аб летнім лагеры «Атлант» для непаўналетніх, якія стаяць на ўліку ў ІСН] / Раман Мельнік // Кобрынскi веснiк. 2010. 30 чэрвеня. C. 8.
  16. А нас намалявалі! : [прафілактычна-прапагандысцкую акцыю сярод дзяцей правяла інспекцыя па справах непаўналетніх РАУС] // Народная трыбуна. 2009. 3 ліпеня. C. 10.
  17. Бялоў, Д. Павага да правапарадку – з дзяцінства : [аб рабоце інспекцыя па справах непаўналетніх Кобрынскага РАУС] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскi веснiк. 2009. 24 чэрвеня. C. 4.
  18. Гром, А. Противостоять сообща: на варце грамадскага парадку : [о подростковой преступности в Кобринском районе] / Анна Гром // Кобрынскi веснiк. 2009. 9 снежня. C. 4.
  19. Конончук, А. А. Сотрудники ИДН даже играют с трудными подростками : [беседа с начальником ИДН Кобринского РОВД] / А. А. Конончук ; [беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2009. 18 июня. C. 4.
  20. Патоня, В. «Прафілактыку» праводзіць прырода : [пяты год запар у Кобрынскім раёне арганізаваны палатачна-турыстычны лагер для цяжкіх падлеткаў] / Вікторыя Патоня // Кобрынскi веснiк. 2008. 9ліпеня. C. 4.
  21. Каб не спазніцца : [інспекцыя па справах непаўналетніх Кобрынскага РАУС] // Кобрынскі веснік. 2003. 15 сакавіка. С. 6.
  22. Сцепанюк, Я. Небяспечны ўзрост : [аб праблемах злачыннасці непаўналетніх] / Я. Сцепанюк // Кобрынскі веснік. 1996. 13 сакавіка. С. 3.
  23. Пятроўская, М. Ёсць такі дзіцячы пакой : [аб дзіцячым пакоі міліцыі] / Марыя Пятроўская // Камуністычная праца. Кобрын, 1978. 30 сакавіка.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 18 разоў Апошняя змена Панядзелак, 22 Верасень 2025 10:24