Панядзелак, 22 Верасень 2025 11:20

2025 г. — 120 гадоў з часу першага згадвання пра школу ў в. Павіцце (Кобрынскі р-н; 1905)

Першая школа на тэрыторыі в. Павіцце была адкрыта ў 1905 г. Гэта было аднакласнае народнае вучылішча, будынак якога знаходзіўся недалёка ад сучаснай школы. У вучылішчы быў адзін класны пакой, колькасць вучняў — каля 70, навучаліся тры групы дзяцей.

Вучні займаліся па 6–7 гадзін у дзень, праводзіліся ўрокі па рускай мове, чыстапісанні, арыфметыцы, спевам, гімнастыцы, закону Божаму. Тры разы на тыдзень вучні прыходзілі на хор, дзе развучвалі рэлігійныя песні. Па нядзелях і ў рэлігійныя святы дзеці разам з настаўнікам ішлі ў Свята-Міхайлаўскую царкву спяваць на клірасе. З 1905 г. настаяцелем царквы быў свяшчэннік Ігнацій Паўловіч. У 1911 г. пабудавана новая Прачысценская царква.

У жніўні 1915 г. Павіцце акупавана нямецкімі войскамі, у будынку вучылішча размясціліся кавалерысты, заняткі былі спынены. Па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора (1921) заходняя частка Беларусі адышла да Польшчы. У Павіцці была адкрыта шасцікласная школа з польскай мовай навучання. Будынак школы быў драўляны, меў тры класныя пакоі. У школе працавала пяць настаўнікаў.

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР (1939) у Павіцці была адкрыта сямігадовая школа. Настаўнікамі сталі жыхары вёскі Рыгор Яўстафавіч Сцябноўскі, Марыя Рыгораўна Кузіч. У гады Вялікай Айчыннай вайны будынак школы ператварылі ў паліцэйскі ўчастак, заняткі былі спынены. У сакавіку 1943 г. паліцэйскі ўчастак быў разбіты партызанамі, будынак школы спалены.

У ліпені 1944 г. Павіцце вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а 1 верасня школа аднавіла працу. Размяшчалася яна ў прыватных дамах М. Р. Астапука, І. А. Дзехцерука, С. С. Дзехцерука, А. В. Чопіка і іншых жыхароў вёскі. Першы год заняткаў быў цяжкім — ішла вайна, не было падручнікаў, сшыткаў, алоўкаў. Дзеці вучыліся чытаць па газетах, першакласнікі выкладвалі літары з фасолі. Але з кожным годам школа папаўнялася падручнікамі, пісьмовымі прыладамі, нагляднымі дапаможнікамі, прыбывалі новыя настаўнікі.

У 1948 г. школа стала сямігадовай. Дырэктарам установы прызначаны выпускнік Брэсцкага педвучылішча Уладзімір Іванавіч Хім, загадчыкам — Іван Аляксандравіч Дзехцярук. Школа па-ранейшаму размяшчалася ў пяці прыватных дамах. Працаваць у такой школе было цяжка, бо настаўнікам прыходзілася хадзіць з аднаго дома ў другі.

У 1964 г. пабудаваны і адкрыты новы двухпавярховы будынак школы, тут першым дырэктарам стала Паліна Мяфодзьеўна Анічэнка (1964–1968). У 1970-х гг. у школе вучылася звыш 600 вучняў. Для тых, хто працаваў і хацеў вучыцца, была адкрыта завочная школа.

У 1990 г. дабудавана новае крыло школы, дзе размешчаліся бібліятэка, кабінеты фізікі, геаграфіі, нямецкай мовы, інфарматыкі і інш. У 1996 г. была прыбудавана майстэрня тэхнічнай і абслугоўваючай працы, частка якой у 2005 г. была пераабсталявана. На яе базе адкрыты дзіцячы сад на дзве рознаўзроставыя групы, з прычыны чаго ўстанова адукацыі атрымала новы статус — «Павіццеўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа». У 2010 г. у рамках праграмы па адраджэнні і развіццю вёскі школа была капітальна адрамантавана.

Адной з галоўных каштоўнасцей школы з'яўляецца вялікі (на тры залы) гісторыка-этнаграфічны музей «Палешукі», які адкрыты ў 2007 г. Першая зала прысвечана асаблівасцям народнай культуры, мясцовага быту; другая — гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў праламленні на дадзеную мясцовасць, у трэцяй зале можна пазнаёміцца з гісторыяй школы.

У розны час школу ўзначальвалі Васіль Паўлавіч Бадза (1968–1971), Іван Аляксандравіч Дзехцярук (1971–1975), Анатоль Аляксандравіч Краўчук (1975–1982), Раіса Пратасьеўна Каморнік (1982–1983), Іван Лазарэвіч Будзько (1983–1995), Людміла Мікалаеўна Цецярук (1995–2002), Яраслаў Ільіч Коржык (2002–2007), Аляксандр Рыгоравіч Радковіч (2007–2021). З 1 верасня 2021 г. і па сённяшні час школай кіруе Людміла Пятроўна Дзенісюк.

З 2022 г. установа перайменавана ў ДУА «Павіццеўская сярэдняя школа». Сёння гэта добраўпарадкаваны, камфортны, абсталяваны неабходнай мэбляй, камп'ютарнай, мультымедыйнай і іншай тэхнікай адукацыйны комплекс. У 2024–2025 навучальным годзе ў школе навучаліся і выхоўваліся 121 вучань. Вучні школы атрымліваюць прызавыя месцы ў раённых, абласных, рэспубліканскіх конкурсах і алімпіядах, актыўна займаюцца навучальна-даследчай дзейнасцю.

За кожнай перамогай стаіць напружаная праца педагогаў — тых, хто ўмее разгледзець патэнцыял вучняў і развіць яго. Так, у 2021 г. настаўнік беларускай мовы і літаратуры Наталля Васільеўна Цецярук узнагароджана заахвочвальнай прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за асабісты ўклад у развіццё здольнасцяў адораных вучняў. Настаўніцы школы аграгарадка Павіцце Н. В. Цецярук і Н. І. Цецярук з’яўляюцца ўдзельнікамі праекта «Настаўнік для Беларусі», які нацэлены на прыцягненне ў школы ў невялікіх гарадах і населеных пунктах крэатыўных і неабыякавых настаўнікаў з новымі цікавымі ідэямі, імкненнямі да самаразвіцця. Калектыў школы ганарыцца тым, што тут у 1970–1980 гг. працавала выдатны педагог, настаўнік-філолаг Ганна Адамаўна Саўчук, якая за працоўныя заслугі была ўзнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» (1981).

У розны час школу закончылі вядомыя ўсёй Кобрыншчыне былыя кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Уладзімір Рыгоравіч Кузіч і Іван Сяргеевіч Цецярук, былы начальнік Кобрынскага райаддзела міліцыі, а цяпер — начальнік упраўлення кадраў МНС Рэспублікі Беларусь Эдуард Аляксандравіч Ярашук, літаратар, цяпер жыхар Эстоніі Уладзімір Іванавіч Дзехцярук і многія іншыя знакамітыя землякі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.

Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай.

Курачук С. Дз., бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Малой радзімы прыцяжэнне : інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік да 475-годдзя з часу першага згадвання ў пісьмовых крыніцах вёсак Павіцце і Лелікава Кобрынскага раёна / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын, 2021. – 90 с. : каляр. фат. – (Серыя «Па вёсках нашага краю»).
  2. Дзяржаўнай установе адукацыі «Павіццеўская сярэдняя школа» (1905) – 120 гадоў // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 195.
  3. Саўчук Ганна Адамаўна // Па працы – пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 74.
  4. Андросова, О. Красота святынь Гродненщины : [коллектив Повитьевской СШ совершил паломническую поездку по святым местам Гродненщины] / Ольга Андросова // Кобрынскі веснік. 2025. 14 чэрвеня (№ 24). С. 17.
  5. Андросова, О. Лучшие в конкурсе : [учащиеся Повитьевской СШ приняли участие в районном конкурсе «Украсим храм вместе!» и благотворительной акции «Давайте творить добро»] / Ольга Андросова // Кобрынскі веснік. 2025. 7 июня (№ 23). С. 17.
  6. Андросова, О. Последний звонок : [в Повитьевской СШ прозвенел последний звонок для учащихся 11 и 9 классов] / Ольга Андросова // Кобрынскі веснік. 2025. 31 мая (№ 22). С. 17.
  7. Андросова, О. Воспитание уважения к подвигам предков : [пионеры Повитьевской СШ провели традиционную акцию «Обелиск»] / Ольга Андросова // Кобрынскі веснік. 2025. 17 мая (№ 20). С. 17.
  8. Андросова, О. Лесное хозяйство: узнай профессию : [учащиеся 11 класса Повитьевской СШ посетили профориентационную экскурсию в Повитьевском лесхозе] / Ольга Андросова // Кобрынскі веснік. 2025. 19 красавіка (№ 16). С. 17.
  9. Андросова, О. Останови буллинг! : [в рамках акции по профилактике буллинга «Я среди людей» учащиеся 5 класса Повитьевской средней школы приняли участие в мероприятии «Стоп, буллинг!»] / Ольга Андросова // Кобрынскі веснік. 2025. 7 сакавіка (№ 10). С. 17.
  10. Андросова, О. Встретились с воинами-афганцами : [в Повитьевской CШ прошло мероприятие, посвященное 36-й годовщине вывода советских войск из Афганистана] / Ольга Андросова // Кобрынскі веснік. 2025. 22 лютага (№ 8). С. 17.
  11. Андросова, О. Встреча одноклассников : [в Повитьевской средней школе прошел вечер встречи выпускников] / Ольга Андросова // Кобрынскі веснік. 2025. 15 лютага (№ 7). С. 17.
  12. Андросова, О. Интеллектуальная игра для пионеров : [пионеры Повитьевской СШ приняли участие в Республиканской интеллектуальной развлекательной игре «Большая пионерская игра»] / Ольга Андросова // Кобрынскі веснік. 2024. 21 снежня (№ 51). С. 17.
  13. Бакун, Е. Хранят историю родной деревни «Палешукі» : [для ребят 5 класса Повитьевской СШ проведена экскурсия «Школа в прошлом»] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2024. 19 кастрычніка (№ 42). С. 17.
  14. Бакун, Е. Выпускники Натальи Тетерук идут в учителя / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2024. 19 кастрычніка (№ 42). С. 17.
  15. Бакун, Е. О главных символах через флешмоб : [учащиеся Повитьевской средней школы Кобринского района приняли участие во флешмобе «Символы родной страны»] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2024. 5 кастрычніка (№ 40). С. 17.
  16. Бакун, Е. Растим гражданина : [в Повитьевской средней школе прошел педагогический совет в форме диалоговой площадки на тему предотвращения правонарушений среди несовершеннолетних] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2024. 28 верасня (№ 39). С. 17.
  17. Бакун, Е. «Палешукі» устанавливают имена погибших земляков : [о поисковой группе, действующей при историко-этнографическом музее «Палешукі» Повитьевской средней школы] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2024. 14 верасня (№ 37). С. 17.
  18. Елизарова, Ж. Педагог – это мастер : [педагог из Кобринского района Наталья Тетерук вошла в состав оргкомитета уникального проекта «Учитель для Беларуси»] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2023. 30 верасня. С. 1, 8.
  19. Елизарова, Ж. Сельская учительница : [об учителе белорусского языка и литературы из аг. Повитье Наталье Тетерук] / Жанна Елизарова // Настаўніцкая газета. 2023. 29 верасня. С. 13.
  20. Яскевіч, С. Турнір у памяць пра земляка : [пра турнір па валейболе памяці настаўніка фізкультуры У. В. Брышцена ў аг. Павіцце Кобрынскага раёна] / Святлана Яскевіч // Звязда. 2023. 1 сакавіка. С. 10.
  21. Нікалаева, Н. Змяніць школу і сябе : [настаўніцы школы аг. Павіцце – сярод пераможцаў праекта «Настаўнік для Беларусі»] / Надзея Нікалаева // Звязда. 2021. 10 ліпеня. С. 7.
  22. Бакун, А. Фестываль сустрэч : [настаўнікі Павіццеўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы арганізоўваюць анлайн-сустрэчы з цікавымі людзьмі] / Алена Бакун // Кобрынскі веснік. 2021. 2 чэрвеня. С. 6.
  23. Цецярук, Н. Літаратурныя сустрэчы : [пра кніжны анлайн-фестываль у Павіццеўскай сярэдняй школе Кобрынскага раёна] / Наталля Цецярук // Настаўніцкая газета. 2021. 27 красавіка. С. 15.
  24. Вовк, Ю. Формула педагогического мастерства : [учитель Повитьевского детского-сада-средней школы Н. В. Тетерук награждена поощрительной премией специального фонда Президента Республики Беларусь за личный вклад в развитие способностей одаренных учащихся] / Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2021. 11 марта (№ 10). С. 3.
  25. Цецярук, Н. В. «Мой гонар – мае вучні» : [пра настаўніцу Павіццеўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Н. В. Цецярук] / [Наталля Цецярук ; запісала] Алена Бакун // Кобрынскі веснік. 2021. 6 сакавіка. С. 6.
  26. Бакун, Е. Воспитание через музейную деятельность : [совет историко-этнографического музея «Палешукі» Повитьевского детского сада-средней школы получил диплом областного этапа республиканского конкурса] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2020. 21 лістапада. С. 10.
  27. Пашкович, Л. В. Повелительница формул : [об учителе математики ГУО «Повитьевский детский сад-средняя школа» В. Н. Терещук] / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2020. 23 верасня. С. 5.
  28. Савчук, М. От школьных исследований к будущей профессии : [учащиеся ГУО «Повитьевский детский сад-средняя школа» активно занимаются учебно-исследовательской деятельностью] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2020. 21 мая (№ 21). С. 3.
  29. Пашковіч, Л. Вялікая памяць у маленькіх сэрцах : [у Павіццеўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе вядзецца работа па патрыятычнаму выхаванню моладзі] / Людміла Пашковіч // Кобрынскі веснік. 2020. 8 мая. С. 10.
  30. Бакун, А. З любоўю да роднай зямлі : [Павіццеўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа – адна з самых прагрэсіўных устаноў адукацыі Кобрынскага раёна] / Алена Бакун // Кобрынскі веснік. 2020. 15 студзеня. С. 6.
  31. Пасияк, О. Учись учить : [два педагога Повитьевского детского сада-средней школы участвуют в проекте «Учитель для Беларуси»] / Ольга Пасияк // СБ. Беларусь сегодня. 2019. 18 декабря. С. 1, 14.
  32. Вовк, Ю. Наталья Тетерук: «Учитель может невозможное сделать возможным» / Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2019. 3 октября (№ 40). С. 3.
  33. Пашковіч, Л. Па слядах юных краязнаўцаў : [са злёту лепшых краязнаўцаў вобласці каманда Павіццеўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы прывезла 9 дыпломаў] / Людміла Пашковіч // Кобрынскі веснік. 2019. 7 жніўня. С. 4.
  34. Бакун, А. Руская – па пашпарце, беларуска – у душы : [аб настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Павіццеўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Н. Цецярук] / Алена Бакун // Кобрынскі веснік. 2018. 6 кастрычніка. С. 1, 3.
  35. Пашковіч, Л. Шыкоўная настаўніца : [вучні Павіццеўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы атрымліваюць прызавыя месцы ў раённых конкурсах і алімпіядах] / Людміла Пашковіч // Кобрынскі веснік. 2018. 24 студзеня. С. 4.
  36. Бакун, А. Падмурак патрыятызму : [у Павіццеўскім дзіцячым саду-сярэдняй школе працуе гісторыка-краязнаўчы музей «Палешукі»] / Алена Бакун // Кобрынскі веснік. 2017. 13 мая. С. 4.
  37. Закірава, М. «Прыемна ўсведамляць, што прыносіш карысць людзям» : [выкладчыца Павіццеўскага дзіцячага садка-сярэдняй школы] / Марына Закірава // Кобрынскi веснiк. 2012. 14 сакавіка. C. 2.
  38. Гармель, Е. Счастливая судьба привела в Повитье : [Дмитрий Гусев – молодой учитель Повитьевского детского сада-средней школы] / Елена Гармель // Заря. 2007. 24 марта. C. 8.
  39. Школа обзавелась… детским садом : [в д. Повитье Кобринского района открыт новый детский сад, который будет работать при средней школе] // Заря. 2006. 14 января.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 11 разоў Апошняя змена Панядзелак, 22 Верасень 2025 11:32