Панядзелак, 22 Верасень 2025 11:52

2025 г. — 125 гадоў з часу першага згадвання пра школу ў в. Гарадзец (Кобрынскі р-н; 1900)

Гісторыя школы ў в. Гарадзец Кобрынскага раёна бярэ свой пачатак з 1900 г., калі была пабудавана пачатковая школа. У канцы 1914 г. школа з пачатковай аднакласнай ператварылася ў двухкласную пачатковую. У часы Першай сусветнай вайны многія жыхары выязджалі з Гарадца, таму школа прыпыніла сваю работу.

Навучальная ўстанова мяняла назвы і мовы выкладання, перажывала войны. Пры панскай Польшчы, пачынаючы з 1920 г., школа стала сямікласнай. У 1938 г. быў пабудаваны новы будынак школы. Пасля вызваленчага паходу Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь наладжвалася жыццё на савецкі лад. Ужо 1 кастрычніка 1939 г. пачаліся заняткі па савецкай праграме. У гэты час дырэктарам школы быў Якаў Фёдаравіч Чэрнік.

У час нямецка-фашысцкай акупацыі (1941–1944) у будынку Гарадзецкай школы размяшчалася нямецкая камендатура. Многія настаўнікі і работнікі школы пайшлі на фронт. Пасля вызвалення Гарадца ў ліпені 1944 г. заняткі ў школе аднавіліся 1 верасня 1944 г. У 1947 г. адбыўся першы выпуск за курс сямігадовай школы. У тым жа годзе Гарадзецкай школе прысвоены статус сярэдняй (10 класаў). Першы выпуск за курс сярэдняй школы адбыўся ў 1950 г. З 1974 г. установа размяшчаецца ў былым будынку школы-інтэрната (вул. Савецкая, 12).

Прыярытэтным напрамкам работы школы з'яўляецца грамадзянска-патрыятычнае выхаванне і краязнаўчая работа. У 2004 г. створаны краязнаўчы школьны музей. Спачатку экспанаты размяшчаліся ў адным пакоі, потым з’явіліся пакой баявой славы (2005), этнаграфічны пакой (2007). Экспазіцыі музея прысвечаны гісторыі, культуры і традыцыям вёсак Гарадзецкага сельсавета, выдатным землякам. Асобна дэманструюцца дэкаратыўныя вырабы вучняў. Адметнай асаблівасцю дзейнасці ўстановы з'яўляецца рэгулярнае правядзенне выстаў вырабаў народнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва навучэнцаў і жыхароў аг. Гарадзец «Свет маіх захапленняў».

Юныя краязнаўцы і педагогі збіралі экспанаты па навакольных вёсках, хутарах. Кіраўніцтва ААТ «Гарадзец-агра» дапамагло сродкамі на афармленне экспазіцый. У музеі знаходзяцца рэдкія артэфакты: старажытныя прылады працы (крамянёвыя нажы, каменныя сякеры і інш.), човен XVIII ст., дакументы аб будаўніцтве Каралеўскага канала, кнігі польскай пісьменніцы Марыі Радзевіч, багатая нумізматычная калекцыя, шмат іншых прадметаў, якія адлюстроўваюць гісторыю мінуўшчыны і сучаснасць Гарадца. Сабраны ўнікальны матэрыял пра барацьбу землякоў з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскіх атрадах. Акрамя ваенных лістоў, рэшткаў зброі тут захоўваецца і багатая картатэка жыхароў Гарадзецкага сельсавета, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Картатэка — вынік карпатлівай пошукавай работы настаўнікаў і вучняў школы. У 2016 г. музей «Гісторыя вёскі Гарадзец» атрымаў званне «народны» і з’яўляецца сапраўдным цэнтрам краязнаўства і патрыятызму.

У 2008 г. школа рэарганізавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Гарадзецкі дзіцячы сад-сярэдняя школа». Педкалектыў узначаліў Аляксандр Міхайлавіч Валасевіч, які і сёння з’яўляецца дырэктарам школы.

У сувязі з аптымізацыяй сеткі ўстаноў адукацыі Кобрынскага раёна ў школе з 2013 г. працягваюць навучанне вучні Аніскавіцкай сярэдняй школы, з 2014 г. — навучэнцы Грушаўскага дзіцячага сада-базавай школы. З 2022 г. установа перайменавана ў ДУА «Гарадзецкая сярэдняя школа», дзе сёння працуе 31 настаўнік, займаюцца 173 вучні.

Вучні школы пастаянна ўдзельнічаюць у краязнаўчых мерапрыемствах, рэспубліканскіх акцыях і паказваюць высокія вынікі, пра што сведчаць шматлікія ўзнагароды. Так, Маргарыта Данілевіч у конкурсе творчых работ «Дакументальны сведка вайны» ў намінацыі «Сямейная рэліквія» стала пераможцам раённага, абласнога і рэспубліканскага этапаў і ўзнагароджана дыпломамі І ступені (2013). Вучаніца школы Лізавета Тунчык неаднаразова перемагала ў разнастайных конкурсах. Навуковыя даследаванні вучняў пастаянна трапляюць у лік лепшых на рэспубліканскіх конкурсах.

Установа ганарыцца сваімі выпускнікамі, якія сталі годнымі грамадзянамі і дасягнулі пэўных жыццёвых вышынь. Сярод іх: вучоны ў галіне аховы раслін, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар біялагічных навук, прафесар Уладзімір Рыгоравіч Іванюк; кандыдат фізіка-матэматычных навук, прафесар Андрэй Андрэевіч Карпук; беларускі вучоны, спецыяліст у вобласці тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі, доктар тэхнічных навук, прафесар Ігар Васільевіч Соўпель; заслужаны работнік культуры БССР, дырыжор, кампазітар, арганізатар і кіраўнік харавых калектываў Ігар Паўлавіч Чэрнік і інш.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.

Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай.

Курачук С. Дз., бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Гарадзец – маленькі горад : інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік да 880-годдзя з часу першага згадвання ў гістарычных крыніцах в. Гарадзец Кобрынскага раёна / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2022. – 72 с. : іл. – (Серыя «Па вёсках нашага краю»).
  2. Дзяржаўнай установе адукацыі «Гарадзецкая сярэдняя школа» (1900) – 125 гадоў // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 195.
  3. Музей «Гісторыя вёскі Гарадзец» // Народныя музеі ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2019. С. 18–19.
  4. Белов, Д. Подростковый суицид: предотврати беду : [в Городецкой СШ прошло собрание трудового коллектива с рассмотрением вопросов профилактики суицидального поведения несовершеннолетних] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2025. 3 мая (№ 18). С. 8.
  5. Белов, Д. Сделали чище свой агрогородок : [учащиеся 8–9-х классов Городецкой средней школы приняли участие в экологической акции «Чистый берег»] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2025. 19 красавіка (№ 16). С. 8.
  6. Белов, Д. Цветы для любимого директора / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2025. 7 сакавіка (№ 10). С. 8.
  7. Белов, Д. Задача – уберечь детей от беды : [интерактивные занятия с учащимися Городецкой средней школы провела врач по медицинской профилактике центра «Ориентир» Ольга Филипеня]/ Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2025. 7 сакавіка (№ 10). С. 8.
  8. Андросова, О. Служить в армии – почетно : [в Городецкой средней школе с учащимися старших классов провели ученический лекторий «Вооруженные силы моей страны»] / Ольга Андросова // Кобрынскі веснік. 2025. 22 лютага (№ 8). С. 8.
  9. Белов, Д. Учатся на экскурсиях : [учащиеся Городецкой средней школы посетили экспозицию музейной комнаты, посвященной истории боевых действий в Республике Афганистан] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2025. 4 студзеня (№ 1). С. 8.
  10. Белов, Д. Студотряды закрыли семестр в Минске : [учитель физики и информатики Городецкой средней школы Ольга Свиржевская представила Кобринщину на масштабном мероприятии студотрядовского движения во Дворце спорта в Минске] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2024. 21 снежня (№ 51). С. 8.
  11. Белов, Д. Узнали новое об институте президентства : [учащиеся Городецкой средней школы и СШ № 6 г. Кобрина посетили информационно-образовательные часы в Кобринской центральной районной библиотеке] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2024. 7 снежня (№ 49). С. 8.
  12. Белов, Д. Учить детей мечтала с детства : [об учителе физики и информатики Городецкой СШ Ольгу Свиржевскую] / текст и фото Дмитрия Белова // Кобрынскі веснік. 2024. 30 лістапада (№ 48). С. 8.
  13. Белов, Д. Помогли пожилым : [в рамках республиканской акции «Уважение. Забота. Ответственность» учащиеся Городецкой средней школы оказали посильную помощь одиноко проживающим пожилым людям] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2024. 26 кастрычніка (№ 43). С. 8.
  14. Белов, Д. Узнали о подвиге генерала : [учащиеся Городецкой СШ посетили музейное занятие «Виктор Пуганов. О мужестве, о доблести, о славе» в Кобринском районном центре детского творчества] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2024. 26 кастрычніка (№ 43). С. 8.
  15. Дубина, Л. Ориентируется отлично : [в областных массовых соревнованиях по спортивному ориентированию «ORIENT – LIGA 2024» в 7 туре учащаяся 7 класса Городецкой средней школы Валентина Червяковская в заняла I место] / Людмила Дубина // Кобрынскі веснік. 2024. 2 лістапада (№ 44). С. 8.
  16. Дубина, Л. Открываем Беларусь : [по итогам районного этапа республиканского конкурса «Открываем Беларусь» учащиеся Городецкой средней школы награждены дипломами II степени] / Людмила Дубина // Кобрынскі веснік. 2024. 2лістапада (№ 44). С. 8.
  17. Дубина, Л. Учат в школе : [о педагогах Городецкой средней школы] / Людмила Дубина // Кобрынскі веснік. 2024. 12 кастрычніка (№ 41). С. 8.
  18. Дубина, Л. Не забытое, но забытое : [в Городецкой средней школе действует народный музей «История деревни Городец»] / Людмила Дубина // Кобрынскі веснік . 2024. 21 верасня (№ 38). С. 8.
  19. Дубина, Л. И снова школа позвала ребят : [о Городецкой средней школе] / Людмила Дубина // Кобрынскі веснік. 2024. 14 верасня (№ 37). С. 8.
  20. Дубина, Л. Цифровая звезда : [Городецкая средняя школа присоединилась к международному историческому проекту «Цифровая звезда»] / Людмила Дубина // Кобрынскі веснік. 2024. 14 верасня (№37). С. 8.
  21. День открытых дверей – для будущих водителей : [в ГУО «Городецкий детский сад-средняя школа» организовано обучение учащихся по программе подготовки водителей колесных тракторов категории А] / по информации Кобринско-Малоритской МРОС ДОСААФ // Кобрынскі веснік. 2021. 2 студзеня (№ 1). С. 10.
  22. Елизарова, Ж. Летописец городецкого края : [о ветеране педагогического труда ГУО «Городецкий детский сад-средняя школа» Г. П. Чижевской] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2020. 12 жніўня. С. 6.
  23. Дубіна, Л. Дзяўчынка-самародак : [вучаніца Гарадзецкага сада-сярэдняй школы Л. Тунчык неаднаразова перемагала ў разнастайных конкурсах] / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2017. 23 верасня. С.
  24. Дубіна, Л. Сустрэча з «юнацтвам» : [у Гарадзецкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе прайшла творчая сустрэча з удзельнікам народнага аматарскага аб`яднання «Белы бусел» Л. Ярмалюк] / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2016. 14 верасня. С. 4.
  25. Дубіна, Л. Мы – за мір! : [вучні ДУА «Гарадзецкі дзіцячы сад- сярэдняя школа» далучыліся да сусветнай акцыі «Дзень міру»] / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2015. 30 верасня. С. 4
  26. Лесік, I. Лёс, вызначаны дзяцінствам : [Г. П. Чыжэўская 20 гадоў выкладае гісторыю ў Гарадзецкім садзе-сярэдняй школе] / Iрына Лесік // Кобрынскі веснік. 2014. 7 сакавіка. С. 3.
  27. Грэчка, І. Сотні падзяк за тое, што не ведаем вайны : [пераможцам у акцыі, арганізаванай да 70-годдзя вызвалення Беларусі, у намінацыі «Сямейная рэліквія» стала вучаніца 9 класа Гарадзецкай СШ Маргарыта Данілевіч] / Ігар Грэчка // Настаўніцкая газета. 2013. 3снежня. С. 5.
  28. Черник, В. Хвала рукам, что пахнут хлебом : [встреча учащихся Городецкой СШ с руководителями и передовиками производства ОАО «Городец-агро»] / Вероника Черник // Кобрынскі веснік. 2010. 3сакавіка. С. 2.
  29. Хільчук, М. Трайны юбілей : [адразу тры юбілеі адзначылі ў Гарадзецкай сярэдняй школе] / Марыя Хільчук // Кобрынскі веснік. 2000. 26 жніўня. С. 2.
  30. Хільчук, М. З любоўю да людзей : [аб настаўніцах в. Гарадзец В.Грышчук, Г. Сташэўскай] / Марыя Хільчук // Кобрынскі веснік. 1998. 10 чэрвеня. С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 10 разоў Апошняя змена Панядзелак, 22 Верасень 2025 12:14