Крыжовы ў плане храм на высокім падмурку з 5-граннай апсідай і бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Сяродкрыжжа завершана фігурнай барочнай вежай з макаўкай. Да галоўнага фасада ў 1839 г. прыбудаваны нізкі шырокі прытвор з лесвічным каскадам. Фасады раздзелены прамавугольнымі і стральчатымі аконнымі праёмамі, па вуглах дэкараваны масіўнымі руставымі лапаткамі.
Хмелеўская святыня, як самая ранняя з падобных крыжовых, з’яўлялася прататыпам для цэркваў у Чарнаўчыцах (1733) і Покрах (1739) Брэсцкага раёна. Верагодна, іх будоўля вялася пад кіраўніцтвам аднаго майстра ці адной будаўнічай арцеллю. Мастацкія вартасці помнікаў заснаваны на спалучэнні народных традыцый з барочнымі ўплывамі.
У 1771–1774 гг. царква рамантавалася на сродкі князя Адама Чартарыйскага. Пасля скасавання уніі (1839) стала праваслаўнай. У 1860-я гг. царква часткова перабудоўвалася. Перад царквой асобна пастаўлена драўляная 2-ярусная званіца каркаснай канструкцыі. Чарговы рамонт праведзены ў 1985 г. Страчанай асаблівасцю Хмелеўскага старажытнага ансамбля з’яўляецца земляны вал, які раней служыў агароджай для вялікіх могілак, што размяшчаюцца вакол святыні, цяпер зараслі хваёвым гаем.
У інтэр’еры двух'ярусны разны драўляны іканастас 1830-х гг., абразы ХVIІІ–ХІХ стст., у тым ліку «Христос Вседержитель», «Апостол Марк», «Николай Чудотворец», цудатворны спіс Чанстахоўскага абраза Божай Маці (ХVІІ ст.), напісаны на палатне. У 1889 г. у асабісты кіёт быў змешчаны абраз Маці Божай, набыты прыхаджанамі ў памяць выратавання жыцця імператара Аляксандра ІІ у чыгуначнай катастрофе 1888 г.
У 1936–1979 гг. служыў свяшчэннік Мікалай Іванавіч Сабалеўскі (1904–1979). Прастольнае свята храма — 19 жніўня, любімы ў народзе Яблычны Спас. У гэты дзень у Хмелева ладзіцца свята вёскі, прыязджаюць людзі з усяго Жабінкаўскага раёна, Брэста, Камянца, Кобрына і іншых месцаў.
Па блаславенні архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Канстанціна (Хоміча) 30 снежня 1999 г. Хмелеўскі прыход быў пераўтвораны ў Спаса-Праабражэнскую мужчынскую пустынь. Настаяцелем і будаўніком пустыні назначаны іераманах Серафім (Пятручык), які з 1995 г. з’яўляўся настаяцелем Хмелеўскага прыхода. Пастановай Сінода Беларускага Экзархата 2 сакавіка 2000 г. пры Хмелеўскай царкве створана Спаса-Праабражэнская мужчынская пустынь. У пустыні былі ўзведзены манастырскія пабудовы і першы ў Беларусі храм у гонар Чанстахоўскай іконы Божай Маці (2002).
У 2004 г. рашэннем Сінода Беларускага экзархата пустынь пераўтворана ў манастыр. Сёння ў манастыры нясуць паслушанне 18 чалавек. Сюды прыязджаюць паломнікі з розных куткоў Беларусі, а таксама з Расіі, Украіны, Польшчы, Францыі, ЗША, Канады.
Па выніках 2000 г. ігумен Серафім (Пятручык) названы «Чалавекам года Брэстчыны». Рашэннем Жабінкаўскага раённага Савета дэпутатаў ад 31 кастрычніка 2022 г. ігумену Серафіму (Васілю Іванавічу Пятручыку) прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Жабінкаўскага раёна».
19 жніўня 2025 г. адбылася ўрачыстасць, прысвечаная 300-годдзю Спаса-Праабражэнскага храма і 25-годдзю ўтварэння Спаса-Праабражэнскага мужчынскага манастыра. Прыняў удзел архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан. Па заканчэнні літургіі адбыўся хрэсны ход вакол манастыра з іконай Божай Маці Чанстахоўскай.
Сёння Хмелеўская Праабражэнская царква — помнік народнага драўлянага дойлідства з элементамі барока і класіцызму. Храм унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (шыфр 112Г000258).
Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.
Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар У. В., загадчык сектара рэгіянальнай бiблiяграфii
- Чарняўская, Т. І. Хмелеўская Праабражэнская царква / Т. І. Чарняўская // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2003. Т. 17. С. 34.
- Хмелеўская Спаса-Праабражэнская царква // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2015. Т. 6. С. 425.
- Хмелевская Спасо-Преображенская церковь // Регионы Беларуси : энциклопедия. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 442.
- Хмелевская Преображенская церковь // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2008. Т. 7. С. 422.
- Церковь Преображения Господня : [аг. Хмелево] // Храмы Брестчины. Брест, 2024. С. 78.
- Царква ў гонар Праабражэння Гасподняга і Спаса-Праабражэнская мужчынская пустынь : [в. Хмелева] // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. Мінск, 2007. С. 408–409.
- Спаса-Праабражэнская царква : [в. Хмелева] // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. Мінск, 2001. С. 199.
- Спаса-Праабражэнская царква : [в. Хмелева] // Памяць. Жабінкаўскі раён : гіст.-дакум. Хроніка. Мінск, 1999. С. 450–451.
- Чернявская, Т. И. Преображенская церковь / Т. И. Чернявская // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 186.
- Чарняўская, Т. І. Праабражэнская царква / Т. І. Чарняўская // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. Мінск, 1984. С. 165.
- Бензярук, Р. Крыло надзеі : Серафім (у міры – Пятручык Васіль Іванавіч) / Расціслаў Бензярук, Анатоль Бензярук // Сорак дарог / Расціслаў Бензярук, Анатоль Бензярук. Брэст : Альтернатива, 2007. С. 66–70.
- Хмелева // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2006. Т. 3. С. 350–351.
- Мароз, В. В. Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны : нарысы гісторыі, археалогіі і культуры / В. В. Мароз. – Мінск, 2018. – 511 с., [40] л. іл. – Са зместу: Хмелева. С. 335.
- Спасо-Преображенский монастырь // Наследие православной Беларуси / сост. С. Р. Бегиян. Минск, 2011. С. 18–19.
- Сакральная живопись Беларуси XV–XVIII веков / авт. текста и сост. Н. Ф. Высоцкая. – Минск : Беларусь, 2007. – 219 с. : ил.
- Хрыстос Уседзяржыцель : ікона ў Спаса-Праабражэнскай царкве в. Хмелева Жабінкаўскага р-на Брэсцкай вобл. // Iканапiс Беларусi ХV–ХVIII стагоддзяў / [аўт. тэксту i склад. Н. Ф. Высоцкая]. Мінск : Беларусь, 1995. С. 218–219.
- Хокимова, А. «Молитва не знает границ» : намеснику Спасо-Преображенского монастыря в аг. Хмелево Жабинковского района игумену Серафиму присвоено звание «Почетный гражданин Жабинковского района» / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2022. 4 ноября (№ 44). С. 1–2.
- Горовая, М. Хмелевская жемчужина : [о Спасо-Преображенском мужском монастыре аг. Хмелево] / Маргарита Горовая // Маяк. Берёза, 2022. 26 марта. С. 11.
- Бензярук, А. Царква ў Хмелеве : [пра Спаса-Праабражэнскі мужчынскі манастыр у аг. Хмелева] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2019. 13 лютага. С. 5.
- Радость наша, отец Серафим! : теплое моление в обители надежды : [об игумене Спасо-Преображенского мужского монастыря в д. Хмелево Жабинковского района Серафиме (Петручик)] // Брестский курьер. 2015. 5 ноября (№ 45). С. 24.
- 290-летие Спасо-Преображенского храма. 15-летие со дня основания Спасо-Преображенского мужского монастыря с. Хмелево Жабинковского района // Духовный вестник. 2015. № 8. С. 1.
- Глущенко, Т. Богословие в сане любви : [визит и разговор с отцом Серафимом настоятелем Спасо-Преображенского мужского монастыря в д. Хмелево] / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2006. 6 января. С. 1.
- Гордей, Е. Здесь врачуют заблудшие души : мужскому монастырю в Хмелево – 280 лет / Е. Гордей // Белорусская нива. 2005. 22 октября. С. 16.
- Ролич, О. Спасово-Преображенский Хмелевский монастырь / Ольга Ролич // Духовный вестник. 2005. № 8. С. 1.
- Иконы остались, украшения исчезли : [о воровстве в Хмелевской церкви Жабинковского района] // Брестская газета. 2004. № 29. С. 2.
- Ролич, О. Освящение храма-часовни в Хмелево / Ольга Ролич // Духовный вестник. 2002. № 12. С. 1.
- Логашева, Ю. В Хмелево – новый храм / Юлия Логашева // Заря. 2002. 21 ноября.