Аўторак, 18 Чэрвень 2013 10:17

2013 г. – 55 гадоў з часу ўзнікнення (1958) г. Белаазёрск

Горад Белаазёрск быў заснаваны ў 1958 годзе на месцы вёскі Ніўкі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласцi як пасёлак энергетыкаў у сувязі з будаўніцтвам Бярозаўскай ДРЭС.

{gcontent}Будаўніцтва Бярозаўскай ДРЭС было абвешчана камсамольскай будоўляй, таму сюды з’язджаліся людзі з розных куткоў СССР. У маі 1959 года быў зманціраваны часовы пасёлак гарадского тыпу з 150-ці вагончыкаў, з іх 120 – пад жыллё і 30 – культурна-бытавога прызначэння. 12 студзеня 1960 года пасяленне назвалі: рабочы пасёлак Бярозаўскі.

У пачатку горад забудоўваўся, у асноўным, жылымі адна- і двухпавярховымі дамамі. 6 ліпеня 1959 года брыгада муляраў пад кіраўніцтвам Н. Г. Драніцы залажыла падмурак першага 16-кватэрнага дома. У лютым 1960 года ён быў здадзены i заселены. Пасёлак стаў цэнтрам Бярозаўскага пасялковага Савета.

13 чэрвеня 1960 года пасёлак атрымаў назву Белаазёрск, якая паходзіць ад Белага возера, што знаходзіцца непадалёку ад горада. 16 верасня 1970 года Белаазёрск атрымаў статус горада раённага падпарадкавання.

На 1 студзеня 2013 года колькасць насельніцтва склала 12498 чалавек. У горадзе ёсць: дзве сярэднія школы, гімназія, прафесійна-тэхнічны каледж электратэхнікі, дзіцячая школа мастацтваў, пяць дзіцячых садкоў, Дом культуры, цэнтр пазашкольнай работы, экалагічны цэнтр навучэнцаў, дзіцяча-юнацкая спартыўная школа (веславанне, спартыўная стральба), гасцініца, санаторый-прафілакторый РУП “Брэстэнерга”, гарадская бальніца. У горадзе дзейнічаюць АСБ “Беларусбанк”, ААТ “Прыорбанк”, філіял рыбгаса “Сялец”.

На тэрыторыі горада месцяцца 66 прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў розных формаў уласнасці. Асноўная галіна прамысловасці – энергетычная. Бярозаўская ДРЭС – першая ў Рэспубліцы Беларусь электрастанцыя блочнага тыпу. 5 красавіка 1960 года быў закладзены першы кубаметр бетона ў падмурак галоўнага корпуса станцыі. 13 снежня 1961 года запалена першая газавая гарэлка на катле № 1. Гэта былі рэкордныя тэрміны ў гісторыі айчыннага энергабудаўніцтва.

Вядучымі прамысловымі прадпрыемствамі горада з’яўляюцца РУПП “Белаазёрскі энергамеханічны завод”, СП “Белкельме”, будаўнічае ўпраўленне Бярозаўскай ДРЭС.

Упрыгожвае горад праваслаўны храм Серафіма Сароўскага, збудаваны ў 1994 годзе ў візантыйскім стылі.

Сучасная праграма развіцця Белаазёрска вызначае пазітыўныя змены ў абліччы горада. Новы выгляд набылі адрамантаваныя будынкі гасцініцы, санаторыя-прафілакторыя, пошты, сярэдняй школы № 1, гімназіі, Дома гандлю. Пабудаваны новы вакзал, жылыя будынкі па вуліцах Казінца і Свідзінскага, будуецца гарадская лазня, новае кааператыўнае жыллё па праспекту Міра і вуліцы Леніна.

Пры гарадскім Доме культуры дзейнічаюць аматарскія калектывы: народны духавы аркестр, народны клуб ветэранаў вайны і працы “Подзвіг”, народны маладзёжны эксперыментальны тэатр “Пігмаліон”, узорны ансамбль танца “Журавінка”. Працуюць дзве бібліятэкі – дзіцячая і гарадская бібліятэка імя Н. Мацяш. Бібліятэка атрымала імя паэтэсы, перакладчыцы, Ганаровага грамадзяніна горада Ніны Іосіфаўны Мацяш (1943–2008) у 2010 годзе. Зараз тут рыхтуюцца IV штогадовыя паэтычныя чытанні “Бабіна лета з Нінай Мацяш”, якія збіраюць сяброў паэзіі ў дзень нараджэння пiсьменнiцы 20 верасня.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Белаазёрскай гарадской бібліятэкай імя Н. Мацяш. Кузняцова Т., гал. бібліятэкар

{/gcontent}

  1. Белоозёрск// Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1: Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 81–82.
  2. Белоозёрск // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 2. С. 257.
  3. Белаазёрск // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 2.
    С. 378.
  4. Белаазёрск // Брэстчына : назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў / складанне, запіс і апрацоўка А. М. Ненадаўца. Мінск : Беларусь, 1995. С. 62–67.
  5. Мацяш, Н. Белаазёрск : [верш, 1962 г.] // Мацяш, Н. Паміж усмешкай і слязой : вершы і паэмы (1962–1992) / Ніна Мацяш. Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. С. 21.
  6. Литвинович, Е. Молодой и энергичный : [о праздновании 50-летия
    г. Белоозёрска] / Евгений Литвинович // Заря. 2008. 23 сент. С. 1, 4.
  7. Головчиц, А. Большие инвестиции в маленькие города : [реализация гос. программы развития регионов, малых и средних городских поселений; г. Белоозёрск] / А. Головчиц // Знамя юности. 2008. 31 окт. (№ 44). С. 6.
  8. Курыцкая, Г. “Спадчына”: захаваць мінулае дзеля будучыні : [пра краязнаўча-этнаграфічны музей “Спадчына” Белаазёрскага каледжа элетратэхнікі] / Ганна Курыцкая // Маяк (Берёза). 2006. 4 нояб. С. 4.
  9. Березовская ГРЭС : филиал РУП “Брестэнерго”. Белоозёрск, 2006.
    16 с. : ил.
  10. Деренчук, В. “Белкельме” – вчера, сегодня, завтра… : [о деятельности ЗАО СП “Белкельме” рассказывает ген. директор; г. Белоозёрск] / Василий Викторович Деренчук ; беседовала В. Шалковская // Директор. 2009. № 8. С. 72–73.
  11. Радзивиновский, А. Хранитель музея : [об организаторе и хранителе музея истории Березовской ГРЭС Николае Николаевиче Федоренко] / Анатолий Радзивиновский // Маяк (Береза). 2005. 5 окт. (Огни Белоозёрска).
  12. Бразовский, Н. Белоозерский энергомеханический завод : исторический очерк к 30-летию завода / Николай Бразовский. Береза : Потапчук, 2004. 95 с. : ил.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 3284 разоў Апошняя змена Аўторак, 19 Май 2020 15:12