Панядзелак, 13 Кастрычнік 2025 09:06

2025 г. — 80 гадоў з часу першай згадкі пра Пінскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Я. Янішчыц (1945)

Гісторыя Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Янішчыц пачалася ў далёкім 1945 г. На жаль, дакументаў, якія б пацвярджалі дату заснавання бібліятэкі, не захавалася. Упершыню раённая бібліятэка згадваецца ў рашэнні выканкама Пінскага раённага Савета дэпутатаў працоўных ад 26 мая 1945 г. «Аб выкананні мясцовага бюджэту Пінскага раёна за I квартал 1945 года» (філіял Дзяржархіва Брэсцкай вобласці ў г. Пінску, ф. 382, оп. 1, д. 6, л. 97).

Бібліятэка налічвала 400 чытачоў. Кніжны фонд складаў у той час 1800 кніг, пераважала літаратура палітычнага і ваеннага характару, не хапала мастацкай літаратуры, на якую быў вялікі попыт.

З 1946 г. палепшылася забеспячэнне бібліятэк газетамі і часопісамі. Выпісваліся газеты «Правда», «Известия», «Советская Белоруссия», «Звязда», «Полесская правда»; часопісы «Беларусь» і «Полымя». На 25 сакавіка 1946 г. у раённай бібліятэцы працавалі Кальварыя Паўлаўна і Манюкевіч Надзея Сідараўна. Бібліятэка не мела ўласнага памяшкання, размяшчалася то ў прыватных дамах, то ў будынку мясцовага суда, то ў іншых дзяржаўных установах.

У 1950–1952 гг. бібліятэка займала адзін пакой плошчай 32 кв. м у раённым Доме культуры. Кіраўнікамі былі Ганна Абрамаўна Зайцава і Валянціна Рыгораўна Сяргеева. У гэты час бібліятэка значна папоўніла свой фонд сельскагаспадарчай літаратурай; лепш за ўсіх была ўкамплектавана творамі У. І. Леніна і І. В. Сталіна. Уся паступіўшая літаратура была цалкам апрацавана і занесена ў інвентарную кнігу. Складзены сістэматычны каталог. З мэтай лепшага абслугоўвання насельніцтва кнігай выкарыстоўваўся МБА (міжбібліятэчны абанемент). Раённая бібліятэка арганізавала 7 перасоўных пунктаў, імкнучыся ахапіць чытаннем як мага больш насельніцтва.

У 1957 г. адбываўся працэс аб’яднання Пінскай раённай бібліятэкі з гарадской бібліятэкай № 3. Гучныя чытанні і чытацкія канферэнцыі праводзіліся ў цэхах мэблевай фабрыкі, індустрыяльна-педагагічным тэхнікуме, аўтатранспартнай канторы.

У 1960-я гг. бібліятэка знаходзілася ў памяшканні па вул. К. Маркса. На 1 студзеня 1958 г. абслужана 1682 чытачы, наведванняў — 17 299, кнігавыдача — 33 409 экз. У пачатку 1970-х гг.раённую бібліятэку са штатам 5 чалавек узначаліла Тамара Васільеўна Савіловіч (1972–1978). У раёне працавалі 108 масавых бібліятэк, сярод іх — сельскія і прыклубныя.

15 жніўня 1978 г. рашэннем № 182 Пінскага райвыканкама праведзена цэнтралізацыя сеткі масавых бібліятэк, у выніку чаго бібліятэка (кіраўнік у 1978–1992 гг. Аляксандр Сяргеевіч Кірыковіч) набыла статус цэнтральнай раённай. Змяніліся яе структура і штат: колькасць работнікаў павялічылася амаль у 5 разоў, стварэнне новых аддзелаў дазволіла пашырыць бібліятэчны фонд і паслугі, павысіць якасць і аб'ём бібліятэчнай работы.

5 сакавіка 1986 г. райвыканкам выдаў распараджэнне аб часовым пераводзе Пінскай ЦРБ у в. Ставак (памяшканне СДК) на час правядзення рамонту. У 1987 г. бібліятэка вярнулася ў адрамантаваны будынак, які прыведзены ў адпаведнасць з дзеючымі ДАСТамі бібліятэчных сістэм. Праведзена перапланіроўка пакояў і падключана цэнтральнае ацяпленне. У 1992 г. раённую бібліятэку ўзначаліў Лявонцій Антонавіч Лемяшэўскі. Фонд бібліятэкі налічваў 37 490 экз.

У ноч з 26 на 27 лістапада 1996 г. раённая бібліятэка згарэла. З цягам часу кніжны фонд быў адноўлены (толькі ў дар бібліятэка атрымала 3883 экз. кніг). Бібліятэцы было выдзелена новае памяшканне. З 1997 г. і па цяперашні час раённая бібліятэка размяшчаецца па адрасе: г. Пінск, вул. Іркуцка-Пінскай дывізіі, 35. Кіраўнік у 1998–2004 гг. — Валянціна Цімафееўна Суліма.

У сакавіку 1998 г. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанавіў прысвоіць Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя нашай зямлячкі, паэтэсы Яўгеніі Янішчыц. У лістападзе таго ж года адбылася прэзентацыя цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Янішчыц. На прэзентацыі прысутнічалі і выступілі пісьменнікі і паэты з Мінска: Д. Бугаёў, Л. Дранько‑Майсюк, А. Вярцінскі, В. Коўтун, В. Іпатава, маці паэтэсы і сын Андрэй Янішчыц, прадстаўнікі абласнога ўпраўлення культуры і абласной бібліятэкі, кіраўнікі горада і раёна, чытачы. У гэты ж час адкрыта літаратурна-музычная гасцёўня, дзе размяцілася фотавыстава аб жыцці і творчасці Яўгеніі Іосіфаўны Янішчыц (1948–1988), тут праводзяцца літаратурна-музычныя вечары, прэм'еры кніг, чытацкія канферэнцыі, абмеркаванні. У красавіку 1999 г. у аддзеле абслугоўвання бібліятэкі адкрыты камерцыйны фонд.

У 2004 г. на пасаду дырэктара РЦБС прызначана Галіна Фёдараўна Богнат, вялікія тэмпы набірае працэс камп’ютарызацыі. ЦРБ імя Я. Янішчыц мае 7 камп’ютараў, ксеракс, выхад у інтэрнэт, працуе публічны Цэнтр прававой інфармацыі «Эталон» (2002). Бібліятэка з'яўляецца метадычным цэнтрам для 72 бібліятэк-філіялаў. Фонд бібліятэкі налічвае 30 080 экз.

Згодна з «Дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця вёскі» пры раённай бібліятэцы з 2008 г. пачаў працаваць бібліёбус. Яго набыццё было абумоўлена ў першую чаргу тым, што ў раёне ёсць шэраг маланаселеных вёсак, якія не маюць стацыянарных устаноў культуры. Бібліёбус стаў структурным падраздзяленнем аддзела абслугоўвання і інфармацыі.

За значны ўклад у развіццё бібліятэчнай справы, актыўную асветніцкую і інфармацыйную працу калектыў Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Янішчыц быў узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2013).

З верасня 2013 г. раённую бібліятэку ўзначальвае Алёна Іванаўна Анташук. У гэты перыяд у аддзеле абслугоўвання і інфармацыі абсталяваны куток з тыфлаабсталяваннем для людзей з парушэннем зроку. У 2014 г. бібліятэка пачала абслугоўваць чытачоў у аўтаматызаваным рэжыме ў аўтаматызаванай інфармацыйнай бібліятэчнай праграме АLIS-WEB.

У канцы 2015 г. рашэннем Пінскага райвыканкама ад 20 кастрычніка 2015 г. № 1065 створана Дзяржаўная ўстанова культуры «Пінская раённая бібліятэчная сістэма». З 2016 г. пры бібліятэцы працуе клуб літаратараў Піншчыны «Пінчукі». У складзе клуба 18 чалавек. Створаны вэб-сайт цэнтральнай раённай бібліятэкі. З 2020 г. установу ўзначальвае Вольга Міхайлаўна Антанчук, якая працягвае развіваць бібліятэчныя паслугі, удасканальваць працу з чытачамі і ўмацоўваць супрацоўніцтва з мясцовымі арганізацыямі.

Цэнтральная раённая бібліятэка імя Я. Янішчыц — культурны і інфармацыйны цэнтр Пінскага раёна. Яна беражліва захоўвае кніжныя скарбы, праводзіць мерапрыемствы для чытачоў усіх узростаў і адлюстроўвае сваё жыццё на сайце і ў сацыяльных сетках, дзеліцца новымі паступленнямі, анонсамі і творчымі справаздачамі.

У бібліятэцы працуюць тры аддзелы: абслугоўвання і інфармацыі, фарміравання бібліятэчнага фонду, бібліятэчнага маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы. Кніжны фонд налічвае больш за 37 тыс. экз. дакументнага фонду. Штогод абслугоўваецца больш за 2 тыс. чытачоў. Выконваецца 21 від дадатковых платных паслуг насельніцтву. Бібліятэка абсталявана 16 камп’ютэрамі, аб'яднанымі ў лакальную сетку. Прыярытэтныя напрамкі дзейнасці: краязнаўства, экалагічная асвета, духоўна-маральнае і прававое выхаванне. Назапашаны немалы досвед працы з сацыяльна неабароненай групай насельніцтва. 8 снежня 2022 г. ДУК «Пінская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» далучылася да рэгіянальнага зводнага электроннага каталога Брэсцкай вобласці.

Бібліятэка ўзнагароджана шматлікімі дыпломамі і граматамі за ўдзел у рэспубліканскіх і абласных акцыях і праектах. У 2020 г. узнагароджана Падзячным лістом па выніках абласнога тура XXVIII Рэспубліканскага агляду-конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры». У 2023 г. заняла IIІ месца ў Рэспубліканскім конкурсе «Бібліятэка — цэнтр духоўнай асветы і выхавання», у намінацыі «Гісторыя праваслаўя роднага краю». Па выніках працы за 2023 г. узнагароджана Ганаровай граматай Пінскага райвыканкама.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.

Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Янішчыц

Вайтовіч Таццяна Мікалаеўна,

бiблiёграф адзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Анташук, А. І. Пінская цэнтральная раённая бібліятэка імя Я. Янішчыц / А. І. Анташук // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2015. Т. 6. С. 175.
  2. Хроника создания массовых библиотек Пинского района / сост. Т. В. Савилович; Пинская районная централизованная библиотечная система. Отдел маркетинга. – Пинск, 2002. – 21с.
  3. Библиотекари пообщались с коллегами из более чем десяти стран / подготовила Людмила Ребковец // Пінскі веснік. 2024. 24 мая (№ 21). С. 12.
  4. Ребковец, Е. Социально-правовой проект «Закон доступен каждому» / Елена Ребковец, Татьяна Войтович // Бібліятэчны свет. 2024. № 2. С. 12–
  5. Ребковец, Л. Творчество дарят «Пінчукі» / Людмила Ребковец // Пінскі веснік. 2023. 24 сакавіка (№ 12). С. 27.
  6. Ляшкевіч, М. «Янішчыцкі лістапад» / Марына Ляшкевіч // Заря. 2022. 10 ноября. С. 11.
  7. Мілеўская, Н. Творчасць паэта – на многія лета! / Наталля Мілеўская // Полесская правда. Пинск, 2022. 5 ноября. С. 12.
  8. Библиотека – центр правовой информации / по информации районного отдела культуры // Полесская правда. Пинск, 2022. 2 апреля. С. 12.
  9. Антончук, О. Памяти поэта посвящалось / Ольга Антончук // Полесская правда. Пинск, 2021. 4 декабря. С. 11.
  10. Милевская, Н. С талантом в душе : [литературный вечер, посвященный 75-летнему юбилею Михаила Павловича Бощука, состоялся в Пинской районной библиотеке] / Наталья Милевская // Полесская правда. Пинск, 2019. 16 марта. С. 10.
  11. Абрамчук, К. Гістарычная сувязь часоў : [у Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я. Янішчыц адбылося мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня ўтварэння БССР] / Кацярына Абрамчук ; фота аўтара // Полесская правда. Пинск, 2019. 6 февраля. С. 2.
  12. Милевская, Н. «Я знаю: крыши пахнут небом» : [литературный вечер, посвященный 65-летнему юбилею Валерия Гришковца, состоялся в Пинской районной библиотеке] / Наталья Милевская // Полесская правда. Пинск, 2019.12 января. С. 11.
  13. Михалевич, Е. Под занавес года : [в Пинской районной библиотеке им. Е. Янищиц состоялось очередное заседание клуба литераторов Пинщины «Пінчукі»] / Екатерина Михалевич // Полесская правда. Пинск, 2018. 6 января. С. 2.
  14. Михалевич, Е. Определили задачи : [районный семинар по планированию для библиотекарей сельских библиотек] / Екатерина Михалевич // Полесская правда. Пинск, 2018. 13 января. С. 10.
  15. Михайловская, Я. «Жизнь в стихах» : [в Пинской центральной районной библиотеке им. Е. Янищиц прошел творческий вечер поэта Пинщины Василия Олешко] / Яна Михайловская // Полесская правда. Пинск, 2018. 10 февраля. С. 12.
  16. Полховская, Т. «Жизнь без эпилога» : [в Пинской центральной районной библиотеке им. Е. Янищиц прошел творческий вечер поэта, литератора, журналиста Василия Михайловича Коротышевского] / Татьяна Полховская // Полесская правда. 2018. 7 марта. С. 12.
  17. Міхалевіч, К. «Якуб Колас і Палессе» / К. Міхалевіч // Бібліятэка прапануе. 2018. № 2. С. 37–38.
  18. Да 70-годдзя нараджэння Яўгеніі Янішчыц : [раённы агляд-конкурс на лепшае тэатралізаванае прадстаўленне вершаў Я. Янішчыц «На голас музы»] // Полесская правда. Пинск, 2018. 21 марта. С. 3.
  19. Денисович, И. Ее стихи писала жизнь : [в Пинской центральной районной библиотеке им. Е. Янищиц состоялась презентация книги местной поэтессы З. В. Савило «Я боль свою отдам ветрам»] / Ирина Денисович // Пінскі веснік. 2018. 6 красавіка. С. 12.
  20. Ребковец, Л. Удивительный человек : [в центральной районной библиотеке им. Е. Янищиц прошел вечер памяти, посвященный Николаю Еленевскому] / Людмила Ребковец // Полесская правда. Пинск, 2018. 14 апреля. С. 4.
  21. Урбановіч, І. «Айчыну сілкуюць асобы» : [у Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча з З. К. Прыгодзічам] / Іна Урбановіч // Полесская правда. Пинск, 2018. 5 мая. С. 10.
  22. Мілеўская, Н. Экскурсавод, краязнаўца і аматар падарожжаў : [у Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з экскурсаводам Таццянай Хвагінай] / Наталля Мілеўская // Полесская правда. Пинск, 2018. 19 мая. С. 4.
  23. Самуйлик, И. Дню Независимости посвящалось : [Пинская районная центральная библиотека им. Е. Янищиц] / Ирина Самуйлик // Полесская правда. Пинск, 2018. 14 июля. С. 4.
  24. Полховская, Т. «Живут в моём сердце стихи» : [в Пинской центральной районной библиотеке им. Е. Янищиц прошёл литературный вечер, посвящённый творчеству Сергея Баран] / Татьяна Полховская // Полесская правда. Пинск, 2018. 20 октября. С. 10.
  25. Паўлюкавец, А. 70-годдзе з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц адзначылі ў Пінскім раёне / Аліна Паўлюкавец // Варяг-пресс. Пинск, 2018. 30 ноября (№ 48). С. 2.
  26. Палхоўская, Т. «Непрыручаная птушка Палесся» : [да 70-годдзя Яўгеніі Янішчыц у Пінскім раёне прайшло свята паэзіі] / Таццяна Палхоўская // Полесская правда. Пинск, 2018. 24 ноября. С. 1, 4.
  27. Полховская, Т. Бальзам для души и тела : [в центральной районной библиотеке им. Е. Янищиц прошел творческий вечер, посвященный жанру бардовской песни] / Татьяна Полховская // Полесская правда. Пинск, 2018. 9 ноября. С. 14.
  28. Палхоўская, Т. «Зямля бацькоў – жыцця крыніца» : [у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я. Янішчыц прайшоў літаратурны вечар, прысвечаны Году малой радзімы] / Таццяна Палхоўская // Полесская правда. Пинск, 2018. 3 ноября. С. 10.
  29. Анташук, А. Да юбілею Яўгеніі Янішчыц : [юбілейны год Я. Янішчыц у бібліятэках Піншчыны] / Алена Анташук // Бібліятэчны свет. 2018. № 4. С. 15–16.
  30. Гришковец, В. Вдохновение от Жени Янищиц : [стартовал районный смотр-конкурс среди библиотек района на лучшее театрализованное представление стихов Е. Янищиц «На голос музы»] / Валерий Гришковец // Заря. 2018. 20 марта. С. 4.
  31. Якуб Колас. Піншчына памятае і ганарыцца : [Пінская цэнтральная раённая бібліятэка правяла літаратурнае свята] / падрыхтавала Ніна Аляксандрава // Полесская правда. Пинск, 2017. 18 ноября. С. 10.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 103 разоў Апошняя змена Панядзелак, 13 Кастрычнік 2025 10:01