Панядзелак, 22 Снежань 2025 17:05

13 кастрычніка 2025 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Антонавіча Кацко (1960), Ганаровага грамадзяніна Іванаўскага раёна (2024)

Міхаіл Антонавіч Кацко нарадзіўся 13 кастрычніка 1960 г. у в. Журавок Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Працоўную дзейнасць пачаў з 1982 г. у калгасе «Прагрэс» Іванаўскага раёна. З 1986 г. працаваў у калгасе «Праца» на пасадах старэйшага заатэхніка, галоўнага заатэхніка.

У 1992 г. скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «заатэхнія». У 2001 г. быў абраны старшынёй калгаса «Праца», які ў 2003 г. быў ператвораны ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Гарбаха-Агра», а ў снежні 2016 г. — у адкрытае акцыянернае таварыства «Гарбаха».

За час працы М. А. Кацко зарэкамендаваў сябе ўмелым кіраўніком, ініцыятыўным арганізатарам сельскагаспадарчай вытворчасці. За час кіраўніцтва арганізацыяй яму ўдалося згуртаваць калектыў, пазначыць шляхі развіцця сельскагаспадарчай арганізацыі, мадэрнізаваць матэрыяльна-тэхнічную базу гаспадаркі.

З верасня 2018 г. у выніку рэарганізацыі да ААТ «Гарбаха» далучана ААТ «Кастрычнік-Агра». Правядзенне прадуманай эканамічнай, тэхнічнай, фінансавай і тэхналагічнай палітыкі у сферы вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі дапамагло М. А. Кацко арганізаваць устойлівую працу прадпрыемства ў новых умовах, з улікам існуючай базы і наяўнага патэнцыялу.

Пад кіраўніцтвам М. А. Кацко ў ААТ «Гарбаха» актыўна ўкараняюцца перадавыя метады гаспадарання, новыя тэхналогіі вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, мадэрнізуецца вытворчая база арганізацыі. Дзякуючы гэтаму дасягнуты значныя вынікі ў жывёлагадоўлі і раслінаводстве.

За дасягнутыя вынікі працы М. А. Кацко ўзнагароджаны Ганаровай граматай Іванаўскага райвыканкама (2008), Ганаровымі граматамі Брэсцкага аблвыканкама (2010), Міністэрства па сельскай гаспадарцы і вытворчасці Рэспублікі Беларусь (2013, 2017), Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў (2014), Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2020), Брэсцкага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу (2021), Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2021), Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу (2022).

У 2022 г. дырэктару ААТ «Гарбаха» М. А. Кацко аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Цырымонія ўшанавання аграрыяў адбылася ў Палацы Незалежнасці напярэдадні свята Дня працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

За значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Іванаўскага раёна і актыўную дзейнасць па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва, поспехі і дасягненні ў вытворчай дзейнасці ААТ «Гарбаха», Рашэннем Іванаўскага раённага Савета дэпутатаў № 37 ад 27 снежня 2024 г. М. А. Кацко было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Іванаўскага раёна». Уручэнне дыплома, пасведчання і нагруднага знака адбылося 17 студзеня 2025 г. на ўрачыстым мерапрыемства, прысвечаным 85-годдзю з дня ўтварэння Іванаўскага раёна.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.

Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава.

Пай Вольга Васільеўна,

бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. ОАО «Горбаха» // Ивановский район / [автор текста Галина Шафран ; фото Валерия Михальчука, Андрея Рыбачука]. Брест, 2024. С. 18–19.
  2. Соломка, И. Трудом и родиной едины : [о работе и достижениях ОАО «Горбаха»] / Ирина Соломка // Янаўскі край. Іванава, 2025. 14 лістапада (№ 46). С. 6.
  3. Михальчук, В. «Горбаха» и «Белсолод» занесены на областную Доску почета / Валерий Михальчук // Янаўскі край. Іванава, 2025. 8 мая (№ 19). С. 1, 12.
  4. Михальчук, В. Во славу родной земли / Валерий Михальчук // Янаўскі край. Іванава, 2025. 24 студзеня (№ 4). С. 1, 12.
  5. Воронина, Е. Звания «Почетный гражданин Ивановского района» удостоены пять ивановцев / Елена Воронина // Янаўскі край. Іванава, 2025. 4 студзеня (№ 1). С. 4.
  6. Михальчук, В. Отгремели «Дожинки» в Горбахе / Валерий Михальчук // Янаўскі край. Іванава, 2023. 1 верасня (№ 35). С. 12.
  7. Соломка, И. Завтра начинается сегодня / Ирина Соломка // Янаўскі край. Іванава, 2023. 1 верасня (№ 35). С. 19.
  8. Саломка, І. Высокія ўзнагароды аграрыям : [Падзяка Прэзідэнта аб’яўлена Міхаілу Антонавічу Кацко, дырэктару ААТ «Гарбаха»] / Ірына Саломка // Янаўскі край. Іванава, 2022. 25 лістапада (№ 47). С. 15.
  9. Казакевич, Н. Проверка на прочность : [об истории и достижениях ОАО «Горбаха-Агро» Ивановского района] / Наталья Казакевич // Заря. 2020. 8–9 января (№ 3). С. 20.
  10. Самченко , А. Профессионализм и труд к высоким показателям ведут / Анастасия Самченко // Янаўскі край. Іванава, 2018. 16 лістапада. С. 6.
  11. Жушма, В. Где родился – там пригодился : [о председателе СПК «Горбаха-Агро» М. А. Кацко] / В. Жушма // Чырвоная звязда. Іванава, 2010. 9 лютага. С. 3.
  12. Кацко, М. А. «Чтобы иметь – надо многое суметь» / М. А. Кацко // Чырвоная звязда. Іванава, 2005. 27 верасня (№ 78). С. 1–3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 69 разоў Апошняя змена Панядзелак, 22 Снежань 2025 17:09