Панядзелак, 22 Снежань 2025 17:21

20 ліпеня 2025 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Леаніда Мікалаевіча Тарабукі (1955), мастака, скульптара, дызайнера

Леанід Мікалаевіч Тарабука нарадзіўся 20 ліпеня 1955 г. у г. Віцебску. Адслужыў у Савецкай арміі, у 1976–1983 гг. вучыўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленні скульптуры. З 1983 г. працаваў у Віцебскіх мастацка-вытворчых майстэрнях, Віцебскім камбінаце «Мастацва», майстрам вытворчага навучання ў ПТВ № 147. У 1997–2011 гг. — старшы выкладчык, дацэнт кафедры дызайна ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.

У 2014 г. Леанід Тарабука пераехаў на пастаяннае месца жыхарства ў г. Брэст. Працуе ў вобласці станковага жывапісу і манументальнай скульптуры, дэкаратыўнай пластыкі. Для скульптур часта выкарыстоўвае камень. Першым у рэспубліцы пачаў вырабляць «тактыльную» скульптуру для сляпых.

З 1976 г. удзельнічае ў абласных, рэспубліканскіх, замежных і міжнародных выставах. За час сваёй творчай дзейнасці ўдзельнічаў у болей чым 60 выставах: усесаюзная выстава «Молодость страны» (Масква, 1982), рэспубліканская выстава «Маладосць рэспублікі» (Мінск, 1983), да 100-годдзя з дня нараджэння М. Багдановіча (Мінск, 1991), «Дні Беларусі ў Маскве» (2003) і інш. Правёў каля 10 персанальных выстаў.

Сярод асноўных работ: «Раіса» (1979), «Фадзеіч» (1980), «Мастак Шура Фраленкаў» (1980), «Максім Багдановіч» (1981), «Герой Савецкага Саюза М. Сільніцкі» (1982), «Першы нарком аховы здароўя М. Сямашка» (1984), «Мысліцель» (1984), «Поры года» (1986), «Герой Савецкага Саюза Карначонак» (1987), «Партрэт мастака Л. Мірзаяна» (1989), «Афганскі вецер» (1989), «Месяц» (1998), «Люстра душы» (2000), «Трэцяе тысячагоддзе» (2000), «Чаканне» (2001), «Шляхамі пошукаў» (2001), «Фазы Месяца» (2001), «Курыны бог» (2003), «Кампазіцыя» (2003), «Рыба часу» (2003), «Камета Галея» (2004), «Вялікі гаварун» (2005), «Свяшчэнная рыба» (2005) і інш.

Аўтар мемарыяльнай дошкі мастаку і першаму дырэктару Брэсцкай дзіцячай мастацкай школы А. А. Алонцаву (2018).

Член Беларускага саюза мастакоў (1999), міжнароднай грамадскай арганізацыі «Саюз дызайнераў» (1999). Творы знаходзяцца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, галерэях і прыватных калекцыях Беларусі і Расіі.

19 снежня 2025 г. у Брэсце адкрылася юбілейная сумесная выстава «Кола жыцця» — жывапіс і графіка Леаніда Валасюка і скульптура Леаніда Тарабукі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.

Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.

Сухапар У. В., загадчык сектара рэгіянальнай бiблiяграфii

 

  1. Цыбульский, М. Л. Тарабуко Леонид Николаевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2011. Т. 2, кн. 2. С. 503.
  2. Тарабука Леанід Мікалаевіч // Мастакі Брэстчыны : каталог / скл. П. А. Рабаў. Брэст, 2019. С. 82–83.
  3. Тарабука Леанід // Сучасная беларуская скульптура ХХІ стагоддзя : [альбом] / аўт. тэксту, склад., пер. на беларус. мову К. С. Аксёнава. Мінск, 2012. С. 286–287.
  4. Тарабука Леанід Мікалаевіч // Максім Багдановіч : энцыклапедыя. Мінск, 2011. С. 494.
  5. Леанід Тарабука // Саюз творцаў : [альбом] / уклад. І аўт. Тэксту М. Цыбульскі. Мінск : Беларусь, 2005. С. 121.
  6. Выставка произведений художников В. Иванова, Л. Тарабуко, В. Шпарло : [каталог] / Витебская областная организация СХ БССР ; авт. вступ. ст. Н. Гугнин. – Витебск, 1990. – 16 с. : ил.
  7. Тарабуко Леонид Николаевич // Выставка произведений художников Н. Драненко, О. Сковородко, Л. Тарабуко : [каталог] / Витебская областная организация СХ СССР ; авт. вступ. ст. Н. Гугнин. Минск : Полымя, 1987. С. 12–13.
  8. Олещеня, Ю. Художник, который построил дом : [об открытии мемориальной доски А. А. Алонцеву. Скульптор Л. Тарабуко] / Юлия Олещеня // Заря. 2018. 27 января. С. 4.
  9. Купрякова, К. Прикоснуться к искусству : [о выставке тактильной скульптуры Л. Тарабуко в Брестском областном краеведческом музее] / Кристина Купрякова // Брестский курьер. 2015. 10 декабря (№ 50). С. 21.
  10. Алимова, Е. «Art design» и фотография/ Е. Алимова // Витебский проспект. 2009. 10 сентября. С. 2.
  11. Пастернак, Т. Камень для влюбленных / Т. Пастернак // Народнае слова. 2008. 4 ліпеня. С. 9.
  12. Соловьева, Т. Увидеть искусство руками / Т. Соловьева // Витебский проспект. 2008. 12 июня. С. 2.
  13. Цыбульскі, М. «Project Co»: убачыць і дакрануцца / М. Цыбульскі // Культура. 2005. 27 жніўня. С. 9.
  14. Крупица, Н. Игра в «Со» / Н. Крупица // Віцьбичы = Витьбичи. 2005. 13 августа. С. 5.
  15. Пастернак, Т. Скульптура в интерьере фотографии / Т. Пастернак // Народнае слова. 2005. 11 жніўня. С. 8.
  16. Павлова, Е. Вариации формы в чистом пространстве / Е. Павлова // Витебский курьер. 2005. 9 августа. С. 1.
  17. Пастернак, Т. Тема на всю жизнь / Т. Пастернак // Народнае слова. 1991. 7 снежня. С. 5.
  18. Кавалёў, А. Агляд выстаўкі твораў У. Іванова, Л. Тарабукі, У. Шапо / А. Кавалёў // Мастацтва Беларусі. 1990. № 10. С. 77.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 74 разоў