У 1973–1978 гг. Мікалай Гержа навучаўся ў Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце на факультэце «Сельскагаспадарчае будаўніцтва». Пасля заканчэння інстытута быў накіраваны ў Беларускі праектны навукова-даследчы інстытут па будаўніцтву на сяле, дзе працаваў інжынерам-канструктарам. У гэтым жа годзе быў прызваны ў Савецкую армію.
Дэмабілізаваны ў 1980 г. і выбраны па конкурсу асістэнтам кафедры «Арганізацыя і аўтаматызаваныя сістэмы кіравання ў будаўніцтве» Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. У 1984 г. закончыў факультэт кіравання будаўнічай вытворчасцю Маскоўскага інстытута кіравання імя С. Арджанікідзе па спецыяльнасці «Эканамічная кібернетыка».
У 1985 г. М. П. Гержа паступіў у аспірантуру Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута аказання матэрыяльна-тэхнічнай дапамогі па будаўніцтву (ЦНДІАМТД, г. Масква). У 1989 г. у Беларускім політэхнічным інстытуце абараніў дысертацыю «Автоматизация управления технологическим процессом изготовления железобетонных изделий» на суісканне вучонай ступені «кандыдат тэхнічных навук» па спецыялізацыі «Аўтаматызаваныя сістэмы кіравання вытворчасцю жалезабетонных вырабаў».
З 1990 г. М. П. Гержа — старшы выкладчык кафедры «Арганізацыя і АСК у будаўніцтве» Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута, пазней кафедры «Менеджменту і маркетынгу» Брэсцкага політэхнічнага інстытута. З 1996 г. — дацэнт кафедры «Менеджменту і маркетынгу» (кафедры «Міжнародных эканамічных адносін і інвестыцый», кафедры «Сусветнай эканомікі, маркетынгу, інвестыцый») Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. З 2012 г. — выкладчык Цэнтра падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў пры Брэсцкім абласным выканаўчым камітэце.
Вучоным выдадзена 24 навукова-тэхнічных працы і публікацыі.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.
Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.
Галавейка Таццяна Аляксееўна
Працы М. П. Гержы
- Волчек, А. А. Стратегия интенсификации производственной деятельности в современных условиях / А. А. Волчек, Н. П. Гержа // III Международная научно-практическая конференция «Перспективы инновационного развития Республики Беларусь» : сборник научных статей, 26–28 апреля 2012, г. Брест / V Брестский инвестиционный форум. Брест, 2012. С. 100–102.
- Головач, Э. П. Методические рекомендации по преддипломной практике и выполнению дипломной работы для студентов специальности Э.01.08.00. «Мировая экономика и международные экономические отношения» дневной формы обучения. // Э. П. Головач, Н. П. Гержа, Е. И. Пашковец. – Брест, 2001.
- Методические рекомендации для проведения практических занятий по дисциплине «Статистика товарного обращения» : для студ. спец. Э.02.01. «Коммерческая деятельность» днев. формы обуч. / сост. Е. Н. Хутова, Н. П. Гержа. – Брест : БрПИ, 1997. – 30 с.
- Автоматизация управления технологическим процессом изготовления железобетонных изделий : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.23.08 / Николай Павлович Гержа ; Белорус. политех. ин-т. – Минск, 1989. – 18 с.
- Математическое моделирование в обеспечении эффективного функционирования ресурсосберегающих технологических процессов изготовления железобетонных изделий : автореферат диссертации … кандидата технических наук : (05.23.08) / Николай Павлович Гержа ; Белорус. политех. ин-т. – Минск, 1988. – 18 с.
Аб жыцці і дзейнасці М. П. Гержы
- Гержа Мікалай Паўлавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік. – 2-е выд., дапрац. і дап. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. Кобрын, 2020. С. 27–28.
- 65 гадоў з дня нараджэння М. П. Гержы (1956) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 13.
- 60 гадоў з дня нараджэння М. П. Гержы (1956) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2018. С. 10.
- Гержа Мікалай Паўлавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук. Кобрын, 2017. С. 29–30.