Чацвер, 19 Люты 2026 11:43

11 сакавіка 2026 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Анастасіі Андрэеўны Жук (1931–2018), педагога, паэтэсы

Анастасія Андрэеўна Жук (у дзявоцтве Рудаман) нарадзілася 11 сакавіка 1931 г. у в. Рабковічы Баранавіцкага павета (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька Андрэй Вікенцьевіч Рудаман сумяшчаў працу ў полі з кавальствам. Маці Лізавета Адамаўна была добрай гаспадыняй, умела прасці, ткаць, вышываць. Жылі бедна, мелі толькі 5 га зямлі. Дзеці змалку былі прывучаны да цяжкай сялянскай працы.

У шэсць гадоў Насцю аддалі ў польскую школу, якія былі да восені 1939 г. Падчас нямецка-фашыскай акупацыі мясцовы настаўнік арганізаваў навучанне дзяцей у адной з хат вёскі. Анастасію ён вызначыў па ведах адразу ў чацвёрты клас. Пасля вызвалення Беларусі дзяўчынка пайшла ў пяты клас сямігадовай школы ў в. Вольна. Пасляваенны час быў цяжкі: не хапала сшыткаў, кніг, чарнілаў, абутку. Вучні пісалі на ўпаковачнай паперы. З дзяцінства Насця палюбіла мастацкую літаратуру.

Па заканчэнні сямігодкі старэйшая сястра забрала яе ў Баранавічы, дзе Анастасія паступіла ў восьмы клас беларускай сярэдняй школы. Чытала шмат кніг, удзельнічала ў хоры. Пасля заканчэння дзесяці класаў завочна скончыла Баранавіцкі і Віцебскі дзяржаўныя педагагічныя інстытуты. Вучобу сумяшчала з працай: старшай піянерважатай у школе в. Паланэчка, Гарадзішчанскім райкаме камсамола, настаўніцай у Пастарынскай і Гарадзішчанскай школах. З 1960 г. і да выхаду на пенсію працавала выкладчыкам хіміі ў Баранавіцкім кааператыўным тэхнікуме (з 1964 г. тэхналагічны тэхнікум Белкаапсаюза).

Калі працавала ў Пастарынні, мела сярод вучняў Браніславу Прушынскую, якой асабліва ганарылася і прадказвала ёй вялікую будучыню. Яна сапраўды стала паэткай, выдала тры кнігі лірыкі.

Ужо дарослай Анастасія Жук занялася літаратурнай творчасцю. Першыя вершы напісала ў 1953–1957 гг.: «І. В. Сталіну», «Е. Лось», «Каханаму», «Горы Каўказа», «Раніца маёй вёскі». Сачыняла на беларускай і рускай мовах. Марыла напісаць раман. Вершы Анастасіі Андрэеўны пачалі друкавацца даволі позна, калі ёй было за семдзесят гадоў. З 2002 г. друкавалася на старонках часопісаў «ResPublica», «Алеся», баранавіцкіх газет «Наш край», «Шаг» і інш. Адразу атрымала прызнанне сярод аматараў паэзіі і прафесійных літаратараў. 

Таксама яе творы змешчаны ў альманахах «Гоман» (2006), «Святліца» (2006), калектыўных зборніках «...И вдруг слова стихами закружились» (2014), «Крыніца дабрыні» (2016). З’яўляецца аўтарам зборнікаў: «Дарогай жыцця...» (2005), «Белыя крылы» (2006), «Осень золотая» (2006), «След на земле» (2009), «Гронка рабіны» (2010), «Пад белымі крыламі» (2011), «Паэтычныя брыганціны» (2012).

Анастасію Андрэеўну можна лічыць краязнаўцам. Склала больш за 50 вершаў краязнаўчай тэматыкі: «Мая вёска», «Мой горад», «Слуцкія паясы», «Цыганскія напевы», «Мірскі замак», «Дарога на Свіцязь», «Крыніца», паэма «Каваль».

А. А. Жук не стала 19 ліпеня 2018 г.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.

Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая

Творы А. А. Жук

  1. Паэтычныя брыганціны / Анастасія Жук. – Брэст : Альтернатива, 2012. – 108 с.
  2. Пад белымі крыламі : [зборнік вершаў] / Анастасія Жук. – Брэст : Альтернатива, 2011. – 140 с.
  3. Гронка рабіны : вершы / Анастасія Жук. – Брэст : Альтернатива, 2010. – 164 с. : фот.
  4. След на земле : стихи / Анастасия Жук. – Барановичи, 2009. – 108 с. : ил.
  5. Осень золотая : стихи, песни, сказки / Анастасия Жук. – Барановичи, 2006. – 108 с. : ил.
  6. Белыя крылы : вершы / Анастасія Жук. – Баранавічы, 2006. – 63 с.
  7. Дарогай жыцця... : вершы / Анастасія Жук. – Баранавічы : [Баранавіцкая гарадская арганізацыя Грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны»], 2005. – 150 с. : іл.
  8. Максіму Багдановічу ; Беларусь;2007 год : [вершы] / Анастасія Жук // Гоман : усебеларускі літаратурна-мастацкі альманах. Мінск, 2006. Вып. 3. С. 264.
  9. Начны баль ; Вёска : [вершы] / Анастасія Жук // Святліца : літаратурны альманах г. Баранавічы. Баранавічы, 2006. С. 69–70.
  10. Радзіма там, дзе нарадзіўся: [верш] / Анастасія Жук // ...И вдруг слова стихами закружились : [литературный сборник] / сост. З. Ничик. Брест, 2014. С. 57.
  11. Мова – нацыі аснова ; Беларуская мова ; Радзіма ; Мой горад ; Баранавічы ; Надыход восені ; Караблік з ветразем ; Першы снег ; Арабескі ; Адзінокая вярба ; Мае гады : [вершы] / Анастасія Жук // Крыніца дабрыні : зборнік паэзіі і прозы. Мінск, 2016. С. 19–28.
  12. Падзяка ветэранам : [верш] / Анастасія Жук // Наш край. Барановичи, 2015. 21 августа. С. 5.
  13. Табе, зямелька, пакланюся : [верш] / Анастасія Жук // Наш край. Барановичи, 2015. 29 апреля. С. 13.
  14. У сарокі на хвасце : [верш] / Анастасія Жук // Вожык. 2013. № 4 (красавік). С. 18.
  15. Словы-словы : [верш] / Анастасія Жук // Наш край. Барановичи, 2013. 23 марта. С. 8.
  16. Пагрэліся ; Будзем эканомнымі! : [вершы] / Анастасія Жук // Наш край. Барановичи, 2013. 26 января. С. 8.
  17. Волк и лиса : [басня] / Анастасия Жук // Наш край. Барановичи, 2012. 25 февраля. С 5.
  18. Мой горад : [верш] / Анастасія Жук // Наш край. Барановичи, 2011. 24 декабря. С. 6.
  19. Восень : [верш] / Анастасія Жук // Наш край. Барановичи, 2011. 10 декабря. С. 6.
  20. Ко дню Пресвятой Богородицы : [стихотворение] / Анастасия Жук // Наш край. Барановичи, 2011. 15 октября. С. 6.
  21. Родная мова : [верш] / Анастасія Жук // Наш край. Барановичи, 2011. 3 сентября. С. 6.
  22. Дзве прыгажосці : [верш] / Анастасія Жук // Алеся. 2011. № 7. С. 39.
  23. Максіму Багдановічу : [верш] / Анастасія Жук // Наш край. Барановичи, 2011. 17 мая. С. 5.
  24. Три коня : [стихотворение] / Анастасия Жук // Наш край. Барановичи, 2011. 13 января. С. 8.
  25. «Не шукайце мяне, не шукайце...» : [верш] / Анастасія Жук // Наш край. Барановичи, 2010. 24 августа. С. 3.
  26. «Уж жизнь моя летит к закату...» : [стихотворение] / Анастасия Жук // Наш край. Барановичи, 2010. 10 августа. С. 6.
  27. Зимний этюд : [стихотворение] / Анастасия Жук // Наш край. Барановичи, 2010. 16 января. С. 5.
  28. Родная зямля : [верш] / Анастасія Жук // Заря. 2009. 27 августа. С. 17.
  29. Доллар : [стихотворение] / Анастасия Жук // Наш край. Барановичи, 2008. 12 августа. С. 5.
  30. Остров любви : [стихотворение] / Анастасия Жук // Наш край. Барановичи, 2009. 8 августа. С. 5.
  31. Королева : [стихотворение] / Анастасия Жук // Наш край. Барановичи, 2009. 6 августа. С. 5.
  32. Хто ён? : [верш] / Анастасія Жук // Наш край. Барановичи, 2009. 20 июня. С. 3.
  33. Приход весны : [стихотворение] / Анастасия Жук // Наш край. Барановичи, 2008. 13 марта. С. 4.
  34. Мая зямля : [верш] / Анастасія Жук // Наш край. Барановичи, 2009. 7 марта. С. 5.
  35. Калі над паперай схіляюся нізка : [верш] / Анастасія Жук // Наш край. Барановичи, 2007. 13 октября. С. 2.
  36. Баль выпускны : [верш] / Анастасія Жук // Наш край. Барановичи, 2007. 9 июня. С. 3.
  37. Светиловское озеро : [стихотворение] / Анастасия Жук // Наш край. Барановичи, 2006. 18 мая. С. 4.
  38. Мой дом : [верш] / Анастасія Жук // Наш край. Барановичи, 2005. 15 ноября. С. 6.
  39. Гімн Баранавічаў : [верш] / Анастасія Жук // ResPublica. 2003. № 4 (кастрычнік). С. 18.

Аб жыцці і творчасці А. А. Жук

  1. Маліноўскі, М. «ЛіМ» у свой час...: [аб паэтычных зборніках баранавіцкіх паэтак Б. Лапкоўскай і А. Жук] / Міхась Маліноўскі // Літаратура і мастацтва. 2010. 30 жніўня (№ 33). С. 3.
  2. Маліноўскі, М. Талент быць чалавекам і краязнаўцам : [да 80-годдзя баранавіцкай паэткі А. Жук] / Міхась Маліноўскі // Краязнаўчая газета. 2011. № 10 (сакавік). С. 6.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 54 разоў Апошняя змена Чацвер, 19 Люты 2026 11:58