Серада, 25 Люты 2026 16:12

10 лютага 2026 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Марыі Пятроўны Жыгалавай (1951), літаратуразнаўца, доктара педагагічных навук, члена Акадэміі педагагічных і сацыяльных навук Расійскай Федэрацыі

Марыя Пятроўна Жыгалава нарадзілася 10 лютага 1951 г. у в. Збураж Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. З 1969 г. працавала ў Збуражскай сярэдняй школе старшай піянерважатай, настаўніцай. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна (1973) больш за 20 гадоў працавала настаўнікам рускай мовы і літаратуры, нямецкай мовы ў школах Маларыцкага раёна. У Арэхаўскай СШ стварыла школьны музей імя А. С. Пушкіна.

Навуковую кар'еру М. П. Жыгалава пачала з абароны кандыдацкай дысертацыі ў 1995 г., а ў 2005 г. абараніла доктарскую дысертацыю. Навуковыя інтарэсы канцэнтруюцца вакол методыкі выкладання рускай і славянскіх літаратур у вышэйшай школе, дыдактычнай філалогіі і міжкультурнага дыялогу ў адукацыі. Распрацоўвае канцэпцыю мастацкага твора як міжкультурнага ўніверсуму, засяроджваючыся на яго інтэрпрэтацыі і аналізе ў літаратуры. Аўтар больш за 400 навуковых прац, уключаючы манаграфіі і вучэбныя дапаможнікі, выдадзеныя ў Беларусі, Расіі, Германіі, Польшчы і іншых краінах.

Шырокае міжнароднае прызнанне атрымала дзякуючы навуковым стажыроўкам у Германіі, Латвіі, Расіі, а таксама запрашэнням чытаць лекцыі як запрошаны прафесар ва ўніверсітэтах Польшчы, Таджыкістана і Расіі. Актыўны ўдзел у міжнародных адукацыйных праграмах, такіх як Erasmus Mundus, пацвердзіў яе статус сусветна вядомага спецыяліста.

З 2016 г. Марыя Пятроўна з'яўляецца прафесарам Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта і загадчыкам навукова-даследчай лабараторыі па сацыякультурных праблемах пагранічча. Валодае рускай, беларускай, украінскай, нямецкай і польскай мовамі.

Сапраўдны член Акадэміі педагагічных і сацыяльных навук Расійскай Федэрацыі (2008). Запрошаны прафесар і лектар ва ўніверсітэтах Польшчы (Люблін, 2008–2011), Расіі (Масква, 2009–2010; Казань, 2011, 2016), Таджыкістана (Душанбэ, 2010). Член рэдакцыйных саветаў і калегій навуковых часопісаў у Сербіі, ЗША (міжнародны зборнік), Украіне, Польшчы, Расіі (у т. л. часопіс «Адукацыя і самаразвіццё», які ўваходзіць у базу Scopus, і «Вестнік Уладзімірскага дзяржаўнага ўніверсітэта»).

Заслужаны настаўнік Беларусі (1987). Мае Ганаровы знак суайчынніка Расійскай Федэрацыі (2022), медаль «Міцкевіч – Пушкін» за супрацоўніцтва «Усход – Захад» (2015), ганаровы медаль Ф. М. Дастаеўскага (Міністэрства культуры Расіі, 2022). Атрымала прэмію імя У. А. Калесніка БрДУ імя А. С. Пушкіна (2011). Узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Беларусі (1983, 1987, 2011), граматамі і дыпломамі ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама (1990, 2001, 2012). Атрымала Падзячнае пісьмо віцэ-прэзідэнта Расійскай акадэміі адукацыі (2012). Занесена на Дошку гонару Брэсцкай вобласці (1983).

Матэрыял падрыхтаваны ў 2026г.

Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай

Кучына Галіна Уладзіміраўна, загадчык аддзела маркетынгу,

сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы

Працы М. П. Жыгалавай

  1. Этносы и судьбы в современном социуме: теория и практика : коллективная монография / под ред. М. П. Жигаловой. – Брест : БрГТУ, 2023. – 224 с.
  2. Этносы и судьбы в жизни и творчестве Ф. И. Тютчева: теория и практика: к 220-летию со дня рождения / под ред. М. П. Жигаловой. – Брест : Альтернатива, 2023. – 380 с. 
  3. Брестчина сквозь века к современности: теория и практика : коллективная монография / под ред. М. П. Жигаловой. – Брест : БрГТУ, 2023. – 228 с.
  4. Род, человек и человечество в жизни и творчестве Ф. М. Достоевского : к 200-летию со дня рождения писателя / под ред. М. П. Жигаловой. – Минск : А. Н. Вараксин, 2021. – 254 с.
  5. Литература и культура пограничья: проблемы и перспективы : сб. науч. ст. / под ред. М. П. Жигаловой. – Брест : БрГУ, 2021. – 164 с.
  6. Этносы и судьбы в современном социуме: теория и практика : коллективная монография / под ред. М. П. Жигаловой. – Брест : БрГТУ, 2020. – 204 c.
  7. Основы педагогического мастерства : УМК для слушателей ИПКиП / М. П. Жигалова. – Брест : БрГТУ, 2020. – 144 с.
  8. Загадочная сила притяжения. Творчество Валентины Поликаниной: теория и практика анализа : монография / М. П. Жигалова. – Брест : БрГУ им. А. С. Пушкина, 2020. – 246 с.
  9. Александр Сергеевич Пушкин и мировая культура: теория и практика: коллективная монография / под ред. М. П. Жигаловой. – Брест : БрГТУ, 2020. – 246 с.
  10. Лебединский, С. И. Пособие для беженцев по русскому языку : в двух частях / С. И. Лебединский, И.С. Ровдо, М. П. Жигалова. – Минск : Четыре четверти, 2019. – Ч. 2. – 280 с.
  11. М. Ю. Лермонтов в школе : учеб.-метод. пособие / М. П. Жигалова. – Брест : БрГУ, 2018. – 159 с.
  12. Брестчина и соседи : сборник научных трудов / под общ. ред. М. П. Жигаловой. – Брест : БрГТУ, 2018. – 168 c.
  13. А. И. Солженицын на постсоветском пространстве: история и современность : коллективная монография / под общ. ред. М. П. Жигаловой. – Брест : БрГТУ, 2018. – 324 с.
  14. «Спешите медленнее жить…» А. Ю. Аврутин : жизнь и творчество : монография / М. П. Жигалова. – Брест : БрГТУ, 2018. – 164 с.
  15. Полиэтническая литература Малоритчины: интерпретация и анализ произведений / М. П. Жигалова. – Брест : БрГТУ, 2017. – 240 с.
  16. Педагогика : уч.-метод. комплекс для слушателей ИПК и П / М. П. Жигалова. – Брест : БрГТУ2017. – 141 с.
  17. Интерпретация и анализ в литературе: теория и методика : монография / М. П. Жигалова. – Брест : БрГУ имени А. С. Пушкина, 2008. – 225 с.
  18. Русская литература : учебно-тренировочные тесты, тестовые и творческие задания для подготовки к экзамену / М. П. Жигалова. – Минск : ТетраСистемс, 2007. – 80 с.
  19. Типология анализа произведений русской литературы : монография / М. П. Жигалова. – Брест : БрГУ, 2004. – 300 с.
  20. Русская литература XX века в старших классах : пособие для учителей общеобразовательной школы / М. П. Жигалова. – Минск : Аверсэв, 2003. – 220 с.
  21. Изучение античной литературы в школах различного типа : учебно-методическое пособие / М. П. Жигалова– Брест : БрГУ, 2002. – 60 с. 
  22. Божественные звуки античности : тесты для студентов вузов / М. П. Жигалова. – Брест : Изд. Лаврова, 2002. – 112 с.
  23. Античная литература в средней школе : пособие для учащихся / М. П. Жигалова. – Минск : Мастацкая літаратура, 2000. – 480 с.

Аб жыцці і дзейнасці М. П. Жыгалавай

  1. Под звездой великого Пушкина : жизненный и творческий путь Марии  Жигаловой : коллективная монография / сост. Д. Л. Назарук, Смит и др. – Брест : Изд-во БрГТУ, 2019. – 315 с.
  2. Современные специалисты по методике преподавания литературы : М. П. Жигалова // Методика преподавания литературы. Персоналии : биобиблиографический словарь / сост. и науч. ред. В. Ф. Чертов. Москва : МПГУ, 2018. С. 372–373.
  3. Жыгалава Марыя Пятроўна // Прафесарска-выкладчыцкi калектыў Брэсцкага дзяржаўнага унiверсiтэта iмя А. С. Пушкiна : бiябiблiяграфічны даведнiк : 1945–2005 / аўт.-склад.: У. В. Здановiч i iнш. Брэст, 2005. С. 66.
  4. Жигалова Мария Петровна // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2004. Минск : Энциклопедикс, 2004. С. 102.
  5. Жигалова Мария Петровна // Кто есть кто. Деловой мир СНГ. 2002. Вып. 2. Минск : Энциклопедикс, 2002. С. 133.
  6. Жыгалава Марыя Пятроўна // Памяць. Маларыцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 438.
  7. У музей, да Пушкіна… : [пра літаратурны музей А. С. Пушкіна ў Арэхаўскай СШ] // Памяць. Маларыцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 485–486.
  8. Навумчык, М. У няспынным руху : [пра М. П. Жыгалаву] / Мікалай Навумчык // Настаўніцкая газета. 2026. 17 лютага. С. 14.
  9. Навумчык, М. Бязмежнае жаданне пазнання : жанчыны, якія захапляюць : [пра дасягненні М. П. Жыгалавай; да 75-годдзя з дня нараджэння] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2026. 11 лютага. С. 5.
  10. Глущенко, Т. Доктор словесных сокровищ / Тамара Глущенко // Вечерний Брест, 2024. 6 октября. С. 3.
  11. Навумчык, М. Памятны медаль – Марыі Жыгалавай : [М. П. Жыгалава атрымала памятны медаль Міністэрства культуры РФ «Вялікі рускі пісьменнік Ф. М. Дастаеўскі, 1821–2021»] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 17 снежня. С. 9.
  12. Навумчык, М. Ганаровы знак суайчынніка – Марыі Жыгалавай : [Марыя Жыгалава была ўзнагароджана Ганаровым знакам суайчынніка] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 28 мая. С. 4.
  13. Ярмашук, Л. Гонар за адукацыю і таленавітых настаўнікаў / Людміла Ярмашук : [у Маларыцкай СШ № 2 адбылася сустрэча з М. П. Жыгалавай] // Голас часу. Маларыта, 2021. 2 кастрычніка. С. 10.
  14. Яскевич, С. Жить и делать дело : [о жизненном и творческом пути профессора М. П. Жигаловой] / Светлана Яскевич // Звязда. 2020. 6 кастрычніка. С. 9. (приложение: Союз Евраззия ; № 19).
  15. Демідовіч, Т. Сіла мастацкага слова / Таццяна Демідовіч // Заря. 2019. 28 верасня. С. 5.
  16. Шляжко, Н. Еднасць ля Буга / Наталля Шляжко // Брестский вестник. 2019. 26 верасня. С. 6.
  17. Демідовіч, Т. Паяднаныя памежжам / Таццяна Демідовіч /Літаратура і мастацтва. 2019. 20 верасня. С. 4.
  18. Навумчык, М. Пад зоркай Аляксандра Пушкіна : [выйшла кніга М. П. Жыгалавай «Под звездой великого Пушкина»] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2019. 31 жніўня. С. 12.
  19. Жыгалава, М. П. «Жыццё такое, якім мы яго робім…» / М. П. Жыгалава ; [гутарыла] Валянціна Паліканіна / Звязда. 2019. 17 ліпеня. С. 5.
  20. Навумчык, М. Ружы – для Таццяны Мікалаеўны / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2019. 6 сакавіка. С. 4.
  21. Навумчык, М. Ганаровы грамадзянін Владаўскай зямлі : [нядаўна Таварыства сяброў Владаўскай зямлі (Польшча) надало М. П. Жыгалавай званне ганаровага грамадзяніна Владаўскай зямлі] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2019. 10 студзеня. С. 4.
  22. Навумчык, М. Пра Брэстчыну і суседзяў : [пад агульнай рэдакцыяй М. П. Жыгалавай выйшаў з друку зборнік навуковых работ «Брэстчына і суседзі»] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2018. 3 кастрычніка. С. 8.
  23. Навумчык, М. Крыніца жыцця – у творчасці : [аб М. П. Жыгалавай] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2018. 29 жніўня. С. 4.
  24. Синявская, Е. Ценные советы Марии Жигаловой // Брестский вестник. 2018. 29 сакавіка. С. 4.
  25. Навумчык, М. Дарогу адолее той, хто ідзе : [у Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. С. Пушкіна адбылася творчая сустрэча «Асоба і лёс Марыі Жыгалавай», прымеркаваная да 50-годдзя навукова-педагагічнай дзейнасці] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2018. 21 сакавіка. С. 1, 3.
  26. Навумчык, М. Літаратурная Маларытчына : [выйшла з друку кніга М. П. Жыгалавай «Поліэтнічная літаратура Маларытчыны: інтэрпрэтацыя і аналіз твораў»] / Мікалай Навумчык // Заря. 2017. 23 ноября. С. 1.
  27. Навумчык, М. Энцыклапедыя літаратурнага жыцця Маларытчыны : [выйшла з друку кніга М. П. Жыгалавай «Поліэтнічная літаратура Маларытчыны: інтэрпрэтацыя і аналіз твораў»] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2017. 15 лістапада. С. 4.
  28. Навумчык, М. Літаратурны працэс на Маларытчыне: дзень сённяшні : [у Маларыцкай раённай бібліятэцы адбылася літаратурная сустрэча паэтаў з М. П. Жыгалавай] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2017. 9 жніўня. С. 3.
  29. Навумчык, М. Педагагічная этыка: вучыся і вучы / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2016. 16 сакавіка. C. 2.
  30. Ярмашук, Л. К. Умова поспеху і задавальненне ад прафесіі / Людміла Ярмашук // Настаўніцкая газета. 2016. 10 сакавіка. С. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 58 разоў Апошняя змена Серада, 25 Люты 2026 16:30