Чацвер, 26 Люты 2026 11:30

2026 г. — 40 гадоў з часу ўтварэння Драгічынскага крухмальнага завода (1986)

Буйныя змяненні адбыліся ў Драгічынскім раёне ў гады 11-й пяцігодкі (1981–1985). Ішло далейшае ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы калгасаў і саўгасаў, расла вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама разгарнулася маштабная палітыка па будаўніцтве. На працягу 1980–1985 гг. было ўведзена больш за 250 новых аб'ектаў рознага прызначэння. Прамысловая структура раёна кожны год станавілася ўсё больш разгалінаванай.

Пэўныя набыткі былі атрыманы ў Драгічынскім раёне і ў 12-й пяцігодцы (1986–1990). З невялікага мястэчка, якім быў Драгічын у недалёкім мінулым, ён ператварыўся ў эканамічны, індустрыяльны і культурны цэнтр раёна.

У 1986 г. Міністэрствам медыцынскай і мікрабіялагічнай прамысловасці СССР у Драгічыне было пачата будаўніцтва біяхімічнага завода па вытворчасці ветэрынарных антыбіётыкаў і сродкаў абароны раслін. На пляцоўцы недабудаванага біяхімхавода ўзвялі крухмальны завод. Будаваць завод і наладжваць новую вытворчасць было няпроста, паколькі свайго вопыту ў гэтай справе не было, а ў іншых месцах канкурэнтаў не чакалі і дзяліцца напрацоўкамі нідзе не хацелі.

У 1990-я гг. развіццё Драгічынскага раёна характарызуюцца сацыяльна-эканамічным крызісам, запаволеннем тэмпаў будаўніцтва і зніжэннем аб'ёмаў вытворчасці. У 1992 г. прынята рашэнне аб перапрафіляванні завода па вытворчасці ветэрынарных антыбіётыкаў і сродкаў абароны раслін на выпуск медыцынскай прадукцыі. У 1995 г. будаўніцтва завода было спынена ў сувязі з адсутнасцю фінансавання. Аднак развіццё прамысловасці працягвалася, у 1995 г. першую прадукцыю выпусціла прадпрыемства «Экзон». У 1998 г. пачата будаўніцтва цэха па вытворчасці глюкозы крышталічнай магутнасцю 500 т у год.

Пачатак 2000-х гг. характарызуецца пераадоленнем крызісных наступстваў ва ўсіх сферах развіцця Драгічынскага раёна. У 2001 г. быў уведзены ў эксплуатацыю цэх па вытворчасці глюкозы. У 2002 г. было створана РУВП «Экзон-Глюкоза» шляхам рэарганізацыі (выдзялення) РУП «Экзон», асноўным відам дзейнасці якога з'яўлялася вытворчасць крухмалаў і крухмальнай прадукцыі.

У 2004 г. кіраўніком прадпрыемства стаў Аляксандр Антонавіч Ляўчук. У 2005 г. пачалося пашырэнне вытворчасці, а ў 2008 г. завяршылася будаўніцтва новага цэха, што дазволіла асвоіць выпуск кукурузнага крухмалу і іншых відаў прадукцыі. Каля 200 жыхароў раёна змаглі атрымаць працоўныя месцы. Магутнасць вытворчасці вырасла да 150 т кукурузнага крухмалу штомесяц. У 2015 г. А. А. Ляўчук быў прызнаны «Чалавекам года» ў прамысловай сферы. У планах на 2016–2020 гг. ставілася задача па мадэрнізацыі прадпрыемства і павелічэння паказчыкаў да 300 т.

У 2021 г. у выніку ліквідацыі і продажу маёмасці РУВП «Экзон-Глюкоза» Драгічынскі крухмальны завод стаў філіялам ТАА «Сельгасінвест». Драгічынскі крухмальны завод з'яўляецца адзіным вытворцам патакі крухмальнай і кукурузнага крухмалу на тэрыторыі рэспублікі. Таксама прадпрыемства выпускае кармы кукурузныя сухія і глютэн. Санітарныя і гігіенічныя стандарты, якія прымяняюцца на вытворчасці, гарантуюць бяспеку прадукцыі. Завадская лабараторыя кантролю якасці абсталявана найноўшым абсталяваннем, праверку праходзіць усё, на кожным этапе вытворчасці ажыццяўляецца поўны кантроль выканання тэхналагічных нормаў, што забяспечвае высокую якасць гатовай прадукцыі. Калектывам, колькасць якога складае 156 чалавек, кіруе Дзмітрый Аляксеевіч Козак.

Спажыўцамі прадукцыі прадпрыемства крухмалу кукурузнага і патакі крухмальнай з'яўляюцца кандытарскія, хлебапякарныя і прамысловыя вытворчасці Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізацыі сістэмы гандлю. Найбольш буйныя пастаўкі ажыццяўляюцца на такія вядучыя кандытарскія фабрыкі нашай краіны, як СП «Санта Брэмар» ТАА, СП ААТ «Спартак», ТАА «КФ Летож», СААТ «Камунарка», ААТ «Чырвоны харчавік», ААТ «Чырвоны Мазыранін», ААТ «Экзон», КУП «Мінскхлебпрам», ТАА «БКППіК» і інш.

Пад аб’ёмы вытворчасці завода неабходна зерне кукурузы, якое ў асноўным набываецца ў сваім рэгіёне — у мясцовых сельгаспрадпрыемстваў. Місія прадпрыемства — глыбокая перапрацоўка кукурузнага збожжа з выкарыстаннем закладзенага ў ім патэнцыялу для вытворчасці якаснай традыцыйнай і інавацыйнай прадукцыі.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.

Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.

Мыслівец Дзяніс Вадзімавіч, бібліятэкар аддзела маркетынгу,

сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы

  1. Капуза, И. В. «Экзон» / И. В. Капуза // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 475.
  2. Левчук, А. А. «Экзон-Глюкоза» / А. А. Левчук // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 475.
  3. Дрогичинский район // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 346–350.
  4. Дрогичинский район // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 3. С. 442–443.
  5. Драгічынскі раён // Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 2004. С. 30–32.
  6. Прамысловасць // Драгічынскі край: зямля і людзі. Пінск : Інфармацыйна-рэкламнае агенцтва «Паляшук», 2015. С. 33–35.
  7. Прамысловасць // Драгічынскі раён: мінуўшчына і сучаснасць. Пінск : Паляшук, 2010. С 29–31.
  8. Драгічынскі раён // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2006. Т. 3. С. 245–307.
  9. Памяць. Драгічынскі раён : гіст.-дакум. хроніка / укладальнік С. А. Супрун. – Мінск, 1997. – 572 с. : іл.
  10. Дрогичинский крахмальный завод филиал ООО «Сельхозинвест» // Земля отцов – Дрогичинский край. Брест : Вечерний Брест, 2024. C. 55.
  11. Деловая Дрогичинщина // Дрогичинский край = Drahichyn and its environs : фотоальбом. Пинск : Паляшук, 2007. C. 8–9.
  12. Кононенко, Т. Работать, несмотря ни на какие трудности / Татьяна Кононенко // Драгічынскі веснік. 2025. 3 мая (№ 18). С. 11.
  13. Шафран, Г. «Экзон-Глюкоза» обретает новые надежды? / Галина Шафран // Драгічынскі веснік. 2021. 30 ліпеня (№ 30). С. 3.
  14. Рассафонов, А. Дорогу осилит идущий / Андрей Рассафонов // Драгічынскі веснік . 2020. 11 студзеня (№ 2). С. 2–3.
  15. Деюн, Г. Что будет с проблемными предприятиями? : [Ю. В. Дядюк о работе проблемных заводов – комбикормового и «Экзон-Глюкоза»] / Геннадий Деюн // Драгічынскі веснік. 2017. 26 ліпеня. С. 1.
  16. Шафран, Г. О социальном партнёрстве, или Как «Коммунарка» поддерживает «Экзон-Глюкозу» : [в рамках 2-го форума «Роль региональных СМИ в развитии социального партнерства» с журналистами встретились министр информации Республики Беларусь Л. С. Ананич и председатель ФПБ М. С. Орда] / Галина Шафран // Драгічынскі веснік. 2017. 13 мая. С. 4.
  17. Шафран, Г. Люди планируют и предполагают, а реальность – располагает : [итоговое собрание РУПП «Экзон-Глюкоза»] / Галина Шафран // Драгічынскі веснік. 2017. 8 лютага. С. 3.
  18. Шафран, Г. Крепнут партнерские взаимоотношения : [о сотрудничестве предприятия «Экзон-Глюкоза» и хозяйств района] / Галина Шафран // Драгічынскі веснік. 2016. 28 верасня. С. 2.
  19. Шафран, Г. Не только производят, но и продают [о фирменном магазине РУПП «Экзон-Глюкоза»] / Галина Шафран // Драгічынскі веснік. 2016. 17 жніўня. С. 3.
  20. Семенов, С. Останавливаться нельзя : главный инженер РУПП «Экзон-Глюкоза» Дмитрий Алексеевич Козак: «То, что сделано, – это далеко не предел технического совершенствования производства предприятия» / Сергей Семенов // Брестский калейдоскоп. 2016. 17 августа (№ 16). С. 1.
  21. Рассафонов, А. «Карамельные» технологии «Экзон-Глюкозы» / Андрей Рассафонов // Драгічынскі веснік. 2016. 21 мая. С. 3.
  22. Сергеев, И. Кому акции? / Иван Сергеев // Заря. 2016. 28 января (№ 10). С. 2.
  23. Левчук, А. А. Александр Антонович Левчук: «Рассчитываем на взаимовыгодные перспективы...» : [директор РУПП «Экзон-Глюкоза»] / Александр Антонович Левчук ; [беседовала] Галина Шафран // Драгічынскі веснік. 2015. 31 кастрычніка. С. 1, 3.
  24. Семенов, С. Важно не обидеть человека : гармонизация производственных отношений складывается из двух составляющих – комфортных условий на производстве и социальной защищённости работника : [экономическое развитие ОАО «Экзон» – фармацевтическое предприятие г. Дрогичина] / Сергей Семенов // Брестский калейдоскоп. 2015. 3 июня (№ 11). С. 2.
  25. Шафран, Г. ОАО «Экзон» в стадии развития / Галина Шафран // Драгічынскі веснік. 2011. 15 кастрычніка. С. 1–2.
  26. Сустрэча на Экзон-глюкозе // Народная трыбуна. 2011. № 32. С. 2.
  27. Ткачук, Н. Старт на финише года / Нина Ткачук // Драгічынскі веснік. 2008. 31 снежня. С. 1.
  28. Шафран, Г. «Экзон-Глюкоза» обретает конкретные перспективы / Галина Шафран // Драгічынскі веснік. 2007. 12 снежня. С. 1.
  29. Кому сладко, а кому горько? // Брестский курьер. 2003. 5 марта. С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 56 разоў Апошняя змена Чацвер, 26 Люты 2026 11:44