Чацвер, 05 Сакавік 2026 10:44

28 лютага 2026 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Васіля Афанасьевіча Зотава (1911–1985), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны

Васіль Афанасьевіч Зотаў нарадзіўся 28 лютага 1911 г. у в. Палякоўка Курскай губерні (цяпер Колпнянскага раёна Арлоўскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1929–1934 гг. працаваў ва ўстановах сувязі — інструктарам, памочнікам начальніка, начальнікам Колпнянскай раённай канторы сувязі.

У 1935–1941 гг. Васілій Зотаў — на камсамольскіх і партыйных пасадах: сакратар райкама УЛКСМ, загадчык парткабінета, сакратар райкама ВКП(б). У час службы ў Чырвонай арміі ў 1939 г. яму было прысвоена званне палітрука.

З чэрвеня 1941 г. В. А. Зотаў прымаў актыўны ўдзел у баях за Радзіму, праявіў сябе таленавітым партыйна-палітычным работнікам і камандзірам. 16 снежня 1942 г. атрымаў званне маёра, 24 кастрычніка 1943 г. — падпалкоўніка. У якасці ваеннага камісара палка, інспектара палітычнага ўпраўлення фронту ваяваў на Ленінградскім, Волхаўскім, Карэльскім, 1-м Далёкаўсходнім франтах.

З 1946-га па 1969 гг. знаходзіўся на розных камандных пасадах ва Узброеных Сілах СССР. З ліпеня 1946 г. па кастрычнік 1947-га В. А. Зотаў быў у складзе савецкіх войск у Паўночнай Карэі на пасадзе ваеннага аташэ. 20 красавіка 1950 г. яму было прысвоена званне палкоўніка. Воінскую службу завяршыў у г. Брэсце.

За мужнасць і гераізм узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі Айчыннай вайны, двума медалямі «За отвагу», медалямі «За боевые заслуги», «За оборону Ленинграда», «За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.», «За победу над Японией», «За оборону Советского Заполярья» і інш.

У адстаўцы В. А. Зотаў перайшоў на гаспадарчую працу. Назначаны дырэктарам брэсцкай гасцініцы «Беларусь», якую пачалі будаваць у 1969 г. на бульвары Шаўчэнкі (першым дырэктарам гасцініцы быў Віктар Пятровіч Марозаў). 9-павярховая гасцініца сустракае гасцей з ліпеня 1971 г. Разлічана на 550 месцаў. Пры гасцініцы рэстаран «Беларусь» на 180 месцаў, банкетная зала на 40 месцаў, кафэ і малочны бар. За першыя чатыры гады працы гасцініца прыняла больш за 50 тыс. турыстаў. Тут праводзілі вечары інтэрнацыянальнай дружбы. У час правядзення Алімпіяды-80 «Беларусь» прыняла амаль 1500 замежных турыстаў.

В. А. Зотаў стварыў моцную каманду аднадумцаў, яго працоўныя поспехі адзначаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976). Ён меў зносіны з паэтам Сяргеем Міхалковым, маршалам Савецкага Саюза Іванам Баграмянам, легендарным лётчыкам Аляксеем Марэсьевым, папулярным спеваком Кала-Бяльды, правадыром КНДР Кім Ір Сенам, калі яны наведвалі Брэст.

Васіль Афанасьевіч вёў вялікую грамадскую работу. З’яўляўся членам Савецкага камітэта ветэранаў вайны, каля 15 гадоў узначальваў Брэсцкую гарадскую арганізацыю ветэранаў. Яго нязменнымі спадарожнікамі былі дабразычлівасць, пачуццё гумару, жыццярадаснасць. Чалавекам быў вясёлым, радаваўся кожнаму дню.

В. А. Зотаў памёр 24 лютага 1985 г., пахаваны на Гарнізонных могілках.

У маі 2005 г. у Музеі гісторыі г. Брэста была аформлена выстава, прысвечаная жыццю і дзейнасці В. А. Зотава. Некаторы час Васіль Афанасьевіч з сям’ёй жыў у доме, дзе пазней быў размешчаны гэты музей (вул. Леванеўскага, 3).

Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.

Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.

Сухапар У. В., загадчык сектара рэгіянальнай бiблiяграфii

  1. Маркевич, И. М. Великая Отечественная война. Медали рассказывают / Маркевич Ирина Михайловна // Музейныя здабыткі : материалы IIІ Междунар. науч.-практич. конф. «Вялікая Айчынная вайна ў сучаснай музейнай прасторы», Брест, 3–4 октября 2024 года. Брест, 2024. С. 226–238.
  2. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга : Зотаў Васіль Афанасьевіч (1976) // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 621.
  3. «Беларусь», гостиница // Брест : энциклопедический справочник. Минск, 1987. С. 80.
  4. Гребенников, О. Фронтовой альбом : [в фотоальбоме фронтовика В. А. Зотова из г. Бреста собраны фотографии времен Великой Отечественной войны] / Олег Гребенников // Заря. 2025. 22 октября. С. 24.
  5. Гребенников, О. А помнишь, как бывало, великий вождь товарищ Ким?! : [в 1984 г. корейская делегация во главе с Ким Ир Сеном посетила Брест] / Олег Гребенников // Заря. 2025. 28 июня. С. 11.
  6. Гребенников, О. Герои на все времена : [об активных ветеранах Великой Отечественной войны в Бресте] / Олег Гребенников // Заря. 2021. 9 октября. С. 10.
  7. Верстова, А. Теркин на пенсии, или История одного фотоснимка : [о ветеране Великой Отечественной войны В. А. Зотове; его снимки с Г. Пряхиным, Д. Костенко, Г. Кротовым, К. Лозаненко, А. Кожиным, И. Фетисовым, И. Рудчиком] / Алла Верстова // Брестская газета. 2014. 18 апреля (№ 16). С. 18.
  8. Рубашевский, Ю. А в гости приходила История : [о выставке, посвященной В. А. Зотову, в музее истории г. Бреста] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2005. 20 мая. С. 5.
  9. Зотов Василий Афанасьевич : [некролог] // Заря. 1985. 26 февраля.
  10. Аввакумов, А. Город начинается с гостиницы : [о гостинице «Беларусь» г. Бреста] / А. Аввакумов // Заря. 1981. 11 ноября.
  11. Тульский, Н. Хозяева гостеприимного дома : [о гостинице «Беларусь» г. Бреста] / Н. Тульский // Заря. 1981. 9 января.
  12. Лопачева, Л. Как живешь, комиссар? : [о директоре гостиницы «Беларусь» г. Бреста В. А. Зотове] / Л. Лопачева // Турист. 1980. № 5. С. 8–9.
  13. Ераминок, В. По законам гостеприимства : [гостиница «Беларусь» г. Бреста накануне Олимпиады-80] / В. Ераминок // Заря. 1980. 3 апреля.
  14. Малашевский, В. «Беларусь» приглашает : [о недавно открытой гостинице «Беларусь» г. Бреста по материалам беседы с директором Виктором Петровичем Морозовым] / В. Малашевский // Заря. 1971. 3 августа. С. 4.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 59 разоў Апошняя змена Чацвер, 05 Сакавік 2026 10:52