Чацвер, 05 Сакавік 2026 10:59

29 красавіка 2026 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Тараса Сяргеевіча Юркевіча (1951), музыканта, паэта, аўтара і выканаўца песен

Тарас Сяргеевіч Юркевіч нарадзіўся 29 красавіка 1951 г. у г. Навакузнецку ў сям’і акцёраў. Бацька Сяргей Пятровіч Юркевіч (1910–1985) з 1952 г. служыў у Брэсцкім абласным драматычным тэатры імя ЛКСМБ, выканаўца драматычных і характарных роляў, заслужаны артыст БССР (1966). Тарас з ранняга дзяцінства жыў у г. Брэсце, вучыўся ў СШ № 2 (1958–1966).

Тарас Юркевіч закончыў факультэт фізічнага выхавання Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «спартыўны трэнер» (1974). Працаваў загадчыкам пастановачнай часткі, намеснікам дырэктара Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя ЛКСМБ.

Шмат гадоў іграў у розных музычных калектывах, працаваў гукарэжысёрам, захапляўся гуказапісам, апрацоўкай гука. Любіць джаз. Любімыя аўтары бардаўскай песні — Юрый Візбар, Булат Акуджава. Напісаў музыку да 5 тэатральных пастановак: «Тайна лесной полянки» (2025) і інш. Член Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі.

Песні піша даўно, большай часткай на свае вершы, ёсць песні на вершы Сяргея Ясеніна, Віктара Кушманава, Марыны Маліноўскай, Аляксандра Макаранкава, Мікалая Аляксандрава. Выдаў тры дыскі — песенныя зборнікі на свае вершы і вершы сваёй дачкі Марыі. На сваіх аўтарскіх канцэртах выконвае пад гітару таксама рускія рамансы розных часоў. 16 мая 2024 г. прадставіў у Брэсцкім тэатры лялек сваю аўтарскую праграму «Мой город».

22 чэрвеня 2023 г. Тарас Юркевіч правёў творчы вечар у Стамбуле (Турцыя), які быў прымеркаваны да расійскага Дня памяці і смутку. Сабраліся сябры рускамоўнай дыяспары, аўтар распавёў аб мужнасці абаронцаў Брэсцкай крэпасці, аб тым, як беражліва зберагаюць у Беларусі гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. Прагучалі добра знаёмыя песні з кінафільма «Белорусский вокзал» і ваенных часоў, аўтарскія творы.

Вядзе валанцёрскую работу ў Інстытуце трэцяга ўзросту ТЦСАН Ленінскага раёна г. Брэста, кіруе гітарным клубам. 20 снежня 2025 г. у ТЦСАН арганізаваў «Вялікі гітарны канцэрт», дзе таксама выступіла госць з Мінска выканаўца Антаніна Радзеўская.

Лаўрэат фестываляў у Смаленску, Віцебску, рэгіянальных фестываляў у Мінску. Быў членам журы дзіцяча-юнацкага фестывалю аўтарскай песні «Журавлиная родина» (Сергіеў-Пасад), фестывалю аўтарскай песні «Мартовский кот» (Магілёў) і інш. Арганізатар фестываляў аўтарскай песні «Золотая осень» (Брэст, 2000), «Солнечный», міжнароднага бард-форуму імя Уладзіміра Высоцкага «Полоса нейтральная» (Брэст, 2015).

Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.

Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.

Сухапар У. В., загадчык сектара рэгіянальнай бiблiяграфii

  1. Бакіевіч, Р. М. Юркевіч Сяргей Пятровіч / Р. М. Бакіевіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2003. Т. 2. С. 554.
  2. Савіна, В. Люкс Высоцкага : [у Брэсце прайшоў I Міжнародны бард-форум імя У. Высоцкага «Паласа нейтральная»] / Вера Савіна // Культура. 2015. 12 снежня (№ 50). С. 1, 6–7.
  3. Сацута, А. «Паласа нейтральная» : [у Брэсце прайшоў I Міжнародны бард-форум імя У. Высоцкага «Паласа нейтральная»] / Алёна Сацута // Народная трыбуна. 2015. 4 снежня (№ 49). С. 12.
  4. Александров, Н. Высоцкий продолжается в Бресте : здесь прошел посвященный ему I Международный бард-форум «Плоса нейтральная» / Николай Александров // Брестский курьер. 2015. 3 декабря (№ 49). С. 1, 8–9.
  5. Курец, А. Наш таварыш : бард-форум в Бресте собрал ценителей творчества Владимира Высоцкого / Александр Курец // Советская Белоруссия. 2015. 3 декабря. С. 6 (приложение: Союз. Беларусь – Россия).
  6. Курец, А. Высоцкий собрал бардов в Бресте : [прошёл I Международный фестиваль авторской песни им. В. Высоцкого] / Александр Курец // Сельская газета. 2015. 1 декабря. С 6.
  7. Александров, Н. Высоцкий продолжается : в Бресте открывается бард-форум, ему посвященный : [о подготовке к международному фестивалю авторской песни им. В. Высоцкого «Полоса нейтральная»] / Николай Александров // Брестский курьер. 2015. 26 ноября (№ 48). С 5.
  8. Брестские барды соревновались в конкурсе авторской песни «Осенний аккорд» : [в Брестском ЦМТ прошел ХІІ городской фестиваль авторской песни] // Брестская газета. 2013. 25–31 октября (№ 43). С. 8.
  9. Гитарная месса во имя бардовского братства : [о бардовском концерте в Брестском театре драмы] // Брестский курьер. 2011. 5 мая (№ 18). С. 10.
  10. Шеламова, Т. Парень с «веслом» : [о брестском барде Т. Юркевиче (к 60-летию)] / Татяьна Шеламова // Вечерний Брест. 2011. 22 апреля. С. 7.
  11. Гитарная магия Тараса : [о брестском барде Т. Юркевиче] // Брестский курьер. 2010. 1 июля (№ 27). С. 2.
  12. Юркевич, Т. Барды назначают встречу : [о предстоящем концерте бардовской песни в театре драмы и музыки] / Тарас Юркевич // Вечерний Брест. 2007. 6 апреля. С. 12.
  13. Юркевич, Т. Октябрьское эхо Славутича : [о бардах Владимире Завгороднем (Украина) и Татьяне Дрыгиной (Москва)] / Тарас Юркевич // Вечерний Брест. 2005. 7 октября. С. 5.
  14. Илларионова, Л. «И Бог глядит на нас глазами осени...» : [о творчестве брестского барда Т. Юркевича] / Лара Илларионова // Брестский курьер. 2001. № 19. С. 11.
  15. Шайденкова, Л. Шестиструнная осень : [о фестивале авторской и бардовской песни «Золотая осень» в Бресте] / Л. Шайденкова // Брестский курьер. 2000. - № 47. С. 11.
  16. Мицкович, Е. Тёплые песни Тараса : [о концерте барда Т. Юркевича] / Е. Мицкович // Брестский курьер. 1999. 16 декабря. С. 13.
  17. Григорчук, А. «Как здорово, что все мы здесь сегодня собрались» : [о городском празднике самодеятельной и авторской песни «Мелодия, сердце, гитара» в зале кинотеатра «Беларусь»] / А. Григорчук // Брестский курьер. 1998. 4 ноября. С. 14.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 48 разоў